Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
нымі прыроднымі ўмовамі, усе састаўныя часткі якога звязаны паміж сабою абменам рэчываў і энергіі і ўяўляюць унутрана супярэчлівае дыялектычнае адзінства ў пастаянным руху і развіцці. Б,— элементарная ячэйка біягеацэнатычнага покрыва або біясферы ўсяго зямнога шара, дынамічная, устойлівая прыродная сістэма, вынік працяглай эвалюцыі і глыбокай узаемнай прыстасаванасці ўсіх яе кампанентаў. Жывыя кампаненты Б,— аўтатрофныя (зялёныя расліны, хемасінтэзавальныя мікробы) і гетэратрофныя (жывёлы, грыбы, большасць бактэрый, вірусы) арганізмы, нежывыя — атмасфера, сонечная энергія, глеба, вада і інш. абіятычныя фактары. Устойлівасць Б. залежыць ад устойлівасці ў іх складзе фітацэнозаў, зоацэнозаў, неарган. кампанентаў, дынамікі паступлення і выкарыстання энергіі і інш. фактараў. Блізкія паводле складу, структуры, метабалізму і развіцця Б. аб’ядноўваюць у тыпы. Адрозненні Б. выяўляюцца ў асаблівасцях іх першаснай біялагічнай прадукцыйнасці (для Беларусі характэрны Б. з высокай біял. прадукцыйнасцю). Парушэнне раўнавагі ў сістэме Б. стыхійнымі сіламі або гасп. дзейнасцю чалавека вядзе да іх змен (сукцэсій). На Беларусі ў антрапагенавы перыяд адбываліся рэзкія змены ў біягеацэнатычным покрыве — ад Б. арктычных пустынь і перыгляцыяльных тундраў у час зледзяненняў да Б. багатых мяшаных лясоў у міжледавікоўі. Пад уплывам меліярацыі, здабычы карысных выкапняў, сучасных метадаў . земляробства і інш. відаў гасп. дзейнасці чалавека ўзнікаюць пераўтвораныя Б.— культурбіягеацэнозы. Даследуе Б. біягеацэналогія. Веданне ўнутр. структуры і дынамікі ўзаемадзеяння кампанентаў у Б. дае магчымасць выпрацоўваць меры для макс. іх выкарыстання і атрымання найб. колькасці неабходнай чалавеку прадукцыі, забяспечваць даўгавечнасць і ўстойлівасць біятычных згуртаванняў, памяншаць адмоўныя вынікі пераўтваральнай дзейнасці чалавека, больш эфектыўна выкарыстоўваць метады аховы прыроды. У БССР даследуюцца ў ін-тах эксперым. батанікі, заалогіі, геахіміі і геафізікі, Цэнтр. бат. садзе АН БССР, у інш. н.-д. установах, БДУ.
Лгтл Сукачев В. Н. Лзбр. труды. Т. 1.— Л., 1972; Ооновы лесной бяогеоценологнн.— М., 1964. Т. В. Якубоўская. БІЯГЕЛЬМІНТЫ (ад бія...+ гельмінты), група паразітычных чарвей, якія ў дарослым стане паразітуюць у т. зв. дэфінітыўным (канчатковым) гаспадары (жывёлы, ча-
лавек), а на стадыі лічынкі — у прамежкавым (розныя жывёлы). Напр., дарослы бычыны цэпень паразітуе ў кішэчніку чалавека, яго лічынкі — фінкі — у мышцах буйн. par. жывёлы. Да Б. адносяцца смактуны, стужачныя чэрві, скрэбні і многія круглыя чэрві. Б,— узбуджальнікі хвароб жывёл і чалавека — апістархозу, фасцыялёзу, трыхінелёзу, эхінакакозу і інш. гельмінтозаў. Параўн. Геагельмінты.
БІЯГЁННЫЯ АДКЛАДЫ (ад бія...), тое, што арганагенныя адплады.
БІЯГЁННЫЯ ГОРНЫЯ ПАРОДЫ, асадкавыя горныя пароды, складзеныя амаль поўнасцю з рэшткаў жывёльных і раслінных арганізмаў і прадуктаў іх жыццядзейнасці. Гл. Арганагенныя горныя пароды.
БІЯГЁННЫЯ ЭЛЕМЁНТЫ, хімічныя элементы, жыццёва неабходныя жывому арганізму. У складзе арганізмаў выяўлена 68 хім. элементаў, з іх 47 — пастаянныя і неабходныя для нармальнай жыццядзейнасці. Асноўныя Б. э.: кісларод (складае 70 % масы арганізмаў), вуглярод (18 %), вадарод (10 %), кальцый, азот, калій, фосфар, магній, сера, хлор, натрый, жалеза. Даследаванні аналітычнай хіміі і спектральнага аналізу пашыраюць пералік Б. э.: вылучаюць новыя элементы, якія ўваходзяць у склад арганізмаў у малых колькасцях (мікраэлементы), адкрываюць біял. ролю многіх з іх.
Кожны хім. элемент у арганізме выконвае пэўную біягеахім. і фізіял. функцыю. Аптымальны сінтэз у арганізме, які забяспечвае нармальныя жыццёвыя працэсы, магчымы толькі пры вызначаных межах канцэнтрацый і суадноеін хім. элементаў. Калі колькасць хім. элемента выходзіць за межы патрэб арганізма (ніжняя і верхняя парогавая канцэнтрацыі), адбываецца зрыў функцый рэгулявальных сістэм — узнікае дысфункцыя (эндэмічнае захворванне). Парогавыя канцэнтрацыі маюць відавы і індывід. характар 1 залежаць ад прыстасавання арганізма да геафм. асяроддзя.
Тэр. Беларусі належыць да біягеахім. зоны, дзе біял. рэакцыі арганізмаў вызначаюцца дэфіцытам кальцыю, фосфару, калію, кобальту, медзі, ёду, малібдэну, бору, цынку, лішкам стронцыю (асабліва ў поймах рэк). Назіраюцца эпізадычнае захворванне жывёл эндэмічным гіпаі авітамінозам В2 (з-за недахопу кобальту); эндэмічнай анеміяй (недахоп медзі); эндэмічным валляком (недахоп ёду); хларозы раслін і некрозы раслін (недахоп серы, марганцу, медзі, фосфару, кальцыю, малібдэну, цынку); захворванне касцёва-сустаўнай сістэмы ў маладняку (недахоп кальцыю і фосфару). Даследуюцца раёны з біягеахімічнымі анамаліямі колькасці Б. э. Недахоп Б. э. папаўняецца ўнясеннем штуч-
ных угнаенняў, у прыватнасці мікраэлементаў. і. к. вадкоўская.
БІЯГЁРМЫ (ад бія... + грэч. herma падводная скала), масіўная купалападобная карбанатная пабудова арганагеннага паходжання, якая ўтварылася на месцы росту калоній арганізмаў, здольных адкладаць вапну, захоўваць пасля адмірання прыжыццёвае становішча (каралы, страматапоры, імшанкі, губкі, фарамініферы, сіне-зялёныя і барвовыя водарасці). Марфалагічна Б. як геал. цела — масіў або выпуклая лінза, палеагеаграфічна — падводны выступ, узгорак, банка арганагенная. У асадкавых адкладах Беларусі ёсць дробныя Б. з каралаў, страматапораў, імшанак і водарасцей. Трапляюцца ў сілурыйскіх і ніжнедэвонскіх утварэннях Брэсцкай упадзіны, верхнедэвонскіх і кам.-вуг. утварэннях Прыпяцкага прагіну. У Прыпяцкім прагіне біягермныя пабудовы перспектыўныя на пошукі нафты і газу. с. А. Кручак.
БІЯГЛІФЫ, выкапнёвыя сляды жыццядзейнасці арганізмаў на паверхні або ўнутры асадкавых парод. Да Б. адносяць сляды жыўлення, перамяшчэння арганізмаў, іх норы, хады, зробленыя ў рыхлым (напр., чарвямі, малюскамі) ці шчыльным скалістым (двухстворкамі-каменяточцамі) грунце, у ракавінах малюскаў (губкамі, чарвямі, астракодамі); трапляюцца мікраскапічныя поласці (хады), утвораныя сіне-зялёнымі водарасцямі або грыбамі ў рэштках жывёл і раслін і інш. На тэр. Беларусі Б. адзначаны ў адкладах кембрыйскага, сілурыйскага, дэвонскага і мелавога перыядаў. У пясчана-гліністых і карбанатных пародах выяўлены хады грунтаедаў, чарвей, малюскаў, на міжслаявых паверхнях — сляды поўзання беспазваночных. Б. выкарыстоўваюцца ў геал. і палеанталагічных даследаваннях як паказчыкі ўмоў утварэння асадкавых парод. Вывучае Б. палеаіхналогія.
Літ.: Вялов О. С. Следы жнзнедеятельностн оргапнзмов н нх палеонтологнческое значенне.— Кнев, 1966. БІЯДЭСТРУКТАРЫ (ад бія... + лац. destructio), арганізмы, якія мінералізуюць арган. рэчыва; тое, што біярэдуцэнты.
БІЯКІБЕРНЁТЫКА, гл. Кібернетыка біялагічная.
БІЯКЛІМАТАЛОГІЯ (ад бія... + кліматалогія), вучэнне аб уплыве кліматычных фактараў на жыццёвыя працэсы і функцыі чалавека, жывёл і раслін; прыватны раздзел кліматалогіі. На Беларусі звязана з вывучэннем кліматычных умоў тэрыторыі. Спецыялізаванымі раздзеламі Б. з’яўляюцца агракліматалогія і
мед. кліматалогія. Звесткі Б. скарыстоўваюцца пры акліматызацыі жывёл і акліматызацыі раслін.
БІЯЛАГІЧНАЕ ВЫВЁТРЫВАННЕ, працэс разбурэння і ператварэння парод пад уплывам біял. фактараў. Гл. ў арт. Выветрыванне.
БІЯЛАГІЧНАЕ ЗАБРУДЖВАННЕ, прыўнясенне ў прыроднае асяроддзе нехарактэрных для дадзенай тэрыторыі відаў жывых арганізмаў, якія ў яе межах адмоўна ўплываюць на ўмовы існавання жывой прыроды, прычыняюць шкоду здароўю людзей, іх гасп. дзейнасці. Можа адбывацца выпадкова ў выніку заносу паветранымі і воднымі плынямі, птушкамі, з транспартам, насенным матэрыялам і г. д. асобных відаў жывёл і раслін з інш. краін (гл., напр., 45вентыўныя расліны). Найчасцей жа звязана з гасп. дзейнасцю чалавека, узнікае як вынік забруджвання асяроддзя шкоднымі відамі арганізмаў праз сцёкі, стварэння спрыяльных для іх развіцця ўмоў існавання пры біятычным забруджванні, пры парушэнні чалавекам сувязей у біягеацэнозах і інш. Як правіла, Б. з. мае мясц. характар, аднак яго адмоўныя вынікі могуць істотна ўзмацняцца дзякуючы здольнасці арганізмаўзабруджвальнікаў самастойна мігрыраваць на значныя адлегласці (напр., эладэя, каларадскі жук рассяліліся па ўсёй тэр. Беларусі, пры гэтым жук прычыняе значныя страты бульбаводству). Асабліва небяспечна забруджванне асяроддзя ўзбуджальнікамі інфекц. і паразітычных хвароб, шкоднікамі с.-г. раслін і іх канкурэнтамі. Каб папярэдзіць Б. з., неабходна выяўляць яго крыніцы, вывучаць механізмы шкоднага ўплыву на прыроду і чалавека, праводзіць біялагічную ачыстку сцёкавых водаў, абеззаражваць нечыстоты і сцёкі, комплексна арганізоўваць санітарную ахову асяроддзя, ажыццяўляць каранцінізацыю (гл. Каранцін жывёл, Каранцін раслін) і інш. мерапрыемствы. У сувязі з праблемамі Б. з. істотнае значэнне мае навук. абгрунтаванне і прагноз вынікаў інтрадукцыі новых для пэўнай тэр, відаў раслін і жывёл. Кантроль за Б. з. на тэр. Беларусі ажыццяўляюць органы і ўстановы аховы прыроды, санітарна-эпідэмічнай службы, аховы раслін. я. В. Малашэвіч. БІЯЛАГІЧНАЯ АДУКАЦЫЯ, сістэма падрыхтоўкі біёлагаў для н.-д. устаноў і выкладчыкаў біял. дысцьшлін. Вылучылася ў самаст. галіну спец. адукацыі пасля Кастр. рэвалюцыі.
У БССР кафедры біял. профілю (батанікі, заалогіі, фізіялогіі раслін, фізіялогіі свойскіх жывёл і чалавека
і інш.) створаны ў 1919 у Горы-Горацкім земляробчым ін-це. У БДУ ў 1921 арганізаваны кафедры батанікі, заалогіі, фізіялогіі чалавека і жывёл, у 1927 адкрыты біял. ф-т, дзе ў розныя гады дадаткова створаны кафедры фізіялогіі раслін, генетыкі і цыталогіі, мікрабіялогіі і вірусалогіі, біяхіміі і біяфізікі, агульнай экалогіі. Біёлагаў шырокага профілю са спецыялізацыяй па асобных галінах біял. навукі рыхтуюць БДУ і Гомельскі ун-т, выкладчыкаў біялогіі — ф-ты прыродазнаўчага профілю Брэсцкага, Віцебск'ага і Мінскага пед. ін-таў. Дапаможную Б. а. даюць ВНУ с.-г. і мед. профілю (гл. Сельскагаспадарчая адукацыя).
П. Р. Пятровіч. БІЯЛАГІЧНАЯ АЧЬ'ІСТКА с ц ё к авых водаў, спосаб ачысткі сцёкавых водаў, заснаваны на выкарыстанні здольнасці мікраарганізмаў разбураць (мінералізаваць) арган. рэчывы, якія іх забруджваюць. Ажыццяўляецца ў ачышчальных збудаваннях як самастойна, так і ў комплексе з механічнымі, хім. і інш. метадамі.