• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    БРЭСТ, горад, цэнтр Брэсцкай вобл., на р. Мухавец, лры ўпадзенні яе ў р. Буг. За 349 км ад Мінска. Вузел чыгунак і аўтамаб. дарог. Рачны порт, які звязвае Буг праз канал з бас. Дняпра. Аэрапорт. 201 тыс. жыхароў (1982). Пл. горада 47,8 км2. Падзяляецца на 2 раёны: Ленінскі і Маскоўскі.
    Размешчаны на паўн.-зах. ускраіне раўніны Брэсцкае Палессе. Мухавец падзяляе Б. на паўн. і паўд. часткі. Абс. вышыні ад 130,8 м вышэй узр. м. (урэз Мухаўца) да 151 м (у паўн. ч.). Сярэдняя т-ра паветра ў ліп. 18,8 °C, у студз. —4,4, абс. мінімум —36, максімум —37 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў 548 мм. Агульная даўж. вуліц 200,1 км. Пл. вуліц, праездаў, плошчаў 384,8 га, вадаёмаў — 75 га. Працягласць рэк у межах горада 8,5 км. Зялёных насаджэнняў 831,3 га, у т. л. паркі імя 1 Мая (22,3 га), «Крэпасць-герой» (64 га), 8 сквераў (12,8 га), 4 бульвары (14 га), сан.-ахоўная зона (80 га), насаджэнні вуліц і плошчаў (63,9 га), на ўчастках індывід. буд-ва (188,9 га). Даўжыня лінейных пасадак 129,8 км. Ha 1 жыхара прыпадае 43 м2 зялёных насаджэнняў. У горадзе Брэсцкі абласны краязнаўчы музей, Брэсцкая занальная гідраметэаралагічная абсерваторыя, Брэсцкая абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя, Брэсцкая метэаралагічная станцыя, 2 гідралагічныя пасты, 4 пасты па назіранню за станам атм. паветра, Брэсцкае бюро падарожжаў і экскурсій,
    Брэмія латуковая: канідыяносец з канідыямі.
    Брэсцкая абласная станцыя юных натуралістаў. Брэсцкая абласная турысцкая дзіцячая станцыя. На 1.1. 1982 у Б. 140 калект. і 73,8 тыс. індывід. членаў т-ва аховы прыроды. Зоны адпачынку ў Брэсцкім, Высокаўскім, Вялікарыцкім, Камянецкім, Мяднянскім і Пажэжынскім лясніцтвах.
    Прадпрыемствы машынабудаўнічай, металаапрацоўчай, лёгкай, хім., дрэваапрацоўчай, буд. матэрыялаў, харч. прамысловасці. Іл. гл. на ўкл.
    Літ.: Брэст: [Фотаальбом].— 2 выд.— Мн., 1979; Клнмат Бреста.— Л., 1979.
    М. П. Дружнева.
    БРЭСЦКА ДРАГІЧЫНСКА ІВАНАУСКІ АГРАГЛЁБАВЫ РАЁН, у складзе паўд.-зах. акругі Паўднёвай глебавай правінцыі на тэр. 8 адм. раёнаў Брэсцкай вобл. Пл. 5,2 тыс. км2. Геамарфалагічна ахоплівае Загароддзе і ч. Брэсцкага Палесся. Паверхня тэр. выраўнаваная, утвораная водна-ледавіковымі і донна-марэннымі адкладамі, месцамі з дзюнамі, узгоркамі і градамі. Глебы дзярнова-падзолістыя слабаападзоленыя на водна-ледавіковых супесках, якія падсцілаюцца марэннымі суглінкамі і пяскамі. Пераўвільготненасць глеб 82,8—91,5 %. Пад с.-г. ўгоддзямі 48—62 % тэр. Меліяравана 20—45 % ворных зямель. Кіслых глеб болып за 50 %; слаба забяспечаных лёгкадаступным фосфарам каля 70, каліем каля 80 %. Асн. мерапрыемствы па паляпшэнню глеб: меліярацыя, ліквідацыя драбнаконтурнасці.
    БРЗСЦКАЕ ПАЛЁССЕ, на ПдЗ Брэсцкай вобл. Займае паўд. ч. Брэсцкага, Жабінкаўскага, Кобрынскага, Драгічынскага р-наў і Маларыцкі р-н; фізіка-геагр. раён Беларускага Палесся. Мяжуе з Прыбугскай раўнінай на Пн, Валынскім узв. на Пд, працягнулася ад раўніны Загароддзе на У да берагоў Буга на 3. Пл. каля 5 тыс. км2.
    У тэктанічных адносінах Б. П. прымеркавана да Брэсцкай упадэіны. Дакембрыйскі крышт. фундамент укрыты асадкавымі пародамі верхняга пратэразою, ніжняга палеазою (кембрый, ардовік, сілур і ніжні дэвон), якія перакрываюцца тоўшчай меза-кайназойскіх асадкавых утварэнняў. Пашыраны ледавіковыя адклады беларускага, бярэзінскага х дняпроўскага зледзяненняў.
    Рэльеф сфарміраваны пад уздзеяннем ледавікоў і іх расталых водаў, а таксама тэктанічных працэсаў. Невысокая (да 140—150 м) плоскаўвагнутая аднастайная і забалочаная раўніна, паверхня якой нахілена ў бок зліцця Мухаўца з Бугам. Складзена з зандравых, алювіяльных, балотных, радзей азёрных ад-
    кладаў. Вылучаюцца перапрацаваныя ветрам пясчаныя дзюнна-ўзгорыстыя формы — парабалічныя дзюны (выш. 8—10 м), найб. выразныя каля в. Медна, Зпаменка, Дубіца, Клейнікі Брэсцкага і в. Вялікарыта Маларыцкага р-наў, трапляюцца ўзгорыстыя пясчаныя палі. Пашыраны размытыя марэнныя грады (канцова-марэнныя ўтварэнні дняпроўскага ледавіка), плоскія рачныя даліны і невял. азёрныя катлавіпы. Характэрная асаблівасць Б. П.— наяўнасць шматлікіх скразных далін (шыр. ад 50 да 300 м, днішчы плоскія, забалочаныя), звычайна арыентаваных у паўд.-зах. напрамку. Утвораны яны ў выніку былога сцёку расталых ледавіковых водаў у Прыпяць (спыніўся з афармленнем сістэмы рачных далін Буга і Віслы), выкарыстоўваюцца для пракладкі водазаборных і водаадводных каналаў пры меліярацыі балот і забалочаных зямель. Карысныя выкапні: торф, гліны легкаплаўкія, пясчана-жвіровы матэрыял, мел, сапрапель, буры вугаль. Звесткі пра найважнейшыя метэаралагічныя і клімат. паказчыкі гл. ў арт. Брэсцкая метэаралагічная станцыя.
    Рачная сетка належыць да бас. Дняпра і Буга. Найб. р.— Мухавец з прытокамі Рыта, Асіпоўка. На 3 правыя прытокі Буга — Спанаўка і Капаёўка. Каналы: ДняпроўскаБугскі (зах. ч.), магістральныя меліярацыйныя Белаазерскі, Арэхаўскі, Трасцяніцкі і інш. Значныя азёры: Арэхаўскае, Олтушскае, Любань, Белае, Рагазнянскае, Чорнае; вадасх. Лукаўскае. Глебы тарфяна-балотныя нізінныя, асабліва вял. масівы ўздоўж Дняпроўска-Бугскага канала; дзярнова-падзолістыя забалочаныя, дзярнова-падзолістыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя на прыўзнятых пласкахвалістых участках. У далінах Мухаўца і Буга алювіяльныя глебы, б. ч. забалочаныя. Б. П. размешчана ў межах Бугска-Палескай геабатанічнай акругі. Пад лесам у цэнтр. частцы Б. П. 10—20 %, на Пд — да 40 % тэр. Хваёвыя, шыракаліста-хваёвыя лясы, на Пд невял. ўчасткі дубова-грабовых лясоў. Пад ворывам каля 30 % тэр. У межах В. II. Радастаўскі батанічны заказнік. Іл. гл. на ўкл.
    У. Я. Наеуменка.
    БР9СЦКАЕ ПЕРАДЛЕДАВІКОУЕ, добрушскае перадледавік о ў е, пачатак антрапагенавага перыяду, які працягваўся дзесяткі тысяч, а магчыма, і сотні тысяч гадоў ад пліяцэнавай эпохі да першага
    мацерыковага зледзяненпя, што ў антрапагене пранікла ў межы Беларусі. Закончылася прыкладна 600 тыс. гадоў назад, калі наступіла беларускае зледзяненне. У Б. п. сфарміраваліся адклады брэсцкага гарызонта.
    Клімату Б. п. было ўласціва частае чаргаванне адноспа цёплых і больш халодных перыядаў на фоне пахаладання, якое прагрэсіравала. На пачатковым этапе пераважалі хвонныя і бярозавыя лясы з дамешкам дубу, ліпы, вязу, грабу, буку і шэрагам раслін, што засталіся з пліяцэну. Пры пахаладаннях у лясах амаль знікалі рэліктавыя расліны, узрастаў уплыў траў. У самым канцы перадледавікоўя, калі ў Фенаскандыі пачаў зараджацца ледавік, у межах Беларусі на забалочаных паніжэннях пашырылася своеасаблівая расліннасць з разрэджанымі бярозавымі і хваёва-бярозавымі асакова-травяна-сфагнавымі фітацэнозамі, а на водападзелах выраслі мяшаныя бярозава-хваёвыя лясы. Паверхня тэр. Беларусі ў час Б. п, была выраўнаванай. Найб. нізкія адзнакі рэльефу былі на 3, дзе размяшчаліся вял. і глыбокія азёры. У іх намнажаліся слаі глін, тонкага супеску, пяску агульнай магутнасцю да 20—30 м. Звычайна ў адкладах добра выражана гарызантальная слаістасць. У асобных інтэрвалах шматлікія раслінныя рэшткі або праслоі торфу таўшчынёю да 20 см. Трапляюцца інтэрвалы, дзе поўнасцю адсутнічаюць раслінныя рэшткі. Рачная сетка таго часу зцачнымі ўчасткамі супадала з сучаспай, пра што сведчаць фрагменты пахаваных далін з алювіяльнымі пясчанымі адкладамі. Рэкі цяклі пераважна на ПдЗ, 3 і ПдУ. Паводле літалагічных асаблівасцей (вял. колькасць кварцу і нязначная палявых шпатаў) адклады брэсцкага гарызонта падоб-
    На доследным участку Брэсцкай абласнбй сельскагаспадарчай доследнай станцыі.
    ныя да неагенавых, у выніку перапрацоўні якіх у асноўным і фарміраваліся. Верхняя ч. азёрных і рачных парод гарызонта часта карбанатная, што збліжае іх з тьшовымі антрапагенавымі адкладамі.
    Некаторыя геолагі лічаць, што ніжняя ч. адкладаў брэсцкага гарызонта, у якой трапляецца вял. колькасць рэшткаў рэліктавых пліяцэнавых раслін, сфарміравалася ў пліяцэне (апшэроне), таму з’яўляецца неагенавай. Часам гэтыя ўтварэнні разглядаюць як перыгляцыяльныя ўтварэнні бел, зледзянення, з якіх пачынаюцца адклады антрапагенавага перыяду. Шматразовыя антрапагенавыя зледзяненні знішчылі на многіх участках адклады Б. п. Уцалелі невял. ўчасткі пераважна на 3 і Пд Беларусі. Найб. поўныя разрэзы знойдзены ў Брэсцкай вобл. На паверхню гэтыя адклады выходзяць толькі ў агаленнях і кар’ерах у Добрушскім р-не. 3 імі звязаны невял. радовішчы тугаплаўкіх і цагельных глін.
    Літ.: Махнач Н. А. Этапы развптпя растптельностп Белоруссіш в антропогене.— Мн., 1971; Геологня антропогена Белоруссіпі.— Мн„ 1973; Гурскпй Б. Н. Ннжннй іі среднпй антропоген Белоруссніі.— Мн., 1974. Э. А. Ляўкоў. БР9СЦКАЯ АБЛАСНАЯ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ ДОСЛЕДНАЯ СТАНЦЫЯ Міністэрства с е л ьскай гаспадаркі БССР. Засн. ў 1956 на базе саўгаса «Белавусаўшчына» (з 1940) Пружанскага р-на. Асн. задачы: удасканаленне і распрацоўка тэхналогіі вырошчвання збожжавых, зернебабовых, бульбы, агароднінных і пладовых культур; распрацоўка эфектыўных метадаў стварэння і выкарыстання сенажацей і пашаў; удасканаленне тэхналогіі вытв-сці мяса, малака і вырошчванне маладняку буйн. par. жывёлы; насенняводства збожжавых і зернебабовых, крупяных культур, бульбы і селекцыя фасолі.
    “ Вывучаны 1 рэкамендаваны ў вытв-сць лепшыя травасумесі для сухадольных лугоў і спосабы іх вырошчвання; тэрміны, нормы сяўбы і дозы мінер. угнаенняў для збожжавых і зернебабовых культур; выведзены сорт 1 распрацавана тэхналогія вырошчванпя фасолі Мотальская белая; удасканалена тэхнало-
    гія механізаванага вырошчвання бульбы; створаны чыстапародны статак чорна-пярэстай жывёлы з надоем ManaKa ад кожнай каровы 4300 кг у год (тлустасць 3,7 %); падабраны лепшыя прышчэпы для вырошчвання саджанцаў яблыні ў садах інтэнсіўнага тыпу.
    Літ.: Брестская областная государственная сельскохозяйственная станцня.— Бреот, 1972.	П. М. Мінюк.
    БРЭСЦКАЯ АБЛАСНАЯ СТАНЦЫЯ ЮНЫХ НАТУРАЛІСТАУ. Засн. ў 1947. Аказвае дапамогу ў планаванні і арганізацыі доследніцкай работы на прышкольных вучэбна-доследных участках, у вучнёўскіх вытв. брыгадах, школьных пясніцтвах і інш. Праводзіць масавыя мерапрыемствы натуралістаў (Першы званок, Дзень ураджаю, Дзень птушак), злёты юннатаў, біял. вечары, выстаўкі кветак і інш. Арганізуе работу пастаяннай выстаўкі дасягненняў юннатаў і вопытнікаў сельскай гаспадаркі. У 1981 на стапцыі гурткі: агародніцтва, паляводства, кветкаводства, пакаёвага кветкаводства, грунтавога кветкаводства, садоўніцтва, заалогіі, аховы прыроды, акварыумістаў. Працуе кіналекторый. БРЭСЦКАЯ ВОБЛАСЦЬ, па ПдЗ рэспублікі, каля дзярж. граніцы СССР з Полыпчай. Утворана 4.12.1939. Пл. 32,3 тыс. км2. Нас. 1385 тыс. чал. (1982). Падзяляецца на 16 раёнаў: Баранавіцкі, Брэсцкі, Бярозаўскі, Ганцавіцкі, Драгічынскі, Жабінкаўскі, Іванаўскі, Івацэвіцкі, Камянецкі, Кобрынскі, Лунінецкі, Ляхавіцкі, Маларыцкі, Пінскі, Пружанскі, Столінскі (гл. адпаведныя артыкулы). 19 гарадоў, у т. л. 5 абл. падпарадкавання — Брэст (цэнтр вобласці), Баранавічы. Кобрын, Лупінец, Пінск, 8 гар. і 2 рабочыя пасёлкі; 228 сельсаветаў, 2180 сельскіх нас. пунктаў.