• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    БРОЖА, Продвінка, Брожка, рака, правы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра), у Бабруйскім р-не. Даўж. 28 км. Пачынаецца каля в. Пятровічы. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 % оАсн. прыток — рака без назвы каля в. Глебава-Рудня. У вярхоўі каналізавана. Вадазбор (390 км2) нізінны, пад лесам 79 %.
    БРОЖСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСКУ, за 3,5 км на ПнУ ад чыг. ст. Брожа Бабруйскага р-на. Паклад прымеркаваны да першай надпоймавай тэрасы р. Бярэзіна. Перспектыўныя запасы 8,2 млн. м3. Пяскі дробназярністыя, палевашпатава-кварцавыя, гліністых часцінак 0,3—3,6 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1—11 м, ускрышы 0,1—4 м. Пяскі прыдатныя для буд. работ. Радовішча не распрацоўваецца.	м. Ф. я«юк.
    БРОМ (лад. Bromuni ад грэч. bromos смурод), Вг, хім. элемент, адзін з біягенных элементаў, належыць да галагенаў. Хім. актыўны, Пастаянны спадарожнік хлору. У звычайных умовах Б.— цёмна-чырвоная вадкасць з рэзкім непрыемным пахам, на паветры дыміцца. Б. ў зямной кары 1,6 • 10-4 % па масе. Солі Б. раствараюцца ў вадзе, трапляюцца ў адкладах хлорыстых солей, у марской вадзе, pane саляных азёр і падземных расолах, звязаных з салянымі і нафтавымі радовішчамі.
    У падземных расолах, звязаных з нафтавымі радовішчамі Беларусі, Б. ад 50 да 3200—6000 мг/л (павялічваецца з глыбінёю). У інш. падземных водах колькасць Б. ад сотых да тысячных долей працэнта. У адкладах асобных радовішчаў каменнай і калійных солей Б. ад 0,004 да 0,25 % і павялічваецца ў слаях карналіту да 0,41 %. Б,— пастаянны кампанент тканак жывёл і раслін, У крыві чалавека Б. ад 0,11 да 2 мг %. Б. таксічны; яго пара выклікае задышку, галавакружэнне, пры пападанні на скуру вадкага Б. ўзнікаюць раны, якія доўга не зажываюць. Як лекавы
    сродак браміды спрыяюць нармалізацыі стану нерв, сістэлы, Мяркуецца выкарыстоўваць у лек. мэтах бром-ёдзістыя мінеральныя воды, выяўленыя ў Прыпяцкім прагіне (у р-не Ельска і Нароўлі).
    Л. М. Ключнікава. БРОНЗАЎКІ (Cetoniinae), падсямейства насякомых сям. пласцініставусых атр. жукоў. У сусв. фауне каля 2700 відаў, нашыраны пераважна ў тропіках. У СССР болып за 50 відаў. На Беларусі найчасцей трапляецца Б. залацістая (Cetonia aurata).
    Жукі даўж. 14—20 мм, зялёныя, медна-чырвоныя, фіялетавыя. з металічным бляскам, надкрылы з папярочнымі бе-
    Бронзаўка залацістая (жук і лічынка).
    Бружмель: 1— татарскі (а — форма кроны, б i e — галінкі з кветкамі 1 пладамі); 2—звычайны (a і б — галінкі з кветкамі і пладамі, e — кветка ў разрэзе).
    лымі плямкамі. Лятаюць у маі — жніўні. Аб’ядаюць кветкі, маладыя плады 1 лісце пладовых, тэхн. і дэкар. культур. Лічынкі жывуць у трухлявай драўніне, дуплах, пнях. Зімуюць лічынка і жук. За год 1 пакаленне. A. С. ІПалапёнак. БРОЎНІК (Herminium), род шматгадовых травяністых раслін сям. ятрышнікавых. Вядома каля 30 відаў, пашыраных у Еўразіі. У СССР, у т. л. на Беларусі, 1 від — Б. а д нак л у б н е в ы (Н. monorchis). Трапляецца рэдка (выяўлены на востраве на Асвейскім воз. і ў наваколлі Ветрына ў Полацкім р-не). Расце на вільготных лугах і лясных палянах. Цвіце ў чэрв.— ліпені.
    Расліна выш. 8—25 см, з адзіночным, амаль шараабо яйцападобным клубнем дыям. 6—8 мм. Сцябло каля асновы з бураватымі похвамі, у сярэдняй ч. з вузкаланцэтным дробным лісцікам. Лісце (2—3) ланцэтнае ці падоўжана-адваротнаяйцападобнае, голае, бліскучае, Кветкі дробныя, жаўтавата-зялёныя, з моцным мядовым пахам, у негустых коласападобных суквеццях. Плод — шматнасенная каробачка.
    БРУЖМЁЛЬ (Lonicera), род лістападных і вечназялёных куставых раслін сям. бружмелевых. Вядома болып за 200 відаў, пашыраных пераважна ва ўмераных абласцях Паўн, паўшар’я, у Паўд. паўшар’і — у Андах. У СССР 62 віды, з іх ita Беларусі 1 дзікарослы від — Б. звычайны (L. xylosteum, нар. назвы бружэліна, сухадрэўка, бружнеўнік) і каля 60 відаў, інтрадукаваных для зялёнага буд-ва. Большасць відаў добрыя меданосы, некаторыя — лек. расліны,
    Прамастойныя, іншы раз павойныя кусты. Лісце простае, супраціўнае, на чаранках, сядзячае або зрослае асновамі, суцэльнакрайняе. без прылісткаў. Кветкі няправіпьныя, рознага колеру, размешчаны парамі на кароткіх пазушных кветаносах, радзей у несапраўдных кальчаках, галоўчатых або коласападобных суквеццях. Вяночак трубчаста-лейвападобны, часта двухгубьі. Плады.— сакаўныя, свабодныя або зрослыя парамі ягады.
    Б. з в ы ч а й н ы, ці лясны, або пушысты, у рэспубліцы знаходзіцца на паўд. мяжы суцэльнага пашырэння. Трапляецца ў асноўным на Пн і ў цэнтр. ч. Беларусі. Расце як падлесак у хвойных, хвойна-шыракалістых і мяшаных лясах. Цвіце ў маі — чэрв., плады выспяваюць у жн.— верасні. Лістападны куст выш. 1—3 м з дугападобнымі шэрымі галінкамі. Лісце эліпсоіднае або авальнае да амаль круглаватага, шырокаці адваротнаяйцападобнага. Кветкі бледна-жоўтыя або белаватыя, на пазушных пушыстых кветаносах. Ягады цёмна-чырвоныя, зрэдку аранжавыя, выкарыстоўваюцца як ванітоўны і слабільны сродак. Драўніна прыдатная на розныя вырабы.
    3 інтрадукаваных найб. вядомы 10 відаў. Б. альпійскі (L. alpigena, радзіма — Сярэдняя і Паўд. Еўропа) выш.
    1—1,5 м, з шэрымі парасткамі, адваротнаяйцападобна-падоўжаным лісцем, жаўтаватымі, звонку з цёмна-чырвоным налётам, кветкамі і зрослымі бліскучымі чырвонымі ягадамі, цвіце ў маі — чэрв., плады выспяваюць у канцы ліп.— пач. жніўня. Б. г а р б а т ы (L. gibbiflora, радзіма — Д. Усход, Карэя, Японія, Кітай) выш. да 4 м, з цёмна-шэрымі парасткамі, яйцападобна-ланцэтным завостраным лісцем, жаўтавата-белымі кветкамі і каралава-чырвонымі ягадамі, цвіде ў канцы мая, плады выспяваюць у жн.— верасні. Б. Маака (L. maackii, радзіма — Прыамур’е, Кітай, Карэя, Японія) выш. да 3 м, з светла-шэрымі галінкамі, лісцем ад яйцападобна-эліпсоіднага да шырокаланцэтнага, белымі духмянымі кветкамі і каралава-чырвонымі ягадамі. цвіце ў чэрв., плады выспяваюць у верасні. В. с 1 н i (L. caeru­lea, радзіма — Карпаты, Сярэдняя і Паўд. Еўропа) выш. да 2 м, з чырванавата-бурымі або шэрымі парасткамі, адваротнаяйцападобным ці падоўжанаэліпсоідным лісцем, бледна-жоўтымі або зеленавата-белымі кветкамі і чорна-сінімі з шэрым налётам ягадамі, цвіце ў крас.— маі, плоданасіць пачынае з 9 гадоў, плады выспяваюць у пач. ліпеня. Б. татарскі (L. tatarica, радзіма —■ ПдУ Еўрап. ч. СССР, Крым, Алтай, Сярэдняя Азія) выш. да 4 м, з авальным або падоўжана-ланцэтным лісцем, цёмна-ружовымі да белых кветкамі і чырвонымі, аранжавымі або жоўтымі ягадамі, цвіце ў маі — чэрв., плады выспяваюць у ліп,— жніўні, ёсць шмат садовых форм, якія адрозніваюцца колерам кветак 1 пладоў, формай і колерам лісця. Б. У э б a (L. webbiana, радзіма — ПдУ Еўропы, Афганістан, Гімалаі) выш. 1—2 м, з буйным (да 12 см) лісцем, жаўтаватымі кветкамі, зрослымі аранжава-чырвонымі пладамі, цвіце ў 2-й пал. мая, плады выспяваюць у ліп.— жніўні. Б. Б р а у н a (L. brownii, радзіма — Зах. Еўропа) — павойны куст выш. 4 м, з эліпсоідным піыракаклінападобным лісцем, аранжава-чырвонымі кветкамі ў кальчаках, цвіце ў чэрв.— ліп., плады не завязваюцца. Б. павойны (L. periclymenum. радзіма — Сярэдняя і Паўд. Еўропа, Паўн. Афрыка i М. Азіяі — л'іяна даўж. да 5 м, з падоўжана-яйцападобным з завостранай верхавінкай лісцем, белымі або жаўтаватымі духмянымі кветкамі пурпуровага адцення ці з фіялетава-чырвонымі палоскамі, цвіце ў ліп,— вер., плады не завязваюцца. Б. д у х м я н ы, або капрыфоль (L. caprifolium, радзіма — Каўказ, Сярэдняя і Паўд. Еўропа),—ліяна даўж. да 6 м. з эліпсоідным лісцем, сабранымі ў 1—2 кальчакі, духмянымі белаватымі. потым жаўтаватымі кветкамі і аранжава-чырвонымі пладамі, якія ўпрыгожваюць расліну да позняй восені, цвіце ў чэрв., плады выспяваюць у канцы ліп.— пачатку жн.; лек. расліна (мачагонны, антысептычны, ранагаючы сродак), выкарыстоўваюцца лісце, сцяблы, кветкі (збіраюць у чэрвені). Б. Т э л ь м а н a (L. tellmanniana, гібрыд) — ліяна даўж. да 7 м, з падоўжаным тупым лісцем і залаціста-жоўтымі ў галоўчатых суквеццях кветкамі, цвіце ў чэрв., плады выспяваюць у жн.—• верасні. Зімаі засухаўстойлівыя расліны, пераважна непатрабавальныя да ўрадлівасці глебы, устойлівыя супраць іпкоднікаў і хвароб, але пашкоджваюцца вірусамі. Размнажаюцца насеннем (сеюць увосень) і вегетатыўна (зялёнымі і адраўнелымі чаранкамі), добра пераносяць перасадку. Выкарыстоўваюцца на жывыя агароджы, у адзіночных і групавых пасадках, бардзюрах, павойныя віды — для вертыкальнага азелявення. Г. У. Вынаеў, В. Р. Анціпаў.
    БРУНЁРА (Brunera), род шматгадовых травяністых раслін сям. бурачнікавых. У родзе 3 віды, пашыраныя на Каўказе, у Сібіры і Іране. Як дэкар. расліны Цэнтр. бат. садам АН БССР інтрадукаваны 2 віды. Б. буйналістая (В. macrophylla) інтрадукавана ў 1957, цвіце ў маі. Выш. 30—40 см. Сцябло прамастойнае, негалінастае, аблісцелае. Карэнішча з цёмнымі шнурападобнымі прыдаткавымі каранямі. Прыкаранёвае лісце сэрца-яйпацадобнае, верхняе яйцападобна падоўжанае. Сук вецце шчыткападобна-мяцёлчатае, завіткі рыхлыя. Вяночак кветкі блакітны, дыям. да 7 мм. Плады — светлыя, амаль прамыя арэшкі. Б. с іб і р с к а я (В. sibirica) інтрадукавана ў 1963, цвіце ў маі — чэрвені. Выш. 20—80 см. Карэнішча з чорнабурымі ніцепадобнымі прыдаткавымі каранямі. Прыкаранёвае лісце сэрцападобнае, з даволі шчыльнай мар-
    Брунера сібірская.
    Брунфельзія шыракалістая.
    шчакаватай пласцінкай; верхняе падоўжанае або ланцэтнае. Суквецце — мяцёлка, завіткі караткагронкападобныя. Вяночак кветкі дыям. да 10 мм. Плады — напаўсагнутыя арэшкі. Ва ўмовах Беларусі не пладаносіць. Абодва віды Б. выкарыстоўваюцца для бардзюраў, выганкі, пасадак групамі. г. в. Пашына.
    БРУНФЁЛЬЗІЯ ШЫРАКАЛІСТАЯ (Brunfelsia latifolia), вечназялёны куст сям. паслёнавых. Радзіма — Бразілія. На Беларусі вырошчваюць у аранжарэях, пакоях як кветкавадэкар. расліну.
    Лісце прадаўгавата-авальнае, шчыльнае, на кароткіх чаранках. Кветкі буйныя (да 4 см у дыям.), блакітныя, у канцы цвіцення амаль белыя. Цвіце ў лют.— сакавіку. Размнажаюць насеннем і чаранкамі ў сак.— красавіку. Маладыя расліны перасаджваюць штогод вясною пасля цвіцення, старыя — праз 2 гады. Земляная сумесь: глініста-дзярновая, перагнойная, тарфяная зямля і пясок (2 : 2 : 2 : 1). Трымаюць у светлых цёплых памяшканнях пры добрай паліўцы. БРУНХОРСТЫЯ (Brunchorstia), род недасканалых грыбоў сям. танкастромавых. Вядомы 1 від — Б. р а збуральная (В. destruens), пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы; у СССР — у Еўрап. ч., Сібіры, на Д. Усходзе; на Беларусі — у Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абл. Шкодны паразіт хвойных парод (пашкоджвае 15 відаў хвоі). Выклікае засыханне ігліцы і парасткаў (ігліца робіцца чырвона-жоўтай, лёгка асыпаецца).