Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Белае возсра каля в. Сурміно у Гарадоцкім раёне.
Белае возера (пл. 3,01 км2; Расонскі раён).
0,83 км2, вадазбору 7 км2. Злучана пратокай з р. Свяча. Паблізу в. Аўсянікі,
БЁЛАЕ ВОЗЕРА, у Глыбоцкім р-пе, у бас. р. Шоша. Пл. 0,59 км2. Даўж. 2,13 км, найб. шыр. 0,57 км, найб. глыб. 24,7 м, сярэдняя 9,7 м. Аб’ём вады 5,75 млн. м3. Вадазбор (4,2 км2) пласкахвалісты і сярэднеўзгорысты, да 50 % тэр. пад лесам.
Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з ПнЗ на ІІдУ. Схілы выш. 7— 9 м, месцамі да 12 м, пад лесам, на Пн, ПнЗ, У і ПдЗ спадзістыя. разараныя. Берагавая лінія (даўж. 4,8 км) слабазвілістая, утварае невял. залівы і паўастравы. Берагі на 3. У. ПдУ высокія, пясчаныя і аблесеныя, на ПнЗ і Пд пізкія, тарфяністыя. Уздоўж берага пойма шыр. да 30 м, на ПнЗ і Пд да 150 м, тарфяністая. Дно складаецца з паўн.-зах„ цэнтр. і паўд. плёсаў. Літаральная зона да глыб. 2 м выслана пяском і займае 15 % пл„ глыбакаводная — сапрапелямі. Мінералізацыя вады да 240 мг/л, празрыстасць да 3,1 м. Зарастае 20 % пл„ палоса расліннасці шыр. 40—50 м да глыб. 4 м. да глыб. 11 м пашыраны мох фантыналіс. Мезатрофнае з прыкметамі алігатрофіі. Слабапраточнае: упадаюць 2 ручаі, выцякае ручай у воз. Івесь. Водзяцца лешч, судак, шчупак, акунь, краснапёрка, верхаводка; па берагах паселішчы баброў. У 1979 возера і прылеглая тэр. аб’яўлены азёрным заказнікам Белае.
В. Р. Міронаў. БЁЛАЕ ВОЗЕРА, у Бешанковіцкім р-не, у бас. Зах. Дзвіны. Пл. 0,58 км2. Даўж. 2,3 км, найб. шыр, 0,45 км, найб. глыб. 22 м, сярэдняя 6,4 м. Вадазбор (6,29 км2) спадзістахвалісты. Катлавіна выцягнута з ПнУ па ПдЗ. Схілы парэзаны ярамі, берагі нізкія, затарфаваныя, параслі лугавой расліннасцю. Эўтрофнае, слаба зарастае. Водзяцца шчупак, лешч, карась, плотка, акунь. На беразе возера в. Пушкары.
БЁЛАЕ ВОЗЕРА, у Глыбоцкім р-не, у бас. р. Шоша. Пл. 0,58 км2. Даўж. 2,9 км, найб. шыр. 1,4 км, найб. глыб.
21 м, сярэдпяя 14 м. Вадазбор (23,3 км2) раўнінны.
Катлавіна плоская, паўн., усх. і зах. схілы разараныя, паўд. ўкрыты лесам і забалочаны. Дно выслана пяском і галькай, у глыбокіх месцах — светлашэрым і карычневым іламі, месцамі сапрапелямі. He зарастае. Упадаюць 3
Белае возера (пл. 1,09 км2; Полацкі раён).
Белае возера (пл. 1,0 км2; Полацкі раён).
ручаі. сцёк у р. Шоша. На беразе возера в. Бабруйшчына.
БЁЛАЕ ВОЗЕРА, у Глыбоцкім р-не, у бас. р. Дабрылаўка. Пл. 0,55 км2, Даўж. 1,76 км, найб. шыр. 0,87 км, найб. глыб. 9,8 м, сярэдняя 4,3 м. Аб’ём вады 2,37 млн. м3. Вадазбор (8,21 км2) пласкахвалісты і сярэднеўзгорысты, складзены з марэнных суглінкаў, пераважна разараны, 16 % пл. пад лесам і хмызняком.
Катлавіна лагчыннага тыпу, лопасцевай формы, выцягнута з ПнУ на ПдЗ. Схілы выш. да 22 м, сугліністыя, разараныя, месцамі ўкрытыя хмызняком. Берагавая лінія (даўж. 5,36 км) звілістая. Берагі высокія, зліваюцца са схіламі, на Пн 1 3 месцамі нізкія. Падводная ч. катлавіны складанай будовы. мае выгляд трох плёсаў — вузкіх паўн.ўсх. (глыб. 6,2 м) і цэнтр. (глыб. 9,8 м) і круглаватага паўд.-зах. (глыб. 6,2 м). Літараль вузкая (шыр. 7—12 м). Глыб. да 2 м займаюць каля 14 % пл. возера. Дно выслана пяском і гліністым ілам. магутнасцю да 4 м. Мінералізацыя вады 240 мг/л, празрыстасць 1,7 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: выцякае ручай у р. Дабрылаўка. 9 % пл. возера зарастае. Шыр. палосы расліннасці 5—80 м. да глыб. 2 м. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, верхаводка. На паўн. беразе в. Бушыкі. Л. Я. Ляшковіч. БЁЛАЕ ВОЗЕРА, у Міёрскім р-не, у бас. р. Волта, у межах гідралаг. заказніка Ельня. Пл. 0,54 км2. Даўж. 1,5 км, найб. іпыр. 0,75 км. найб. глыб. 2 м. Вадазбор (11 км2) нізінны, забалочаны. Катлавіна рэшткавага тьшу, выцягнута з ПнУ па ПдЗ. Выток р. Волта.
БЁЛАЕ ВОЗЕРА, у Брэсдкім р-не, у бас. Серадовай Рэчкі. Пл. 0,5 км2. Даўж. 1,03 км, найб. шыр. 0,6 км, найб. глыб. 21,5 м, сярэдняя 5,1 м. Аб’ём вады 2,6 млп. м3. Вадазбор (140 км2) — чаргаванне забалочаных паніжэнняў з дзюннымі градамі, 52 % тэр. пад лесам.
Белае возера (пл.1,49 км2; Бешанковіцкі раён).
Белае возера
(пл. 1,17 км2; Расонскі раён).
Катлавіна суфазійна-карставага тыпу, авальнаіі формы. выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы невысокія, пясчаныя, параслі лесам. Берагавая лінія Сдаўж. 2,8 км) слабазвілістая. Берагі пясчаныя, паўн.— сплавінныя. Літараль да глыб. 2 м займае 28 % пл. дна і складзена з заіленых пяскоў, стромкі схіл сублітаралі — з апясчаненых сапрапеляў, у прафундалі пераважаюць цёмнааліўкавыя крэменязёмістыя сапрапелі. Жывіцца возера пераважна грунтавымі водамі, якія ў выглядзе крыніц выходзяць у розных месцах катлавіны. Верхні слой вады багаты кіслародам, а з глыб. 10—12 м яго зусім няма. Слаба зарастае, пераважна ў паўн. і паўд.ўсх. ч.. шыр. палосы расліннасці 5— 10 м. Мінералізацыя вады да 150 мг/л, празрыстасць да 1.7 м. Мезатрофнае. Праточнае: каналамі злучана з азёрамі Рагазнянскае 1 Чорнае. Водзяцца лешч, плотка, краснапёрка. сом, шчупак, джгір, акунь, акліматызаваны карлікавы канадскі сомік. Вакол возера зона адпачынку 1 курорт Возера Белае; турысцкая база «Белае еозера».
Л. Б. Навуменка. БЁЛАЕ ВОЗЕРА, у Верхнядзвінскім р-не, на мяжы з Латв. ССР, у бас. р. Росіца. Пл. 0,4 км2. Пл. вадазбору 2,79 км2. Злучана канавай з воз. Чорнае. Водзяцца плотка, шчупак, карась, язь, ёрш. Паблізу возера в. Крывасельцы.
БЁЛАЕ ВОЗЕРА, у Пастаўскім р-не, у бас. р. Лучайка. Пл. 0,31 км2. Даўж. 1,02 км, найб. шыр. 0.93 км, найб. глыб. 5 м, сярэдняя 3 м. Пл. вадазбору 1,2 км2. Катлавіна круглаватая, схілы спадзістыя, берагі пясчаныя. Зарастае. Бяссцёкавае. На беразе возера піянерскі лагер.
БЁЛАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не, у бас. р. Нача. Пл. 0,30 км2. Даўж. 1 км, найб. шыр. 0,4 км. Пл. вадазбору 2,75 км2. Каля возера в. Данева.
БЁЛАЕ ВОЗЕРА, у Гарадоцкім р-не, у бас. р. Чарнец. ІІл. 0,22 км2. Даўж. 0,5 км, найб. шыр. 0,24 км. Вадазбор 2.5 км2. Акружана лесам.
БЁЛАЕ ВбЗЕРА, у Лунінецкім р-не, у бас. р. Прыпяць, у межах ландшафтнага заказніка Белае. Пл. 0,22 км2. Даўж. 0,6 км, найб. шыр. 0,4 км, найб. глыб. 5 м. Катлавіна авальная. Схілы пясчаныя, пад хваёвым лесам. Берагі выш. да 1,5—2 м, пясчаныя. У возеры растуць палушнік азёрны і лабелія Дортмана — ахоўныя віды раслін, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. БЁЛАЕ ВОЗЕРА, у Пастаўскім р-не, у бас. р. Галбіца. Пл. 0,22 км2. Даўж. 0,95 км, найб. шыр. 0.42 км, найб. глыб. 6 м, сярэдняя 3,5 м. Вадазбор (1,5 км2) пераважна разараны.
Катлавіна авальная, паўн. схілы стромкія, паўд.— спадзістыя, берагі забалочаныя. Слаба зарастае. Злучана пратокай з воз. Азерцы. На беразе возера в. Белае.
БЁЛАЕ ВОЗЕРА, ва Ушацкім р-не, у бас. р. Ушача. Пл. 0,21 км2. Даўж. 0,75 км, найб. шыр. 0,46 км, найб. глыб. 5,1 м, сярэдняя 3,4 м. Аб’ём вады 0,72 млн. м3. Вадазбор (каля 1 км2) сярэднеўзгорысты, складзены з пяскоў і суглінкаў, пераважна разараны.
Катлавіна тэрмакарставага тыпу, лопасцевай формы, выцягнута з ПнУ на ПдЗ. Схілы выш. 5—9 м, спадзістыя, разараныя, на У і ПнУ выш. да 15 м, пад лесам і хмызняком. Берагавая лінія (даўж. 2,18 км) звілістая, утвараё некалькі заліваў і паўастравоў. Берагі нізкія, пясчаныя, участкамі сплавінныя. Пойма шыр. 10—100 м. забалочаная, пад хмызняком. У цэнтры невял. востраў. Дно амаль плоскае. у прыбярэжнай ч. крыху спадзістае. Глыб. да 2 м займаюць 'каля 20 % пл. возера. Мінералізацыя вады каля 260 мг/л, празрыстасць 2,2 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: на ПдЗ злучана ручаём з воз. Ясна. Зарастае да глыб. 3,5—4 м, шыр. палосы надводнай расліннасці 5—50 м. У возеры расце рэдкі від для флоры Беларусі — наяда марская. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, краснапёрка. карась, лінь; ёсць ракі. На паўд. беразе в. Замошша. В. Р. Міронаў.
БЁЛАЕ ВОЗЕРА, на мяжы Віцебскага і Бешанковіцкага р-наў, у бас. Зах. Дзвіны. Пл. 0,17 км2. Даўж. 0,95 км, найб. шыр. 0,22 км, сярэдняя 0,18 км. Пл. вадазбору 1,5 км2.
Катлавіна выцягнутая з 3 на У. Схілы выш. 6—7 м. стромкія, пад лесам. на Пд 1 ПдУ спадзістыя, выш. да 5 м, разараныя. Берагавая лінія (даўж. 2,2 км) слабазвілістая. Берагі высокія, на Пн і У зліваюцца са схіламі. Бяссцёкавае. На паўд. беразе в. Дарагакупава. БЁЛАЕ ВОЗЕРА, у Гарадоцкім р-не, у бас. р. Обаль. ІІл. 0,16 км2. Даўж. 0,75 км. Пл. вадазбору 61 км2. Катлавіна выцягнута з 3 на У. Злучана пратокай з воз. Езярышча. На беразе возера в. Аўдзейкава.
БЁЛАЕ ВОЗЕРА, у Глыбоцкім р-не, у бас. р. Свіліца. Пл. 0,14 км2. Даўж. 1,4 км, найб. шыр. 0,8 км, найб. глыб. 11 м, сярэдняя 6,5 м. Пл. вадазбору 17,5 км2. Схілы катлавіны спадзістыя, забалочаныя, паўн. і ўсх. параслі лесам і хмызняком. Бяссцёкавае; упадаюць 2 ручаі. Зарастае. Непадалёку ад возера г. п. Падсвілле. БЁЛАЕ ВбЗЕРА, у Полацкім р-не, у бас. р. Тураўлянка. Пл. 0,12 км2.
Белазубка малая.
Даўж. 0,6 км. Пл. вадазбору 0,63 км2. У возеры Белаазерскае радовішча сапрапелю.
БЁЛАЕ ВОЗЕРА, у Расонскім р-не, у бас. р. Дрыса. Пл. 0,12 км2. Даўж. 0,8 км, найб. шыр. 0,16 км. Катлавіна выцягнута з Пн на Пд, Схілы выш. 2 м, спадзістыя, пад лесам. Берагавая лінія (даўж. 1,7 км) слабазвілістая. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. На 3 выцякае ручай у р. Дрыса.
«БЁЛАЕ ВОЗЕРА», турысцкая база ў Брэсцкім р-не на оеразе воз. Белае. За 45 км на Пд ад Брэста. Адкрыта ў 1968. Працуе ўвесь год (зімой 120, летам 538 месцаў). Абслугоўвае турыстаў па 12i 1дзённых пуцёўках. Праводзіць пешыя паходы па маляўнічых ваколіцах, лодачныя па возеры, экскурсіі.
БЁЛАЕ-ПАГАРЭЛЕЦ, нізіннае балота на ПнУ Рэчыцкага р-на, у даліне Дняпра. Пл. 1,3 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,9 тыс. га. Сярэдняя глыб. торфу 1,9 м, ступень распаду 44 %, попельнасць 12,2 % (на 8 % пл,—29,7 %). На 1.1.1978 запасы торфу 3,4 млн. т. Балота асушана дрэпажом, выкарыстоўваецца пад ворыва.
БЕЛАЗУБКА БЕЛАБРУХАЯ (Сгоcidura leucodon), млекакормячая жывёла сям. землярыйкавых атр. насякомаедных. Пашырана ў Зах. і Сярэдняй Еўропе; у СССР —■ на Украіне, Каўказе, у Закаўказзі, паўд.зах. Сібіры, Казахстане, Сярэдняй Азіі. На Беларусі рэдкі від; ёсць у спісах жывёл Палесся і Верхняга Падняпроўя; у 1958 здабыта ў Маларыцкім р-не. Карысная, корміцца беспазваночнымі, пераважна жукамі і іх лічынкамі.
Даўж. цела каля 7, хваста 2,6 см. Нагадваё мышэй. Вушы параўнальна вялікія, зубы белыя, на хвасце рэдкія доўгія валаскі. Поўсць мяккая, кароткая, аксаміцістая, на спіне і баках вохрыста-шэрая, буравата-шэрая або чорнабурая, на бруху белая (адсюль назва). Біялогія Б. б. вывучана недастаткова. Размнажаецца на працягу ўсяго вясенне-летняга перыяду. У памёце 5—10 дзідянят.