Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
У даваен. час пераважалі даследаванні па патахіміі; у 1950—80-я г. яны на новым навук.-метадычным узроўні ажыццяўляюцца гал. чынам у мед. ВНУ і НДІ. Акрамя біяхім. асноў паталаг. працэсаў, высвятляюцца інш. тэарэт. і практ. праблемы біяхіміі вітамінаў, ферментаў, гармонаў, а таксама агульнай Б. ж. і ч. У Мінскім мед. ін-це даследаваны абмен вугляводаў, ліпідаў, вітамінаў у норме, пры паталогіі і змененым гарманальным рэжыме, пры стане напружання, траўмах і інш. уздзеяннях. На гэтаіі аснове сфармуляваны ўяўленні аб метабалічнай рэакцыі арганізма на дзеянне вонкавых і
ўнутр. фактараў (М. Ф. Меражынскі). Вывучапы многія асаблівасці абмену мікраэлементаў у арганізме (В. А. Лявонаў), даследуюцца фізіка-хім. і ферментатыўныя ўласцівасці мышачных і мітахандрыяльных скарачальных бялкоў, біяхім. механізмы адаптацыі да гіпаксіі, распрацоўваюцца і ўкараняюцца ў практыку біяхім. даследавашіяў новыя метады (В. А. Бандарын); значнае месца займаюць даследаванпі па нейрахіміі. У Віцебскім мед. ін-це вывучапы біяхім. ўласцівасці ўзбуджальнікаў некаторых асабліва небяспечных інфекцый чалавека (А. П. Яфімцава), змены актыўнасці ферментаў гліколізу, пентознага цыкла пад уплывам ультрагуку. Гродзенскім мед. ін-там разам з Аддзелам рэгуляцыі абмену рэчываў АН БССР даследуюцца метабалізм і біял. роля вітамінаў (гл. Вітаміналогія). У НДІ Мін-ва аховы здароўя БССР, апрача праблем клінічнай біяхіміі, распрацавапы шэраг пытанняў прэпаратыўнай біяхіміі і імунахіміі, цытахіміі і біяхіміі культур клетак і тканак, энзімалогіі, біяхіміі гармонаў і інш. У н.-д. установах АН БССР (Ін-т фізіялогіі, Сектар геранталогіі) даследуюцца біяхім. і нейрагумаральныя механізмы рэфлектарных рэакцый (I. А. Булыгін), біяхім. аспекты фарміравання ў антагенезе антыгравітацыйнай функцыі (A. С. Дзмітрыеў), вывучаюцца біяхім. працэсы пры старэнні, стан нейраэндакрыннай сістэмы арганізма жывёл у норме і пры розных экстрэмальных уздзеяшіях (Л. С. Чаркасава), абмеп рэчываў апрамененага арганізма, энергет. працэсы ў арганізме. У БДУ апалізуецца дзеянне радыяцыі і інш. фактараў на абмен рэчываў жывёльнага арганізма (А. Ц. Пікулеў). Даследаванні па біяхіміі с.-г. жывёл вядуцца ў Бел. НДІ жывёлагадоўлі. У Бел. НДІ эксперым. ветэрынарыі даследуюцца біяхімія і імунахімія некаторых хвароб, вывучаюцца пытанні гарманальпай рэгуляцыі працэсу размнажэння, распрацоўваюцца метады прафілактыкі парушэпняў абмену рэчываў у с.-г. жывёл. У Віцебскім вет. ін-це: даследаваліся біял. роля мікраэлементаў у арганізме жывёл і ўзаеігаадносіны мікраэлементаў і гармонаў. (Ф. Я. Беранштэйн).
Літ.: Тарановіч Л. Е., Чаркасава Л. С. Да гісторыі развіцця біяхіміі жывёл і чалавека ў Беларусі.— У кн.: Навука ў Беларускай ССР за 40 год. Мн., 1958; Развіццё хімічных і геалагічных навук.— У кн.: Акадэмія навук Беларускай ССР. Мн., 1979.
Л. С. Чаркасава. ■ БІЯХІМІЯ МІКРААРГАНІЗМАУ, навука, якая даследуе хім. будову, уласцівасці і ператварэнні рэчываў.
што ўваходзяць у склад бактэрый, дражджэй, мікраскапічных грыбкоў, а таксама прадукты іх метабалізму, мікрабіял. ператварэнне прыродных і сінт. злучэнняў; галіна біяхіміі. Выкарыстоўвае метады фізіка-хім, аналізу — храматаграфічны, электрафарэтычны, ізатопны, фотаметрычпы і шэраг метадаў якаснага і колькаспага хім. аналізаў. Цесна звязана з вырашэннем пытанняў тэхн. мікрабіялогіі і развіцця мікрабіял. прам-сці.
Зарадзілася ў сярэдзіне 19 ст., калі Л. Пастэр устанавіў, што ўсе этапы браджэння з’яўляюцца вынікам жыццядзейнасці мікраарганізмаў. Асабліва хутка развіваецца ў 20 ст. У 1940—50-я г. дасягненні Б. м.: атрыманне антыбіётыкаў. хіміятэрапеўтычных прэпаратаў, іпсектыцыдаў, бялковых рэчываў, амінакіслот, ацэтону, бутанолу з некармавой оыравіпы (напр.. з вуглевадародаў нафты). кровазаменнікаў на аснове мікробнага поліцукрыду дэкстрану; выкарыстанне мікрааргапізмаў для атрымання стэроідаў, вітамінаў, тлушчу, ферментаў; вызначэнне мал. механізмаў фіксавання атм. азоту. Б. м. адыграла значную ролю ў развіцці біяхіміі і генетыкі, асабліва пры высвятленні механізмаў аообных біяхімічных рэакцый і асн. заканамернасцей мал. генетыкі (напр., генетычны перанос, хім. аснова спадчыннасціі— ДНК).
У БССР Б. м. развіваецца з 1950-х г. Пытанні Б. м. распрацоўваюць у іп-тах мікрабіялогіі, эксперым. батанікі. біяарган. хіміі АН БССР, БДУ, Бел. тэхнал. ін-це, Бел. НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, інш. навук. і ВНУ рэспублікі. Вывучаюцца хім. састаў і ўласцівасці ліпідаў, поліцукрыдаў, паліёлаў дражджэй (М. В. Залашка), дражджавых, грыбных і бактэрыяльных біямас (Залашка, I. В. Стахіеў, С. П. Кавалепка), біяхім. механізмы рэгуляцыі сінтэзў ферментаў мікраарганізмамі і пекаторыя аспекты іх выкарыстання (А. Г. Лабанок).
А. Г. Лабанок.
БІЯХІМІЯ РАСЛШ, навука пра хім. састаў раслінных арганізмаў, хім. ператварэнні і энергет. працэсы, якія ў іх адбываюцца; галіна біяхіміі. Працы па Б. р. вядомы з 16 ст., у Расіі як навука сфарміравалася ў канцы 19— пач. 20 ст. (A. С. Фамінцын, К. С. Кірхгоф, С. П. Костычаў і інш.).
Асновы Б. р. на Беларусі за.кладзены' ў 1920—30-я г. працамі Ц. М. Годнева; па біяхіміі хларафілу. У пасляваенны перыяд Годнеў і яго вучні (A. А. Шлык,І A. С. Вечар, М. М. Ганчарык і інш.)) творча развілі гэты кірунак даследаванняў і ён стаў адным з галоўных. Адначасова ў АН БССР (ін-ты эксперым. батанікі, фотабіялогіі і інш.) даследуюцца; інш. злучэнні расліннага паходжання.! Дсобныя пытанні Б. р. і раслінных прадуктаў вывучаюцца ў лабараторыях с.-г. НДІ і ВНУ.
Працы бел. вучоных садзейнічалі высвятленпю прынцыповых пытанняў біяхіміі ўтварэнпя і метабаліз-
му хларафілу (гл. Фотабіялогія, Фотасінтэз, Фізіялогія раслін). Даследавапы таксама працэсы сінтэзу бялку ў пашкоджанай грыбной ці віруснай інфекцыяй расліне. вывучаны ўплыў паразітычных арганізмаў на стан асобных ферментных сістэм і колькасць свабодных амінакіслот у тканках расліны-гаспадара (В. Ф. Купрэвіч). Выяўлены зрухі ў вугляводным. азотным і фосфарным абмене раслін у залежнасці ад умоў мінер. жыўлення (В. М. Цярэнцьеў). Даследаваны ўплыў хім. рэгулятараў росту на біяхім. працэсы ў раслінах і ўдзел у гэтых працэсах прыродных злучэнняў (С. М. Маштакоў, В. П. Дзеева, А. П. Валынец). Выкананы работы па біяхіміі бульбы і лубіну (Вечар, A. В. Міраненка). Атрыманы даныя аб наяўнасці ў пластыдах спецыфічнай ДНК. што сведчыць аб здольнасці хларапластаў да сінтэзу бялку і перадачы нехрамасомнай спадчыннасці. Праведзена біяхім. вывучэнне ўзаемадзеяння хларапластаў і клетачных ядраў дыплоідных і тэтраплоідных форм жыта, на падставе атрымапых звестак сфармулявапа праблема ўзаемасувязі генпай прадукцыйпасці збожжавых культур і біяхім. паказчыкаў іх арганел (Вечар, У. М. Рашэтнікаў). Шэраг прац бел. біяхімікаў прысвечаны статычнай біяхіміі кармавых. агародпінпых, садовых і інш. с.-г. раслін.
Літ.: Годнеў Ц. М., Ц я р э нц ь е ў В. М. Фізіялогія і біяхімія раслін у БССР.— У кн.: Навука ў Беларускай ССР за 40 год. Мн„ 1958: Вечар A. С., Ч а й к a М. Ц. Біяхімічныя даследаванні раслін і расліннай сыравіны ў БССР.— У кн.: Навука БССР за 50 год.— Мн.. 1968; Акадэмія навук Беларускай ССР.— Мн., 1979. A. С. Вечар. БІЯЦЭНОЗ (ад бія...+ грэч. koinos агульны), прыродная або штучна ўтвораная сукупнасць арганізмаў (раслін, жывёл, мікраарганізмаў), якія насяляюць дадзены ўчастак сушы або вадаёма, удзельнічаюць у кругавароце рэчываў і маюць пэўныя адносіны паміж сабой і з абіятычнымі фактарамі навакольнага асяроддзя (напр., Б. возера. лесу і інш.). Б.— састаўная ч. біягеацэнозу, яго арган. кампанент.
БІЯЭНЕРГЁТЫКА, навука пра ператварэнні энергіі ў працэсах жыццядзейнасці арганізмаў; вывучае механізмы атрымання з навакольнага асяроддзя, назапашвання, трансфармацыі 1 выкарыстання энергіі. Знаходзіцца на стыку біялогіі, фізікі і хіміі, карыстаецца іх метадамі даследаванняў, цесна звязана таксама
з малекулярнай біялогіяй, біяфізікай і біяхіміяй.
Даследаванні па Б. на Беларусі ажыццяўляюцца з 1950-х г. у рамках розных біял. і мед. кірункаў і праблем. Праводзяцца ў ін-тах фізіялогіі, эксперым. батанікі, фотаоіялогіі, генетыкі і цыталогіі АН БССР; у Сектары геранталогіі АН БССР, Бел. НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, БДУ, Мінскім мед. ін-це. Накіраваны на выяўленне змен біяэнергет. працэсаў у залежнасці ад фізіял. стану арганізма або вонкавых уздзеянняў.
Вывучаліся пытанні Б. працэсаў тармажэння і ўзбуджэння ў цэнтр. верв. сістэме (Л. G. Чаркасава). Даследуюцца праблемы Б., звязаныя з фатонікай, міграцыяй энергіі электроннага ўзбуджэння ў бялках і пігментных сістэмах, з фотасінтэзам (гл. Бгяфізіка). Вывучана дзеянне малых доз іанізавальнай радыяцыі і рознага гарманальнага рэжыму на працэсы вугляводна-энергет. абмену і метабалізму амінакіслот, звязаных з цыклам трыкарбонавых к-т (Чаркасава, М. Ю. Тайц, А. Ц. Пікулеў), на ферменты гліколізу і пентознага дыкла, на сістэму адэнілавых макраэргічных злучэнняў і нікацінаміддынуклеатыдаў (В. Г. Фамічэнка, К. В. Фамічэнка, М. В. Гамеза), дзеянне святла на АТФ-азную актыўвасць праросткаў злакаў, хларыдаў і гербідыдаў, на энергаабмен раслін (М. М. Ганчарык, В. М. Іванчанка, В. П. Дзеева). вытворных бензахінону на працэсы акісляльнага фасфарыліравання (Я. Ф. Лунец, Э. П. Цітавец), міжклетачных кантактаў у суспензіях дражджэй на дыханне і гліколіз (С. В. Конеў. У. М. Мажуль), актыўнага кіслароду і перакісных злучэнняў на энергет. сістэмы клетак (В. М. Чумакоў), цытаплазматычнай мужч. стэрыльнасці на мітахондрыі (Г. М. Палілава). Выяўлены структурныя змены мембран мітахондрый пры іх энергізацыі (Конеў, Т. I. Лыскова), вывучаны фізіка-хім. ўласцівасці кантрактыльных бялкоў мітахопдрый. сфармулявана 1 эксдерыментальна абгрунтавана палажэнне аб паступовым напружанні энергет. метабалізму клетак v працэсе старэння арганізма (A. Н. Разумовіч). 3 70-х г. даследуюцца пытанні Б. водных арганізмаў і экасістэм (гл. Экалаггчная энергетыкаУ. С. В. Конеў.
БЛАГУШКА, род шапкавых базідыяльных грыбоў; тое, што гнаявік. БЛАЗІЯ (Blasia). род пячопачных імхоў сям. блазіевых. Вядомы 1 від — В. маленькая (В. pusilla), пашыраны пераважна ва ўмераных шыротах Паўн. паўшар’я; у СССР — ад Арктыкі да лясной палосы. На Беларусі трапляецца ўсюды на вільготнай глебе. каля дарог, у канавах, кар’ерах. Піянер глебавых агаленняў і грунту.