• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    8.	Хвалістая водна-ледавіковая раўніна з камавымі і марэннымі ўзгоркамі, азёрамі, катлавінамі. Глебы дзярнова-падзол істыя супяс-
    1,1 млн. м3 (найб. Балойкаўскае); 2 радовішчы пясчана-жвіровага матэрыялу з запасамі 0,7 млн. м3 (Струстаўскае, Забарнагумнаўскае). Пра кожнае радовішча гл. адпаведны артыкул.
    Клімат. Б. р. належыць да Асвейска-Браслаўскага агракліматычнага раёна. Сярэдняя т-ра студз. — 6,8, ліп. 17,6 °C. Ападкаў 554 мм за год. Вегет. перыяд 184 сут. Метэаралагічныя паказчыкі гл. таксама ў арт. пра Верхнядзвінскую і Шаркоўшчынскую метэаралагічныя станцыі. Гідраграфія. Рэкі адносяцца да Заходне-Дзвінскага гідралагічнага раёна (падраён Б). Найб. р. Зах. Дзвіна і яе прытокі Дзісна (з Дрысвятай) і Друйка. Густата натуральнай рачной сеткі 0,49 км/км2. Агульная працягласць асушальнай сеткі 9,6 тыс. км, у т. л. адрэгуляваных водапрыёмпікаў 89 км, магістральных і падвадных каналаў 410 км,
    Ііжазёрньг
    
    'Урбаны'^^.
    -Друйск лауцы G iwv
    іабодкі
    воз. Дрыв я nwV-
    /l' Бяльмонты
    ІказньС .Ахрэмаўцы
    Цяцеркі
    Шаўляны , МількіО г
    чаныя, тарфяна-балотныя. Ворныя землі. Шыракаліста-яловыя, хваёвыя лясы.
    9.	Пласкахвал істая водна-ледавіковая раўніна
    з камамі, дзюнамі, катлавінамі. Глебы дзярнова-падзолістыя, забалочаныя пясчаныя, тарфяна-балотныя. Хваёвыя лясы, нізінныя балоты.
    10.	Спадзістахвалістая азёрна-ледавіковая нізіна з лагчынамі. Глебы дзярнова-падзол істыя забалочаныя глініста-сугліністыя. Ворныя землі.
    11.	Плоская азёрна-ледавіковая нізіна з азёрамі, астанцамі марэннай раўніны. Глебы забалочаныя дзярновыя і дзярнова-карбанатныя, дзярнова-падзолістыя сугліністыя. Шыракаліста-яловыя, бярозазыя лясы, участкі ворных зямель.
    12.	Спадзістахвалістая азёрна-ледавіковая нізіна з астанцамі марэннай раўніны. Глебы дзярнова-падзолістыя забалочаныя супясчана-сугліністыя. Ворныя землі.
    рэгуляцыйных каналаў 511 км. Звыш 200 азёр займаюць каля 10 % пл. раёна. Рыбапрамысл. значэнне маюць 68 азёр. Найболыпыя: Дрывяты, Снуды, Струста, Волас Паўночны і Паўднёвы (Браслаўская група азёр), Дрысвяты (на мяжы з Літ. ССР), Рычы (на мяжы з Латв. ССР), Богінскае, Аболе, Укля (Абстэрнаўская група азёр). Глебы. Тэр. раёна прымеркавана да Враслаўска-Глыбоцкага аграглебавага раёна. Глебы с.-г. угоддзяў (у %): дзярнова-падзолістыя 51,1, дзярнова-падзолістыя забалочаныя 20,7, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя 10,5, поймавыя (алювіяльныя) 1, тарфяна-балотныя 16,7; паводле мех. склаДУ (У %): сугліністыя 44,1, супясчаныя 31,3, пясчаныя 8, тарфяныя 16,6. Плоскасная эрозія на 19,4 % пл. ворных зямель, у т. л. на 10,7 % слабая; 8,9 % ворных зямель завалунена.
    Раслінны і жывёльны с в е т. Прыродная расліннасць належыць да Заходне-Дзвінскай геабатанічнай акругі. Лугі невял. ўчасткамі, агульная пл. 34 тыс. га. Сухадолы займаюць 29,4 %; нізінныя 65,2 %, заліўныя 5,4 %. Пад лясамі, якія адносяцца да падзоны дубовацемнахвойных лясоў, 26 % тэр. раёна. Пераважаюць невял. масівы па 20—500 га, найб. Бяльмонт, Відзская лясная дача і Друйская лясная дача. Склад лясоў (у %): хваёвыя 48,7, яловыя 16,2, бярозавыя 21,3, асінавыя 3,5, чорнаальховыя 8,4, шэраальховыя 0,8, ясянёвыя 0,7, дубовыя 0,2. 18 % лясоў — штучныя, пераважна хваёвыя насаджэнні. 130 балот (належаць да Браслаўска-Шумілінскага тарфянога раёна) пл. 18,1 тыс. га, з іх 14,3 тыс. га нізінныя, 3,6 тыс. га вярховыя, 0,2 тыс. га пераходныя. Асноўныя балотныя масівы: Сядун, Бяльмонт, Весялоўскае, Каміраўшчына. 3 паляўніча-прамысл. жывёл водзяцца лось, дзік, казуля, заяц-бяляк і заяц-русак, ліс, воўк, янотападобны сабака. чорны тхор, вавёрка, лясная куніца, выдра, андатра, бабёр, крот.
    Прыродакарыстанне і ахова прыроды. Пад с.-г. ўгоддзямі 46,9 % тэр. (31 % ворных зямель, 15,5 % сенажацей і пашаў). Асн. землекарыстальнікі — 29 калгасаў (77,9 тыс. га с.-г. угоддзяў агульнага карыстання) і 13 дзяржгасаў (19,1 тыс. га с.-г. угоддзяў). Асушана 14 тыс. га с.-г. угоддзяў. Сярэдні бал банітэту с.-г. угоддзяў 32, найвышэйшы 45, найніжэйшы 23. Спецыялізацыя калгасаў і дзяржгасаў — ільнаводства і малочна-мясная жывёлагадоўля, пашыравы пасевы збожжавых і бульбы. У раёне Браслаўскі лясгас, зона адпачын-
    ку Браслаў, санаторый «Браслаў», турбаза «Браслаўскія азёры», спартыўны лагер «Чайка», на Богінскім воз. база адпачынку Белгалоўэнерга, усесаюзны турысцкі маршрут «Беларускі азёрны». У в. Слабодка лімналагічная станцыя БДУ. Прадпрыемствы па вытв-сці буд. матэрыялаў, лёгкай, паліўпай і харч. прам-сці, ГЭС «Дружба народаў» і «Шлях да камунізма». На 1.1.1982 у раёне 48 калект. і 11 тыс. індывід. членаў т-ва аховы прыроды. У межах раёна Міжазёрны ландшафтны заказнік, азёрны заказнік Рычы, заказнік-журавіннік Забалацце, помнік садовапаркавага мастацтва Ахрэмавецкі парк «Бяльмонт», помнікі прыроды мясц. значэння — Відзалаўчынскі парк, біягрупа лістоўніцы сібірскай (в. Ахрэмаўцы), дуб-патрыярх (в. Опса), 2 востравы на Богінскім возеры (Гарадзішча і Церанцейка). 3 птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Беларускай ССР, трапляюцца скапа, белая курапатка, малая паганка, лебедзь-шыпун, з раслін — гарлачык жоўты малы, неатыянта клабучковая.
    Л. А. Ліноў, Г. П. Рудава, М. I. Рудніцкг, М. Ф. Янюк. БРАСЛАУСКІ СТАДЫЯЛ (ад назвы г. Браслаў у Віцебскай вобл.), апошняя на тэр. Беларусі фаза ў развіцці паазерскага зледзянення. Адбыўся ў інтэрвале 15—14 тыс. гадоў назад. Край ледавіковага покрыва знаходзіўся прыкладна на лініі Полацк — Браслаў — Каўнас. За час Б. с. на-
    Помнік прыроды «Брат і сястра».
    множыліся браслаўскія стадыяльныя слаі, складзеныя з марэнных, канцова-марэнных, водна-ледавіковых і алювіяльных адкладаў. Сфарміраваліся озава-камавыя і марэнныя Азершчынская, Асвейская, Браслаўская і інш. грады, вял. прыледавіковыя азёры існавалі ў межах паўн. часткі Суражскай і Йолацкай нізін. Найб. было Дзісенска-Верхнядзвінскае возера. Утварыліся першыя надпоймавыя тэрасы рэк бас. Дняпра, найб. высокія тэрасы Нёмана, Віліі, Зах. Дзвіньт.
    Б. М. Гурскг, Р. I. Лявіцкая. БРАСЛАЎСКІЯ АЗЁРЫ, гл. Враслаўская група азёр. «БРАСЛАЎСКІЯ АЗЁРЫ», турысцкая база ў Браслаўскім р-не каля воз. Дрывяты, за 1 км ад г. Браслаў. Адкрыта ў 1960. Працуе ўвесь год (зімой 220, летам 510 месцаў). Абслугоўвае турыстаў на 15і 1-дзённых пуцёўках і самадзейных. Праводзіць лодачныя паходы па шматлікіх маляўнічых азёрах, экскурсіі, у ходзе якіх турысты знаёмяцца з асаблівасцямі і характэрнымі рысамі прыроды Бел. Паазер’я.
    «БРАТ I СЯСТРА», помнік прыроды рэсп. значэння (з 1963) у Нясвіжскім р-не на 8-м км дарогі Гарадзея — Нясвіж. Дуб і хвоя звычайныя растуць быццам бы з аднаго кораня. Выш. іх адпаведна 21 і 23 м, дыям. 0,5 і 0,55 м (1980). Згодна легендзе, дуб і хвоя растуць на месцы пахавання закаханых, разлучаных злым князем. У час Вял. Айч. вайны партызаны перашкодзілі фашыстам вывезці арыгінальныя дрэвы ў ГерМЭНІЮ.	I. Б. Хрусталгн.
    БРАТАУКА (Melampyrum), род аднагадовых травяністых раслін сям. залознікавых. Вядомы 35 відаў, пашыраных у Еўразіі і Паўн. Амерыцы. У СССР 18 відаў, з іх на Беларусі 6. Лек. і ядавітыя расліны; пустазелле.
    Паўпаразітныя расліны выш. 15— 50 см са слабаразвітай каранёвай сістэмай, апушанымі або голымі прамастойнымі сцябламі. Лісце лінейна-ланцэтнае, пераважна суцэльнакрайняе. Кветкі няправільныя, у гронкаабо коласападобных суквеццях. Прыкветнае лісце па краі звычайна выемчатаабо шылападобна-зубчастае. Вяночак двухгубы, амаль закрыты, з тонкай трубкай. Плод — каробачка.
    У БССР найб. вядомы 2 віды. Б. дуброўная, або Іван-ды-Мар’я (М. nemorosum, нар. назвы мядунка, іванец, брат з сястрою), расце ў лясах, хмызняках, на палянах. Цвіце ў чэрв,— верасні. Расліна з яркажоўтымі кветкамі з чырвона-бурай
    трубкай і сіне-фіялетавымі прыкветкамі ў коласападобных суквеццях. Лек. (супрацьзапаленчы, ранагаючы сродак) расліна. 3 лек. мэтай выкарыстоўваюцца сцяблы, лісце, кветкі (збіраюць у маі—вер.), плады (у ліп.— вер.). Б. лугавая (М. pra­tense, нар. назва жаруха) расце ў лясах. Цвіце ў маі — жніўні. Расліна са светла-жоўтымі, амаль белымі кветкамі ў гронкападобных суквецЦЯХ.	С. А. Дзмітрыева.
    БРАТАЎНА, возера ў Полацкім р-не, у бас. р. Ушача. Пл. 0,35 км2. Даўж. 1,32 км, найб. шыр. 0,46 км. найб. глыб. 7 м, сярэдняя 3,7 м. Аб’ём вады 1,29 млн. м3. Вадазбор (12,45 км2) сярэднеўзгорысты, складзены з пяскоў і суглінкаў, 57 % тэр. пад лесам.
    Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з У на 3. Схілы выш. 10—20 м, стромкія (на ПнУ і ПдЗ спадзістыя), пясчаныя 1 супясчаныя, параслі лесам. Берагавая лінія (даўж. 3,43 км) звілістая, утварае некалькі заліваў. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, на 3 участкамі сплавінныя. Дно плоскае, мае плаўны нахіл да цэнтра возера. Глыб. да 2 м займаюць 28 % пл. возера. Мінералізацыя вады да 390 мг/л, празрыстасць 2,1 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: упадае 5 ручаёў, на У выцякае ручай у воз. Жадунь. Шыр. палосы надводнай расліннасці ад 15 да 70 м, падводная пашырана да глыб. 3—3,5 м. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, гусцяра, карась, лінь, джгір, язь, краснапёрка; ёсць pa­ni. Каля возера вёскі Смолеўшчына і Лагавыя.	В. Р. Міронаў.
    БРАТКІ, травяністая расліна сям. фіялкавых. Гл. ў арт. Фіялка.
    БРАУЛЁЗ пчол, вашывасць п ч о л, інвазійная хвароба, узбуджальнік якой бяскрылая паразітычпая муха браула (пчаліная вош). Пашыраны ўсюды, у т. л. на Беларусі. Крыніца заражэння — хворыя пчолы і забруджаныя яйцамі браул накрыўкі сотаў. Браулы прымацоўваюцца да ротавага апарату пчол, раздражняюць яго і выклікаюць выдзяленне кропель мёду, якім яны кормяцца.
    Пры Б. рабочыя пчолы неспакойныя, маткі пчол трацяць здольнасць адкладваць яйцы, знясільваюцца 1 часта гінуць. Прадукцыйнасць пчалінай сям’і зніжаецца. Заражэнне пчалы на Б. адбываецца пераважна ў канцы лета і ўвосень. Каб знішчыць яйцы, лічынак, кукалак браул, васковыя накрыўкі сотаў пераплаўляюць на воск, соты дэзінфіцыруюць. Дарослых паразітаў знішчаюць нафталінам, камфарай. тымолам, дымам фенатыязіну, махоркі. Прафілактыка: каранцін, забарона перасылкі хворых на Б. пчол у інш. гаспадаркі.
    У. I. Галаўнёў. «БРАУКІ». спецыялізаваны саўгас Мін-ва жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР па вырошчванню пасадачнага матэрыялу для азелянення Мінска і інш. нас. меспаў. Створаны