Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
БЁНТАСІІЫЯ ВОДАРАСЦІ, водарасці, прыстасаваныя да існавання ў прымацаваным стане на дне вадаёмаў, на разнастайных прадметах, жывых і мёртвых донных арганізмах, якія знаходзяцца ў вадзе да глыбіні пранікнення святла. Прэснаводныя і марскія, мікраскапічяыя і гіганцкія (да 50 м) арганізмы. У згуртаванні прэснаводных Б. в. прадстаўлены ўсе аддзелы водарасцей, акрамя бурых: харавыя (хара, пітэла, нітэлопсіс). ніткаватыя зялёныя (напр., кладофара, эдагоніум, улотрыкс, спірагіра, мужоцыя, хетафора, драпарнальдыя), сіне-зялёныя (асцыляторыя, ностак, афанатэцэ), дыятомавыя (навікула, фрагілярыя, цыматаплеўра, фрустулія), дэсмідыевыя (пеніум, касмарыум, кластэрыум, мікрастэрыяс, ксантыдыум). Удзельнічаюць у самаачышчэнні вадаёмаў, некаторыя — індыкатары забруджвання водаў, у за-
расніках Б. в. нерастуюць рыбы; корм для рыб і беспазваночных жывёл.
У залежнасці ад месца росту падзяляюцца на: эпіліты (растуць на паверхні цвёрдага грунту — скалах, камянях і інш.). эпіпеліты (засяляюць паверхню рыхлага грунту — пясок, глей), эпіфіты (жывуць на паверхні інш. водарасцей), эндаліты, або свідравальныя водарасці (укараняюцца ў вапняковы субстрат — скалы, ракавіны малюскаў, панцыры ракападобных), эндафіты (пасяляюцца ў слаявіне інш. водарасцей, маюць хларапласты), паразіты (жывуць у слаявіне інш. водарасцей, хларапласты адсутнічаюць). Т. М. Міхеева.
БЕНЯТЫТЫ (Bennettitopsida, ад прозвішча англ. батаніка Дж. Бенета), клас вымерлых голанасенных раслін. Існавалі ў пермі — меле. Вылучаны 1 парадак, 2 сям.: вільямсоніевыя (Williamsoniaceae) і бенятытавыя (Bennettitaceae), у складзе якіх каля 20 родаў. На Беларусі іх выкапнёвыя рэшткі (лісце, сцяблы, шышкі, пылок) зрэдку трапляюцца ў юрскіх адкладах.
Падобныя на сучасныя сагаўнікі тропікаў і субтропікаў. Невысокія дрэвападобныя расліны з разгалінаваным або бочачкападобным ствалом, звычайна ўкрытым рубцамі ад апалага лісця. Лісце перыстае, радзей простае. Шышкі (разнаполыя ці двухполыя) нагадвалі кветку пакрытанасенных, размяшчаліся на сцяблах паміж лістамі.
БЁРАГ, палоса ўзаемадзеяння паміж сушай і вадаёмам ці паміж сушай і вадасцёкам. Вызначаецца ўрэзам вады, фарміруе берагавую лінію. Фарміруецца пад уздзеяннем гідралагічных (ветравыя хвалі, цячэнні, змены ўзроўню вады), геамарфалагічных, антрапагенных і інш. фактараў, перапрацоўваецца пад уздзеяннем берагавых працэсаў. Значны ўплыў на фарміраванне Б. аказваюць апоўзні, абвалы, развіццё яроў. Паскарэнне працэсаў фарміравання і перапрацоўкі Б. адбываецца пры змяненні базісу эрозіі. Б., што падвяргаецца абразіі, наз. абразійным; Б., які нарастае за кошт намнажэння наносаў,— акумуляцыйным. Абразійныя Б. часцей трапляюцца на вадасховішчах, дзе працэсы фарміравання Б. знаходзяцца ў пачатковай стадыі, працягласць іх можа дасягаць часам 50 % даўж. берагавойлініі. Акумуляцыйным Б. уласцівы пляжы і берагавыя валы. Нейтральныя Б., якія амаль не перапрацоўваюцца, звычайна задзернаваныя ці замацаваныя дрэвавай і хмызняковай расліннасцю, трапляюцца на большасці азёр Беларусі. Асобы тып Б. стварае балотная расліннасць, якая ўтварае сплавіну. Сплавінныя Б. фарміруюцца ў дыстрофных азёрах ці ўкрытых ад ветру і хваль залівах. Часцей на азёрах і вада-
сховішчах бываюць Б. ўсіх тыпаў. Рачным Б., складзеным алювіяльнымі адкладамі, проціпастаўляюць карэнныя Б., якія ўтвараюць схілы даліны. На рэках мерыдыянальнага напрамку правыя Б. часцей абразійныя, левыя — акумуляцыйныя. Выш. Б. звязана з марфалогіяй і геалогіяй рэльефу, аказвае ўплыў на ваганне ўзроўню паверхні вады ў рэках (да 8—12 м на асобных участках Дняпра і Зах. Дзвіны), азёрах і вадасховішчах да (2 м) у час разводдзя і межані. Б. рэк, азёр і вадасховішчаў Беларусі пераважна пясчаныя, на Пн часцей сугліністыя, на некаторых вадаёмах трапляюцца тарфяныя. Для аховы Б. ад разбурэння і забруджвання вадаёмаў робяць берагаўмацавальныя насаджэнні, на асобных участках вылучаецца берагавая палоса, дзе забараняецца разворванне глебы, высечка дрэвавай і хмызняковай расліннасці, ужыванне хім. угнаенняў і гербіцыдаў, узвядзенне будынкаў і інш.
В. Я. Ляўкееіч. БЕРАГАВАЯ ВОДМЕЛЬ, гл. ў арт. Літараль.
Да арт. Бенятыты. Вільямсонія.
Берагавы вал на возеры Нарач.
БЕРАГАВАЯ ЛІНІЯ, лінія перасячэння паверхні вадаёма з паверхняй сушы, Адначасова з’яўляецца мяжой вадаёма. У выніку вагання ўзроўню вады за Б. л. ўмоўна прымаюць яе сярэдняе шматгадовае становішча. Даўж. і звілістасць Б. л. характарызуюць форму, памер і будову катлавіны вадаёма, са змяненнем узроўню вады і ў выніку дзейнасці берагавых працэсаў памяншаюцца ці павялічваюцца ў залежнасці ад будовы катлавіны. Даўж. Б. л. вымяраецца па ўрэзе вады, найб. ў вял. азёр і вадасховішчаў са складанай катлавінай (у км): Вілейскае вадасх. 137, Заслаўскае вадасх. 55, Нешчарда 50, Сялява 44,3, Нарач 41, Атолава 38,8. Звілістасць Б. л. адлюстроўваецца праз каэфіцыент зрэзанасці (К зр.), які вымяраецца даўжынёй Б. л. возера, падзеленай на даўж. акружнасці круга, роўнавялікага пл. возера. Эварзійныя і тэрмакарставыя азёры маюць слабазвілістую Б. л. (К зр. 1,2—1,5), найб. яна ў падпрудных і складанага паходжання катлавін лопасцевай формы (К зр.): Атолава 3,5, Сялява 3,22, Нешчарда 2,85, Крывое 2,78. Вадаёмы з вял. звілістасцю Б. л. маюць шмат заліваў розных памераў, у якіх складаюцца асобыя ўмовы для развіцця ўсіх працэсаў і жыццядзейнасці водных арганізмаў.
Б. П. Уласаў. БЕРАГАВБІ ВАЛ, выцягнуты паралельна берагу вадаёма невысокі спадзісты вал. Утвараецца з доннага матэрыялу ўздоўж акумуляцыйных берагоў у выніку дзеішасці хваль. Складаецца з пяску, жвіру і галькі. Дасягае некалькіх метраў у шыр. і да 1 м у вышыню. Звычайна мае асіметрычныя схілы: звернуты да вады больш спадзісты, процілеглы болып стромкі. У час моцнага прыбою можа размывацца. Уздоўж берагоў вял. азёр (Нарач, Чырвонае) у стварэнні Б. в. прымае ўдзел і пасоўванне лёду. На тэр. Беларусі трапляюцца рэшткі стараж. Б. в., якія існавалі каля вял. прыледавіковых вадаёмаў.
БЕРАГАВБІЯ ПРАЦЭСЫ, вядуць да змянення марфал. будовы берагоў рэк, ручаёў, каналаў, азёр і вадасховішчаў. Абумоўлены дзейнасцю водных патокаў, прыбойнай дзейнасцю хваль. На стромкіх берагах рэк і азёр часта ўзнікаюць працэсы абразіі і апоўзні. Для рэк бас. Дняпра, Прыпяці і Нёмана характэрны працэсы бакавой эрозіі. Значна ўплывае на Б. п. лёд: у веснавы крыгаход на рэках ён разбурае стромкія берагі; на азёрах і вадасховішчах пасоўванне лёду зімой, нагон ледзяных палёў і крыг вясной ствараюць месцамі берагавую адмостку валунамі
(азёры Нарач, Мястра), на спадзістых берагах — берагавыя валы. Б. п. даюць матэрыял для фарміравання азёрных адкладаў і поймавага алювію. Інтэнсіўнасць Б. п. можа паскарацца пад уплывам гасп. дзейнасці чалавека. Каб прадухіліць разбурэнне берагоў, праводзяць іх замацаванне расліннасцю (гл. Берагаўмацавальныя насаджэнні) ці інж. збудаваннямі, абмяжоўваюць скорасць ці зусім забараняюць рух суднаў.
БЕРАГАЎМАЦАВАЛЬНЫЯ насаДЖЭННІ, палосы расліннасці (дрэвавай, кустовай, травяністай) па берагах рэк, вадасховішчаў і інш. вадаёмаў, створаныя з мэтай папярэдзіць працэсы абразіі. Ахоўваюць берагі і схілы земляных дамбаў ад разбурэння рухомай вадой, гасяць кінетычную энергію хваль. На Беларусі асабліва прыгодныя Б. н. з вярбы (белай, шэрай, чарнеючай, трохтычынкавай, шарсціста-парасткавай і інш.), якія добра замацоўваюць каранямі грунт, устойлівыя да затаплення, лёгка ўтвараюць дадатковыя карані пры акумуляцыі пяску і глею вакол кустоў; камбінаваныя насаджэнні з вярбы і густасцябловых травяністых мнагалетнікаў (чарот, асокі і інш. злакі) эфектыўна затрымліваюць змыў у вадаёмы ўрадлівага грунту. Перспектыўны для Б. н. рыс далёкаўсходні. У залежнасці ад рэльефу рэкамендуецца шыр. насаджэнняў да 300 м.
БЕРАЖАНСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА матэрыялу, за 0,5 км на ІІд ад в. Беражаны Гродзенскага р-на. Паклад (2 лінзы — паўд. і паўн.) звязаны з сучаснымі алювіяльнымі адкладамі поймы і рэчышча р. Нёман. Разведаныя запасы 830 тыс. м3, перспектыўныя 660 тыс. м3. У паўд. лінзе жвіру буйней за 5 мм 27,3—68,8 %, гліністых і пылаватых часцінак 0,2— 1,4%; магутнасць карыснай тоўшчы 1,3—6,7 м, ускрышы (дробназярністыя пяскі) да 2,6 м. У паўн. лінзе
жвіру буйней за 5 мм 21,2—64,4 %, гліністых і пылаватых часцінак 0,3— 2,8 %; магутнасць карыснай тоўшчы 0,6—6,8 м. Пяскі і жвір прыдатныя на выраб бетону, у дарожным буд-ве. Радовішча не эксплуатуецца.
М. Ф. Янюк.
ВЕРАЖНОЎСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСКУ, на зах. ускраіне в. Беражное Столінскага р-на. Паклад неагенавага ўзросту. Перспектыўныя запасы 160 млн. т. Пяскі светла-шэрыя і белыя, дробнаі сярэднезярністыя, кварцавыя, адсартаваныя. Магутпасць карыснай тоўшчы 5—19 м, ускрышы 0,1—11, 6 м. Пяскі прыдатныя для выкарыстання ў ліцейнай вытв-сці. Радовішча не эксплуатуецца. Я. А. Ільін.
БЕРАЖНОУСКАЯ ЛЯСНАЯ ДАЧА, лясны масіў за 1 км на ПдЗ ад в. Беражпое Столінскага р-на. Пл. каля 600 га.
Рэльеф хвалісты з дзюнна-ўзгорыстымі формамі. На Пд масіў прымыкае да р. Гарынь. Пераважаюць хваёвыя лясы (імшыстыя, верасовыя і бруснічныя) на пясчаных глебах. Каля 20 % масіву займаюць грабова-кіслічныя дубровы. Нязначныя плошчы пад бярозавымі і чорнаальховымі насаджэннямі.
БЕРАЗАВІК, балота нізіннага (62 %), вярховага (30%), пераходнага (2 %), мяшанага (6 %) тыпаў на 3 Вілейскага і У Смаргонскага р-наў, пераважна ў вадазборы р. Спягліца, часткова ў вадазборы Вішнеўскага воз. Пл. 7,8 тыс. га (у т. л. ў Вілейскім р-не каля 4 тыс. га), у межах прамысл. паклада 5,3 тыс. га. Глыб. торфу да 5,7 м, сярэдняя 1,8 м, ступень распаду 62 % (нізінны), 25 % (вярховы), попельнасць адпаведна 10,2 і 4,2 %. 3 першапачатковых запасаў (18,1 млн. т) на 1.1.1978 засталося 16,9 млн. т торфу. Балота ўтварылася ў стараж. азёрнай катлавіне за кошт затарфоўвання вадаёмаў і забалочвання прылеглых сухадолаў. Есць паклады сапрапелю магутнасцю да 2,5 м. Сярод балота некалькі невял. азёр, найб. з іх Калодкі. Асушана адкрытай сеткай каля 1 тыс. га,
У Беразінскім парку
якія ў сувязі з вял. абводненасцю балота выкарыстоўваюцца толькі ў малаводныя гады пад сенажаць. Здабываецца торф на паліва і ўгнаенне. Цэнтр. ч. балота занята драбналессем з хвоі і бярозы, кусцікавы ярус з багуну і буякоў, ёсць журавіны. Месцамі трапляецца вейнік і сфагнавыя імхі. Уздоўж Спягліцы і на ўскрайках балота кусты вярбы, пашыраны разнатраўе і асокі.