• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Да арт. Беларускае Палессе. Вярховае балота ў Прыпяцкім запаведніку.
    Да арт. Беларускае Палессе. Пасевы бульбы на асушаных тарфяніках каля г, п. Тўраў.
    шах, раўнінах і надпоймавых тэрасах пашыраны шыракалістыя лясы. пераважна дубровы, якія пераходзяць ва ўвільготненых урадлівых участках у ясянёва-дубовыя і ясянёвыя. На нізінных балотах вял. масівы чорнаальховых і пушыстабярозавых лясоў. На высечках бярозавыя і асінавыя, у поймах рэк зберагліся дубовыя і альховыя лясы. Пашыраны лугі заліўныя (гал. ч. у поймах рэк Прыпяці і Гарыні) з разнатраўна-злакавых, асакова-разнатраўных і разнатраўна-бабовых асацыяцый з мноствам кустоў і нізінныя са злакава-асакова-разнатраўнымі і разнатра.ўна-асаковамохавымі асацыяцыямі. Нізінныя лугі малапрадукцыйныя, патрабуюць карэннага паляпшэння. Трапляюцца (воз. Смержаў, наваколле воз. Чырвонае) раслінырэлікты: вадзяны арэх, сальвгнгя, альri­pae анс) a, рададэндран. У межах Б. П. Прыпяцкі ландшафтна-ггдралаггчны запаведнгк, Целяханская запаведна-паляўнгчая гаспадарка, Бабінец, Борскі, Букчанскі, Чырковіцкі, Ялоўскі заказнікіжуравіннікі. Веткаўскі, Жыткавіцкі, Радастаўскі, Шабрынскі бат. заказнікі. Ленінскі паляўнічы заказнік, гідралагічны заказнік Выганашчанскае (гл. адпаведныя артыкулы). Аб комплексным вывучэнні і гасп. асваенні Б. П. гл. арт. Налесся праблемы і ў арт. Мелгярацыя.
    Лгт.: Рельеф Белорусского Полесья.— Мн., 1982.	У. У. Сцяцко.
    ВЕЛАРУСК/ІЕ РЭСПУБЛІКАНСКАЕ УПРАЎЛЁННЕ ПА ГІДРАМЕТЭАРАЛОГІІ I КАНТРОЛЮ ПРЫРОДНАГА АСЯРОДДЗЯ, гл. ў арт. Гідраметэаралагічная служба БССР. БЕЛАРУСКАЕ ТАВАРЫСТВА АХбВЫ ПРЫРОДЫ, БТАП, добраахвотная масавая грамадская арг-цыя, якая садзейнічае мерапрыемствам партыі і ўрада па ахове прыроды, рацыянальнаму выкарыстанню і павелічэнню прыродных багаццяў рэспублікі. Засн. ў 1962. Асн. задачы: прапаганда ленінскіх ідэй, рашэнняў партыі і ўрада па пытаннях аховы прыроды, ведаў аб прыродзе і дасягненняў навукі; далучэнне працоўных і моладзі да актыўнай работы па вывучэнню і ахове прыроды, павелічэнню яе багаццяў, азеляненню нас. пунктаў, дарог, вадаёмаў, тэр. прадпрыемстваў, саўгасаў, калгасаў, устаноў і інш.; выхаванне пачуцця патрыятызму і любві да прыроды, сацыяліст. Радзімы, да свайго роднага краю. Членамі
    БТАП могуць быць грамадзяне, якія дасягнулі 16-гадовага ўзросту (асобы, якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту, аб’ядноўваюцца ў іонацкія дзіцячыя групы пры пярвічных арг-цыях т-ва), дзярж. прадпрыемствы, установы і арг-цыі, навучальныя ўстановы, каап. і грамадскія арг-цыі (калектыўныя члены). Аснова т-ва — пярвічныя арг-цыі на прамысл. і транспартных прадпрыемствах, у саўгасах, калгасах, установах, пры сельскіх і пасялковых Саветах, домакіраўніцтвах, каап. і інш. арг-цыях. На 1.1.1982 было 17 074 пярвічныя арг-цыі, якія ядналі 3320 тыс. індывідуальных і 8482 калект. члены. Вышэйшы кіруючы орган БТАП — з’езд, які склікаецца не радзей 1 раза ў 5 гадоў. У пе-
    рыяд паміж з’ездамі работай т-вакіруе рэсп. савет, пры якім ствараюцца навук.-тэхн. саветы, секцыі і інш. структурныя органы. Пад кіраўніцтвам рэсп. савета працуюць абласныя і Мінская гарадская арг-цыі т-ва, якім падпарадкаваны раённыя і гар.
    Эмблема Беларускага таварыства аховы прыроды.
    арг-цыі. БТАП мае эмблему і нагрудны значок. Друкаваны орган т-ва — часопіс «Родная пры/рода».
    Члены БТАП вывучаюць прыродныя рэсурсы краю. распрацоўваюць і ўносяць у адпаведныя дзярж. і сав. органы прапановы па правільнаму выкарыстанню багаццяў прыроды і іх ахове; вядуць прыродаахоўную прапаганду і выхаваўчую работу; садзейнічаюць ахове лясоў; удзельнічаюць у арганізацыі і правядзенні Месячніка лесу, Месячніка саду, Дня птушак, Свята кветак 1 інш. мерапрыемстваў, у арганізацыі вытв. і доследных баз па вырошчванню дрэўна-куставога, пладова-ягаднага і кветкавага пасадачнага матэрыялу, развядзенню каштоўных парод рыб, карыснай дзічыны, грыбоў, пчол 1 інш.; арганізуюць грамадскі кантроль за ажыццяўленнем Закона аб ахове прыро-
    ды ў БССР і пастаноў урада аб рацыянальным выкарыстанні глеб. расліннага і жывёльнага свету. рэк, азёр, сажалак, каналаў, вадасховішчаў. зялёных насаджэнняў, садоў, паркаў і інш.; садзейнічаюць развіццю садоўніцтва, кветкаводства, пчалярства, ахове пладова-ягадных насаджэнняў і пчол ад хвароб і шкоднікаў; выяўляюць помнікі прыроды і ўдзельнічаюць у іх ахове; ствараюць гадавальнікі па вырошчванню пасадачнага матэрыялу і адкрываюць магазіны для забеспячэння прадпрыемстваў, устаноў, школ і насельніцтва пасадачным матэрыялам, насеннем кветак. сродкамі аховы раслін, мінер. ўгнаеннямі і інш.; выдаюць л-ру па пытаннях аховы, рацыянальнага выкарыстання і ўзнаўлення прыродных багаццяў. садоўніцтва, азелянення; асвятляюць дзейнасць т-ва ў перыяд. друку, па радыё і тэлебачанню. Устаноўлена званне Ганаровы член БТАП (на 1.1.1982 75 членаў). У БССР у 1982 працавала 97 нар. ун-таў (займалася 23 тыс. актывістаў т-ва), 34 раённыя школы (3 тые.) аховы прыроды, 160 лектарскіх груп (каля 3 тыс. лектараў). Створаны грамадскія рэдакцыі па ахове прыроды ва ўсіх абл. 1 раённых газетах, на радыё і тэлебачанні. Члены т-ва выступаюць у друку (болыц за 15 тыс. выступленняў за 1981), на радыё і тэлебачанні (каля 1,6 тыо. выступленняў). Па ініцыятыве БТАП на Бел. тэлебачанні арганізаваны тэлечасопіс «Прырода і мы». У 1981 т-вам выдадзена 335 лістовак і плакатаў па ахове прыроды (агульны тыраж 295 тыс. экз.). Прапагандысцкая дзейнасць БТАП цесна звязана з практычнымі мерапрыемствамі. Пры рэсп., мясп. саветах т-ва 1 на буйных прадпрьк/мствах створана каля 1,2 тыс. галіновых секцый па ахове атмасферы. водаў, глеб. дзікіх жывёл і інш. канкрэтных аб’ектаў прыроды. Функцыі кантролю за выкананнем законаў і пастаноў па ахове прыроды выконваюць групы грамадскіх інспектараў (аб’ядноўваюць каля 6,5 тыс. чл. т-ва). БТАП вядзе работу сярод піянераў 1 школьнікаў (каля 1,3 млн. ў складзе чл. т-ва ), якія арганізаваны ў гуртках юных натуралістаў, з’яўляюцца чл. «Блакітнага патруля», «Зялёнага патруля», школьных лясніцтваў. Пры рэсп. і мясц. саветах т-ва працуюць метадычныя саветы па рабоце з юнацтвам (157). Традыцыйным стала правядзенне Дня аховы прыроды, Дня кветак, Дня лесу, Сусветнага дня навакольнага асяроддзя, прыродаахоўных мерапрыемстваў «Мурашка», «Жывое срэбра». «Зімовы букет» і інш. Членамі т-ва арганізуюцца разнастайныя выстаўкі па ахове прыроды (каля 5,7 тыс. ў 1981), наладжваюцца конкурсы паміж прадпрыемствамі 1 ўстановамі па ахове прыроды на лепшы фотаздымак, аматарскі кінафільм і інш. (усяго болып за 1 тыс. конкурсаў у 1981). Дэлегацыя БТАП прымала ўдзел у міжнар. нарадах т-ваў аховы прыроды краін — членаў СЭУ.
    Літ.: Белорусское обіцество охраны прнроды:	(Краткая справка).— Мн.,
    1979.	С. А. Канстанціновіч.
    БЕЛАРУСКАЕ ТАВАРЬ'ІСТВА ПАЛЯЎНІЧЫХ I РЫБАЛОВАЎ, БТПР, грамадская арг-цыя паляўнічых і рыбаловаў-аматараў рэспублікі. Засн. як Беларускі паляўнічы саюз у 1921 (сучасная назва з 1955). Асн. задачы: выхаванне камуніст. адносін да прыроды і яе рэсурсаў; вядзенне на навук. аснове паляўнічай і рыбалоў-
    най гаспадарак; ахова, павелічэнне колькасці карысных звяроў і рыб; стварэнне умоў для заняткаў членаў т-ва паляваннем і аматарскім рыбалоўствам як формамі актыўнага і культ. іх адпачынку; пашырэнне ведаў аб прыродзе і прыродаахоўная прапаганда; выраб паляўнічага і рыбалоўнага рыштунку і забеспячэнне ім членаў т-ва;
    Эмблема Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.
    арганізацыя і правядзенне вучэбнаспарт. работы. Членства індывідуальнае і калектыўнае. Для асоб, якія жадаюць уступіць у члены т-ва і займаюцца паляваннем, устаноўлены кандыдацкі стаж (не менш 1 года) для авалодвання неабходнымі ведамі і навыкамі паляўнічай справы і здачы экзаменаў па праграме паляўнічага мінімума. Mae абласныя, раённыя і гарадскія арг-цыі; аснова т-ва — пярвічныя калектывы на прадпрыемствах, ва ўстановах, калгасах, саўгасах, навучальных установах і інш. На 1.1.1982 было 2331 паляўнічы і 265 рыбалоўных пярвічных калектываў, якія ядналі 100,6 тыс. індывідуальных членаў, у т. л. 72,1 тыс. паляўнічых. Вышэйшы кіруючы орган БТПР — з’езд, які склікаецца 1 раз у 5 гадоў. У перыяд паміж з’ездамі работай т-ва кіруе рэспубліканскі савет. БТПР мае членскі білет, сцяг, эмблему-значок, вымпел і нагрудны знак. Друкаваны орган т-ва — часопіс «Родная прырода».
    Члены БТПР прапагандуюць і ажыццяўляюць ідэі аховы прыроды, мэты 1 задачы т-ва, павышаюць свае веды па біялогіі паляўнічых жывёл і рыб, паляўніцтвазнаўству і рыбалоўству, берагуць прыроду і ахоўваюць яе багацці, вядуць барацьбу з браканьерствам. садзейнічаюць выкананню дзярж. планаў нарыхтовак пушніны і мяса дзікіх жывёл і інш. Члены т-ва карыстаюцца паслугамі паляўнічых і рыбалоўных гаспадарак. баз, лодачных станцый і іх інвентаром. За арг-цыямі БТПР замацавана 15,3 млн. га паляўнічых угоддзяў, на якіх размешчана 136 паляўнічых гаспадарак (у т. л. 23 са штатнай егерскай службай) і 90 вадаёмаў (агульная пл. 4,0 тыс. га). На тэр. паляўнічых гаспадарак 22 паляўніча-рыбалоўныя базы і 17 лодачных станцый (у 1981 іх наведала 116 тыс. чал.). Працуюць фазанарый, 2 рыбагадавальнікі, камбінат па вырабу паляўнічага і рыбалоўнага ры-
    штунку (каля 70 найменняў), 31 спецыялізаваны гандлёвы пункт. У 1981 на біятэхн. мерапрыемствы выдаткавана 380 тыс. руб. У паляўнічых гаспадарках т-ва было 4,3 тыс. кармушак, 15.7 тыс. падкормачных пляцовак і пунктаў, 17,5 тыс. саланцоў. Для падкормкі дзікіх жывёл выкарыстана 6,5 тыс. т кармоў. Зарыблена 35 вадаёмаў (выпушчана каля 1 млн. рыбных малявак). У паляўнічыя гаспадаркі т-ва для акліматызацыі выпушчана 20 высакародных аленяў, каля 3 тыс. фазанаў, 50 андатраў. Штргод члены БТПР здабываюць каля 1,5 тыс. ласёў. 1.8 тыс. дзікоў. 2 тыс. ваўкоў 1 інш. У 1981 імі здадзена дзяржаве 253,7 т мяса дзічыны і на 171,8 тыс. руб. пушніны.
    Літ.: Справочннк охотннка.— Мн., 1979.	У. М. Баранецкі.
    БЕЛАРУСКА-ЛІТОЎСКІ КРЫШТАЛІЧНЫ МАСІЎ, вялікая дадатная тэктанічная структура на 3 Усх,Еўрап. платформы; тое. што Беларуская антэкліза.
    БЕЛАРУСКАЯ АНТРАПАГЕНАВАЯ КАМІСІЯ. Утворана ў маі .1969. Аб’ядноўвае каля 100 чл., сярод іх 3 акадэмікі, 8 Д-роў, каля 40 канд. навук, якія працуюць у Ін-це геахіміі і геафізікі АН БССР, Бел. н.-д. геолагаразведачным ін-це, Бел. геолагагідрагеалагічнай экспедыцыі, Упраўленні геалогіі БССР, Бел. дзярж. ін-це інж. вышуканняў Дзяржбуда БССР, БДУ, Мінскім пед. ін-це, НДІ глебазнаўства і аграхіміі і ў інш. установах, што займаюцца вывучэнпем антрапагенавага перыяду. Асн. задачы: каардынацыя антрапагенавых даследаванняў на Беларусі, распрацоўка стратыграфічных схем, пошукі крытэрыяў для высвятлення мяжы паміж антрапагенам і неагенам, комплекснае вывучэнне найб. важпых стратыграфічных раёнаў Беларусі, распрацоўка метадычных указанняў для пошукаў карысных выкапняў на аснове пазнання заканамернасцей іх фарміравання і размяшчэння і правядзення буйнамаштабных геолагаздымачных работ і іпш. Выдае працы. Старшыня — акад. АН БССР Г. I. Гарэцкі.