Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
БЕЛСЕЛЬГАСХІМІЯ, гл. Рэспубліканскае вытворча-навуковае аб’яднанне па аграхімічнаму абслугоўванню сельскай гаспадаркі.
БЕЛЫ АСТАНКІНСКІ ГбЛУБ, с авецкі голуб міру, руская парода караткадзюбых свойскіх галубоў. Выведзены ў гадавальніку Маскоўскага ун-та ў 1950-я г. міжпародным скрыжаваннем мясц. галубоў з чайкамі і драконамі. У БССР разводзяць аматары.
Апярэнне беласнежнае. Цела прапарцыянальнае. Галава невялікая. вочы цёмныя, абкружаны кольцам каралавага колеру (асабліва ў самцоў). Крылы моцныя, доўгія (да канца хваста). Парода спалучае якасці высакалётнай і дэкар. груп. Палёт моцны. імклівы. Адлюстраванне белага голуба на плакатах — сімвал міру. Іл. гл. на ўкл. да арт. Галубы.
БЁЛЫ БЁРАГ, возера ў Бабруйскім р-не, у бас. р. Бярэзіна. Пл. 0,5 км 2. Даўж. 4 км, найб. шыр. 0,2 км, найб. глыб. 4 м, сярэдняя 2 м. Катлавіна старычная, серпавіднай формы. Берагі пясчаныя, укрыты рэдкім хмызняком. 2 астравы агульнай пл. 1 га. Возера злучана пратокай з р. Бярэзіна. Паблізу в. Думанаўшчына.
БЁЛЫ БЁРАГ. возера ў Рэчыцкім р-не, у бас. р. Бярэзіна. Пл. 0,23 км 2 Катлавіна старычнага тыпу. Паблізу в. Горваль.
БЁЛЫ БЁРАГ. кліматычна-бальнеалагічны курорт мясц. значэнпя на тэр. Рэчыцкага і Гомельскага раёнаў, на беразе Дняпра. За 25 км на Пд ад г. Рэчыца. Устаноўлены ў 1981. Пл. 4,6 тыс. га. Адначасова могуць адпачываць і лячыцца да 5 тыс. чал. Лек. фактары: хларыднанатрыевыя мінер. воды з вял. колькасцю брому і ёду. маляўнічы ландшафт у лукавіне Дняпра з масівамі лесу, заліўпымі лугамі. Рэльеф у паўн. ч. зоны плоскі, у паўд. узгорысты. Лясы (займаюць 2,1 тыс. га) у асноўным хваёвыя, мяшаныя, зрэдку дубровы.
Клімат умерана нантынентальны з пара^нальна мяккай зімой. Сярэлнегадавая т-ра 6.1 °C. студз. -6.9. ліп. 18,6 °C. Адносная вільготнасць 78 %. За год 590 мм ападкаў, 79 сонечных дзён. Базы для доўгатэрміновага і месцы для кароткатэрміновага ацпачынку.
Г. А. Па.таеў, Р. М. Загкгн. БЁЛЫ ГРЫБ, грыб сям. балетавых; тое. што баравік.
БЁЛЫ ДАМАВБІ ГРЫБ, к а р ы ёл е л в ы п а р а л ь н ы (Coriolellus vaporarius), губавы базідыяльны грыб роду карыёлел сям. порыевых. Пашырапы пераважна ва ўмеранай
зоне Паўн. паўшар’я; у СССР, у т. л. на Беларусі, усюды. Сапратроф. Вядомы як шкодны дамавы грыб у драўляных пабудовах. Выклікае бурую прызматычную гніль драўніны. Іншы раз трапляецца ў лясах (знойдзены ў Мінскай і Брэсцкай абл.) па пнях, ствалах і драўніне хвойных парод.
Пладовыя целы акруглыя. распасцёртыя, прырослыя, коркападобныя, скурыста-мясістыя, з вузкім валакністапавуціністым краем, утвараюцца рэдка. Паверхня іх ад белавата да рыжавата-жоўтага колеру. Гіменафор трубчасты. Трубачкі з зубчастымі тонкімі сценкамі. Поры буйныя, вуглаватыя, па 1—3 на 1 мм. Базідыі з кароткімі стэрыгмамі. Базідыяспоры бясколерныя. цыліндрычныя. слабасагнутыя. У пабу-
Белы дамавы грыб: частка пладовага цела (а) з гіменафорам (б).
Белая курапатка.
На курорце Белы Бераг.
довах грыб звычайна трапляецца ў выглядзе вегетатыўнага цела (бясплодная стадыя) — масы рыхлага белага камякападобнага міцэлію. які пранізвае драўніну; ад міцэлію (напр.. у перакрыццях дамоў) часта адыходзяць шчыльныя доўгія шнуры, ватападобныя падушкі і плеўкі. Пра меры барацьбы гл. ў арт. Дамавыя грыбы. A. I. Галаўко.
БЁЛЫ КЛЁН, дрэва сям. кляновых; тое, што явар.
БЁЛЫ МУХАМОР, грыб сямейства мухаморавых; тое, што бледная паганка.
БЁЛЫЯ КУРАПАТКІ (Lagopus), род птушак сям. цецеруковых атр. курападобных. Пашыраны ў паўн. частцы Еўразіі і Паўн. Амерыкі. У сусв. фауне і ў фауне СССР 2 віды. На Беларусі 1 від — белая курапатка (Lagopus lagopus). Аселая, трапляецца спарадычна, знаходзіцца пад пагрозай знікнення. У 18— 19 ст. арэал яе ўключаў лесастэпавыя р-ны Украіны. У 1930-я г. паўд. мяжа пашырэння віду праходзіла ўжо па тэр. БССР на шыраце в. Чырвоная Слабада Салігорскага р-на, пазней перамясцілася да шыраты Пухавіч і Рудзенска ў Мінскай вобл. Па даных 1956—60, 1972—73 яна праходзіць па ўмоўнай лініі Горкі — Магілёў — Клічаў — Бабруйск — Глуск — Старыя Дарогі — Узда — Стоўбцы — Маладзечпа — Паставы і далей па тэрыторыі Літоўскай ССР. Жыве Б. к. на вярховых балотах з нізкарослай (3—4 м) хвояй і рэдкім дамешкам нізкарослай бярозы. Колькасць у прыродзе вельмі малая. У Лепельскім р-не адзначана ў сярэднім адна гняздовая пара на 200 га тэр., летам каля Бешанковіч і Магілёва па 300—600 га трапляецца не больш 3 вывадкаў. У зімовых чародах адзначаюцца ў сярэднім 3—9 асобін. Корміцца пупышкамі і парасткамі вярбы, бяро-
зы. асіны. Занесена ў Чырвоную кнігу БССР. Каб захаваць і павялічыць колькаець Б. к., здабыча віду паляўнічым заканадаўствам рэспублікі з 1925 забаронена; неабходна вылучэнне абсалютных зон спакою на балотах, занятых птушкамі.
Даўж. цела 35—38 см, маса да 870 г. Апярэнне зімой белае з чорным хвастом, летам рыжа-бурае; у самак мяняецца 3. у самцоў 4 разы на год. Сезонныя змены афарбоўкі Б. к.— прыклад ахоўнай афарбоўкі (гл. Ахоўныя афарбоўка і форма жывёл). Голас самца — гучны крык «кэрр — эр — эр — эрр...» і затым ціхае «кібэу — кібэу». Шлюбныя гульні ў крас.— маі. Гульні (такаванні) адбываюцца паміж 6—12 гадз. Гнёзды робяць на мохавых купінах. У кладцы 6—12, звычайна 9 яец. Маладняк лётны ў сярэдзіне ліп., дасягае масы дарослых птушак у першыя дні вер., трымаецца чародкамі. Б. В. Ямгнскг.
БЁЛЫЯ СОВЫ (Nyctea), род птушак сям. сапраўдных соў. Вядомы 1 від — белая, або палярная сава (N. Scandiaca). Гняздуецца ў тундрах Еўразіі і Паўн. Амерыкі, на астравах Паўн. Ледавітага акіяна. На Беларусі спарадычна трапляецца ва ўсіх раёнах рэспублікі зімой. Корміцца мышападобнымі грызунамі. ловіць зайцаў, курапатак. Гасп. значэння не мае.
Даўж. цела 56—65 см. маса 1,7—2,4 кг. Галава вялікая з круглаватым дыскам «твару». Апярэнне мяккае, рыхлае, белае (у першагодкаў з бурымі папярочнымі плямамі). Дзюба чорная, кароткая, кручкаватая, вочы вялікія, радужына ярка-чырвоная. ногі апушаны да канца пальцаў. Начная птушка.
БЁЛЬКІ, возера ў Пастаўскім р-не, у бас. р. Паловіца. Пл. 0,26 км2. Даўж. 0,94 км, найб. шыр. 0,37 км, найб. глыб. 4,2 м, сярэдняя 2 м. Аб’ём вады 0,53 млн. м3. Вадазбор (2,2 км2) пласкахвалісты і сярэднеўзгорысты, амаль увесь разараны.
Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з Пн на Пд. Схілы выш. да 5 м. на У і 3 7—8 м. спадзістыя, разараныя. Берагавая лінія (даўж. 2.2 км) слабазвілістая. Берагі нізкія. на У стромкія, пясчана-галечныя, на 3 гліністыя, забалочаныя. На 3, ПнЗ і ПдУ да возера прылягае тарфяністая забалочаная пойма шыр. 20—200 м. Глыб. да 2 м займаюць 44 % пл. возера. дно паступова ланіжаецца да цэнтра, выслана гумусападобнай глінай, уздоўж усх. 1 паўд,ўсх. берагоў — пясчана-галечнымі адкладамі з валунамі. Мінералізацыя вады да 210 мг/л. празрыстасць 0.5 м. Зарастае 24 % пл. возера, шыр. палосы расліннасці 10—65 м. Эўтрофнае, сцёкавае (сцёк у Паловіцу), уздоўж усх. берага крыніцы грунтавых водаў. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плбтка, карась. На беразе возера в. Белькі.
В. Р. Міронаў. БЁЛЬСКАЕ ВОЗЕРА, ва Ушацкім р-не, пл. 1,52 км2, гл. Белае возера. БЁЛЬЧЫЦА. рака, левы прыток Зах. Дзвіны, у Полацкім р-не. Даўж. 10 км. Пачынаецца з воз. Бецкае. Сярэдні пахіл воднай паверхпі 2,5 %о. Вадазбор (47 км2) у межах Полацкай ніз., пад лесам 56 %.
БЕЛЯНЁЦ. возера ў Расонскім р-не, у бас. р. Свольна. Пл. 0,28 км2. Даўж. 0,96 км, найб. шыр. 0,38 км, найб. глыб. 4,5 м, сярэдняя 2,4 м. Аб’ём вады 0,68 млн. м3. Вадазбор (0,6 км2) буйнаўзгорысты, пясчаны, увесь пад лесам.
Катлавіна выцягнута з ПдЗ на ПнУ. Схілы выш. 2—4 м, на У 5—6 м. Берагавая лінія (даўж. 2.5 км) слабазвілістая, утварае некалькі невял. заліваў і мысоў. Берагі высокія, стромкія, на Пн нізкія. затарфаваныя. Дно выслана высокаарган. тонкадэтрытавым сапрапелем таўшчынёй да 5 м. Мінералізацыя вады да 25 мг/л, празрыст^сць да дна. Мезатрофнае з прыкметамі алігатрофіі. Дно зарастае імхамі. Водзяцца акунь, плотка, краснапёрка. Б. Л. Уласаў. БЁНТАЛЬ ^англ. benthal ад грэч. benthos глыбіня), дно вадаёма як асяроддзе жыццядзейнасці арганізмаў, што жывуць на грунце ці ў яго тоўшчы (гл. Бентас).
БЕНТАНІТАВАЯ ГЛІНА, складзена ў асноўным з мінералаў групы монтмарыланіту Al2[Si4Oio] (ОН) 2 • пН2О. Гл. ў арт. Гліны.
БЁНТАС (ад грэч. benthos глыбіня), сукупнасць арганізмаў, якія жывуць у грунце і на грунце марскіх і мацерыковых вадаёмаў. Падзяляецца на раслінны (фітабентас), жывёльны (заабентас) і бактэрыяльны (бактэрыябентас). Для рэк Беларусі характэрны рэафільныя формы: водарасці (сіне-зялёныя, зялёныя, дыятомавыя і інш.), імхі (фантыналіс проціпажарны), з жывёл — губкі, раснічныя чэрві. алігахеты, п’яўкі, малюскі, лічынкі хіранамід, аўсянікаў, шыцікаў, стракоз. А з ё р н ы Б. (асабліва эўтрофных азёр) найб. разнастайны і багаты ў прыбярэжнай зоне. У яго складзе донныя зялёныя расліны, якія растуць на глыб. ў сярэднім 3—4 м (радзей 6—10 м), з’яўляюцца кормам для гетэратрофных арганізмаў. У многіх азёрах харавыя водарасці часам утвараюць падводныя лугі (напр., у воз. Нарач на глыб. 10 м). На найб. забру-
Белая сава.
джаных участках адзначаны ніжэйшыя грыбы. Бактэрыябентас багацейшы на заглееных грунтах (у 1 г некалькі млрд. бактэрый), менш. разнастайны на камяністых і пясчаных. У складзе заабентасу пашыраны алігахеты, малюскі, п’яўкі, ракападобныя, лічынкі розных насякомых (хіранамід, аўсянікаў, вяснянак, стракоз, шыцікаў, куліцыд), вельмі многа лічынак камароў і хаабарын. Б. старых вадасховіш ч а ў падобны да азёрнага. Усаж а л к а х значнага развіцця дасягаюць фітабентас, разнастайная рас* лінаедная фауна. Заабентас складаецца пераважна з інфузорый і інш. прадстаўнікоў мікразаабентасу, лічынак камароў, стракоз (каромысла, лютка), жукоў (плывунцы і інш.), губак, імшанак, алігахетаў (лімнадрыл і асабліва стойкі да забруднення трубачнік), малюскаў (балацянікі). Б. выкарыстоўваецца пры вызначэнні тыпу вадаёма, ступені забруджанасці, з’яўляецца кармавой базай для многіх рыб Беларусі (лешч, сазан, лінь, вугор і інш.). Заабентас і бактэрыябентас удзельнічаюць у мінералізацыі арган. рэчываў вадаёмаў. с. і. Гаўрылаў. БЕНТАСАЁДЯЫЯ РЬ'ІБЫ, рыбы, якія жывяцца ў асноўным арганізмамі, што насяляюць паверхню грунту і грунт вадаёмаў. У іхтыяфауне Беларусі да іх належыць болыпасць азёрных рыб: лешч, сазан (жывяцца пераважна бентасам глыбіннай зоны вадаёмаў), джгіры (трымаюцца пясчаных участкаў дна), карась, лінь (жывяцца бентасам зараснікаў воднай расліннасці) і інш.