Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
3. Спадзістаўвалістая марэнная раўніна з камамі, далінна-лагчынным расчляненнем. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя супясчаныя, Ворныя землі.
4. Узгорыста-хвалістая марэнная раўніна з камамі, лагчынным расчляненнем. Глебы дзярнова-падзолістыя, месцамі эрадзіраваныя супясчаныя. Ворныя землі.
5. Спадзістахвалістая водна-ледавіковая раўніна з дзюнамі, астанцамі марэнных раўнін, лагчынамі сцёку. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзол істыя забалочаныя пясчанасупясчаныя. Ворныя землі, хваёвыя, дубовыя лясы, пазапоймавыя лугі.
6. Даліна з поймай, тэрасамі, старажытнымі азёрнымі катлавінамі. Глебы алювіяльныя поймавыя дзярновыя і дзярнова-падзолістыя забалочаныя супясчаныя. Лугі поймавыя, балоты нізінныя, участкі ворных зямель.
саў (44,8 тыс. га с.-г. угоддзяў агульнага карыстання) і 7 дзяржгасаў (3,3 тыс. га с.-г. угоддзяў). Асушана 4,3 тыс. га с.-г. угоддзяў. Сярэдні бал банітэту с.-г. угоддзяў 42, найвышэйшы 50, найніжэйшы 35. Спецыялізацыя калгасаў і дзяржгасаў — малочна-мясная жывёлагадоўля і буракаводства, пашыраны пасевы збожжавых і бульбы. У раёне Бераставіцкае і Цецяроўскае лясніцтвы Ваўкавыскага лясгаса і Індурскае лясніцтва Гродзенскага лясгаса. Прадпрыемствы па перапрацоўцы с.-г. сыравіны, прам-сць буд. матэрыялаў. На 1.1.1982 у раёне 27 калектыўных і 9 тыс. індывід. членаў т-ва аховы прыроды. 3 жывёл, узятых пад ахову і занесеных у Чырвоную кнігу Беларускай ССР, пашыраны казуля, бабёр, зрэдку з Белавежскай пушчы заходзіць зубр;
Берасцянка.
ЛАНДШАФТЫ БЕРАСТАВІЦКАГА РАЁНА
з птушак — цецярук і глушэц; з раслін — званочак персікалісты, зубніца клубняносная, касач сібірскі, кураслеп лясны, лілея царскія кучары, мядзведжая цыбуля, наперстаўка буйнакветная, пралеска высакародная, сон шыракалісты, шпажнік чарапіцавы, чараўнік двухлісты, чубатка пустая, чына гладкая.
Ф. Ф. Бурак, Л. Л. Курстак, Р. I. Лявіцкая, М. Ф. Янюк.
БЕРАСТАВІЧАНКА. рака, правы прыток Свіслачы (бас. Нёмана), у Бераставіцкім р-не. Даўж. 16 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,6 %о. Вадазбор (138 км2) у верхнім цячэнні ўзгорысты, у ніжнім нізінны, пад лесам 11 %. Каля г. п. Вял. Бераставіца плаціна.
БЕРАСЦЁНАЎСКАЕ РАДОВШІЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, за 0,6 км на ПнЗ ад в. Берасценава Аршанскага р-на. Паклад у выглядзе 3-х лінз прымеркаваны да другой надпоймавай тэрасы Дняпра. Разведаныя запасы 865 тыс. м3. Жвіру буйней за 5 мм 19—79 %, гліністых часцінак і ілу ў пяску да 5 %, у жвіры да 4 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 0,6—15 м, ускрышы (пяскі і супескі) 0,4—7 м. Пяскі-адсевы буйнаі сярэднезярністыя. Пасля рассеву прыдатны: пяскі — для асфальтабетонных сумесей, на дарожнае буд-ва, для муровачных і тынкавальных раствораў; жвір — для асновы і покрыва аўтадарог. Радовішча эксплуатуецца Мін-вам буд-ва і эксплуатацыі аўтамаб. дарог БССР.
Л. А. Нечыпарэнка.
БЕРАСЦЯНКА, з я б л і к (Fringilla coelebs), пеўчая птушка сям. юрковых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў лясной і лесастэпавай зоне Зах. Еўропы, у Паўн.-Зах. Афрыцы, Паўд.-Зах. Азіі; у СССР — ад зах. да ўсх. граніц, на Пн да Хібін, на Пд да Крыма і Каўказа. У БССР адна з самых шматлікіх птушак. Пералётная, нярэдка зімуе ў паўд. і зах. р-нах. Жыве ў лясах, гаях, парках, вял. скверах, садах. Нар. назва махнянка. Корміцца Б. насякомымі і насеннем. Карысная лясной і сельскай гаспадарцы птушка.
Памерамі з вераб’я. Даўж. цела 9— 10 см, маса 20—22 г. Выразны полавы дымарфізм. Апярэнне спіны ў самцоў карычневае, грудзей, горла, шчок і верхняй ч. брушка •— карычнева-чырвонае, крылаў і хваста — цёмна-бурае з зеленаватым адценнем 1 белымі палосамі, падхвосця — жаўтавата-зялёнае, галавы і патыліцы — шаравата-блакітнае. Афарбоўка самак больпі цьмяная, зеленаваташэрая. Дзюба нятоўстая, канічная. Прылятае ў канцы сак.— пач. красавіка. Песня — гучная трэль з рэзкім канчаткам «ф’іт»— ф’іт — ля — ля — ві ■— чыу— кік», крык — звонкае «піньк — піньк».
Вясной трымаецца парамі, у астатні час чародамі. Гнёзды (будуе самка, самец прыносіць буд. матэрыял), падобпыя на глыбокі сподачак, сплятае з сухой травы, тонкіх галінак і моху на дрэвах на выш. 2—4,5 м і больш высцілае тонкімі карэньчыкамі, конскімі валасамі, поўсцю, пер’ем. пухам раслін. Звонку абкладвае лішайнікамі, тонкімі плеўкамі бяросты або кавалачкамі кары, пухам раслін. Нясе 4—6 бледна-блакітна-зеленаватых або чырванавата-зеленаватых з ружавата-фіялетавымі плямкамі яец два разы ў год. Наседжванне 12— 14 сут. Птушаняты знаходзяцца ў гняздзе да 2 тыдняў, вылятаюць у сярэдзіне чэрв. 1 ў канцы ліпеня. На зімоўку Б. адлятае ў вер.— кастрычніку.
Р. Ю. Тарлецкая. БЕРАУШТ (ад назвы радовішча Бераўн у Чэхаславакіі), элеанарыт, мінерал, Fe33+ [(ОН)3 | (РО4)2]-2,5 Н2О. На Беларусі выяўлены ў альбсенаманскіх фасфарытах на У Магілёўскай вобл.
Крышталізуецца ў манакліннай сістэме; агрэгаты радыяльна-валакністыя, коркі, канкрэцыі. Колер чырвона-буры, радзей цёмна-зялёны. Бляск шкляны. Цв. 4, шчыльн. каля 3000 кг/м3.
БЕРАШЧАНСКАМОХАЎСКАЕ РАДОВІШЧА САПРАПЁЛЮ, у Лепельскім р-не, пад слоем торфу балота Верашчанскі Мох. Сапрапель карбанатнага тыпу, запасы 8,4 млн. м3, пл. залягання 0,76 тыс. га. Сярэдняя магутнасць адкладаў 1,1 м, найб. 3,3. Попельнасць да 85 %. У сухім стане мае (у %): азоту 0,26, карбанатаў кальцыю і магнію 77,6. Вадародны паказчык (pH) 8. Сапрапель прыдатны на ўгнаенне.
БЕРАШЧАНСКІ МОХ, балота пераважна нізіннага тыпу на 3 Лепельскага р-на ў вадазборы р. Бярэшча. Пл. 1,3 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1 тыс. га. Глыб. торфу да 7,8 м, сярэдняя 2,1 м, ступень распаду 31 %, попельнасць 8 %. Запасы торфу на 1.1.1978 4 млн. т. Пад слоем торфу амаль усюды сапрапель (гл. Верашчанскамохаўскае радовішча сапрапелю). Балота азёрнага паходжання, асталіся азёры Окана і Бярэшча. Невялікая ч. балота на Пн асушана адкрытай сеткай, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. Здабываецца штогод 150 тыс. т торфу на ўгнаенне. Частка балота пад мяшаным хваёва-бярозавым лесам з дамешкам елкі і вольхі; пераважаюць сфагнавыя імхі, асокі, багун, ёсць журавіны, брусніцы. Пясчаныя астравы і грады параслі хваёвым лесам.
БЕРВЯНОЎСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСКУ, на паўн. ускраіне в. Бервяны Кармяпскага р-на. Паклад складзены са старажытнаалювіяльных адкладаў і прымеркаваны да астанца 2-й надпоймавап тэрасы Сажа. Перспектыўныя запасы 4,9 млн. м3. Пяскі
шэрыя, жаўтавата-шэрыя палевашпатава-кварцавыя розназярністыя (пераважна сярэднезярністыя), з лінзамі і праслоямі жвірыстых пяскоў. Магутнасць карыснай тоўшчы 3,7— 8 м, ускрышы (дробназярністыя, месцамі гліністыя пяскі) 1,8—4,5 м. Пяскі прыдатныя на выраб бетону, буд. раствораў, для дарожнага буд-ва. Радовішча не эксплуатуецца.
БЕРВЯЧАНКА, рака, левы прыток Рыбчанкі (бас. Іліі), у Маладзечан-
Б’еркандэра абпаленая.
Беркут.
скім р-не. Даўж. 18 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3%0. Вадазбор (71,5 км2) на паўн.-зах. схілах Мінскага ўзв., пад лесам 17 %.
Б’ЕРКАНДЭРА (Bjerkandera), род губавых базідыяльных грыбоў сям. паліпоравых. Вядомы 2 віды, пашыраныя ў Еўропе, Усх. Азіі, Паўн. Амерыцы, Афрыцы. Сапратрофы і паразіты (дрэваразбуральнікі). Выклікаюць гніль драўніны.
Б. абпаленая, або губа цемнапоравая (В. adusta), трапляецца па ўсёй Беларусі. Расце ў лясах на адмерлай драўніне (пні, ствалы сухастою), жывых ствалах маладняку 1 дарослых дрэў лісцевых парод і елкі. Выклікае белую гніль драўніны. Шапкі (пладовыя целы) дыям. 2—5 см, таўшч. да 5 мм, сядзячыя, размешчаны чарапіцападобнымі групамі, прымацаваны да субстрату бокам. Верхняя паверхня лямцавая, белавата-шэрая або жаўтаватая, спачатку валасістая, потым голая. Тканка белаватая, пругкая. Гіменафор трубчасты, цёмна-шэры. Трубачкі даўж. 1—2 мм. Поры круглавата-вуглаватыя, спачатку шэрыя, потым чарнаватыя, 4—6 на 1 мм. Базідыі з 4 кароткімі стэрыгмамі. Споры эліпсоідныя, бясколерныя, гладкія. Б. д ы м ч а т а я, або губа дымчатая (В. fumosa), знойдзена ў Брэсцкай 1 Гомельскай абласцях. Расце на мёртвай драўніне лісцевых парод, ствалах жывых дрэў. Выклікае белую цэнтр. гніль. Адрозніваецца ад папярэдняга віду болып буйнымі і тоўстымі коркава-мясістымі або коркападобнымі шапкамі, болып светлай паверхняй трубачак і болып буйнымі порамі 1 спорамі.
БЁРКУТ (Aquila chrysadtos), драпежная птушка сям. ястрабіных атр. сокалападобных. Пашыраны ў лясных, горных і пустынпых раёнах Еўропы, Паўн. Афрыкі, Азіі, Паўн. Амерыкі. У СССР трапляецца ўсюды, за выключэннем тундравай зоны і вострава Сахалін. На Беларусі вельмі рэдкі від. Колькасць скарачаецца. Жыве на лясных астравах, на буйпых вярховых балотах, дзе рэдка бываюць людзі. Выпадкі гнездавання адзначаны ў Бел. Паазер’і і на Палессі. Гнёзды знойдзены ў Казьянскім паляўнічым заказніку, у Запольскім лясніцтве Суражскага лясгаса, у Юхавіцкім лясніцтве Расонскага лясгаса і Бярэзінскім запаведніку. Вясной і ўвосень трапляецца часцей, за кошт вандроўных і пралётных асобін. Занесены ў Чырвоную кнігу СССР і Чырвоную кнігу БССР. Здабыча Б. ў БССР забаронена (1978). Від уключаны ў Дадатак 2 «Канвенцыі аб міжнародным гандлі відамі дзікай фауны і флоры, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення». Каб зберагчы від, неабходна выяўляць гнёзды Б. на ўсёй тэр. рэспублікі, ахоўваць гнездавыя біятопы і птушак, забараніць гасп. дзейнасць у месцах іх пражывання.
Буйны арол. Даўж. цела 70—95 см, маса да 6,5 кг. Самкі буйнейшыя за самцоў. Крылы вузкія, размах іх да 2 м. Апярэнне цёмна-бурае, знізу евят-
Бярэзнік арляковы.
Бярэзнік чарнічны.
Бярэзнік кіслічны.
Да артыкулаў Бародаўчатабярозавыя лясы, Лясы (III).
Рака Бася у ніжнім цячэнні.
Рака Беседзь у ніжнім цячэнні.
Рака Бобр у Крупскім раёне.
Рака Бобрык 1 каля в. Парахонск Пінскага раёна.
У Дзянісавіцкім заказніку-журавінніку Крупскага раёна.
Журавіны балотныя ў Дзянісавіцкім заказніку-журавінніку.
У Шабрынскім батанічным заказніку Добрушскага раёна.
Зараснік валяр'яну лекавага ў Радастаўскім батанічным заказніку Драгічынскага раёна.
Святаяннік прадзіраўлены ў Шабрынскім батанічным заказніку.
’/// лпткікіі 1 н іі II н т a 11 і u п і.і a qh v a n 11 i i? / luvnouivi /T\
Краявід у Баранавіцкім батанічным заказніку.
Брусніцы ў Чачэрскім батанічным заказніку.
Усходы ландышу майскага ў Сапоцкінскім батанічным заказніку Гродзенскага раёна.