Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
БЕЛАРУСКАЯ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ АКАДЭМІЯ, БСГА. Засн. ў 1840 у маёнтку Горы-Горкі (каля Горак) Магілёўскай губ. Наз. ГорыГорацкай земляробчай школай, з 1848 Горы-Горацкі земляробчы ін-
У эксперыментальнай гаспадарцы Беларускай заналыіай доследнаіі станцыі па птушкагадоўлі.
стытут. У 1925 да Горацкага с.-г. ін-та (з 1919) далучаны Бел. ін-т сельскай і лясной гаспадаркі імя Кастр. рэвалюцыі (засн. ў Мінску ў 1922) і створана Бел. с.-г. акадэмія імя Кастр. рэвалюцыі. Ф-ты: аграяамічны (аддзяленні раслінаводчае, жывёлагадоўлі, эканамічнае), землеўпарадкавальны, лясны, меліярацыйны. У 1930 на базе ляснога ф-та створаны ў Гомелі Бел. лесатэхнічны ін-т (гл. Беларускі тэхналагічны інстытут). У 1931 акадэмія падзелена на 11 галіновых ін-таў, 4 з іх пераведзены ў іпш. гарады рэспублікі. У 1933 усе горацкія ін-ты зноў аб’яднаны ў адну ВНУ — Бел. с.-г. ін-т (у Горках). У Вял. Айч. вайну ням.фаш. акупанты разбурылі навуч. і іпш. карпусы, знішчылі абсталяванне. У 1945 інстытут аднавіў сваю работу. У 1948 перайменаваны ў БСГА.
У 1980/81 навуч. г. ф-ты: аграхіміі і глебазнаўства, агранамічны (спецыялізацыя — селекцыя і насенняводства, кормавытворчасць, аграмеліярацыя), зоаінжынерны (спецыялізацыя — вытв-сць мяса, малака і яек на прамысл. аснове), механізацыі сельскай гаспадаркі, гідрамеліярацыйны, механізацыі гідрамеліярацыйных работ, эканамічны, бухгалтарскага ўліку. Аспірантура з 1947. Прымае да абароны кандыдацкія дысертацыі па с.-г. навуках. Mae праблемную н.-д. лабараторыю жыўлення раслін, выліч. цэнтр, с.-г. доследную станцыю, глебавую экспедыцыю і інш. Працуе ф-т павышэння кваліфікацыі (аддзяленпі падрыхтоўкі кіруючых кадраў сельскай гаспадаркі, перападрыхтоўкі спецыялістаў сельскай гаспадаркі), музей рэв., баявой і прац. славы БСГА.
Асн. кірункі навук. даследаванняў: удасканаленне прыёмаў 1 спосабаў павелічэння вытв-сці і паляпшэння якасці зерня, бульбы, кармавых 1 тэхн. культур, селекцыя новых сартоў збожжавых 1 зернебабовых культур. распрацоўка пытанняў павышэння ўрадлівасці глеб, біял. паўнацэннасці кармлення жывёлы, паляпшэ'ння племянной работы ў жывё-
лагадоўлі, тэхналогія прыгатавання і раздачы кармоў на фермах прамысл. тыпу і вышуканне аптымальных сродкаў аўтаматызацыі буйных жывёлагадоўчых комплексаў, удасканаленне с.-г. машын, тэхналогія ўборкі с.-г. культур у розных умовах надвор’я, тэхналогія і тэхн. сродкі для асушэння і арашэння зямель, высокаэфектыўнае выкарыстанне водназямельных рэсурсаў. прагназіраванне развіцця с.-г. вытв-сці. формы арганізацыі працы і кіравання сельскай гаспадаркай, сац. аспекты развіцця сельскай гаспадаркі і інш. Выдае зборнікі навук. прац, шматтыражную газ. «Савецкі студэнт» (з 1929), Узнаг. ордзнам Прац. Чырв. Сцяга (1940) 1 ордэнам Кастр. Рэвалюцыі (1976). У розныя гады ў акадэміі працавалі акад. АН БССР Я. М. Афанасьеў, I. Ф. Гаркуша, Ц. М. Годнеў, A. I. Кайгарадаў, A. К. Кедраў-Зіхман, A. I. Лапо, П. П. Рагавой. С. I. Назараў.
БЕЛАРУСКАЯ СЁРЫЯ, палеская с е р ы я, беларускі к о м пл е к с, болыпая сярэдняя частка геал. разрэзу рыфейскага комплексу (рыфею) верхняга пратэразою на 3 Усх.-Еўрап. платформы у межах БССР, паўн.-зах. абласцей УССР і зах. абласцей РСФСР. На Беларусі ўключае 2 світы. Ніжпяя, пінская світа магутнасцю 430 м складзена пераважна з чырванаколерных палевашпатава-кварцавых дробназярністых пясчанікаў і буйназярністых алеўралітаў з праслоямі гліністых алеўралітаў і глін; верхняя, аршанская світа магутнасцю да 620 м — з дробнаі сярэдне-зярністых кварцавых пясчанікаў, у ніжняй ч.— з рознаі буйназярністых са жвірам і галькаю.
Адклады Б. с. амаль суцэльнай палосай шыр. да 200—250 км цягнуцца праз усю тэр. Беларусі з ПдЗ на ПнУ. Ускрыты шматлікімі свідравінамі на глыбінях ад некалькіх дзесяткаў метраў (на Палескай седлавіне 1 схілах Бел. антэклізы) да 4000—5000 м (у Прыпяцкім прагіне). Залягаюць пераважна на пародах крышт. фундамента, радзей — на шаровіцкай або бабруйскай серыі рыфею, перакрываюцца болып маладымі рыфейскімі (лапіцкая світа). вендскімі або фанеразойскімі адкладамі. Характэрныя разрэзы Б. с. ў р-нах Оршы, Лёзна, Магілёва. Мінска, Смілавіч, Жыткавіч, Пінска 1 інш. У адкладах Б. с.
вял. запасы падземных мінер. водаў, у т. л. лячэбных 1 расолаў, якія выкарыстоўваюцца ў бальнеалагічных мэтах у раёнах Мінска (санаторый «Крыніцы», Мінскі водна-спарт. камбінат), Віцебска (санаторый «Лётцы»), у Бабруйску (санаторый імя У. I. Леніна, прафілакторый вытв. аб’яднання «Бабруйскіпына»), Рагачсве 1 інш. A. С. Махнач. БЕЛАРУСКАЯ СТРАТЫГРАФІЧНАЯ КАМІСІЯ, Беларуская рэгіянальная м і ж в е д а м а сная стратыграфічная к ам і с і я, БелРМСК. Створана ў лютым 1978 пры Бел. н.-д. геолагаразведачным ін-це. Аб’ядноўвае каля 100 чл., сярод іх 2 акадэмікі, 6 д-роў, больш за 40 канд. навук, якія працуюць у Ін-це геахіміі і геафізікі АН БССР, Бел. н.-д. геолагаразведачным ін-це, Бел. геолага-гідрагеал. экспедыцыі, Упраўленні геалогіі БССР і інш. установах, што зайлаюцца вывучэннем стратыграфіі крышт. фундамента і платформавага чахла Беларусі. Асн. задачы: каардынацыя ўсіх палеантолага-стратыграфічных даследаванняў на тэр. Беларусі; распрацоўка і зацвярджэнне стратыграфічных схем, якія з’яўляюцца асповай для буйнамаштабнай геал. здымкі і пошукаў карысных выкапняў; арганізацыя і правядзенне рэгіянальных стратыграфічных нарад, семінараў, калоквіумаў, палявых экскурсій, вьтдання прац па стратыграфіі і інш. Падпарадкоўва-
Зверасаўгас «Беларускі»: ферма для ўтрымання норак.
Практычныя заняткі студэнтаў у праблемнай лабараторыі жыўлення раслін кафедры аграхіміі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі.
ецца Міжведамаснай стратыграфічнай камісіі СССР (г. Ленінград). Старшыня — В. К. Галубцоў.
С. А. Кручак. «БЕЛАРУСКІ», зверасаўгас у Вілейскім р-не (з 1939). Займаецца развядзеннем норак, серабрыста-чорных лісоў, блакітных пясцоў. У 1982 у гаспадарцы 23 тыс. норак (у т. л. 18,8 тыс. самак), каля 0,2 тыс. пясцоў (у т. л. 0,15 тыс. самак); каля 0,8 тыс. лісоў (у т. л. 0,58 тыс. самак). Штогод выхад моладзі: 4,85—5 норак, 5,6—6 пясцоў, 4 лісоў на адну самку.
БЕЛАРУСКІ АВАЛ, вялікая тэктанічная структура крышт. фундамента архейска-раннепратэразойскага ўзросту. Складанай будовы. Займае амаль усю тэр. Беларусі. Выдзяляецца цэнтр. ч. Б. а., якая ахоплівае цэнтр., паўд. і ўсх. раёны і складкавае абрамленне. Цэнтр. ч. Б. а. адпавядае мазаічны тып геафіз. палёў з перавагаю адмоўных магнітных і гравітацыйных анамалій; складкаваму абрамленню — паласавыя знакапераменныя палі лінейнага тыпу. У цэнтр. ч. Б. а. шэраг гранітагнейсавых купалоў (Рагачоўскі, Полацкі, Палескі).
БЕЛАРУСКІ ВЬ'ІСТУП, вялікая дадатная тэктанічпая структура на 3 Усх.-Еўрап. платформы; тое, што Беларуская антэкліза.
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ШСТЫТЎТ ПА ПРАЕКТАВАННЮ ВОДАГАСПАДАРЧАГА I МЕЛІЯРАЦЬДЙНАГА БУДАЎНІЦТВА М і н і стэрства меліярацыі і в о днай гаспадаркі БССР (Б е лдзіправадгас). Засн. ў 1951 у Мінску на базе Белмеліяпраекта (з 1941). Асн. кірункі дзейнасці: вышукальныя работы і складанне тэхн. дакументацыі для водагасп. і меліярацыйнага буд-ва.
У ін-це распрацавана схема асушэння і асваення Палескай ніз. з вырашэннем пытанняў меліярацыі балот і забалочаных зялель і комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў для нар. гаспадаркі. Складзены праекты асушэння балотных масіваў у вадазборах рэк Іпа, Ясельда, Вісліца, Нератоўка і інш., Слаўкавіцкага канала на агульную пл. меліярацыі болып за 2 млн. га. Спраектаваны закрытыя асушальныя сістэмы болып як на 1350 тыс. га і пабудаваны на пл. 1 млн. тыс. га. Распрацаваны схемы комплекспага выкарыстання і аховы водных і зямельных рэсурсаў на 80 % тэр. БССР.
У схемах вырашаны пытанні акумуляцыі сцёку для выкарыстання вады ў
нар. гаспадарцы. вызначаны комплексныя меліярацыйныя мерапрыемствы на 4—5 пяцігодак і інжынерныя ў адпаведнасці з задачамі аховы прыроды, шляхі развіцця с.-г. вытв-сці і некат. інш. галін нар. гаспадаркі. аб’ём капітальных укладанняў, эканам. эфектыўнасць работ. Найб. значныя схемы ў вадазборы рэк Зах. Буг, Зах. Дзвіна, Сож. Бярэзіна. Распрацаваны новыя часовыя тэхн. ўмовы на праектаванне меліярац. сістэм для ўмоў БССР, упершыню ў рэспубліцы складзены нарматыўныя дакументы па вышуканню і праектаванню с.-г. асваення зямель. Зроблена тэхніка-эканам. абгрунтаванне буд-ва саўгасаў на меліяраваных землях у Архангельскай, Наўгародскай, Пскоўскай, Смаленскай. Пюменскай абласцях. Л. К. Стычынскі.
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАУНЫ УНІВЕРСІТЭТ і м я У. I. Л е н і н а, БДУ. Засн. ў 1921 у Мінску. Імя У. I. Леніна прысвоена ў 1949. Пастанова аб адкрыцці БДУ прынята Прэзідыумам ЦВК БССР 25.2.1919. Камісію для садзеяння арганізацыі БДУ узначаліў рэктар Маск. ун-та Б. П. Волгін. У Мінску працавала дзярж. камісія на чале з У. I. Пічэтам, які ў 1921—29 быў першым рэктарам БДУ. AH СССР, Рас. цэнтр. кніжная палата, Петраградскі і Кіеўскі ун-ты перадалі БДУ шмат навук. л-ры, ун-т атрымаў бібліятэкі акад. Я. Ф. Карскага, этнографа М. А. Янчука і інш. Акупацыя Беларусі бурж. Польіпчай у 1919—20 на 2 гады затрымала адкрыццё ун-та. Для работы ў БДУ былі запрошаны вучоныя з Масквы, Петраграда, Кіева, Смаленска і інш. гарадоў. Спачатку БДУ меў ф-ты: рабочы, грамадскіх навук, медыцынскі. Пазней створаны педагагічны з 4 аддзяленнямі, сярод якіх было і прыродазнаўчае, і інш. ф-ты. У 1930— 32 на базе асобных ф-таў БДУ арганізаваны Мінскі медыцынскі інстытут, Мінскі педагагічны інстытуг, Мінскі юрыдычны інстытут. У 1980/81 навуч. г. ф-ты: гістарычны, філалагічны, юрыдычны, журналістыкі, механіка-матэматычны, прыкладной матэматыкі, фізічны, радыёфізікі і электронікі, хімічны, біялагічны, геаграфічны; на біял. і геагр. ф-тах спецыялізацыі: ахова прыроды, гідрабіялогія, батаніка, заалогія, фізіялогія чалавека і жывёл, фізіялогія раслін, малекулярпыя біялогія, біяхімія, генетыка раслін, генетыка мікраарганізмаў, фіз. геаграфія, эканам. геаграфія, турызм і краязнаўства. БДУ мае: праблемную н.-д. лабараторыю эксперым. біялогіі, н.-д. лабараторыю азёразнаўства, геолагамінералаг., заал. і гісторыі ун-та музей, спец. ф-т па перападрыхтоўцы кадраў па спецыяльнасці экалогія і павышэнне эфектыўнасці выкарыс-
тання прыродных рэсурсаў, ф-т павышэння кваліфікацыі меліяратараў, Нарачанскую і Вілейскую біястанцыі, навуч.-вытв. базу «Заходняя Бярэзіна», навуч.-доследную гаспадарку «Шчомысліца», бат. сад, фундаментальны гербарый; працуе ун-т прыроды (з 1978). Аспірантура з 1927. Прымае да абароны кандыдацкія і доктарскія дысертацыі па геагр. навуках (фіз. геаграфія, геафізіка і геахімія ландшафтаў, эканам. і сац. геаграфія, геамарфалогія і палеагеаграфія), кандыдацкія па біял. навуках (біяфізіка, біяхімія, батаніка, мікрабіялогія, заалогія, фізіялогія раслін, фізіялогія чалавека і жывёл, генетыка, гідрабіялогія), па с.-г. навуках (глебазнаўства).