• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Літ.: Бііологнческне пруды в практпке очнсткн сточных вод.— Мн„ 1966. БІЯЛАГІЧНЫЯ ЦЬ'ІКЛЫ (ад грэч. kyklos круг), перыядычныя змены біял. з’яў у згуртаваннях арганізмаў (папуляцыях, біяцэнозах), якія ўзніклі ў працэсе эвалюцыі як прыстасаванне да цыклічных змен навакольнага асяроддзя; прыватная ч. біялагічных рытмаў. Адрозніваюць Б. ц. сутачныя (ваганні фізіял. працэсаў, паводзін жывёл на працягу сутак), сезонныя (лінька, спячка^ міграцыі жывёл), шматгадовыя (сукцэсіі, масавае паяўленне праз пэўны прамежак часу некаторых відаў — насякомых, мышападобных грызуноў), а таксама жыццёвыя цыклы, якія адлюстроўваюць усе этапы развіцця арганізма ад яйцаклеткі да дарослага аргапізма. Аснова сутачных Б. ц.— аўтам. механізмы, сезонных — змены абмену рэчываў, шматгадовых — цыклічныя ваганні касм. фактараў, клімату і інш.
    Літ.: Наумов Н. П. Экологня жнвотных — [2 выд.].— М., 1963; Эмме A. М. Бнологнческне часы.— Новоснбнрск, 1967.	A. М. Курскоў.
    БІЯЛІТЫ (ад бія...+ грэч. lithos камень), мінералы і горныя пароды, амаль поўнасцю складзеныя з ператвораных рэшткаў жывёл і раслін, a таксама прадуктаў іх жыццядзейнасці (напр., вугаль, мел, вапняк); тое, што арганагенныя горныя пароды. БІЯЛОГІЯ (ад 6ІЯ... + ...логія), сістэма навук пра жывую прыроду. Вывучае заканамернасці жыцця ва ўсіх яго праявах, пазнае сутнасць, паходжанне і развіццё жывых істот, іх адносіны паміж сабою і з навакольным асяроддзем. Метадалагічная аспова Б.— дыялектычны матэрыялізм. Даныя Б. выкарыстоўваюцца ў раслінаводстве, жывёлагадоўлі, ветэрынарыі, медыцыне, аграноміі, рыбнай і лясной гаспадарках.
    Першыя працы па сістэматыцы жывёл вядомы з 4 ст. да н. э. (Арыстоцель), раслін з 4—3 ст. да н. э. (Тэафраст), пра ўнутр. будову жывёл і чалавека з 5—2 ст. да н. э. (Гіпакрат. К. Гален). Тэрмін Б. прапанаваны ў 1802 (Ж. Б. Ламарк, Г. Р. Трэвіранус). Метады даследаванняў: назіранне. параўнанне, эксперымент., гістарычны і інш.
    Першымі на Беларусі ў самаст. раздзелы Б. пачалі вылучацца навукі пра асобныя сістэм. групы раслін і жывёл
    (гл., напр., Тзрыялогія, Арнгталогія, Іхтыялогія, Дэндралогія). На гэтай аснове фарміраваліся асн. галіны Б.— батаніка і заалогія. У дарэв. час пераважалі фларыстычныя 1 фауністычныя даследаванні апісальнага характару, якія выконваліся часцей асобнымі даследчыкамі. Некаторыя пытанні дэндралогіі, селекцыі і вырошчвання с.-г. раслін вывучаліся ў Горы-Горацкім земляробчым ін-це (1848—63; найб. вядомы працы I. А. Сцебута, М. В. Рытава. К. Г. Рэнарда па даследаванню біял. асноў раслінаeod^Tea); біялогіі і развядзення мясц. лек. раслін — па доследнай станцыі пад Магілёвам (з 1910), культуры злакаў і лубіну — на Беняконскай с.-г. доследнай станцыі (з 1910). Калекцыі раслін былі ў Вялікалятчанскім бат. садзе (каля Віцебска) і бат. садзе ў Горы-Горках, жывёл — толькі ў прыватных асоб.
    Пасля Кастр. рэвалюцыі створаны ўмовы для сістэм. і планамернага развіцця Б. Да пач. 1930-х г. даследаваннямі кіравалі адноўлены ў 1919 Горы-Горацкі земляробчы ін-т (з 1925 БСГА), a таксама новаўтвораныя цэнтры бел. навукі — БДУ 1 Інбелкульт, потым АН БССР; развіццю Б. спрыяла дзейнасць с.-г. і мед. н.-д. устаноў. У 20-я г. праведзены геабат., гельмінталагічныя, гідрабіял., іхтыялагічныя, арніталагічныя і інш. экспедыцыі, якімі кіравалі А. У. Фядзюшын, Я. I. Праскуракоў, М. I. Кузняцоў і інш. вучоныя; была створана сетка біял., лясных, с.-г. доследных станцый. У 1931 у сістэме АН БССР адкрыты першы ў рэспубліцы НДІ. спецыялізаваны па праблемах Б.,— Ін-т біял. навук з бат. садам 1 заал. музеем. У практыку біял. даследаванняў укараніліся эксперым. метады.
    У пач. 1920-х г. М. М. Гайдуковым распачаты даследаванпі па фізіялогіі раслін, Ц. М. Годневым па праблемах фотасінтэзу. Пачалі адасабляцца розныя раздзелы мікрабіялогіі і паразіталогіі. У самаст. галіну ведаў вылучылася фізіялогія жывёл і чалавека (пачынальнікі даследаванняў Л. П. Розанаў, В. А. Лявонаў), праводзіліся даследаванні па антрапалогіі (A. К. Ленц). Склаліся ўмовы для развіцця біял. навук пра найб. агульныя ўласцівасці ўсіхжывых арганізмаў (генетыка, біяхімія, экалогія, эвалюц. вучэнне, біялогія развіцця і інш.), з іх вылучаліся раздзелы, дастасаваныя да вывучэння чалавека, жывёл і раслін (напр., біяхімія раслін, біяхімія жывёл і чалавека, геаграфія раслін, марфалогія жывёл і чалавека, генетыка раслін, генетыка жывёл). У 20—30-я г. Г. М. Высоцкі i В. Г. Касаткін даследавалі важныя пытанні экалогіі раслін, В. Ф. Купрэвіч, М. А. Дарожкін, С. М. Тупяневіч пачалі сістэм. вывучэнне праблем мікалогіі і фітапаталогіі. М. П. Тамін арганізаваў плапамерныя даследаванні ў галіне ліхеналогіі, I. Д. Юркевіч пачаў вывучаць тыпы лясоў БССР, I. М. Сяржанін i М. М. Кулагін прадоўжылі фауністычныя даследаванні, ” С. I. Лябёдкін распрацаваў шэраг тэарэт. праблем эвалюц. марфалогіі. Вяліся даследаванні ў галіне інтрадукцыі раслін (М. Дз. Несцяровіч, С. Д. Ге-
    оргіеўскі, А. Л. Новікаў), вывучаліся лясная, лугавая і балотная раслінпасць (Л. I. Яшпоў, В. I. Пераход, Д. I. Таўсталес, С. П. Мельнік і інш., гл. ў арт. Лесазнаўства, Лугазнаўства, Балотазнаўства), флора ніжэйшых раслін (У. П. Савіч. Купрэвіч, Дарожкін), альгафлора (В. Дз. Акімава), даследаваліся пытанні акаралогіі, энтамалогіі, нейрафізіялогіі, геабатанікі, палеанталогіі і інш. Да пач. Вял. Айч. вайны быў сабраны багаты гербарый (каля 8 тыс. лістоў) і вял. калекцыя фауны БССР (млекакормячых каля 4 тыс., птушак каля 6 тыс., насякомых каля 200 тыс. экз.), па розных раздзелах Б. выдадзены абагульняльныя манаграфіі на рус. і бел. мовах.
    Аднаўляць знішчаную ў час Вял. Айч. вайны мат.-тэхн. базу біял. даследаванняў у БССР памаглі АН СССР i АН саюзных рэспублік. У 1944 пачаў працаваць Ін-т тэарэт. і клінічнай медыцыны АН БССР, пераўтвораны ў 1953 у Ін-т фізіялогіі АН БССР (у 1958 з яго вылучаны Сектар геранталогіі). Аднавіў сваю дзейнасць Ін-т біял. навук (у 1948— 62 Ін-т біялогіі, з 1963 Ін-т эксперым. батанікі), з яго вылучыліся самаст. навук. ўстановы: Цэнтр. бат. сад (1957), аддзелы аховы раслін (1957), фізіялогіі і сістэматыкі ніжэйшых раслін (1958, з 1972 у складзе Ін-та эксперым. батанікі), заалогіі і паразіталогіі (1958, з 1980 Ін-т заалогіі), генетыкі і цыталогіі (1963, з 1965 Ін-т генетыкі і цыталогіі), мікрабіялогіі (1966, з 1975 Ін-т мікрабіялогіі), Лабараторыя біяфізікі і ізатопаў (з 1973 Ін-т фотабіялогіі). У 1970 арганізаваны Аддзел рэгуляцыі абмену рэчываў АН БССР у Гродна, у 1974 — Ін-т біяарган. хіміі АН БССР. У 1982 у сістэме Аддзялення біялагічных навук АН БССР было 9 навук. устаноў. Адначасова павялічылася колькасць ВНУ, ведамасных н.-д. устаноў (мін-ваў сельскай гас-
    Да арт. Біялогія. У лабараторыі эксперыментальнай поліплаідыі Інстытута генетыкі і цыталогіі АН БССР.
    падаркі, аховы здароўя БССРіінш.), якія распрацоўваюць тэарэт. і практычныя праблемы Б. У першае пасляваеннае дзесянігоддзе кірункі біял. даследаванняў аставаліся пераважна даваенныя. Пасля стварэння новых навук. устаноў праблематыка іх значна расшырылася. Прадаўжалася паглыблепае вывучэнне флоры (у 1959 завершана выданне 5-томнай «Флоры БССР») і фауны рэспублікі (М. Е. Макушок, А. У. Фядзюшып. Сяржанін. С. В. Кахненка, П. I. Жукаў, М. С. Долбік, I. Ц. Арзамасаў), праблем дэндралогіі і інтрадукцыі раслін (Несцяровіч, А. Ф. Іваноў, М. У. Смольскі), інтэнсіфікаваны работы па фізіялогіі, біяхіміі раслія, фотасінтэзу (Годнеў, М. М. Ганчарык, A. С. Вечар, С. У. Калішэвіч, A. А. Шлык), разгарнуліся даследаванні генет. асноў гетэрозісу, поліплаідыі, эксперым. мутагенезу (A. Р. Жэбрак, М. В. Турбін, Л. У. Хатылёва, П. Ф. Ракіцкі, У. Я. Борматаў), канфармацыйнай лабільпасці біял. мембран (С. В. Конеў),па селекцыі раслін (П. I. Альсмік, A. I. Лапо, М. Дз. Мухін, Э. П. Сюбарава, A. Р. Валузнёў і інш.), малекулярнай біялогіі (Конеў, Вечар), ахове раслін ад хвароб (Дарожкін, А. Л. Амбросаў), глебавай энзімалогіі і фізіялогіі хворай расліны (Купрэвіч), фізіялогіі і марфалогіі нерв. сістэмы (асабліва вегетатыўных гангліяў), па вывучэнню структарна-функцыянальных асаблівасцей вонкавых і ўнутр. аналізатараў, нейрагумаральных узаемаадносін у норме, пры экстрэмальных уздзеяннях і пры паталогіі (I. А. Булыгін, Д. А. Маркаў, A. С. Дзмітрыеў), па розных раздзелах мікрабіялогіі і мікрабіял. сінтэзу бялкоў. ліпідаў, ферментаў (С. А. Самцэвіч, I. Н. Рахцеенка), па ўзроставай фізіялогіі і біяхіміі (В. А. Лявонаў, М. I. Арынчын), радыяцыйнай біяхіміі мозгу (Л. С. Чаркасава) і біяхіміі вітамінаў (Ю. М. Астроўскі). Вял. ўвага аддаецца функцыянальнай ацэнцы біягеацэнозаў (Юркевіч), экалагічнай энергетыцы (Л. М. Сушчэня), індустр. экалогіі (Смольскі), праблемам аховы прыроды. На стыках Б. з інш. навукамі развіваюцца біяфізіка, біяарган. хімія, біягсаграфія, біягеацэналогія, радыебіялогія, біямеханіка, біёніка, біяэнергетыка. Значная частка даследаванняў бел. вучоных набыла ўсесаюзнае і сусв. прызнанне. За дасягненні ў галіне біял. навук Альсміку, Булыгіну, Голубу, Дарожкіну, Юркевічу, Амбросаву прысуджапы Дзярж. прэміі СССР; Булыгіну, Map-
    каву, Несцяровічу, П. П. Рагавому, Ракіцкаму, Юркевічу, С. Н. Іванову, Т. II. Кулакоўскай, A. Р. Мядзведзеву, В. I. Парфёнаву і інш.— Дзярж. прэміі БССР. Навук. даследаванні па Б. каардынуюць праблемныя навук. саветы АН БССР. Працуюць 8 біялагічных навуковых таварыстваў Беларускай ССР.
    Літ.: Развнтне бнологнн в СССР.—• М„ 1967; Навука БССР за 50 год.— Мн., 1968; Опарнн A. II. Жнзнь, её прнрода, пронсхожденне п развнтне.— 2 нзд.—■ М.. 1968; Лункевнч В. В. От Гераклнта до Дарвнна: Очеркн по нсторнн бнологнн. Т. 1—2.— 2 нзд.— М„ 1960; Развіццё біялагічных навук.— У кн.: Акадэмія навук Беларускай ССР. Мн., 1979.	М. А. Дарожкгн.
    БІЯЛЮМІНЕСЦЭНЦЫЯ (ад 6ІЯ...+ + люмінесцэнцыя), свячэнне жывых арганізмаў, абумоўленае ферментатыўным акісленнем асобных рэчываў — люцыферынаў; від хемілюмінесцэнцыі. 3 флоры і фауны Беларусі ўласціва некат. бактэрыям, грыбам (свячэнне драўніны, якая гніе), насякомым (жукі-светлякі) і інш. беспазваночным.
    БІЯМАСА (ад бія...+ лац. massa глыба), агульная маса асобных відаў арганізмаў, іх папуляцый, груп ці згуртаванняў (раслін, мікраарганізмаў, жывёл) у разліку на адзінку паверхні ці аб’ёму пражывання. Выражаецца ў масе сырога або сухога рэчыва (г/м2, кг/га, г/м3 і іпш.). Б. раслін наз. фітамасай, жывёл — заамасай. Паказчыкі Б. выкарыстоўваюцца ў экалогіі і розных галінах гасп. дзейнасці, звязаных з выкарыстаннем і аховай рэсурсаў біясферы, для ацэнкі і разліку характару і інтэнсіўнасці біял. кругавароту рэчываў; утварэнне Б. папуляцыямі арганізмаў, згуртаваннямі ці экасістэмамі за пэўны прамежак часу характарызуе іх біялагічную прадукцыйнасць.