Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
70 %, летне-асепні 20 % гадавога сцёку. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пач. красавіка, найб. вышыня над межанным узроўнем 3,5— 5,5 м, сярэдняя 2,8 м. Летне-асенняя межань (працяг 6 месяцаў) парушаецца 1—4 дажджавымі паводкамі. Зімовая межань (3—4 месяцы), адносна ўстойлівая, у асобныя гады парушаецца паводкамі. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня. Найб. таўпічыня лёду 49—77 см (люты). Крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход у сярэднім 4—7 сутак. Расход вады: сярэднегадавы ў вусці 28,4 м3/с, найб.— раз у 100 гадоў 1470 м3/с; Kann в. Свяцілавічы найб. 1330 м3/с (1931), найменшы 1,49 м3/с (1939). Гадавы сцёк завіслых наносаў у вусці 14 тыс. т. Вада ў рацэ гідракарбанатна-кальцыевага класа, мяккая. Мінералізацыя і жорсткасць змяняюцца адпаведна ў межах 49— 324 мг/л і 0,6—3,9 мг-экв/л. Найб. яны ў зімовую межань, найменшыя ў веснавое разводдзе. Суднаходства ад в. Казацкія Балсуны (за 78 км ад вусця). На рацэ г. п. Хоцімск (каля яго плаціна і вадасховішча пл. 0,6 км2), г. п. Красная Гара (Бранская вобл.). Рака выкарыстоўваецца таксама як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. Іл. гл. на ўклейцы.
В. В. ДрозО. БЁСЕДЗЬ. зона адпачынку за 12 км на ПнУ ад Гомеля, у яго прыгараднай зоне, у міжрэччы Сажа і Беседзі. Устаноўлена ў 1981. Пл. 8,8 тыс. га. Разлічапа на адначасовы адпачынак да 24,2 тыс. чал. Прадугледжана размяшчэнне ўстаноў для доўгатэрміновага адпачынку дзяцей, баз і месцаў для кароткатэрміновага адпачынку дарослага насельніцтва Гомеля і Веткі.
БЁСЕДСКІ ГЕАБАТАШЧНЫ РАЁН, гл. ў арт. Аршанска-Магілёўская геабатанічная акруга.
БЕСПАЗВАНОЧНЫЯ (Invertebrata), шматлікая група жывёл, якія не маюць пазваночнага слупа і хорды. Падзел жывёл на Б. і пазваночных уведзены ў 1801 Ж. Б. Ламаркам, сістэматычнага значэння не мае, але як апісальны выкарыстоўваецца ў павук. л-ры. Вылучаюць 15 тыпаў Б.: прасцейшыя, губкі, археацыяты, кішачнаполасцевыя, грэбневікі, плоскія чэрві, круглыя чэрві, немерціны, кольчатыя чэрві, членістаногія, малюскі, імшанкі, брахіяподы, ігласкурыя, паўхордавыя, а таксама шчацінкасківічныя і паганафоры, сістэматычнае становіпіча якіх незразумелае. Як і ў міпулыя эпохі, складаюць цяпер пераважную большасць
жывёльнага свету. Вядома каля 1 млн. 260 тыс. відаў (мяркуюць, што ўсяго іх каля 2 млн.), штогод апісваецца некалькі тыс. раней невядомых відаў Б. Пашыраны ў прэсных водах, морах і акіянах, на сушы, у глебе; многія — паразіты жывёл і раслін. У сучаснай фауне Беларусі каля 30 тыс. зарэгістраваных відаў Б. Ва ўсіх адкладах фанеразою трапляюцца выкапнёвыя віды (сярод іх чэрві, фарамініферы, брахіяподы, грапталіты, астракоды, імшанкі, губкі, каралы, трылабіты, філаподы, двухстворкавыя і бруханогія малюскі, аманіты, белемніты, ігласкурыя, канадонты, насякомыя і інш.). Б. адыгрываюць вял. ролю ў прыродзе. На іх долю прыпадае да 95 % біямасы (заамасы) наземных жывёл. Асобныя групы (прасцейшыя, каралы, малюскі) удзельнічаюць ва ўтварэнні асадкавых парод, маюць стратыграфічнае значэнне. Многія сучасныя Б. або прадукты іх жыццядзейнасці выкарыстоўваюцца ў харч. і лек. (ракападобныя, малюскі, прадукцыя пчалярства і інш.), гасп.тэхн. (пчаліньі воск, шаўковыя ніткі шаўкапрадаў і інш.) мэтах, для барацьбы са шкоднымі жывёламі (гл. ў арт. Біялагічны метад аховы раслін), з’яўляюцца кормам для звяроў, птушак і рыб. Многія Б.— носьбіты ўзбуджальнікаў заразных і паразітарных хвароб, прамежкавыя гаспадары паразітычных чарвей і пераносчыкі трансмісіўных хвароб, ядавітыя жывёлы, шкоднікі збожжа і збожжапрадуктаў, шкоднікі сельскагаспадарчых раслін, шкоднікі лесу і інш.
Літ.: Банадысенка А. П., К он іо ш к a В. С., Радкевіч У. А. Беспазваночныя жывёлы вадаёмаў.— Мн., 1979; Жнзнь жнвотных. Т. 1—3.— М., 1968—69; Конюшка В. С.. Р а д к ев і ч У. A., Р а м е н к a Т. М. Наземныя беспазваночныя.— Мн., 1980.
В. I. Пушкін.
Б’ЕФ (фрапц. bief), участак ракі вышэй (верхні Б.) або піжэй (піжні Б.) падпорнага збудавапня (плаціны). На верхнім Б. звычайна знаходзіцца
У Бешанковіцкію парку.
вадасховішча, мяжоп Б. з’яўляецца пераход гарызантальнай паверхні вадасховішча ў нахіленую паверхню вады ў рацэ. На Беларусі найб. доўгі верхні Б. мае р. Свіслач вышэй плаціны Асіповіцкага вадасх. (23,7 км). Ніжні Б. не мае акрэсленых межаў. Найб. перапад вышынь паміж ніжнім і верхнім Б. на Беларусі дасягае 12 м (Вілейскае вадасх.). На складаных гідралагічпых збудаваннях (Вілейска-Мінская водная сістэма, Дняпроўска-Бугскі Kanan) кожны Б. з’яўляецца верхнім для размешчанага ніжэй па цячэнню і ніжнім для размешчанага вышэй.
БЁЦКАЕ, возера ў Полацкім р-не, у бас. р. Бельчыца. ІІл. 0,31 км2. Даўж. 0,72 км, найб. шыр. 0,48 км, сярэдняя 0,43 км. Вадазбор (13,8 км2) нізінны, пераважна забалочапы. Катпавіна рэшткавага тыпу, круглаватая. Схілы нізкія, забапочаныя, пад лесам. Берагавая пінія (даўж. 1,88 км) слабазвілістая. Берагі сплавінныя. Выцякае р. Бельчыца. На беразе возера в. Бецкае.
БЕШАНКОВІЦКАЯ ЛЕСАПАЛЯЎНІЧАЯ ГАСПАДАРКА. Створапа ў 1967 на тэр. Бешанковіцкага р-на. Пл. 30,1 тыс. га (1982). Рэльеф раўнінны, месцамі слабахвалісты. Працякаюць Зах. Дзвіна. Ула, Свячанка, Крывінка. Пераважаюць хваёвыя лясы, растуць асіна. бяроза, вопьха. Паляўнічыя ўгоддзі для асн. відаў прамысл. фауны сярэдняй якасці (2—3-і кпасы банітэту). Асн. аб’екты паляванпя — пось (каля 40 асобін) і дзік (каля 90). Трапляюцца высакародяы алень і занесеныя ў Чырвоную кнігу БССР віды — белая курапатка і чорны бусел. Вядуцца работы па ўзнаўленню паляўнічай фауны. БЕШАНКОВІЦКІ ДОСЛЕДНЫ ЛЯСГАС, на тэр. Бешанковіцкага, Шумілінскага і Віцебскага р-наў. Арганізавапы ў 1936 (да 1964 называўся Шумілінскім). 7 лясніцтваў. Пл. 40,7 тыс. га, у т. л. пад лесам 35,4
тыс. га (1.1.1978). Лясы 1-й (23,3 тыс. га) і 2-й (17,4 тыс. га) груп. Хваёвыя займаюць 48 %, яловыя 18,9, бярозавыя 15,2, асінавыя 6,4, шэраальховыя 6, чорнаальховыя 4,4, інш. 1,1 % укрытай лесам плошчы. Маладнякоў 33 %, сярэднеўзроставых 45,6, прыспяваючых 16,1, спелых лясоў 5,3 %. Агульны запас дрэвастою 5,03 млн. м3 (у т. л. спелага 0,36 млн. м3), гадавы прырост драўніны 0,12 млн. м3. Сярэднія ўзрост лесу 43 гады, банітэт 1,8, паўната 0,66. Штогод аб’ём лесасечнага фопду 48 тыс. м3, высечак догляду 30 тыс. м3, лесааднаўленне на пл. 160 га. БЕШАНКОВІЦКІ ПАРК. у г. п. Бешанковічы. Закладзены ў капцы 17 — 1-й пал. 18 ст. Пл. больш за 20 га. Парк пейзажны з элементамі рэгулярнага. Рэгулярны парк тэрасамі спускаўся да Зах. Дзвіны. Зберагліся невысокая тэраса. асобныя старыя дрэвы (лістоўніца, дуб) і 2 штучныя вадаёмы, адзін з якіх мае бетанаванае дно, другі круглы ў плане (дыяметр 40 м) з востравам пасярэдзіне. У канцы 18 — 1-й пал. 19 ст. на месцы рэгулярнага створаны пейзажны парк, пабудаваны палац, аранжарэі. У парку мясц. пароды дрэў (ліпа, клён, ясень, дуб, вяз, бяроза) і экзоты (лістоўніца еўрап., туя зах., каштан горкі звычайны, акацыя жоўтая). Захаваўся частко-
ЛАНДШАФТЫ БЕШАНКОВІЦКАГА РАЁНА
3. Узгорыста-хвалістая марэнная раўніна з камамі, озамі, лагчынамі і азёрамі. Глебы дзярнова-падзол істыя сугліністыя. Ворныя землі, пазапоймавыя лугі, чорнаальховыя л ясы.
4. Спадзістахвалістая тэрасаваная раўніна з дзюнамі, ярамі, лагчынамі, катлавінамі. Глебы дзярнова-падзолістыя пясчаныя і сугліністыя. Хваёвыя лясы, ворныя землі.
1. Спадзістахвалістая марэнная раўніна з камамі, катлавінамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзол істыя забалочаныя, дзярнова-падзолістыя сугліністыя. Ворныя землі, пазапоймавыя лугі, шыракаліста-яловыя лясы.
2. Плоская марэнная раўніна з катлавінамі. Глебы забалочаныя дзярновыя, дзярновападзолістыя сугліністыя, тарфяна-балотныя. Ворныя землі, пазапоймавыя лугі, шэраальховыя лясы.
ва. Помнік садова-паркавага мастацтва. Адпаўляецца.
БЕШАНКОВІЦКІ РАЁН, у цэптры Віцебскай вобл. Пл. 1,4 тыс. км2. Гарадскія пасёлкі: Бешанковічы — цэнтр раёна, Ула. 294 сельскія нас. пункты, 11 сельсаветаў. П а в е р хн я пераважна раўнінная. Паўд. частка ў межах Чашніцкай раўніны, паўн. ў межах Полацкай нізіны. 91 % тэр. на выш. да 150 м, у т. л. 30 % — 140—150 м. Найвышэйшы пункт (179,8 м) на ПдЗ ад в. Плісы, найб. нізкая адзнака (111,6 м) на ПнЗ, у даліпе Зах. Дзвіны.
Геалагічная будова і к ар ы с н ы я в ы к а п н і. У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да паўн.ўсх. схілаў Беларускай антэклгзы. Зверху залягаіоць пароды антрапагенавага ўзросту паазерскага, сожскага, дняпроўскага, радзей бярэзінскага зледзяненняў магутнасцю 75—160 м, ніжэй дэвонскія 200—320 м, верхнепратэразойскія 350— 450 м адклады. Агульная магутнасць платформавага чахла 650—900 м. Пад ім на глыб. 550—700 м ніжэй узр. м. пароды крышт. фундамента. Вядомы 60 радовішчаў торфу з агульнымі запасамі 27,9 млн. т (найб. Чарнічанка, Соржыцкі Мох з запасамі 3,8 млн. т, Забялянскі Мох, Града з запасамі 2,4 млн. т); 5 радовішчаў буд. пяскоў з запасамі 29,9 млн. м3 (Стрэлка, Улазавіцкае, Быстроўскае, Ульскае, Лабейкаўскае, гл. адпаведныя арт.); 2 радовішчы пясчана-жвіровага матэрыялу з запасамі 1,5 млн. м3 (Шарыпінскае, Забарскае, гл. адпаведныя арт.); Бачэйкаўскае радовішча глін.
К л і м а т. Б. р. адносіцца да Суражска-Лучоскага агракліматычнага
раёна і Полацкага агракліматычнага раёна. Сярэдняя т-ра студз. —7,5, ліп. 17,8 °C. Ападкаў 630 мм за год. Вегет, перыяд 185 сут. Метэаралагічныя паказчыкі гл. ў арт. пра Віцебскую, Сенненскую і Лепельскую метэаралагічныя станцыі. Гідраграф і я. Рэкі належаць да ЗаходнеДзвінскага гідралагічнага раёна (падраён A) і Верхнедняпроўскага гідралагічнага раёна (падраён А). Найб. рака — Зах. Дзвіна; яе прытокі — Ула (са Свячанкай) і Крывінка (з Бярозкай). Густата натуральнай рачной сеткі 0,43 км/км2. Агульная працягласць асушальнай сеткі каля 7 тыс. км, у т. л. адрэгуляваных водапрыёмнікаў каля 55 км, магістральных і падвадных каналаў каля 440 км, рэгуляцыйных каналаў каля 510 км. Найб. азёры: Capo, Бораўна, Белае, Астровенскае, Слабадское, Гародна. Г л е б ы. Большая частка тэр. раёна адносіцца да СенненскаРасонска-Гарадоцкага аграглебавага раёна, невял. ўчастак на ПнЗ — да Полацкага аграглебавага раёна. Глебы с.-г. угоддзяў (у %): дзярновападзолістыя 42,4, дзярнова-падзолістыя забалочаныя 38,8, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя 8,5, поймавыя (алювіяльныя) 1,3, тарфяна-балотныя 9; паводле мех. складу (у %): сугліністыя 66,8, супясчаныя 20,9, пясчаныя 3,3, тарфяныя 9. Плоскасная эрозія на 13,6 % ворных зямель, у т. л. на 10 % слабая; 9,4 % ворных зямель завалунена. Раслінны і жывёльны с в е т. Прыродная расліннасць належыць да Заходне-Дзеінскай геабатанічнай акругі. Лугі невял. ўчасткамі, агульная пл. каля 20 тыс. га. Сухадолы займаюць 27,6 %, нізінныя 68,4 %, заліўныя 4 %. Пад лясамі, якія адносяцца да падзоны дубовацемнахвойных лясоў, 20 % тэр. раёна. Лясы на Пн раёна, уздоўж Зах. Дзвіны. Пераважаюць невял. масівы на 6—17 км2 (Хадчанская лясная дача, Зялёная Пушча), уздоўж Зах. Дзвіпы і на ПнЗ — да 30 км2 (урочышча Казлы). Складлясоў (у %): хваёвыя 48 %, яловыя 18,9, бярозавыя 15,1, асінавыя 6,4, чорнаальховыя 4,4, шэраальховыя 6, ясянёвыя 0,8, дубовыя 0,3. 11 % лясоў — штучныя, пераважна хваёвыя насаджэнні. 60 балот (належаць да Гарадоцка-Чашніцкага тарфянога раёна і часткова Браслаўска-Шумілінскага тарфянога раёна) пл. 9,9 тыс. га, з іх 4,7 тыс. га нізінныя, 4,7 тыс. вярховыя, каля 0,5 тыс. га пераходныя. Найб. балотныя масівы: Чарнічанка, Забялянскі Мох, Соржыцкі