Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Асн. кірункі даследаванняў па біял. 1 геагр. навуках: распрацоўка метаду ачысткі гар, і прамысл. сцёкаў з мэтай іх выкарыстання для водазабеспячэння, змена флоры Беларусі пад уздзеяннем антрапагенных фактараў (разам з АН БССР), выяўленне запасаў лек. раслін на тэр. Мінскай вобл., рацыянальнае іх выкарыстанне, ахова і ўзнаўленне, структура і дынаміка зоацэнозаў прыродных і мадыфікаваных экасістэм, генетычныя асновы селекцыі лубіну, генетычная арганізацыя спадчынных структур бактэрыяльнай клеткі і працэсы іх рэпарацыі, рэгуляцыя энергет. метабалізму біял. сістэм, фарміраванне фотасінт. апарата некаторых с.-г. раслін пад уздзеяннем эндаі экзагенных фактараў, тэхнал. асновы рацыянальных метадаў ачысткі сцёкаў водаў і выкідных газаў прадпрыемстваў хім. і папярова-цэлюлознай прам-сці, заканамернасці фарміравання якасцей вады ў азёрах рознага тыпу ва ўмовах антрапагеннага ўздзеяння. структуры ландшафтаў Беларусі і іх развіццё, уздзеянне меліярацыі на глебы. раслінны свет, мікраклімат. комплекснае даследаванне вадасховішчаў Беларусі і інш. Выпускае шматтыражную газ. «Беларускі універсітэт» (з 1923), у якой вядзецца пастаянная рубрыка «Ахова прыроды», і навук. час. «Веснгк Беларускага дзяржаўнага універсгтэта імя У. I. Леніна» (з 1969 у 4 серыях, адна з якіх па хіміі, біялогіі, геаграфіі). Узнаг. ордэнам Прац. Чырв. Сцяга (1967) 1 ордэнам Дружбы Сацыяліст. Рэспублікі В’етнам (1978).
У розныя гады на біял. і геагр. ф-тах БДУ працавалі акад. AH СССР
Лабараторныя заняткі студэнтаў біялагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага упіверсітэта.
Л. А. Зянкевіч, акад. АН БССР Г. В. Багамолаў, Ц. М. Годнеў, I. СЛупіновіч, М. Е. Макушок, П. Ф. Ракіцкі, М. П. Тамін, М. В. Турбін, чл.-кар. АН БССР I. А. Вятохін, A. М. Іпацьеў, I. М. Сяржанін. Працуюць чл.кар. AH СССР, акад. АН БССР Л. М. Сушчэня, чл.-кар. AH СССР A. А. ПІлык, акад. АН БССР П. I. Альсмік, I. А. Булыгін, A. С. Вечар, Р. Г. Гарэцкі, М. А. Дарожкін, A. С. Дзмітрыеў, К. I. Лукашоў, A. С. Махнач, С. Г. Скарапанаў, Л. В. Хатылёва, чл.-кар. АН БССР М. I. Арынчын, У. Я. Борматаў, A. Р. Мядзведзеў, В. I. Парфёнаў.
A. С. Шуканаў. БЕЛАРУСКІ ІНСТЫТУТ МЕХАНІЗАЦЫІ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ. Засн. ў 1954. Рыхтуе спецыялістаў па механізацыі земляробства, выкарыстанню электраэнергіі ў сельскай гаспадарцы, інжынераў-выкладчыкаў с.-г. дысцыплін. У 1980/81 навуч. г. ў ін-це: ф-ты механізацыі сельскай гаспадаркі, арганізацыі і тэхналогіі рамонту с.-г. машын, электрафікацыі сельскай гаспадаркі, аўтаматызацыі с.-г. вытв-сці, інж.-педагагічны, завочны; падрыхтоўчае аддзяленне; галіновыя н.-д. лабараторыі па распрацоўцы тэарэт. асноў механізаванай уборкі бульбы і караняплодаў, выкарыстанню с.-г. тэхнікі на меліяраваных глебах, арганізацыі і тэхналогіі рамонту с.-г. тэхнікі; ф-т перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кіруючых кадраў калгасаў і саўгасаў, інжынераў калгасаў, саўгасаў, Дзяржкамсельгастэхнікі; ф-т павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў с.-г. ВНУ; завочны ф-т павышэння эканам. ведаў спецыялістаў і кіруючых кадраў сельскай гаспадаркі. Аспірантура з 1956.
Асн. кірункі навук. даследаванняў: павышэнне вібрадынамічных якасцей і праходнасці машынна-трактарных агрэгатаў і с.-г. машын на меліяраваных і тарфяна-балотных глебах, удасканаленне ўборачных машын. машын для ўнясення ўгнаенняў і глебаапрацоўчых прылад для комплекснай механізацыі і
аўтаматызацыі вырошчвання бульбы, распрацоўка 1 ўдасканаленне электратэхнал. метадаў апрацоўкі кармоў і стварэнне электрапрыводаў, прылады і сродкі аўтаматызацыі для вызначэння якасці прадуктаў раслінаводства і жывёлагадоўлі. М. I. Бохан.
БЕЛАРУСКІ КОМПЛЕКС, адклады сярэдняй часткі геал. разрэзу рыфейскага комплексу верхняга пратэразою; тое, што беларуская серыя. БЕЛАРЎСКІ КРЫШТАЛІЧНЫ МАСІЎ, вялікая дадатная тэктанічная структура на 3 Усх.-Еўрап. платформы, тое, што Беларуская антэкліза.
БЕЛАРУСКІ НАВУКОВА-ДАСЛЁДЧЫ I ПРАЁКТНА-КАНСТРЎКТАРСКІ ІНСТЫТУТ РЫБНАЙ ГАСПАДАРКІ Упраўлення рыбнай гаспадаркі пры Савеце Misi с т р а ў БССР. Засн. ў 1978 у Мінску на базе Бел. НДІ рыбнай гаспадаркі і праектна-тэхнал. бюро рыбнай гаспадаркі. Галаўная арг-цыя Бел. навук.-вытв. аб’яднання рыбнай гаспадаркі. Асн. кірункі работы: даследаванні ў галіне сажалкавага рыбаводства (распрацоўка рэкамендацый для комплекснай інтэнсіфікацыі сажалкавага рыбаводства, укараненне раслінаедных рыб і адпрацоўка спосабаў іх узнаўлення, селекцыя бел. пароды карпа і племянная работа ў прам-сці, вывучэнне этыялогіі жабравага некрозу і ўдасканаленне метадаў барацьбы з хваробамі сажалкавых рыб, прагнозы развіцця і размяшчэння рыбпай гаспадаркі БССР); н.-д. дзейнасць па павышэнню прадукцыйнасці натуральных вадаёмаў (выяўленне патэнцыяльнай рыбапрадукцыйнасці малых азёр, раепрацоўка біял. абгрунтаванняў для шырокага рассялення судака, рэкамендацыі па рыбагасп. пераўтварэнню азёр).
Выкананыя ін-там работы па скрыжаваппю карпа з амурскім сазанам дазволілі павялічыць выхад рыб з зімоўкі да 95 % пры норме 75 %; сфарміраваны матачны статак фарэлі, які вызначаецца раннім нерастам і высокай пладавітасцю; у рыбакамбінаце «Белае» ўкаранёны метад выкарыстання натуральных і штучпых кармоў, у выніку павяліча-
ны план падрастання моладзі карпа ў раннія тэрміны. На 5 распрацовак атрыманы аўтарскія пасведчанні.
Л. В. Волкава. БЕЛАРУСКІ ПАЛЯЎНІЧЫ САЮЗ, грамадская арг-цыя паляўнічых рэспублікі ў 1921—33. Адыграў важную ролю ў стварэнні на тэр. БССР запаведнікаў і заказнікаў, у барацьбе з ваўкамі (за 1923—25 знішчана 5,9 тыс. ваўкоў). 3 1929 наз. Бел. саюз прамысл.-паляўнічай кааперацыі і зверагадоўлі. Выдаваў час. «Паляўнічы Беларусі». 3 1955 наз. Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў.
БЕЛАРУСКІ РЭСПУБЛІКАНСКІ ПРАЁКТНЫ ІНСТЫТУТ ПА ЗЕМЛЕЎПАРАДКАВАННЮ Міністэрства сельскай г а с п ад а р к і БССР (Белдзіпразем). Засн. ў 1961 у Мінску на базе землеўпарадкавальных партый і атрадаў упраўленняў сельскай гаспадаркі аблвыканкомаў. Асн. кірункі дзейнасці: выкананне работ, звязаных з вядзеннем зямельнага кадастру; складанпе планаў землекарыстанняў калгасаў, дзяржгасаў і вылічэнне плошчаў зямельных угоддзяў; буйнамаштабныя глебавыя і геабат. абследаванні і вылічэнні плошчаў глебавых разнавіднасцей для якаснага ўліку зямель; ацэнка зямель; міжгасп. землеўпарадкаванне з выдачай (заменай) дзярж. актаў на права карыстання зямлёю; складанне схем землеўпарадкавання адм. раёнаў, абласцей і генеральнай схемы выкарыстання зямельных рэсурсаў БССР з вызначэннем меліярацыйнага фонду і выяўленнем рэзерву зямель для с.-г. асваення; распрацоўка праектаў унутрыгасп. землеўпарадкавання калгасаў і дзяржгасаў, тэхн.-рабочых праектаў упарадкавання тэрыторыі, паляпшэння і асваення зямель, аховы глеб ад эрозіі, інш. распрацоўкі па арганізацыі рацыянальнага выкарыстанпя і аховы зямель.
В. С. Зінчанка.
БЕЛАРУСКІ ТЭРЫТАРЫЙЛЬНЫ ГІДРАМЕТЭАРАЛАГІЧНЫ ЦЭНТР Беларускага рэспубліканскага Упраўлення па ri flpa метэаралогіі і кантролю
Беларускі тэрытарыяльны гідраметэа^ ралагічны цэнтр.
п,р ы р о д н a г а асяроддзя, Гідраметэацэнтр, навук.-вытв. ўстанова. Засн. ў Мінску ў 1969 на базе Мінскай гідраметэаралагічнай абсерваторыі і Бюро прагнозаў. Складае метэаралагічныя, аграметэаралагічныя і гідралагічныя прагнозы на тэр. рэспублікі, праводзіць комплексныя гідраметэаралагічныя назіранні ў Мінску, ажыццяўляе метадычнае кіраўніцтва гідраметэаралаг. станцыямі і абсерваторыямі, вядзе н.-д. работу па вывучэнню аграгідраметэаралагічнага рэжыму і распрацоўцы рэгіянальных методык прагнозаў, каардынуе работу па даследаванню стану навакольнага асяроддзя, выдае даведнікі, штогоднікі і інш. матэрыялы па аграгідраметэаралагічнаму рэжыму. Забяспечвае аграгідраметэаралагічнай інфармацыяй парт., сав. органы, нар.-гасп. арганізацыі, насельніцтва. У цэнтр уваходзяць: Бюро прагнозаў, Мінская гідраметэаралагічная абсерваторыя, Мінскі цэнтр па вывучэнню і кантролю забруджвання прыроднага асяроддзя, Інфарм.-выліч. цэнтр, Цэнтр СувязІ. М. А. Гольберг.
БЕЛАРУСКІ ТЭХНАЛАГІЧНЫ ІНСТЫТЎТ імя С. М. Кірава. Засн. ў 1930 у Гомелі як лесатэхн. інстытут (на базе ляснога факультэта БСГА). 3 1945 у Мінску; у 1961 пераўтвораны ў тэхнал. ін-т. Імя С. М. Кірава прысвоена ў 1934. Рыхтуе спецыялістаў па лесаінж. справе, машынах і механізмах лясной і дрэваапрацоўчай прам-сці, лясной гаспадаркі, тэхналогіі дрэваапрацоўкі, хім. тэхналогіі драўніны, цэлюлозна-папяровай вытв-сці і ішп. У 1980/81 навуч. г. ф-ты: лесаінжынерны, лесагаспадарчы, мех. тэхналогіі драўніны, тэхналогіі арган. рэчываў, хім. тэхналогіі і тэхнікі, завочны; падрыхтоўчае аддзяленне; н.-д. лабараторыі мадыфікацыі драўніны, комплекснага выкарыстання драўніннай сыравіны ў дрэваапрацоўчай прам-сці, тэхналогіі неарган. рэчываў і мінер. угнаенняў, хім. тэхпалогіі драўніны, механізацыі лесанарыхтовак і інш., доследны лясгас у в. Негарэлае, пры якім бат. сад і лясная метэаралагічная станцыя. Аспірантура з 1962. Прымае да абаропы дысертацыі па с.-г., хім., тэхн. навуках.
Асн. кірункі навук. даследаванняў: павышэнне прадукцыйнасці і рацыянальнае выкарыстанне хваёвых лясоў Беларусі, тэхналогія і абсталяванне лесанарыхтоўчай вытв-сці і транспарту лесу, тэхнал. працэсы і абсталяванне комплекснай перапрацоўкі драўніннай сыравіны ў дрэваапрацоўчай прам-сці.
280 БЕЛА працэсы перапрацоўкі прыроднай сыравіны і атрыманне канцэнтраваных складаных угнаенняў 1 інш. Выдае міжведамасныя навук.-тэхн. зборнікі «Лесазнаўства 1 лясная гаспадарка» (з 1969), «Механізацыя лесараспрацовак і транспарт лесу» (з 1970), «Механічная тэхналогія драўніны» (з 1971) 1 інш., іпматтыражную газ. «Технолог» (з 1980). Узнаг. ордэнам Прац. Чырв. Сцяга (1980). У розныя гады ў ін-це працавалі акад. АН БССР К. М. Караткоў, М. Дз. Несцяровіч, Я. М. Павушкін, В. В. Папоў, В. I. Пераход, П. П. Рагавой. I. Д. Юркевіч чл.-кар. АН БССР I. I. Бардышаў, I. I. Саламатаў, працуе чл.кар. АН БССР С. X. Будыка.
У. С. Раманаў. БЕЛАРУСКІ ФІЛІЙЛ УСЕСАЮЗНАГА ДЗЯРЖАУНАГА ПРАЁКТНАВЫШУКАЛЬНАГА ІНСТЫТУТА ЛЯСНОЙ ГАСПАДАРКІ Д з я рж а ў н a г а камітэта С С С Р па лясной гаспадарцы. Засн. ў 1969 у Мінску на базе Бел. комплекснай праектна-вышукальнай экспедыцыі (з 1965), якая выконвала пераважна праектныя работы па лесаасушэнню. Асн. напрамак работы — лесагасп. і лесапрамысл. праектаванне (рэканструкцыя асушальнай сеткі, буд-ва лесагасп. аўтамаб. дарог, стварэнне арашальных лясных гадавальнікаў, плантацый журавін, арх.буд., тэхнал., эл.-тэхн., сан.-гігіен. работы, тапографа-геадэзічныя і геал. вышуканні). Філіялам распрацаваны схемы лесагасп. аўтадарог у Дзяржлесфондзе БССР, развіцця і размяшчэння аб’ектаў лясной гаспадаркі БССР да 2000 г., праекты механізаваных ліній па вырошчванню пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай у Глыбоцкім доследным лясгасе і па вытв-сці тэхнал. драўнянай шчэпкі з нізкатаварнай лесапрадукцыі.