Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Б. П. размешчана на мяжы вял. тэктанічных структур: паўн. схілу Беларускай антэклізы ў цэнтры, Аршанскай упадзіны на У і Латвгйскай седлаеіны на Пн і ПнЗ. На крышт. фундаменце залягаюць асадкавыя пароды пратэразойскага і палеазойскага (ардовікскага, сілурыйскага і дэвонскага) узростаў, амаль усюды перакрытыя вялікай (40— 220 м) тоўшчай антрапагенавых адкладаў бярэзінскай, дняпроўскай. сожскай і паазерскай ледавіковых эпох. Найб. пашыраны і маюць значэнне ў будове паверхні адклады паазерскага ледавіка (марэнныя суглінкі, радзей валунныя супескі). У паніжэннях залягаюць флю-
віягляцыяльныя і лімнагляцыяльныя пяскі і гліны. Б. П. адметнае разнастайным і маладым ледавіковым рэльефам, утвораным у выніку дзейнасці ледавіка і яго расталых водаў. На тэрыторыі Б. П. вылучаюцца 2 стадыі адступання ледавіка — аршанская і браслаўская. кожная з якіх фарміравала свой геамарфал. комплекс, складзены са спалучэнняў канцавых (краявых) марэн, спадзістахвалістых донна-марэнных раўнін, патокаваі азёрна-ледавіковых нізін, размешчаных у пэўнай заканамернасці.
Канцова-марэняыя ўзвышшы і грады з’яўляюцца водападзеламі, маюць зпачныя абс. вышыні (Віцебскае да 296 м, Гарадоцкае да 259 м, у БССР Свянцянскія грады да 226 м), звычайна выцягнуты з 3 на У паралельна краю стараж. ледавіка. Марэнныя ўзвышшы над суседнімі нізінамі ўзвышаюцца на 70— 80 м. Сярод буйнаі дробнаўзгорыстага рэльефу трапляюцца пясчаныя камавыя ўзгоркі, озавыя грады, друмліны. Характэрны шматлікія глыбокія ўпадзіны, занятыя азёрамі, часам балотамі. Азёрныя катлавіны ўрэзаны ў марэну на глыб. 40—70 м. Разнастайнасць рэльефу абумоўлівае драбнаконтурнасць глеб, расліннасці, выклікае інтэнсіўныя працэсы змыву і намыву. Воднаі азёрна-ледавіковыя нізіны маюць плоскую паверхню з азёрамі, якія зарастаюць. Па нізінах цякуць
Да арт. Беларускае Паазер’е. У наваколлі возера Лескавічы. Шумілінскі раён.
Да арт. Беларускае Паазер’е. Канцова марэнна азёрны ландшафт ва Ушацкім раёне.
буйныя рэкі ў глыбокіх, ускладненых тэрасамі, далінах. На плоскіх водападзелах трапляюцца пясчаныя дзюны. Карысныя выкапні: гліны легкаплаўкія, пясчана-жвіровы матэрыял, буд. пяскі, даламіт, торф, сапрапель. Пра метэаралагічныя і кліматычныя паказчыкі гл. ў арт. Беларуска-Валдайская правінцыя.
Найб. рака — Зах. Дзвіна з прытокамі Обаль, Палата, Дрыса (справа), Лучоса, Ула; Ушача, Дзісна (злева). На 3 р. Вілія. на Пд Бярэзіна, на ПнУ пачынаецца р. Ловаць. Каля 3 тыс. азёр, многія з якіх утвараюць значныя групы (гл. Нарачанская група азёр, Браслаўская група азёр, Ушацкая група азёр). На Свянцянскіх і Браслаўскай градах, Лукомскім, Віцебскім і Гарадоцкім узвышшах пераважаюць дзярнова-падзолістыя сугліністыя, часта завалуненыя са змытым верхам глебы. У нізінах дзярнова-падзолістыя супясчаныя і пясчаныя, часта дзярнова-падзолістыя, залішне ўвільготненыя і глеяватыя цяжкасугліністыя глебы. Дзярнова-балотныя і тарфяныя глебы ў стараж. азёрных катлавінах, міжградавых паніжэннях і далінах рэк; алювіяльныя ў далінах рэк Бярэзіна, Вілія і інш. Б. П. размешчана ў межах Заходне-Дзвінскай геабатанічнай акругі падзоны дубова-цёмнахвойных лясоў. Найб. лясістыя пясчаныя пізіны (Лучоская, Нарачана-Вілейская, Верхнебярэзінская, Суражская, Полацкая), дзе пераважаюць хваёвыя лясы. На донна-марэнных раўпінах яловыя і шыракаліста-яловыя лясы, пашыраны драбналістыя лясы з бярозы, асіны, вольхі шэрай, у забалочаных паніжэннях лясы з вольхі чорнай, бярозы пушыстай. Дуб трапляецца зрэдку. Балот у Б. П. каля 8 %. Найб. балотныя масівы: Жураўлёўскае балота, Ельня, Габы, Сэрвач, Асвейскае балота, Обаль-2. Пад ворывам каля 30 % тэрыторыі.
Спалучэнне драбнаконтурнасці с.-г. угоддзяў, шырокага распаўсюджвання цяжкіх суглінкаў і глеяватых глеб ствараюць значныя цяжкасці ў іх выкарыстанні. На Б. П. для рэгулявання воднага рэжыму будуецца каля 300 вадасховішчаў, з якіх 126 — на аснове азёр. У найб. маляўпічых мясцінах дзейнічаюць і ствараюцца буйныя рэкрэацыйныя цэнтры (Нарачанскі, Браслаўскі). У межах Б. П. Бярэзінскі біясферны за~ паведнік, заказнікі: паляўнічыя — Асвейскі і Казьянскі; азёрныя — Белае, Вял. Астравіта, Глыбокае-Чарбамысла, Доўгае, Крывое, Рычы, Сосна; гідралагічны — Ельня; ландшафтныя — Міжазёрны і Блакітныя азёры; журавіннікі — Вял. Балота, Дубатоўскае, Забалоцце, Запольскі, Лонна, Мошна, Фаміно, Чысцік, Юхавіцкі (гл. адпаведныя артыкулы).
Літ.: Якушко О. Ф. Белорусское Поозерье: Нсторня развнтня н современное состоянне озер Северной Белорусснп.— Мн., 1971. В. П. Якушка.
БЕЛАРУСКАЕ ПАЛЁССЕ, фізікагеагр. падправінцыя Палескай правінцыі. Займае б. ч. Брэсцкай, Гомельскай, невял. паўд. ч. Мінскай і нязначную паўд.-зах. ч. Магілёўскай абл. У межах Б. П. часткі Палескай ніз., Прыбугскай раўніны (на 3) і Прыдняпроўскай ніз. (на У). На Пн пераходзіпь ва ўзгорыста-раўнінную ч. Беларусі, на Пд — ва Украінскае Палессе. Працягласдь з 3 на У больш
за 500 км, з Пн на Пд каля 200 км, пл. болып за 60 тыс. км2. Фізікагеагр. раёны (паводле В. А. Дзяменцьева): Брэсцкае Палессе, Загароддзе, Мазырскае Палессе, Прыпяцкае Палессе, Гомельскае Палессе.
Да арт. Беларускае Палессе. Дуброва каля вёскі Галоўчыцы Нараўлянскага раёна.
У тэктанічных адносінах Б. П. прымеркавана да Прыпяцкага _ прагіну, Брэсцкай упадзіны і Палескай седлавіны. Складзена з асадкавай тоўшчы пратэразойскага, палеазойскага, мезазойскага, палеагенавага і неагенавага ўзросту; у Палескай седлавіне палеазойскія адклады адсутнічаюць. Антрапагенавыя адклады (водна-ледавіковыя, стараж. 1 сучасныя алювіяльныя і азёрныя супескі і пяскі. часткова ледавіковыя і лёсападобныя суглінкі) утвараюць покрыва магутнасцю да 75—100 м. на нізінных прасторах (Пд, ПдУ) залягаюць звычайна тонкім слоем (20—35 м), на ўзвышшах (ПнУ, а таксама Мазырская града) дасягаюць магутнасці 100—150 м. Б. П. пакрывалася поўнасцю ці часткова ўсімі ледавікамі, якія пашыраліся на Беларусі, акрамя апошняга, паазерскага. Асн. формы рэльефу ўтварыліся ў выніку дзеяння дняпроўскага і сожскага ледавікоў і асабліва расталых водаў. якія выцякалі з-пад іх. і водаў паазерскага ледавіка (паступалі па далінах рэк Зальвянка, ІІІчара. Бярэзіна, Дняпро і інш.).
Паверхня сучаснага Б. П.— водналедавіковая і азёрна-алювіяльная пясчаная нізіна са стараж. надпоймавымі тэрасамі, слабым нахілам на ПдУ, на невял. участку ў бас. Буга на 3, з блізкім да паверхні ўзроўнем грунтавых водаў. Абс. выш. 100—150 м. У найб. паніжанай ч. нізіны (100—130 м над. узр. м.) з амаль плоскім рэльефам балоты (найб. масівы Паддубічы, Вялікі Лес, Выганашчанскае балота, Грычын, Загальскі масіў) і забалочаныя
ўчасткі з пясчанымі дзюнамі, маленькімі ўзгоркамі, азёрнымі катлавінамі і стараж. берагавымі валамі Прыпяці і яе прытокаў, часткова перапрацаванымі эолавымі працэсамі. Трапляюцца асобныя краявыя ледавіковыя ўтварэнні — Мазырская града, выш. да 221 м, Хойніцка-Брагінскія вышыні, Юравіцкае ўзвышша і інш. Вялікую ролю ў фарміраванні сучаснага рэльефу адыгралі акумуляцыйная дзейнасць Прыпяці і яе гал. прытокаў (шырокія надпоймавыя тэрасы ніжніх цячэнняў) і працэсы забалочвання паніжаных участкаў у галацэне. Складаная тэктанічная будова, развіццё карставых з’яў, наяўнасць стараж. прамывін у мелавых адкладах, а таксама нявытрыманасць на плошчы водатрывалых тоўшчаў антрапагену ствараюць спрыяльныя ўмовы для гідраўлічнай сувязі глыбінпых ваданосных гарызонтаў з паверхневымі і для забалочвання тэрыторыі. У выніку падцякання падземных водаў з больш глыбокіх гарызонтаў узбагачаюцца некаторымі хім. элементамі і СаСО3 глебавыя воды, глебы і расліны. Для Б. П. характэрна праяўленне неатэктанічнага працэсу — лакальных падняццяў (0,8—1,3 мм/год) і апусканняў (да 1,3 мм/год, у Прыпяцкім прагіне). Карысныя выкапні: нафта (Асташкавіцкае, Рэчыцкае, Вішанскае, Давыдаўскае, Залатухінскае, Цішкаўскае і інш. радовішчы), калійныя і каменная солі (Старобінскае і Петрыкаўскае радовішчы), каменная соль (Давыдаўскае і Мазырскае радовішчы), торф, гаручыя сланцы (Тураўскі, Любанскі ўчасткі), буры вугаль (Жыткавіцкае і Брынёўскае радовішчы), шкловыя і фармовачныя пяскі, каалін, буд. камень (граніт, гранадыярыт, дыярыт), тугаплаўкія гліны. Ёсць радовішчы балотных жал. руд, вохры, вівіяніту. Пашыраны^ легкаплаўкія гліны, сілікатныя і буд. пяскі,'жвір, у адорвенях — мел і цэментныя гліны. Ёсць высокамінералізаваныя (Глуск) і тэрмальныя (Мазыр, Рэчыца, Ельск) воды.
Клімат цёплы, няўстойліва-вільготны, на ПдУ пераходны да лесастэпавага. Сярэдняя т-ра студз. ад —4.4 на 3 да -7 °C на У (мінім. -36 °C), ліп. ад 18 да 19 °C (макс. 38'С). Вегет. перыяд 193— 208 сут. Ападкаў 520—645 мм за год. Асн. 'р. Прыпяць з прытокамі Піна, Ясельда, Бобрык 1-ы, Цна, Лань, Случ, Бобрык 2-і, Пціч, Трэмля, Іпа, Віць, Брагінка (злева). Тур’я, Стаход, Стыр, Гарынь, Сцвіга, Убарць, Славечна (справа) і інш.; на У цячэ Дняпро з прытокамі Бярэзіна і Сож, на 3 Буг, Мухавец. Малыя нахілы рэчышчаў і іх шырокія поймы ствараюць спрыяльныя ўмовы для
акумуляцыі рачной вады ў перыяд разводдзя і летніх ліўневых паводак. Каналы Дняпроўска-Бугскі (суднаходны). Агінскі (не дзейнічае). Густая сетка меліярацыйных каналаў і канаў. Найб. азёры: Чырвонае. Выганаўскае. Чорнае, Спораўскае, Бабровіцкае. Арэхаўскае. Белае. Шмат невял. азёр у поймах рэк. Найб. вадасховішчы: Салігорскае (часткова) на Случы, Лактышы ў пойме Лані, Пагост. Глебы дзярновападзолістыя на марэнных і лёсападобных суглінках на Пн Б. П.. на Загароддзі, Мазырскай градзе і ХойніцкаБрагінскіх вышынях, каля Турава, дзярнова-падзолістыя на пясках з параўнальна глыбокім узроўнем грунтавых водаў («сухія пяскі») у цэнтр. частцы Б. П.. дзярнова-падзолістыя забалочаныя (глеяватыя і глеевыя) на пясках 1-й і 2-й надпоймавых тэрас («мокрыя пяскі»), дзярнова-балотныя ў паніжэннях з блізкім узроўнем глебава-грунтавых водаў. тарфяна-балотныя на нізінных, пераходных і вярховых балотах. алювіяльныя дзярнова-глеевыя, тарфяна-балотныя ў поймах, дзярновыя і дзярновыя перагнойна-карбанатныя на супясчаных і пылавата-сугліністых мергелістых пародах у даліне сярэдняга цячэння Прыпяці каля Турава і Давыд-Гарадка, у поймах Гарыні, Сцвігі і Брагінкі. Амаль уся тэр. Б. П. размешчана ў межах Бугска-Палескай геабатанічнай акругі (зах. ч.) і Лалеска-Прьгд?іяпрорскай геабатангчнай акругг (усх. ч.). Пад лесам каля 43 % тэр. Хваёвыя і шыракалістахваёвыя лясы пашыраны на водападзелах і надпоймавых тэрасах. На паўн. ускраіне Б. П. невял. ўчасткі шыракаліста-яловых лясоў. На марэнных узвыш-