Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Возера Бораўна ў Бешанковіцкім раёне (2,04 км2).
слана пяском і апясчаненым ілам, глыбей — гліністым ілам, у заліве высокаарган. тонкаі грубадэтрытавыя сапрапелі. Мінералізацыя вады да 160 мг/л, празрыстасць 1,3 м. Эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае, шыр. прыбярэжнай палосы расліннасці 25—50 м. Водзяцца лешч, шчупак, гусцяра, акунь, плотка, краснапёрка, мянтуз, карась. На паўд.-зах. беразе піянерскі лагер «Лясная казка». М. М. Курловіч.
БОРКАЎЦЫ, нізіннае балота на ПнУ Капыльскага р-на, у вадазборы р. Лоша. Пл. 1,3 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,8 тыс. га. Глыб. торфу да 3,1 м, сярэдняя 1,5 м, ступень распаду 49 %, попельнасць 26 %. 3 першапачатковых запасаў (2,4 млн. т.) на 1.1.1978 засталося 2,1 млн. т. Балота асушана дрэнажом, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. БОРМАТАУ Усевалад Яўстаф’евіч (н. 7.11.1928, в. Міцькаўка Клімаўскага р-на Бранскай вобл.), беларускі сав. генетык і селекцыянер раслін. Чл.-кар. АН БССР (1970), д-р біял. н. (1968), праф. (1976). Чл. КПСС з 1951. Скончыў БСГА (1952). 3 1955 навук. супрацоўнік, нам. дырэктара па навук. рабоце, заг. аддзела эксперым. поліплаідыі Ін-та біялогіі АН БССР. 3 1963 вучоны сакратар, нам. дырэктара, заг. лабараторыі Ін-та генетыкі і цыталогіі АН БССР, з 1977 рэктар БСГА. 3 1980 заг. лабараторыі эксперым. поліплаідыі Ін-та генетыкі і цыталогіі АН БССР. Асн. навук. працы прысвечаны эксперым. стварэншо паліплоідных форм і гібрыдаў цукр. буракоў, вывучэнню іх біял. асаблівасцей і вызначэнню селекцыйнай каштоўнасці. Атрыманы новыя даныя пра асаблівасці гетэрозісу ў паліплоідных раслін, аб характары зменлівасці, карэляцыях і спадчыннасці прыкмет у паліплоідных форм і гібрыдаў цукр. буракоў. Выведзены новы сорт буракоў Беларускі полігібрыд 31.
Тв.: У кн.: Гетерознс: (Теорня п методы практнческого нспользовання). Мн., 1961; О прпнцнпах н методах селекцші трнплопдных гнбрндов сахарной свеклы (разам з М. В. Турбіным).—У кн.: Полнплондня п селекцня: Труды совепіанпя 4—18 января 1963 г. М.; Л., 1965; у кн.: Полнплондная сахарная свекла. Мн., 1966; Экспернментальная полішлопдня п гетерознс у сахарной свеклы.— Мя.. 1972 (разам 3 М. В. Турбіным); ГІсследованіія по цнтогенетнке полнплопдііых форм сахарной свеклы.— Мн., 1976 (у сааўт.).
БОРСКАЕ РАДОВТШЧА ПЯСЧАНАЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, каля в. Бор Лёзненскага р-на. Паклад у выглядзе 3 лінз звязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі паазерскага зледзянення. Перспектыўныя запасы 3,5 млн. м3. Жвіру буйней за 5 мм 28—83 %. Магутнасць карыснай
тоўшчы 3—12 м, ускрышы (дробназярністыя гліністыя пяскі) 0,2—5 м. Жвір і пясок прыдатныя ў дарожным буд-ве. Радовішча не эксплуатуецца. Л. А. Нечыпарэнка.
БОРСКАЕ РАДОВІШЧА СУГЛІНКАУ, за 0,2 км на ПнЗ ад в. Хохлава Навагрудскага р-на. Паклад у выглядзе выцягпутых у шыротным напрамку 2-х лінз звязаны з марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Разведаныя запасы 171 тыс. м3. Суглінкі, радзей гліны, карычневыя шчыльныя, пластычныя, тлустыя. Гліністых часцінак 35—55 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,6—7,5 м, ускрышы (пяскі, супескі) 0,6—4 м. Суглінкі прыдатныя на вытв-сць цэглы. Радовішча не эксплуатуецца.
Л. А. Нечыпарэнка. БОРСКІ заказнік-журавіннік, рэсп. значэння, на У балотнага масіву Пустэча і Дабралуцкае ў Ганцавіцкім і Лунінецкім р-нах. Засн. ў 1979 для захавапня ў прыродным стане месцаў росту журавін. Пл. 2,81 тыс. га (1981). У раслінным покрыве хваёва-кусцікава-сфагнавыя і кусцікава-сфагнавыя фітацэнозы, a таксама хвойнікі пушыцава-сфагнавыя, багуновыя і інш. На ўчастках з мінер. глебамі — бярэзнікі і хвойнікі чарнічныя, радзей бярэзнікі даўгамошныя, хвойнікі імшыстыя, верасовыя і інш. Трапляюцца дубровы чарнічныя і арляковыя.
БбРТНІЦТВА (ад борць — дупло дрэва), пачатковая форма пчалярства, заснаваная на развядзеппі і ўтрыманні пчол у штучных дуплах — борцях. Развілося з дзікага пчалярства, калі чалавек выпадкова (збіральніцтва), а пазней свядома (паляванне за мёдам) знаходзіў пчаліныя гнёзды ў дуплах дрэў і забіраў мёд. 3 пераходам людзей да аселасці Б. вылучылася ў промысел. Наііб. пашырана ў 10—17 ст.
Найчасцей выкарыстоўвалі натуральныя борці — дуплы дрэў. Штучныя борці выдзёўбвалі ў тоўстых ствалах дрэў (хвоі, дуба, ліпы) на выш. ад 4 да 15 м, зверху закрывалі яловым лубам, бяростай ці дубовай дошкай (снет), збоку прасвідроўвалі невял. скразны ляток. У адным дрэве рабілі некалькі борцей. Пазней рабілі вуллі-калоды, якія прывязвалі да дрэва або ставілі на дашчаныя палаці. Каб прывабіць пчол, борці апырсквалі настоем духмяных траў і кветак, акурвалі верасам, клалі кавалачкі сотаў. Для аховы борцей ад драпежнікаў (куніц, асабліва мядзведзяў) майстравалі вакол дрэва памост з вострымі зубцамі (подкур). у дрэва забівалі нажы. падвешвалі петлі. званочкі і інш. На дрэва з подкурам узлазілі па астроўках (яліна з коратка абсечанымі сукамі). Мёд забіралі праз доўжні. Збор мёду (медалаз) пачынаўся ў жніўні. 3 адной борці выбіралі 10—20 фунтаў мёду. Б.
было пашырана на ўсёй Беларусі. Яго ахоўвала звычаёвае, а пазней і «пісанае» права. Статут Вял. кн. Літ. 1588, напр., за крадзеж мёду прадугледжваў пакаранне ад штрафу да смяротнага прысуду. У сярэднія вякі бортнікі на Беларусі былі аб’яднаны ў бортныя цэхі. На ІІалессі і ў некат. інш. раёнах Беларусі Б. існавала да пач. 20 ст.
Літ.: С е р ж п у т о в с к н й A. К. Бортнячество в Белорусснн.— У кн.: Матерналы по этнографнн Росснн. СПб., 1914, т. 2; Гурков В. С., Терехнн С. Ф. Бортннчество в Белорусспн,— Мн., 1980. М. Ф. Шамяткоў, У. С. Гуркоў, С. Ф. Цярохін. БОРУСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад назвы в. Боруск у Калінкавіцкім р-не), тэктанічная структура ў Калінкавіцкім р-не, у зах. ч. Хобненска-Хойніцкага пахаванага выступу Прыпяцкага прагіпу. Выяўлена сейсмаразведачнымі работа.мі. Выдзяляецца па падсалявых, міжсалявых адкладах і саляноснай тоўшчы.
Па падсалявых адкладах Б. п.— паўд. прыўзнятая ч. трохвугольнага блока (12x12x6 км), арыентаванага ў субшыротным напрамку. які звужаецца на У. Паверхня падсалявых адкладаў апускаецца на Пн і ПнЗ ад —3000 да —3400 м. Паўд. ч. блока прыўзнята па разломах адносна астатняй тэр. блока на 200— 500 м. Міжсалявыя і верхнесаляносныя адклады падымаюцца на Пн 1 ўтвараюць крыло верхнефранскага 1 верхнефаменскага саляных падняццяў. Сфарміравалася ў познафранскі 1 фаменскі час.
В. С. Канішчаў.
БОРХАЎСКАЯ ГЕМІАНТЫКЛІНАЛЬ (ад назвы в. Борхаў у Рэчыц-
Борцыя трохгнездавая.
Да арт. Бортніцтва. Борць.
кім р-не), дадатпая лакальная структура ў Рэчыцкім р-не, у межах Гарадоцка-Хацецкай ступені Прыпяцкага прагіну. Выдзяляецца па паверхні падсалявых адкладаў. Выяўлена сейсмаразведачнымі работамі. Нрымыкае з Пн да Паўн.-Прыпяцкага разлому. Памеры 6 X 12 км. Сфарміравалася ў асноўным у познафранскі і фаменскі час.
БОРХАУСКАЯ ЛЯСНАЯ ДАЧА, лясны масіў у Буда-Кашалёўскім р-не на левым беразе Дняпра. Пл. каля 2,2 тыс. га. Рэльеф хвалісты з градава-ўзгорыстымі і лагчынпымі формамі. Уздоўж зах. ускраін дачы шмат старыц, Пераважаюць хваёвыя (52 %) імшыстыя і верасовыя, чорнаальховыя (32 %) вятроўнікавыя лясы. Дубровы (9 %) найб. грабоваарляковыя, ельнікі (4,5 %) імшыстыя, бярэзнікі (2,5 %) вятроўнікавыя і асаковыя. На Пн ляснога масіву праходзіць мяжа суцэльнага пашырэння елкі.
БОРЦЫЯ (Borzia), род ніткаватых сіне-зялёных водарасцей сям. асцыляторыевых. Вядомы 2 віды. У СССР 1 від — В. трохгнездавая (В. trilocularis). На Беларусі трапляецца ў старыцах р. Прыпяць.
Клеткі даўж. 2—6 мкм, утрая меншыя за шырышо. Трыхомы вельмі кароткія, сіне-зялёныя, 6—18 мкм даўж. 1 6—7 мкм шыр., складзеныя найчасцей з 3—5 клетак аднолькавай шыр.; без похвы, перашнураваныя ў месцах папярочных перагародак клетак.
БбТКІНА ХВАРОБА, гепатыт вірусны, інфекцыйная жаўтуха, т еп а т ыт э п і д эм і ч н ы, вострая інфекц. вірусная хвароба чалавека з пераважным пашкоджаннем печані. Узбуджальнікі — 2 віды фільтроўных вірусаў, патагенных толькі для чалавека, устойлівых да ўмоў вонкавага асяроддзя. Крыпіца заражэння — хворыя і вірусаносьбіты. Вірус трапляе ў арганізм з ежай, вадой, паветрана-кропельным шляхам, пры мед. ін’екцыях недастаткова пастэрызаванымі інструментамі, пры пераліванні крыві або плазмы, атрыманых ад донара, які хварэў раней на Б. х. Выяўляецца павышэннем т-ры цела, агульнай слабасцю, стратай апетыту, моташнасцю, ірвотай, расстройствам стрававання, свербам скуры, жаўтухай (бывае безжаўтушная форма). Лячэнне медыкаментознае. Прафілактыка: шпіталізацыя хворых, дэзінфекцыя памяшканняў, бялізны, рэчаў, абеззаражванне калу; выкананне правіл асабістай гігіены; знішчэнне мух; імунізацыя гама-глабулінам; стэрылізацыя мед. інструментаў, мед. кантроль за донарамі. Дз. В. Палешка.
БОТРЫТЫС (Botrytis), род недасканалых грыбоў сям. маніліевых. Вядома болып за 30 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР адзначана больш за 20 відаў, з іх на Беларусі каля 10. Сапратрофы і паразіты. Развіваюцца на жывых раслінах, іх рэштках, у глебе. Узбуджальнікі піэрай гнілі цыбулі, канюшыны, лубіну, бульбы, суніц, капусты, цукр. буракоў, грэчкі, кармавога бобу і інш. раслін, асабліва з сям. складанакветных, паслёнавых, бабовых, парасонавых, цыбулевых. У вільготныя гады гіне да 50 % ураджаю суніц, значныя страты прычыняюць кветкаводству.
Міцэлій грыбоў добра развіты, шматклетачны, бясколерны, шэры, бураваты або чарнаваты, у паразітных відаў звычайна непрыкметны. унутры раслін, у сапратрофаў — паўзучы, распасцёрты, пранізвае субстрат. Канідыяльны налёт накшталт попельна-шэрых. пушыстых дзярнінак, якія ўздымаюцца над субстратам і нясуць шматлікія кропкападобныя галоўкі з канідыямі. Канідыяносцы дрэвападобнаразгалінаваныя, бясколерныя, дымчатыя або бураватыя, на канцах са стэрыгмамі. Канідыі аднаклетачныя, эліпсоідныя або злёгку падоўжаныя. бясколерныя ці цёмнаафарбаваныя. Некат. віды ўтвараюць склероцыі (шчыльн. перапляценні міцэлію, з дапамогай якіх грыб пераносіць неспрыяльныя ўмовы). У цыкле развіцця — сумчатая стадыя грыбоў з родаў батрыятынгя і склератынія. Размнажаюцца грыбы канідыямі і склероцыямі. Зімуюць міцэліем і склероцыямі ў глебе на раслінных рэштках і насенні.
У БССР найб. вядомы 6 відаў. Б. ш э р ы (В. cinerea) мае яйцападобныя або эліпсоідна-круглаватыя, у масе дымчатыя канідыі і шараватабелыя, потым чорныя. з бугрыстай паверхняй склероцыі. Б. ц ы б у л ьн ы (В. allii) характарызуецца бясколернымі, авальнымі, эліпсаідальнымі, радзей круглымі канідыямі і матава-чорнымі склероцыямі. Б. к в еталюбны (В. anthophila) адрозніваецца спачатку эліпсоідпымі, потым падоўжана-эліпсоідпымі або падоўжана-яйцападобнымі канідыямі. Б. б а б о в ы (В. fabae) мае яйцападобныя, звычайна злёгку несіметрычныя канідыі. Б. ц ю л ь п а н ав ы (В. tulipae) характарызуецца яйцападобнымі, у масе чырвона-карычневымі гладкімі канідыямі і белымі, потым чорнымі. дробнымі, круглымі да эліпсоідных склероцыямі. Б. н а р ц ы с а в ы (В. narcissico1а) мае яйцападобныя, на ніжнім канцы злёгку больш завостраныя, гладкія, карычняватыя канідыі і шматлікія чорныя склероцыі.