Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Вечназялёны паўкуст. Лісце супраціўнае, яйцападобнае, цёмна-зялёнае. звужанае на канцы. Кветкі двухгубыя, сабраныя на канцах галін у густыя коласападобныя суквецці. Прыкветнікі ў пач. цвіцення бледна-зялёныя, потым ружовыя. Размнажаюць насеннем і чаранкамі. Для атрымання маладых раслін з кветкамі іх штогод вырошчваюць з чаранкоў. Старыя экземпляры перасаджваюць кожны год у сак.— крас. ў сумесь з лісцевай, тарфяной. перагнойнай. дзярповай зямлі і рачнога пяску (2:1:1:2:1). БЕЛАРУСКА-ВАЛДАЙСКАЯ праВІНЦЫЯ, фізіка-геагр. тэрыторыя на Пн Беларусі. Займае Віцебскую, ПнУ Гродзенскай і Пн Мінскай абл.; паўд. мяжа па лініі Вільнюс — Валожын — Івянец — Дзяржынск — Смалявічы — Барысаў — Талачын — Орша. Па прыродных асаблівасцях Б.-В. п. падзяляецца на акругі Беларускае Паазер’е і Беларускую граду, раздзеленыя па лініі Вільнюс — Свір — Докшыцы — Лепель — Сянно — Орша.
У тэктанічных адносінах Б.-В. п. прымеркавана да Беларускай антэклізы на 3, Аршанскай упадзіны на У, Латвійскай седлаеіны на Пн. Асадкавыя пароды, гал. чынам дэвонскія даламіты, вапнякі, пясчанікі, прыкрыты адкладамі аптрапагенавай сістэмы — серыяй марэнных глін, лёсападобных парод, тарфянікаў, сапрапеляў. Узгорыста-марэнны рэльеф чаргуецца з флювіягляцыяльнымі і лімнагляцыяльнымі раўнінамі; найвыш. пункты Беларусі — г. Дзяржынская (345 м) і г. Лысая (342 м). Абс. выш. нізін 130— 140 м. Акруга Бел. Паазер’я (у межах паазерскага зледзянення) адрозніваецца маладым ледавіковым рэльефам, шырокім распаўсюджваннем азёр. Найб. воз. Нарач (79,6 км2) і самае глыбокае воз. Доўгае (53,7 м). Паблізу азёр адносныя вышыні да 50—60 м. У межах Бел. грады ледавіковы дэнудацыйны рэльеф (утвораны ў сожскае зледзяненне), азёры адсутнічаюць, пашыраны ярыстыя і суфазійныя формы на лёса-
падобных пародах. Карысныя выкапні: гліны легкаплаўкія, пясчанажвіровы матэрыял, буд. пяскі, даламіт. Клімат умерана цёплы, вільготны.
Сярэдняя т-ра студз. ад -6,5 да —8,2 °C. ліп. 17,2—18 °C. Вегет. перыяд. 180—189 сут. Клімат узвышшаў у параўнанні з нізінамі болыд халодны, а колькасць ападкаў большая. У сярэднім іх выпадае 560—650 мм за год. Узвышшы — буйныя водападзелы на Усх.-Еўрапейскай раўніне. Адсюль пачынаюцца Свіслач, Вілія, Бярэзіна (бас. Дняпра), Ловаць. На Мінскім узв. блізка адзін да аднаго размешчаны вярхоўі рэк Чарнаморскай 1 Балтыйскай сістэм. Такія ўчасткі зручныя для пабудовы штучных збудаванняў накшталт Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. Найб. рэкі — Зах. Дзвіна, Вілія, Бярэзіна, цякуць па нізінах, утвараючы тэрасаваныя далінві і вузкія ’скразныя ўчасткі на перасячэннях узвышшаў. 3 разнастайнасцю рэльефу і грунтоў звязана дробная контурнасць глебава-расліннага покрыва, што ўскладняе апрацоўку глебы і выкарыстанне тэхнікі. Вял. тэрыторыі патрабуюць меліярацыі. Глебы на ўзвышшах дзярнова-падзолістыя лёгкаі сярэднесугліністыя на марэне, у нізінах дзярнова-падзолістыя аглееныя цяжкасугліністыя і пясчаныя на водна-ледавіковых адкладах, пашыраны лёгкаі сярэднесугліністыя на лёсападобных суглінках. Забалочаныя і тарфяна-балотныя глебы розных тыпаў у паніжэннях. Лясы займаюць 35 % тэр. Б.-В. п., якая належыць да падзоны дубова-цемнахвойных лясоў. Буйныя лясныя масівы (да 50 % пл.) з хваёвых і драбналістых лясоў з дамешкам шыракалістых захаваліся на нізінах. На ўзвышшах лясы з пеоавагай елкі, дубу, вольхі (менш за 20 % пл.). Балоты нізінныя і вярховыя гал. чынам на Пн, Пад ворывам болып за 30 % тэрыторыі. У межах Б.-В. п. Бярззінскі біясферны запаведнік. 21 заказнік (2 паляўнічыя. 2 ландшафтныя. 1 гідралагічны, 7 азёрных, 9 журавінных).
Б. П. Якушка.
БЕЛАРУСКАЕ БАСЁЙНАВАЕ УПРАЎЛЁННЕ ПА АХОВЕ I ЎЗНАЎЛЁННЮ РЬ'ІБНЫХ ЗАПАСАЎ I РЭГУЛЯВАННЮ РЫБАЛОЎСТВА Галоўрыбвода М і н істэрства рыбнай гаспадаркі С С С Р (Белрыбвод). Першы оргап рыбааховы ў БССР, створаны ў 1924. У розны час назва і падпарадкаванне мяняліся. У 1959—61 называлася Бел. дзярж. інспекцыя па ахове і ўзнаўленню рыбных запасаў і рэгуляванню рыбалоўства, з 1962 сучасная назва.
Вядзе ўлік рыбагасп. вадаёмаў і рыбапрамысл. участкаў і кантроль за іх эксплуатацыяй, паводле дагавораў замацоўвае іх за прадпрыемствамі рыбнай прам-сці, калгасамі і інш. рыбанарыхтоўчымі арг-цыямі; дае дазвол на прамысловы і кантрольны адлоў рыбы і інш. водных жывёл, а таксама на адлоў для правядзення н.-д. работ, акліматызацыі і рыбаразвядзення; распрацоўвае разам з рыбагасп. і навук. арг-цыямі праекты планаў па рацыянальнаму выкарыстанню і падтрыманню прадукцыйнасці вадаёмаў (захаван-
ню ўмоў натуральнага ўзнаўлення рыбных запасаў, штучнаму развядзенню, зарыбленню вадаёмаў, акліматызацыі рыб і кармавых аб’ектаў, рыбагасп. меліярацыі); ажыццяўляе кантроль за работай рыбгасаў, за арганізацыяй кантрольна-наглядных і рыбаахоўных пунктаў, за выкананнем правіл, якія забяспечваюць эфектыўнасць рыбаводна-меліярацыйных работ у рыбагасп. вадаёмах. Свае кантрольныя функцыі ажыццяўляе праз абл. і гар. інспекцыі рыбааховы. а. Ф. Мядзвецні.
БЕЛАРУСКАЕ ВОДАНАПОРНАЕ СКЛЯПЁННЕ. займае цэнтр. і зах. часткі рэспублікі. Прымеркавана да Беларускай антэклізы. Мяжуе з Прыбалтыйскім (на ПнЗ), Аршанскім (на У), Прыпяцкім (на Пд) і Брэсцкім (на ПдЗ) воданапорнымі басейнамі. Працягласць з ПнУ на ПдЗ каля 350 км, з Пн на Пд уздоўж зах. мяжы рэспублікі каля 150 км. Ваданосныя гарызонты прымеркаваны да парод крышт. фундамента, тэрыгенных і карбанатных адкладаў верхняга пратэразою, палеазою, мезазою і кайназою. Магутнасць зоны актыўнага водаабмену ў цэнтр. частцы Б. в. с. перавышае 400 м. Воды напорныя, у першых ад паверхні гарызонтах безнапорныя. Модуль падземнага сцёку ад 2 да 3,5 л/с з 1 км2. П’езаметрычныя ўзроўні напорных водаў на глыб. 2—30 м ад паверхні, часам воды самавыліваюцца. Дэбіт свідравін ад 0,02—0,6 л/с да 12—15 л/с пры паніжэнні п’езаметрычнага ўзроўню на 1—8 м, у асобных выпадках дасягае 22— 27 л/с пры паніжэнні ўзроўню на
Белаперона кропельная.
12—16 м. Воды прэсныя, гідракарбанатныя кальцыева-магніевыя ці натрыевыя з мінералізацыяй 0,1— 0,5 г/л, на мяжы з прылеглымі воданапорнымі басейнамі трапляюцца хларыдныя натрыевыя з мінералізацыяй 1—16 г/л. У пародах крышт. фундамента, прымеркаваных да зон тэктанічных парушэнняў, хларыдныя натрыевыя воды з мінералізацыяй 1,5—3 г/л, часам да 30 г/л. Прэсныя воды Б. в. с. выкарыстоўваюць для гасп. водазабеспячэння. Некаторыя даследчыкі разглядаюць тэр. Б. в. с. ў якасці знешніх абласцей жыўлення прылеглых воданапорных басейнаў.
Літ.: Богомолов Г. В.. Ш п ак о в О. Н. Глдрогеологня Белорусского крнсталлнческого масснва.— Мн„ 1974.
A. М. Шпакаў. БЕЛАРЎСКАЕ ЗЛЕДЗЯНЁННЕ, в аражскае зледзяненне, н араўскае зледзяненне, гюнцкае зледзяненне, 1-е ў антрапагене зледзяненне на Беларусі, доўжылася з канца брэсцкага перадледавікоўя да пачатку налібоцкага міжледавікоўя. Мяркуюць. што працягласць Б. з. 40 тыс. гадоў (600—560 тыс. г. назад). Ледавік насунуўся са Скандынаўскага п-ва і дайшоў да мяжы Маларыта — Пінск — Старобін — Глуск — Бабруйск — Быхаў — Чавусы — Дрыбін, у ніжэйшай зах. ч. прасунуўся ў межы Брэсцкай упадзіны. На тэр., не занятай ледавіком, раслі вельмі зрэджаныя лясы з бярозы, хвоі. Трапляліся азёры. На месцы сучаспых далін Дняпра і Прыпяці таксама існавалі вадасцёкі.
Уласналедавіковыя, флювіяі лімнагляцыяльныя адклады перыяду Б. з. залягаюць на дэвонскіх. мелавых, палеаген-неагенавых пародах ці адкладах брэсцкага перадледавікоўя. перакрвіваюцца больш маладымі міжледавіковымі і ледавіковымі ўтварэннямі. Ледавіковыя адклады Б. з. выяўлены свідравінамі на адносна невял. участках у паніжэннях даантрапагенавай паверхні, толькі на асобных плошчах зах. і цэнтр. частак Беларусі маюць плошчавае пашырэнне. на Пн у асноўным знішчаны ў час больш позніх зледзяненняў. Абс. адзнакі верхняй паверхні марэны Б. з. часцей за ўсё змяняюцца ад 0 да 100 м, максімальна ўздымаюцпа да 130 м (у раёне Пінск — Кобрын — Орша і на Пн ад Мінска). мінімальна паніжаюцца да —72 м (на ПнУ ад Браслава і ад Барысава). Сярэдняя магутнасць марэны 10—15 м, каля Ваўкав’ыска. Шчучына, Баранавіч, Барысава, на Пд ад Мінска. на 3 Свянцянскіх град — да 50— 60 м. Марэна складзена з дастаткова аднароднай тоўшчы грубых супескаў. суглінкаў, глін пераважна шэрага і зеленавата-шэрага колеру, нярэдка лакальнага характару, мае праслоі розназярністых пяскоў ці ўключае адорвені палеаген-неагенавых. мелавых і інш. карэнных парод. Флювіягляцыяльныя і
лімнагляцыяльныя адклады — зеленаватаі жаўтавата-шэрыя пяскі, пераважна розназярністыя, са жвірам і галькай, кварцава-палевашпатавыя, магутнасць іх 10—20 м. 3 пацяпленнем ледавік адступаў з тэр. Беларусі нераўнамерна, у выніку ўзніклі палосы канцавых утварэнняў. Пасля раставання ледавіка засталіся таксама спадзістыя і спадзістахвалістыя марэнныя і водна-ледавіковыя раўніны з азёрамі, лагчынамі сцёку і паніжэннямі на месцы лагчын ледавіковага выворвання і размыву.
Літ.: Матвеев A. В. Леднпковая формацня антропогена Белорусспн.— Мн., 1976Геологня антропогена Белорусснн.— Мн., 1973. A. В. Мацвееў. БЕЛАРУСКАЕ ЛЕСАЎПАРАДКАВАЛЬНАЕ НРАДПРЫЁМСТВА, у складзе Усесаюзнага аб’яднання «Леспраект».
Дзейнасць накіравана на рацыянальнае выкарыстанне, павышэнне прадукцыйнасці, узнаўленне і ахову лясоў, удасканальванне арганізацыі і вядзення лясной гаспадаркі. Створана ў 1947. Уключае Мінскую, Віцебскую 1 Гомельскую лесаўпарадкавальныя экспедыцыі, у складзе якіх палявыя вышукальныя партыі, службы падрыхтоўкі планавакартаграфічных матэрыялаў. інфарм,выліч. цэнтр 1 інпі. Спецыялісты Б. л. п. вывучаюць лясныя рэсурсы і вызначаюць падзел лесу на катэгорыі, арганізуюць тэрыторыі лесагасп. драдпрыемстваў, вылучаюць участкі для прыродаахоўных, лесагасп.. лесаўзнаўленчых, лесамеліярацыйных і інш. работ, ажыццяўляюць леса1 глебатыпалагічныя, лесабіял. і інш. абследаванні 1 вышуканні. Выкарыстоўваюць матэрыялы каляровай спектразанальнай аэраздымкі і касм. здымкі. Ствараюцца аўтаматызаваныя сістэмы кіравання выкарыстаннем лясных рэсурсаў. На 1.1.1980 упарадкавана больш за 7 млн. га лясоў, на пл. 6,7 млн. га праведзена паляўніцтваўпарадкаванне, даследавана 1,7 млн. га лясных глеб. Л. В. Дольскі.
БЕЛАРУСКАЕ ПААЗЁР’Е, фізікагеагр. акруга Бел.-Валдайскай правінцыі, уключае таксама ч. правінцыі Усх. Прыбалтыкі, якая ўваходзіць у межы БССР. Займае Віцебскую, ПнУ Гродзенскай, Пн Мінскай абласцей. Б. П. падзяляецца на фізіка-геагр. раёны: Браслаўская града, Латгальскае ўзеышша, Нешчардаўскае ўзвышша, Полацкая нізіна, Свянцянскія грады, УшацкаЛепельскае ўзеышша, Чашніцкая раўніна, Гарадоцкае ўзвышша, Віцебскае ўзвышша, Суражская нізіна, Лучоская нізіна, Верхнебярэзінская нізіна, Нарачана-Вілейская нізіна.