Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
I. В. Хрусталін. «БЁЛАЕ», доследна-паказальны рыбакамбінат у в. Баравая Жыткавіцкага р-на (з 1969, на базе рыбгаса з 1924). Гадуе таварную сажалкавую рыбу — карпа, карася, шчупакоў, таўсталобіка звычайнага; вэндзіць рыбу; разводзіць моладзь карпа заводскім метадам (ёсць інкубацыйны цэх). Агульная пл. сажалкавай гаспадаркі 1620 га (у т. л. нагульных сажалак 1292, вырастковых 290, зімавальных 14, нераставых 4,5); крыніца водазабеспячэння — р. Случ, воз. Белае.
БЁЛАЕ БАЛбТА, радовішча мелу; тое, што Буда-Грэскае радовішча мелу.
БЁЛАЕ ВОЗЕРА, у Гродзенскім р-не, у бас. р. Пыранка. Пл. 7,1 км2. Даўж. 13 км, сярэдняя шыр. 0,55 км. Вадазбор (267 км2) раўнінны, складзены з марэнных суглінкаў і супескаў.
Катлавіна стужкападобная, выцягнутая ў мерыдыянальным напрамку. Схілы выш. 10—15 м, стромкія, параслі лесам, на Пд разараныя. Дно на найб. глыбінях выслана сапрапелямі аліўкавага колеру (гл. Белаазерскае радовішча сапрапелю). Эўтрофнае. Праточнае: праз возера цячэ р. Пыранка, якая пачынаецца з воз. Малочнае. Водзяцца шчупак, акунь, лешч, карась, краснапёрка, плотка. сазан; ёсць вугор. Уваходзіць у зону адпачынку Азёры. На паўд. беразе в. Азёры, на зах.— в. Белае. Іл. гл. на ўклейцы.
БЁЛАЕ ВбЗЕРА, у Верхнядзвінскім р-не, у бас. р. Свольна. Пл. 5,52 км2. Даўж. 3 км, найб. шыр. 2,73 км, найб. глыб. 6,1 м, сярэдняя 2,85 м. Аб’ём вады 15,75 млн. м3. Вадазбор (41,2 км2) нізінны, 39 % тэр. пад лесам.
Катлавіна рэшткавага тыпу, круглаватая, схілы спадзістыя, укрытыя лесам. Берагавая лінія (даўж. 9 км) слабазвілістая, берагі нізкія, тарфяністыя. Дно плоскае, літараль паступова пераходзіць у ложа, складзенае з высокаарган. тонкадэтрытавых сапрапеляў (магутнасцю да 8 м). на зарослых участках уздоўж берага — з грубадэтрытавых сапрапеляў, каля берагоў пясчаныя адклады. Празрыстасць вады да 1,7 м. Эўтрофнае, значна зарастае да глыб. 3—4 м. Праз возера працякае рэчка без назвы, якая злучае яго з воз. Лісна. Водзяцца лешч, акунь, шчупак, плотка.
БЁЛАЕ ВОЗЕРА, у Драгічынскім р-не на мяжы з Валынскай вобл. УССР, у бас. Белаазерскага канала. Пл. 5,2 км2. Даўж. 3,48 км. найб. шыр. 2,78 км ,найб. глыб. 11,6 м, сярэдняя 5,7 м. Вадазбор (107 км2) — забалочаная раўніна з пясчанымі ўзгоркамі.
Катлавіна выцягнута з Пн на Пд з залівам на Пн. Схілы спадзістыя, выш. да 3 м, укрытыя мяшаным лесам. Берагавая лінія (даўж. 11 км) слабазвілістая. Літараль пясчаная, шыр. да 400 м, глыбей — сапрапель (гл. Белаазерскае радовішча сапрапелю). 1 востраў (у паўд. плёсе). Праточнае: на ПдЗ упадае канал з воз. Валянскае, на Пн выцякае Белаазерскі канал (злучае возера з Дняпроўска-Бугскім каналам). Водзяцца акунь, карась, лешч, сазан, com; ёсць вугор. К. К. Крыловіч.
БЁЛАЕ ВбЗЕРА, у Бярозаўскім р-не, у бас. р. Ясельда. Пл. 5,06 км2. Даўж. 3,2 км, найб, шыр. 2 км, найб.
глыб. 3,2 м, сярэдняя 1,6 м. Вадазбор (59 км2) нлоскі, месцамі забалочаны.
Катлавіна круглаватая, выцягнутая з ПнЗ на ПдУ. Схілы спадзістыя, выш. 2—4 м, пясчаныя, месцамі пад лесам, берагі забалочаныя. Дно плоскае, выслана апясчаненым ілам. Глыб. да 2 м займаюць 72 % пл. возера. Эўтрофнае. Слабапраточнае: упадаюць 4 канавы, сцёк праз канаву ў Ясельду. Зарастае, уздоўж берагоў палосы трыснягу, чароту, рдзестаў. Водзяцца карась, лінь, шчупак, плотка, акунь. Ахаладжальнік Бярозаўскай ДРЭС, на яго базе створана Белаазерская садковая рыбная гаспадарка.
БЁЛАЕ ВОЗЕРА, у Расонскім р-не, у бас. р. Свольна. Пл. 3,01 км2. Даўж. 2,75 км, найб. шыр. 2,25 км, найб. глыб. 7,1 м, сярэдняя 3,5 м. Аб’ём вады 10,5 млн. м3. Вадазбор (3,1 км2) узгорысты, укрыты хваёвы.м лесам.
Белае возера (Драгічынскі раён).
Белае возера (Бярозаўскі раён).
Белае возсра (пл. 5,52 км2; Верхнядзвінскі раён).
Катлавіна складанага тыпу. лопасцевай формы, выцягнута з ПдУ на ПнЗ. Схілы выш. да 20 м, стромкія, на ПнЗ да 7 м, на ПнУ выш. 3—5 м, спадзістыя, пясчаныя, параслі лесам. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, ва ўсх. заліве болып высокія. тарфяныя, пад лесам 1 хмызняком. Літаральная зона ўкрыта пяском, глыб. да 2 м складаюць каля 22 % пл.; глыбей дно выслана апясчаненым ілам і тонкадэтрытавым сапрапелем, таўшчыня якога месцамі да 10 м. Мінералізацыя вады да 75 мг/л, празрыстасць да 4,7 м. Мезатрофнае. бяссцёкавае. Зарастае, шыр. палосы расліннасці да 100 м. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, карась, краснапёрка.
Б. П. Уласаў. БЁЛАЕ ВОЗЕРА, у Гарадоцкім р-не, у бас. р. Обаль. Пл. 2,4 км2. Даўж. 2,8 км, сярэдняя шыр. 0,8 км, найб. глыб. 7,9 м, сярэдняя 4,3 м. Вадазбор (6 км2) узгорысты.
Катлавіна выцягнута з ПнУ на ПдЗ, схілы спадзістыя, выш. 2—5 м, укрыты лесам. берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Дно пясчана-глеістае, у возеры Белаазерскае радовішча сапрапелю. Эўтрофнага тыпу. Злучана пратокай з воз. Чорнае. Зарастае. Водзяцца лінь, карась, шчупак, акунь, плотка. На беразе возера в. Сурміно.
БЁЛАЕ ВбЗЕРА, у Жыткавіцкім р-не, у бас. р. Прыпяць. Пл. 1,56 км2. Даўж. 1,8 км, найб. глыб. 6 м. Вадазбор забалочапы. Катлавіна выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Берагавая лінія слабазвілістая, берагі пясчаныя. Праточнае: упадае Рэпішчанскі канал, злучана пратокамі з Даманавіцкім каналам і рэкамі Случ і Скрыпіца. Жывіць сажалкі рыбакамбіната «Белае». На беразе в. Белае, піянерскі лагер «Чайка».
БЁЛАЕ ВОЗЕРА, Бельскае в оз е р а, ва Ушацкім р-не, у бас. Зах. Дзвіны, у міжрэччы рэк Выдрыца і Ладасна. Пл. 1.52 км2. Даўж. 2.12 км, найб. шыр. 0,93 км, найб. глыб. 21 м, сярэдняя 4,2 м. Аб’ём вады 6,34 мпн. м3. Вадазбор (20,5 км2) спадзістахвалісты, пераважна разараны, 29 % пад лесам.
Катлавіна падпруднага тыпу, выцягнута з Пн на Пд. падзяляецда на паўд. і паўн. плёсы. Схілы выш. 6—9 м, на Пн да 12—16 м. Берагавая лінія (даўж. 6.65 км) звілістая, берагі высокія, на Пн зліваюцца са схіламі, на Пд сплавінныя. Спадзістая літараль (шыр. 25— 50 м на 3 1 Пн, да 100 м на У і Пд) пераходзіпь у плоскае ложа. Глыбіні да 2 м займаюць 23 % плошчы. У паўн. плёсе добра выражана сублітарапь. Уздоўж берага дно да глыб. 0.5 м на 3 і 1,5 м на У і Пн укрыта пясчанымі і апясчаненымі адкладамі, каля паўд. мыса да глыб. 2 м — пяском, 65 % ложа выслана крэменязёмістым сапрапелем, вузкая ч. катлавіны паміж плёсамі — гліністым ілам, у паўд.-зах. заліве — высокаарган. тонкадэтрытавым сапрапелем. Мінералізацыя вады каля 190 мг/л, празрыстасць да 2,9 м. Мезатрофнае, бяссцёкавае. Зарастае, шыр. палосы расліннасці ад 25 да 100 м. Во-
дзяцца лешч, шчупак, акунь, гусцяра, карась, лінь, плотка. краснапёрка, На зах. беразе в. Белае.
БЁЛАЕ ВОЗЕРА, у Бешанковіцкім р-не, у бас. р. Чарнагосніца. Пл. 1,49 км2. Даўж. 6,17 км, найб. шыр. 0,53 км, найб. глыб. 12,4 м, сярэдняя 4,8 м. Аб’ём вады 7,18 млн. м3. Вадазбор (13 км2) дробнаўзгорысты і пласкахвалісты, пераважна разараны.
Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы на 3 выш. 15—20 м, стромкія, на У выш. 6—8 м. Берагавая лінія (даўж. 14,5 км) слабазвілістая. Берагі зліваюцца са схіламі, паўн. і паўд. забалочаныя. Літараль спадзістая, з глыб. 2 м паступова пераходзіць у сублітаральны схіл, прафундаль плоская, з паглыбленнямі. Да глыб. 3—4 м дно выслана пяском, глыбей — апясчаненым ілам з павышанай колькасцю карбанатаў. Мінералізацыя вады каля 340 мг/л, празрыстасць да 3,5 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: упадаюць 3 ручаі, выцякае ручай у воз. Астровенскае. Возера зарастае да глыб. 4 м. Водзяцца лешч. шчупак. акунь, плотка. верхаводка, краснапёрка, гусцяра, карась, лінь, мянтуз. На берагах возера в. Белае, Гарадзец, Забелле.
М. М. Курловіч. БЁЛАЕ ВОЗЕРА, у Расонскім р-не, у бас. р. Свольна. Пл. 1,17 км2. Даўж, 1,46 км, найб. шыр. 1,2 км, найб. глыб. 6,6 м, сярэдняя 3,5 м. Аб’ём вады 4,1 млн. м3. Вадазбор (0,7 км2) узгорысты, укрыты лесам.
Катлавіна складанага тыпу, круглаватая. Схілы на Пн выш. 10—13 м, стромкія. на Пд і У 5—9 м, на 3 2— 3 м, спадзістыя, пясчаныя, пад лесам. Берагавая лінія (даўж. 4,2 км) слабазвілістая. Берагі на Пн. ПнЗ і ПнУ нізкія, на Пд, ПдЗ 1 ПдУ высокія. пясчаныя, параслі хмызняком. Дно сподкападобнае, найб. глыбіні ў паўн.-зах. ч., да глыб. 2 м выслана пяском. да глыб. 3 м — апясчаненым ілам. глыбей — высокаарган. тонкадэтрытавым сапрапелем таўшчынёй да 10 м. Мінераліза-
цыя вады да 77 мг/л. празрыстасць да дна. Мезатрофнае; сцёк па ручаі ў Свольну. Каля берагоў зарастае, дно ўкрыта харавымі водарасцямі 1 рдзестамі. Водзяцца акунь, шчупак, плотка, краснапёрка. На паўд.-зах. беразе паляўнічая база. Б. П. Уласаў.
БЁЛАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не, у бас. р. Дахнарка. Пл. 1,09 км2. Даўж. 1,42 км, найб. шыр. 1,18 км, найб. глыб. 3,1 м, сярэдняя 2,2 м.
Белае возера (Жыткавіцкі раён).
Белае возера (пл. 1,52 км2; Ушацкі раён).
Аб’ём вады 2,47 млн. м3. Вадазбор (34,7 км2) дробнаўзгорысты і нізінны, 67 % пад лесам,
Катлавіна рэшткавага тыпу, круглаватая. Схілы спадзістыя, пясчаныя, на У і 3 пад лесам. астатнія разараныя. Берагавая лінія (даўж. 5,1 км) утварае некалькі заліваў 1 паўастравоў. Берагі сплавінныя, на Пн высокія, абразійныя, на Пд 1 ПдУ нізкія пясчаныя. Пойма шыр. 50—150 м, на У да 1 км, забалочаная, тарфяністая. Дно плоскае, літаральная зона глыб. да 2 м, пясчаная, займае 27 % пл., астатняя выслана крэменязёмістым сапрапелем. Мінералізацыя вады да 100 мг/л. празрыстасць 0,8 м. Зарастае 28 % пл., шыр. палосы расліннасці 30—180 м, да глыб. 2 м. Эўтрофнае. Праточнае: упадаюць Kanan Рабінаўка і ручай, выцякае Дахнарка; пратокай злучаецца з воз. Чорным. Водзяцца карась, лінь, лешч, шчупак, сазан, акунь, плотка, верхаводка, краснапёрка, язь. На беразе возера в. Гендзікі. В. Р. Мгронаў.
БЁЛАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не, у бас. р. Дрыса. Пл. 1 км2. Даўж. 1,6 км, найб. шыр. 1,1, км, найб. глыб. 19,6 м, сярэдняя 8,4 м. Аб’ём вады 8,42 млн. м3. Вадазбор (1,8 км2) буйнаўзгорысты, на ПнУ сярэднеўзгорысты, 50 % пад лесам.
Катлавіна складанага тыпу, выцягнута з ПдЗ на ПнУ. Схілы выш. да 25 м, на Пн і У да 10 м, на ПнУ да 3 м. Берагавая лінія (даўж. 6,2 км) слабазвілістая, у зах. ч. некалькі заліваў і паўастравоў. Берагі спадзістыя, пясчаныя, на У пойма шыр. 5—12 м Літараль глыб. да 2 м пясчаная, займае 10 % пл. возера, глыбей — заілены пясок, апясчанены і гліністы ілы. Ва ўсх. ч. возера і ў паўд. заліве асобныя ўчасткі дна высланы гумусавай глінай. Зарастае 20 % пл. возера. палоса расліннасці шыр. 5—190 м да глыб. 8,5 м, імхі да глыб. 12,7 м, расце ахоўная расліна — палушнік азёрны. Мінералізацыя вады да 36 мг/л, празрыстасць 4,2 м. Мезатрофнае, бяссцёкавае. Водзяцца акунь, сазап, шчупак, лешч, плотка, уклейка, карась; ёсць ракі. На берагах возера в. Цінаўка, Дварэц, Белае, 2 піянерскія лагеры. В. Р. Міронаў. БЁЛАЕ ВОЗЕРА, у Чашніцкім р-не, у бас. р. Свячанка. Пл. возера