• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Вадазбор (2190 км2) у верхняй ч. на зах. схілах Аршанскага ўзв., у ніжняй і сярэдняй ч. у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Грунты пераважна сугліііістыя і тарфяна-балотныя. Лясы на вадазборы (46 % тэр.) мяшаныя, пераважна хваёвыя. Пад ворывам 30 % тэр. Даліна трапецападобная, шыр. 1—2 км. Схілы да в. Малое Гародна спадзістыя, ніжэй стромкія, выш. 15—20 м. Пойма высокая, няроўная, месцамі забалочаная, шыр. 300—500 м. Затапляецца вадой на глыб. ад 0,5—0,8 м у вярхоўі да 1—1,2 м у ніжнім цячэнні на 15—20 сут. Рэчышча звілістае, свабодна меандруе, шыр. ракі ў межань 6—25 м, у вусці каля 40 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя. На вадазборы Б. меліярацыйныя работы.
    Рэжым Б. вывучаецца з 1928, назіранні вядуцца на гідралаг. пастах Куты і Клыпенка. На веснавы перыяд прыпадае 44 %, летне-асенні 40 % гадавога сцёку. Найвыш. ўзровень разводдзя ў пач. красавіка, найб. выпі. над межанным узроўнем да 2,5 м (у ніжнім цячэнні). Замярзае ў сярадзіне снеж., крыгалом у сярэдзіпе сакавіка. Веснавы ледаход 6 сут. Сярэдпегадавы расход вады ў вусці 14,9 м3/с, каля в. Клыпенка найб. 543 м3/с (1931), найменшы 3,6 м3/с (1938). Б. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. На рацэ г. п. Крупкі і Бобр. Іл. гл. на ўклейцы.
    Н. Дз. Шэка. БОБРЫК, зопа адпачынку за 24 км на ПнУ ад Пінска. Устаноўлена ў 1981. Пл. 4,4 тыс. га. Разлічана на адначасовы адпачынак да 5 тыс. чал. Прадугледжана размяшчэнне ўста-
    ноў і баз для кароткатэрміновага адпачынку насельніцтва Пінска.
    БОБРЫК 1-ы, рака, левы прыток Прыпяці, у Ганцавіцкім, Пінскім і Лунінецкім р-нах. Даўж. 109 км. Пачынаецца з ляснога балота за 2,5 км на ПнЗ ад в. Сукач (Ганцавіцкі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 %о. Асн. прытокі: р. Вісліца (справа), каналы Хатыніцкі, Плотніцкі, Багданаўскі (злева).
    Вадазбор (1902 км2) у межах паўн. ч. Палескай нізіны. Рэльеф пераважна пласкахвалісты. з пясчанымі ўзгоркамі і градамі выш. да 6—8 м. Грунты пясчаныя, супясчаныя. сугліністыя. у паніжэннях тарфяністыя. Лясы (50 % тэр.) мяшаныя, з перавагай хвоі, пашыраны ў паўн. і цэнтр. ч. вадазбору. Вадасх. Пагост. Даліна невыразная. Схілы спадзістыя, зліваюцца з прылеглай мясцовасцю. парэзаны сеткай меліярацыйных каналаў. Складзены з пяску і торфу, у верхнім і сярэднім цячэнні месцамі аблесены. Пойма двухбаковая, шыр. ў сярэднім цячэнні 0,5—1 км, у ніжнім зліваецца з поймай Прыпяці. У вярхоўі месцамі забалочаная. куп’істая. у сярэднім і ніжнім цячэнні асушана. У разводдзе затапляецца каля в. Бобрык, у вытокавай і вусцевай ч. поймы. Новае рэчышча каналізаванае. пракладзена за 0.5—3 км ад старога. Шыр. ракі ў межань ад 3—3,5 м у вытоку да 35—40 м у
    Боб: 1— частка сцябла з кветкамі; 2— струк і насенне.
    Возера Бобрыца.
    вусці. Берагі ўмерана стромкія, месцамі абрывістыя, у верхнім цячэнні выш. 0,4— 0,5 м. на астатнім працягу 1—2, месцамі 3 м. Рэжым ракі вывучаецца з 1924, назіранні вядуцца на гідралаг. пасту Парахонск. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,6 м3/с. на перыяд веснавога разводдзя прыпадае 65 % гадавога сцёку. Пасля пабудовы вадасх. Пагост і сажалак рыбгаса «Палессе» сцёк ракі зарэгуляваны. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм і для забеспячэння вадой сажалак рыбгаса «Палессе». Іл. гл. на ўклейцы.
    Л. Н. Гарбатоўскг, Я. У. Паўляцоў. БОБРЫК 2-і, Б о б р ы ч, рака, левы прыток Прыпяці, у Жыткавіцкім і Петрыкаўскім р-нах. Даўж. 44 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %о. Асн. прытокі: каналы Міхедава-Грабаўскі (злева) і Азёрны (справа).
    Вадазбор (710 кмг) у межах Прыпяцкага Палесся. Рэльеф — плоская раўніна. Лясы (60 % тэр.) мяшаныя, болыпай ч. забалочаныя. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, ніжэй в. Аголічы пераважна трапецападобная. Схілы ў верхняй ч. спадзістыя, у ніжняй месцамі ўзгорыстыя. Пойма на вял. працягу невыразная (асушанае балота). Рэчышча каналізаванае ад вытоку да в. Слінкі. Берагі на натуральным участку рэчышча нізкія, пясчаныя, параслі лесам і хмызняком. Рэжым вывучаўся ў 1926—34, назіранні вяліся на гідралаг. пасту Сярэдняя Рудня. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.
    Л. Н. Гарбатоўскі. БОБРЫЦА, возера ў Лепельскім р-не, у бас. р. Ула. Пл. 2,25 км2. Даўж. 4,29 км, найб. шыр. 1,02 км, найб. глыб. 23 м, сярэдняя 8,5 м. Аб’ём вады 19,1 млн. м3. Вадазбор (16,3 км2) дробнаўзгорысты, пераважна пад лесам (73 %).
    Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з 3 на У. Схілы на Пн выш. 14—20 м, стромкія, на Пд 6—8 м, спадзістыя, параслі лесам. Берагавая лінія (даўж. 10,3 км) слабазвілістая. Берагі пераважна высокія, на Пн зліваюцца са схіламі. Дно карытападобнай формы, утварае 2 плёсы: усх. мае вузкую літараль, стромкую сублітараль і плоскую прафундаль, глыб. да 21,9 м; зах. больш шырокі, глыб. 10—14 м, толькі ў паўн.-ўсх. ч. яго невял. катлавіна з макс. глыбінёй. Плёсы злучаны нешырокім пралівам. Літараль і сублітараль высланы пяском, апясчаненым ілам і карбанатным сапрапелем. прафундаль — тонкадэтрытавым сапрапелем, на найб. глыбінях — крэменязёмістым ажалезненым сапрапелем (гл. Бобрыцкае радовішча сапрапелю). Глыбіні да 2 м займаюць 19 % пл. возера. 2 невял. астравы агульнай пл. 0.2 га. Расліннаспю ўкрыта каля 30 % пл. возера. да глыб. 5,5 м. Мінералізацыя вады да 200 мг/л, празрыстасць да 3,7 м. Мезатрофнае. Слабапраточнае: выцякае ручай, злучана пратокай з воз. Уклейна. Водзяцца лешч. судак, шчупак, лінь, акунь, плотка, карась, краснапёрка, гусцяра; ёсць вугор.	I. I. Богдзель.
    БОБРЫЦКАЕ РАДОВІШЧА САПРАІІЁЛЮ, у Лепельскім р-не. у воз. Бобрыца. Запасы 3,5 млн. м3, у т. л. 1,3 крэменязёмістага, 0,9 карбанатнага, 0,7 арганічнага, 0,67 мяшанага тыпаў. Высцілае 73 % пл. азёрнай чашы. Сярэдняя магутнасць адкладаў 2,3 м. найб. 6 м. Натуральная вільготнасць каля 90 %. У сухім ста-
    пе мае (y %): азоту 1,9, вокіслаў кальцыю 16,1, калію 1, фосфару 0,2; попелыіасць 12—85 %. Вадародны паказчык (pH) 6,8. Сапрапель прыдатны на ўгнаенне, вапнаванне кіслых глеб, як дамешак у корм жывёлам, у буд. матэрыялы.
    БОГАВА ДРЭВА, расліна сям. складанакветных. Гл. ў арт. Палын.
    БбГАН, возера ў Пружанскім р-не, у бас. р. Мухавец. Пл. 0,23 км2. Паблізу возера в. Кацёлкі.
    БОГШСКАЕ ВбЗЕРА, у Браслаўскім р-не, у бас. р. Дзісна. Пл. 13,2 км2. Даўж. 9,1 км, найб. шыр. 2,9 км, найб. глыб. 15 м, сярэдняя 4,7 м. Аб’ём вады 64,4 млн. м3. Вадазбор (914 км2) на Пд нізінпы і спадзістахвалісты, на астатняй тэр. дробнаўзгорысты, пад лесам 16 % тэр.; на ім размешчаны азёры Дрысвяты, Рычы, Аболе, Пруці і інш.
    Катлавіна падпруднага тыпу, выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы спадзістыя, выш. да 6 м, паўн. стромкія, выш. да 12 м, зах., паўн. і паўд. разараныя, усх. укрыты лесам. Берагавая лінія (даўж. 32,2 км) утварае некалькі заліваў, паўн. глыбакаводныя, паўд. мелкаводныя. 8 астравоў агульнай пл. 32,5 га, 2 з іх (Гарадзішча і Церанцейка) аб’яўлены помнікамі прыроды. Берагі нізкія, пясчаныя, паўд. і паўд.-зах. забалочаныя, паўд.-зах. і паўн. зліваюцца са схіламі, у паўд. ч. пойма шыр. да 50 м. Літаральная зона глыб. да 2 м складзена з пясчаных і пясчана-жвіровых адкладаў, месцамі выхады азёрнай гліпы; займае 20 % пл. дна. Сублітараль глыб. да 5— 6 м выражана ў паўн. і цэнтр. ч., складзена з заіленага пяску і гліністага ілу, у паўд. ч. літараль непасрэдна пераходзіць у плоскае ложа, высланае гліністым ілам, месцамі крэменязёмістым сапрапелем, Каля берагоў і астравоў зарастае аерам, хвашчом, трыенягом, чаротам, гарлачыкам. гарлачыкам жоўтым, шыр. палосы 20—25 м. Пачатковымі даследаваннямі ў складзе фітапланктону выяўлены 61 від арганізмаў (біямаса 13,8 г/м3), зоапланктону — 28 відаў (1.7 г/м3), зоабентасу—51 від (6,5 г/м2). Мінералізацыя вады да 200 мг/л, каля дна да 250 мг/л, празрыстасць да 1,5 м у мелкаводных паўд. залівах, да 3—3,1 м у цэнтр. і паўн. ч. возера. Эўтрофнае. ІІраточнае: праз возера працякае Дрысвята. пры яе ўпадзенні пабудавана ГЭС. Водзяцца шчупак, сазан. лінь, акунь, сярэбраны карась; ёсць вугор. На ўсх. беразе сажалкавая гаспадарка па развядзенню малявак сазана, карпа, белага амура, таўсталобіка. На паўн.-зах. беразе возера в. Богіна, на ўсх.— вёекі Гайдукоўіпчына, Дундаўшчына, Чарніцы, на паўд.-ўсх,— в. Стаўрова. на паўд. — в. Вусце. Іл. гл. на ўкл. да арт. Азёры (II).
    БОЖЫЯ КАРОЎКІ, к а р о ў к і, какцынеліды (Coccinellidae), сямейства жукоў. У сусв. фауне каля 2 тыс. відаў. Пашыраны на ўсіх мацерыках. У СССР 160 відаў, з іх на Беларусі адзначана болып за 40. Жывуць у ляеах, на лугах, балотах, у садах, парках, на пасевах с.-г. культур.
    Цела (даўж. 1—9 мм) круглае ці авальнае. пукатае зверху, пляскатае знізу. Дарослыя асобіны. лічынкі і кукалкі м'аюць яркую, «перасцерагальную»
    афарбоўку (спалучэнне чырвонага, жоўтага, белага і чорнага колераў) з малюнкам з кропак, плям, штрыхоў. Вусікі кароткія, булавападобныя. Жукі актыўныя ноччу, могуць пералятаць на вял. адлегласці. Многія віды злятаюцца для зімоўкі ў пэўныя месцы (напр., зараснікі верасу ў хваёвых лясах), дзе іх збіраецца вял. колькасць. Лічынкі рухомыя, акукліваюцца на раслінах.
    3 пашыраных у БССР відаў толькі кароўка 24-крапінкавая (Subcoccinella vigintiquatuorpunctata) раслінаедная — корміцца лісцем бульбы і цукр. буракоў, астатнія драпежныя — кормяцца тлямі, медзяніцамі, шчытоўкамі, павуціннымі кляшчамі, іх яйцамі і лічынкамі, некаторыя з іх — яйцамі і лічынкамі клапоў, лістаедаў, матылёў і інш. Б. к. і іх лічынкі пражэрлівыя, могуць значна зніжаць колькасць шкоднікаў у садах, лясах, на палях і агародах. Найб. карысныя: кароўка 2-крапінкавая (Adalia bipunctata), кароўка 7-крапінкавая (Coccinella septempunctata), кароўка 10-крапінкавая (Adalia decimpunctata), кароўка 14-крапінкавая (Propylaea quatuordecimpunctata), кароўка 14-плямістая (Coccinula quatuordecimpunctata) і інш. Некаторых Б. к. выкарыстоўваюць у біял. барацьбе з насякомымі-шкоднікамі. 3-за ядавітай гемалімфы насякомаедныя жывёлы кароўкамі не кормяцца. Іл. гл. таксама ў т. 2 на ўкл. да арт. Драпежныя жывёлы.
    Літ.: Семьянов В. П. Фауна, бнологпя п полезная роль кокцннеллнд (Coleoptera, Coccinellidae) в Белоруссші.— Заппскн Ленннградского сельскохозяйственного нн-та, 1965, т. 95.
    Н. Н. Лаўроеа.
    Сямікрапінкавая божая кароўка: 1— жук; 2— лічынка; 3— кукалка.