Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
5. Даліна з плоскай поймай, лакальнымі тэрасамі. Глебы поймавыя тарфяна-балотныя. Ворныя землі, нізінныя балоты, участкі поймавых лугоў.
6. Грывастая са старыцамі пойма. Глебы поймавыя дзярновыя забалочаныя супясчана-пясчаныя. Лугі злакавыя стэпападобныя.
жаццю). Вядзецца далейшае асушэнне балота, на пл. 45 га здабыча торфу на ўгнаенне.
БРАГШСКА-ЛОЕУСКАЯ СЕДЛАВІНА, тэктанічная структура Прыпяцка-Дняпроўска-Данецкага аўлакагену, на тэр. БССР у межах Брагінскага, Лоеўскага, Рэчыцкага, Гомельскага р-наў. Раздзяляе Прыпяцкі і Дняпроўска-Данецкі прагіны. Уключае Брагінскі пахаваны выступ і Лоеўскую седлавіну.
Брагінскі пахаваны выступ заходзіць з Пд, з боку Украінскага крышт. шчыта, у межы Прыпяцка-Дняпроўска-Данецкага аўлакагену і арыентаваны ў паўн,ўсх., блізкім да мерыдыянальнага напрамку. Шыр. выступу каля 40 км, даўж. 45—50 км. На 3, Пн і У ён абмежаваны разломамі амплітудай 0,5—3 км. Паверхня фундамента апускаецца з Пд на Пн ад адзнак -0,3 да -1,5 км, а магутнасць дэвонскіх і кам.-вуг. адкладаў памяншаецца на Пд, таму кам.-вуг. і пермскія ўтварэнні залягаюць на розных гарызонтах да фундамента. Лоеўская седлавіна, размешчаная на Пн ад выступу, з усіх бакоў абмежавана разломамі: на 3 па Лоеўскім разломе яна прыўзнята адносна Прыпяцкага прагіну на 1—1,5 км, на У — на 0,5 км адносна Радульскай грабеноінкліналі Дняпроўска-Данецкага прагіну. Шыр. седлавіны 30—40 км, даўж.
50—60 км. У восевай яе ч. паверхня фундамента залягае на адзнаках —2000— —2500 м і апускаецца на Пн да адзнакі — 4,5 км. Большую ч. разрэзу складаюць дэвонскія адклады з дзвюма магутнымі вулканагеннымі тоўшчамі: франскай і фаменскай, раздзеленымі задонскімі карбанатнымі адкладамі. Саляносныя тоўшчы адсутнічаюць 1 толькі ў паўн. частцы ўразаюцца двума языкамі з ПнЗ і ПдУ ў межы седлавіны з боку Прыпяцкага 1 Дняпроўска-Данецкага прагінаў. Паверхня фундамента і падсалявыя адклады шматлікімі разломамі паўн.ўсх. 1 субмерыдыянальнага распасцірання разбіты на блокі. В. С. Канішчаў. БРАГІНСКАЯ МЕТЭАРАЛАГІЧНАЯ СТАНЦЫЯ, МС Б р а г і н, на зах. ускраіне г. п. Брагін. Засн, ў 1944. Працуе па праграме метэастанцый 2-га разраду. Матэрыялы назіранняў паказальныя для тэр. на 25—35 км вакол станцыі (найважнейшыя сярэднямесячныя і сярэднегадавыя метэаралагічныя паказчыкі гл. ў табл.). Працягласць перыяду з сярэднясутачнымі т-рамі вышэй за 0 °C 241 сут, вегет. перыяд 194 сут, безмарозны — 153 сут. Апошні замаразак у паветры 27 крас., першы 28 верасня. Сярэднямесячная т-ра паветра ў студз. ад —0,5 (1975) да —15,7 °C (1963), у ліп. ад 16,2 (1962) да 21,7 °C (1959). Гадавы абс. мінімум т-ры паветра ніжэй за — 35° С і абс. максімум болып за 36 °C назіраюцца не часцей як раз у 20 гадоў. Сярэдняя т-ра паверхні глебы зімой да —6 °C; раз у 20—30 гадоў апускаецца да —38 °C. Раз у 11 гадоў выпадае болып за 640 мм ападкаў. У асобныя засушлівыя гады выпадае не болып за 300 мм ападкаў. Сярэдняя макс. выш. снегавога покрыва за зіму 15 см, у асобныя гады да 30 см. Вільготных дзён (з адноснай вільготнасцю О 80 %) за год 118, сухіх (з вільготнасцю за адзін з тэрмінаў назірання ^30%)—7. Сярэдняя колькасць сутак з мяцеліцай за год 12, макс,— 22, з туманам адпаведна 46 і 77, з навальніцай 25 і 34, з градам 1 і 3. За год у сярэднім бывае 8 сут з галалёдам і 11 сут з шэраневымі з’явамі. 3. X. Таўціева.
БРАГІНСКІ РАЁН, на Пд Гомельскай вобл. Пл. 1,9 тыс. км2. Гар. пасёлак Брагін — цэнтр раёна; г. п. Камарын, 134 сельскія нас. пункты, 18 сельсаветаў.
Паверхня раёнаў межах Гомельскага Палесся, у асноўным нізінная (110—120 м над узр. м.), 71 % тэр. на выш. 110—120 м, 19 %—120— 130 м, 10 % — ЮЗ—110 м. Агульны нахіл паверхні з Пн на Пд. Найвышэйшы пункт 134,4 м (у цэнтр. ч. раёна каля в. Чырв. Гара, паблізу Брагіна), наймепшая абс. адзнака 103,4 м (на Пд, у пойме Дняпра, Ka-
ля в. Ніжнія Жары Верхняжарскага с/с). Каля 80 % тэр. раёна займаюць даліпы Дпяпра і Прыпяці.
Геалагічная будова і к ар ы с н ы я в ы к а п н і. У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да паўд,Scx. ч. Прыпяцкага прагіпу, Брагінскаоеўскай седлавгны і паўн.-зах. ч. Дняпроўска-Данецкага прагіну. Зверху пароды антрапагенавага ўзросту магутнасцю 30—50 м, ніжэй неагенавыя і палеагенавыя адклады 40—80 м, мелавыя 86—160 м, юрскія 130—140 м, трыясавыя і пермскія 198—420 м, каменнавугальныя 120—454 м. Дэвонскія адклады магутнасцю 458—1398 м пашыраны на Пн і крайнім У. Агульная магутнаоць асадкавага чахла 1200—1450 на Пн і 500— 600 м на ПдЗ і Пд раёна. Пад ім на глыб. 380—1300 м ніжэй узр. м. пароды крышт. фундамента, які мае складаную блокавую будову. 36 радовішчаў торфу з агульнымі запасамі 66,9 млн. т найб. Паганянскае балота, Браггпспае балота, Бамарынскае балота, Верхнябраггнскае балота, Воўкава балота; 2 радовішчы глін для грубай керамікі з агульнымі запасамі 47 тыс. м3.
К л і м а т. У кліматычных адносіпах раён належыць да Гомельскага агракліматычнага раёна. Сярэдняя т-ра студз. —6,6, ліп. 18,6 °C. Ападкаў 533 мм за год. Вегет. перыяд 194 сут. Метэаралагічныя паказчыкі гл. таксама ў арт. Брагінская метэаралагічная станцыя. Гідраграфія. Рэкі адносяцца да Прыпяцкага гідралагічнага раёна. Найб. рэкі: Дняпро на У, на граніцы з Чарнігаўскай вобл. (у межах раёна суднаходны); Брагінка, якая каналамі падзяляецца на Верхпюю, Сярэднюю і Ніжнюю; Несвіч — правы прыток Брагінкі. Рэкі выкарыстоўваюцца як водапрыёмнікі пры асушэнні балот і забалочаных зямель. Густата натуральнай рачпой сеткі 0,35 км/км2. Працягласць асушальнай сеткі 6,5 тыс. км, у т. л. адрэгуляваных водапрыёмнікаў 190 км, магістральных і падвадных каналаў 1232, рэгуляцыйных каналаў 450 км. Г л е б ы. Тэр. раёна ў межах Лельчыцка-Ельска-Нараўлянскага аграглебавага падраёна. Глебы с.-г. угоддзяў (У %): дзярнова-падзолістыя 31,7, дзярпова-падзолістыя забалочаныя 18,7, дзярнова-карбанатныя забалочаныя 11,2, поймавыя (алювіяльныя) 6,3, тарфяна-балотныя 32,1; паводле мех. складу (у %): сугліністыя 15,4, супясчаныя 29,8, пясчаныя 22,7, тарфяныя 32,1. Плоскасная эрозія на 8,1 % пл. ворных зямель, у т. л. на 1,2 % сярэдняя і моцная.
Раслінны і жывёльны с в е т. Расліннасць належыць да Палеска-Прыдняпроўскай геабатанічнай акругі. Луті невял. ўчасткамі, агульная пл. 56,4 тыс. га. Сухадолы займаюць 11,4%, нізінныя 69,9 %, заліўныя 18,7 %, пераважна
ў пойме Дняпра і Брагінкі. Пад лясамі, якія адносяцца да падзоны шыракаліста-хваёвых, 28 % тэр. раёна. Болыпасць лясоў на Пн і Пд; найб. значныя лясныя масівы Лубеніцкая Дача, Верхняжарская Дача, Петрыцкая Дача, Савіцкая Дача. У цэнтр. ч. раёна лясістасць вязначная (участкі лесу да 4—6 км2), дзюны і пясчаныя паверхні штучна аблесены. Склад лясоў (у %): хваёвыя 75,4, бярозавыя 11,7, чорнаальховыя 8.1, дубовыя 4,3 і інш. 37,2 % лясоў — пітучныя насаджэнні. 36 нізінных балот (належаць да Петрыкаўска-Камарынскага тарфянога раёна) пл. 53,4 тыс. га. Найб. балотныя масівы: Паганянскае балота, Камарынскае балота, Верхнябрагінскае балота, Брагінскае балота. 3 паляўніча-прамысл. жывёл водзяцца лось, дзік, ліс, заяц-бяляк і заяц-русак, янотападобны сабака, вавёрка, чорны тхор, лясная куніца, воўк, рысь, выдра, андатра, крот.
Прыродакарыстанне і ахова прыроды. Пад с.-г. ўгоддзямі 56,7 % тэр. (25,8 % ворных зямель, 29,7 % лугоў). Асн. землекарыстальнікі — 21 калгас (67 тыс. га с.-г. угоддзяў агульнага карыстання) і 8 дзяржгасаў (34,5 тыс. га с.-г. угоддзяў). На пачатак 1982 асушана 42,3 тыс. га с.-г. угоддзяў. Сярэдні бал банітэту с.-г. угоддзяў 40, найвышэйшы 58, найніжэйшы 24. Спецыялізацыя калгасаў і дзяржгасаў — мяса-малочная жывёлагадоўля, пашыраны пасевы збожжавых і бульбы. Лясной гаспадаркай займаецца Камарынскі лясгас. На тэр. раёна зона адпачынку Брагінка. Прадпрыемствы харч. прам-сці, торфапрадпрыемства. 3 жывёл і раслін, узятых пад ахову і занесеных у Чырвоную кнігу Беларускай ССР, трапляюцца аўдотка, бусел чорны, стэпавы лунь, шулячок, крачка малая, балотная чарапаха, сцерлядзь, сальвінія плывучая, махаон, жаўтушка тарфянікавая, пераліўніца вялікая, званок лілеялісты, вадзяны арэх плывучы, сон шыракалісты, пылкагалоўнік чырвоны, ворлікі звычайныя, шпаж-
нік (гладыёлус) чарапіцавы. На тэр. раёна Гарадзішчанскі парк. На 1.1. 1982 у раёне 13,3 тыс. індывід. і 34 калект. члены т-ва аховы прыРОДЫ. ф. Ф. Бурак, Г. П. Рудава, Н. I. Рудніцкг, М. Ф. Янюк.
БРАДЖЭННЕ, працэс біял. ператварэння арган. рэчываў (пераважна вугляводаў), які адбываецца без кіслароду пад дзеяннем мікраарганізмаў або вылучаных з іх ферментаў. У выніку Б. вызваляецца энергія, неабходная для жыццядзейнасці мікраарганізмаў, і ўтвараюцца хім. злучэнні, якія мікраарганізмы выкарыстоўваюць для біясінтэзу амінакіслот, бялкоў, арган. кіслот, тлушчаў і інш. Адначасова назапашваюцца канечныя прадукты, у залежнасці ад якіх вылучаюць розныя віды Б.: спіртавое, малочна-кіслае, масляна-кіслае, метанавае і інш. Б. выкарыстоўваюць у вытв-сці разнастайных харч., кармавых і тэхн. прадуктаў. У БССР на аснове працэсаў Б. заснавана вытв-сць спірту, пладова-ягадных він, піва, малочнай к-ты, сыру і кісла-малочнай прадукцыі і інш. Б. вывучаецца ва Усесаюзным НДІ па вытв-сці прадуктаў харчавання з бульбы (Мінск), ін-тах мікрабіялогіі, эксперым. батанікі, торфу АН БССР.
Літ.: Стейннер Р., Эдельберг Э., II н г р э м Дж. Мнр мнкробов: Пер. с англ. Т. 3.— М., 1979. М. В. Залашка. БРАДБІ, балота вярховага (75%) і нізіннага (25 %) тыпаў, у Чэрвеньскім р-не каля г. Чэрвень, у вадазборы р. Волма. Mae значныя запасы бітумінознага торфу, уваходзіць у склад Чэрвеньскай базы бітумнай сыравіны. Пл. 0,3 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,2 тыс. га. Сярэдняя глыб. торфу 1,9 м, ступень распаду вярховага торфу 32 %, попельнасць 4%. На 1.1.1978 торфу 0.5 млн. т. Балота часткова асушана, выкарыстоўваецца пад сенажаць. БРАЖПІКІ (Sphingidae), сямейства насякомых атр. матылёў. Пашыраны на ўсіх мацерыках. У СССР каля 50 відаў. У БССР выяўлена 18 відаў. Жывуць у лясах, садах, парках, на лугах, ускраінах балот. Многія маюць дэкар. афарбоўку, з іх Б. мёртвая галава занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Некаторыя віды шкодзяць раслінам, часцейдрэвавым. Б. хваёвы (Sphinx pinastri) корміцца на хвоі, радзей на елцы, Б. вочкавы (Smerinthus ocellatus) — на яблыні, таполі.