• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Паверхня. У геамарфал. адносінах амаль 3Д вобласці — плоская водна-ледавіковая і алювіяльная раўніна выш. 140—200 м. У паўн. раёнах, куды заходзіць ускраіна Навагрудскага ўзвышша, буйнаўзгорысты рэльеф з глыб. расчлянення да 30—60 м/км2. На ПнЎ адгор’і Капыльскай грады (адносныя выш. на ёй да 20 м). На Пд ад Навагрудскага ўзв. і Капыльскай грады Баранавіцкая раўніна. Невысокімі марэннымі градамі і ўзгоркамі яна аддзяляецца ад Прыпяцкага Палесся (выш. 150— 175 м над узр. м.), якое займае паўд.-ўсх. частку Б. в. На 3 вобласці, на Пн ад р. Мухавец — Прыбугская раўніна (выш. 150—200 м над узр. м.). У межах раўніны вылучаецца Белавежская града, якая цягнецца ад Белавежскай пушчы на У да Пружан. На ПдЗ вобласці плоскаўвагнутая раўніна водна-ледавіковага паходжання — Брэсцкае Палессе
    (выш. 140—150 м над узр. м.). Паміж р. Ясельда і Дняпроўска-Бугскім каналам на 10—20 м над балотамі ўзвышаецца ледавіковая раўніна Загароддзе. Найвышэйшы пункт Б. в. 267 м над узр. м. (на граніцы з Гродзенскай вобл. ў межах Навагрудскага ўзвышша); найб. нізкая адзнака 123 м над узр. м. (у сутоку Случы і Прыпяці). Вылучаюць 9 відаў ландшафтаў. Ландшафт алювіяльных тэрасавых нізін займае 34,5 % тэр. вобласці, другаснай водна-ледавіковай раўніны 20,4, азёрнаалювіяльны 9,4, марэнна-зандравы 8,7, другаснай марэннай раўніны 8,2, узгорыста-марэнны эразійны 7, 6, поймавы 6,7, азёрна-балотны 4,5 %. Гл. на ўкл. карту ландпіафтаў Брэсцкай вобласці.
    Геалагічная будова і к ар ы с н ы я в ы к а п н і. Геалагічная будова вобласці складаная. На 3 вылучаецца Брэсцкая ўпадзіна. Крышталічны фундамент залягае тут на глыб. 1600— 1900 м ніжэй узр. м. і перакрыты верхнепратэразойскімі, кембрыйскімі, ардовікскімі, сілурыйскімі і ніжнедэвонскімі адкладамі марскога паходжання. Вышэй нязгодна залягаюць адклады пермі, мезазою 1 кайназою. На сучляненні Брэсцкай упадзіны і Прыпяцкага прагіну размешчана Палеская седлавіна. Платформавы чахол складзены з утварэнняў рыфейскага і вендскага комплексаў верх. пратэразою, мелу, кайназою. На У вобласці — зах. ўскраіна Прыпяцкага прагіну. Крышталічны фундамент у прагіне ў межах вобласці на глыб. 1000—3500 м ніжэй узр. м. На сучляненні Палескай седлавіны і Прыпяцкага прагіну — Мікашэвіцка-Жыткавіцкі выступ, які падзяляе зах. частку Прыпяцкага прагіну на Тураўскую і Шацілкаўскую дэпрэсіі. Паверхня крышт. фундамента ў межах выступу на глыб. 100—150 м над узр. м.. пад маламагутным (10—50 м) слоем покрыўных парод. На Пн ад Палескай седлавіны на тэр. вобласці знаходзіцца ч. Беларускай антэклізы, крышт. фундамент на глыб. ад 50—60 м вышэй узр. м. да 150—250 м ніжай узр. мора. На Пд ад Брэсцкай упадзіны на тэр. Б. в. заходзіць ч. Лукаўска-Ратнаўскага выступу, паверхня крышт. фундамента ўзнята месцамі да нулявой адзнакі. Антрапагенавае (чацвярцічнае) покрыва Б. в. разнастайнае 1 па генезісу, і па магутнасці. На Пн яно дасягае 180 м (па Пн ад Баранавіч),
    На доследным участку Брэсцкай абласной станцыі юных натуралістаў.
    на б. ч. вобласці не перавышае 100 м, на Пд трапляюцца ўчасткі, дзе памяншаецца да 20 м і менш. На Пн і месцамі на 3 антрапагенавыя адклады складзены з утварэнняў беларускага, бярэзінскага, дняпроўскага і сожскага ледавікоў; у паніжэннях рэльефу захаваліся адклады налібоцкага, александрыйскага, шклоўскага міжледавікоўяў, якія перакрыты пераважна пясчанымі адкладамі муравінскага міжледавікоўя, пазаледавіковымі паазёрскімі і галацэнавымі адкладамі. На ПдУ вобласці, куды не даходзілі беларускі. бярэзінскі і сожскі ледавікі, трапляюцца марэнныя адклады толькі дняпроўскага ледавіка. Утварэнні астатніх зледзяненняў складзены з супясчаньтх і пясчаных перадледавіковых і водна-ледавіковых адкладаў, азёрных, балотных, эолавых адкладаў міжледавікоўяў і галацэну.
    Сярод карысных выкапняў Б. в. найб. значэнне мае торф (459 радовішчаў з агульнымі запасамі 1,06 млрд. т). На 10 найб. радовішчаў ( Выганашчанскае балота, Дзгкае балота, Паддубгчы, Хольча, Вялікг Лес, Сухое балота, Марочна, Грычын, Аброўскае балота, Хварашчанскае балота), якія займаюць каля 180 тыс. га прамысл. пакладу. прыпадае амаль 46 % усіх запасаў. Найважнейшыя радовішчы буд. матэрыялаў: Мікашэвіцкае і Сінкевіцкае радовішчы буд. каменю, Гараднянскія радовішчы глін і пяскоў, Падзяменскае радовішча глін, Хаціслаўскае радовішча мелу, Навапольненскае радовішча буд. пяскоў, Пастарынскае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу, Сітніцкае радовішча кааліну (гл. адпаведныя артыкулы). Вядомы радовішчы сапрапелю, найб. з іх Арэхаўскае, Выганашчанскае, Велікалескае (гл. адпаведныя артыкулы), Лукаўскае, Олтушскае. Выяўлены невял. паклады бурага вугалю ў межах Брэсцкай упадзіны (Кобрынская і Антопальская плошчы). На У Б. в. запасы гаручых сланцаў (Прыпяцкг сланцаносны басейнБ Падземныя воды належаць да Брэсцкага, Прыпяцкага і Бел. воданапорных басейнаў (гл. адпаведныя артыкулы).
    К л і м а т. Паводле агракліматычнага раянавання паўд. ч. вобласці ўваходзіць у Паўднёеую агракліматычную вобласць. Вылучаюцца Пружанска-Брэсцкі агракліматычны раён і Пінскі агракліматычны раён. Паўн. частка Б. в. адносіцца да Баранавіцка-Ганцаеіцкага агракліматычнага раёна Цэнтральнай агракліматычнай вобласці. Клімат умерана кантынентальны, няўстойліва вільготны, цяплейшы, чым у астатніх абласцях БССР. Сумарная сонечная радыяцыя каля 4014 МДж/м2 (95,8 ккал/см2) і мала вагаецца па тэр. вобласці. За вегет. перыяд фотасінтэтычна актыўная радыяцыя складае 1693 МДж/м2 (40,4 ккал/см2), у т. л. прамая 737 МДж/м2, (17,6 ккал/см2), рассеяная 955 МДж/м2 (22,8 ккал/см2). Вял. ролю адыгрывае атм. цыркуляцыя. У зімовы час перавага атм. цыркуляцыі над радыяцыйным фактарам прыводзіць да парушэння шыротнага ходу метэаралагічных элементаў, ізатэрмы перасякаюць вобласць
    амаль у мерыдыянальным напрамку. Лавелічэнне ролі сонечнай радыяцыі ў летнія месяцы прыводзіць да шыротнай занальнасці, ізатэрмы за ліп. перасякаюць тэр. вобласці ў шыротным напрамку. Сярэдняя т-ра студз. ад —4,4 °C у Брэсце да —5,2 °C у Пінску і —6,1 °C у Баранавічах, ліп,— 18—18,8 °C. Абсалютны мінімум —39 °C, абс. максімум 37 °C. Чаргаванне паветраных мас рознага паходжання ўтварае характэрны для вобласці (асабліва ў халоднае паўгоддзе) няўстойлівы тып надвор’я. На тэр. Б. в. болып адліг, чым дзенебудзь у БССР, часцей бываюць цёплыя зімы. За снежань — люты бывае каля 45 дзён з адлігаю. Вегетацыйны перыяд самы працяглы на Беларусі — ад 208 сут на ПдЗ да 195 сут на Пн. Вільготнае атлантычнае паветра абумоўлівае высокую адносную вільготнасць паветра, значную воблачнасць, параўнальна вял. колькасць ападкаў. На тэр. Б. в. выпадае 520—645 мм ападкаў, у т. л. цвёрдыя складаюць 10 %, вадкія каля 78, мяшаныя каля 12 % (вадкіх больш, чым ва ўсх. і паўн. раёнах рэспублікі). Каля 70 % ападкаў прыпадае на цёплую палавіну года (крас.—кастр.). У засушлівыя гады выпадае менш за 400 мм ападкаў (у 1961 у Пінску 280 мм, у 1971 у Брэсце 379 мм), у вільготныя — больш за 750 мм (у 1933 у Пінску 778, у 1974 у Брэсце 854 мм). Значныя ліўневыя ападкі звычайна звязаны з выхадам цыклонаў з Пд і ПдЗ і суправаджаюцца летам навальніцамі, зімой — мяцеліцамі. Устойлівае снегавое покрыва з канца снежня; разбураецца ў пачатку сакавіка. Колькасць сутак са снегавым покрывам у сярэднім за зіму складае 70—90. Сярэдняя гадавая скорасць ветру 3,5 м/с. Моцныя вятры (15 м/с і больш) назіраюцца параўнальна рэдка і часцей у халодны час года. Пераважны напрамак — заходні. Магчыма вырошчванне ўсіх культур сярэдняй паласы, а таксама цукр. буракоў і кукурузы. На асушаных тарфяніках слабыя замаразкі на глебе верагодны на працягу ўсяго вегет. перыяду. Метэаралагічныя звесткі гл. таксама ў арт, пра Баранавіцкую, Брэсцкую, Высокаўскую, Ганцавіцкую, Івацэвіцкую, Палескую і Пінскую метэаралагічныя станцыі.
    Гідраграфія. Больш за 50 % рэк вобласці адносіцца да бас. Прыпяці, якая на тэр. вобласці прымае прытокі Стыр, Гарынь (справа), Ясельду, Бобрык, Цну, Лань, Случ
    (злева), На 3 бас. Буга (35 %) з прытокамі Мухавец (з Рытай) і Лясная; вытокі Нарава. На Пн да бас. Нёмана (15%) належыць Шчара з напб. прытокамі Мышанка і Грыўда. Нахілы рэк малыя (0,1—0,3%0), скорасць цячэння ў межань ад 0,1— 0,2 да 0,3—0,5 м/с на буйных рэках. Жыўленне мяшанае. Гушчыня натуральнай рачной сеткі ад 0,35 да 0,45 км/км2, штучнай (адкрытая меліярацыйная сетка) у сярэднім 0,9 км/км2. На тэр. вобласці дзейнічае Дняпроўска-Бугскі канал' у 19 ст. для суднаходства і лесасплаву выкарыстоўваўся Агінскі канал. Pa­ni б. ч. належаць да Прыпяцкага гідралагічнага раёна, паўн. ч. (на Пн ад лініі Івацэвічы — Ганцавічы) — да ІІёманскага гідралагічнага раёна. У гадавым ходзе ўзроўняў вылучаюцца высокія гарызонты ўзроўню ў час праходжання веснавога разводдзя, летне-асенняя і зімовая межань. Сярэднегадавы сцёк павялічваецца з 3,5 л/с з 1 км2 на ПдЗ да 5—5,5 л/с з 1 км2 на Пн. На рэках, як правіла, назіраюцца 2 максімумы: 1-ы, звычайна найбольшы, прыпадае на перыяд веснавога разводдзя, 2-і — на перыяд ліўневых дажджоў. Мінім. расходы вады часцей лрыпадаюць на жнівень. У сярэдні па воднасці год у перыяд веснавога разводдзя праходзіць каля 40 % гадавога сцёку, 40 % прыпадае на летне-асеннюю межань і 20 % — на зімовы перыяд. Максімальныя расходы дажджавых паводак у шэрагу выпадкаў перавышаюць макс. расходы веснавога разводдзя. Першыя лядовыя ўтварэнні на рэках адзначаюцца ў сярэдзіне лістапада. Устойлівы ледастаў звычайна з 1-й пал. снеж. да 2-й пал. сакавіка. У Б. в. часцей, чым дзе-небудзь на Беларусі, здараюцца зімы, калі на рэках адсутнічае ўстойлівы ледастаў. Ачышчэнне рэк ад ільду ў канцы сак. на 3 і ў 1-й пал. крас. на У і Пн. У вобласці каля 60 азёр агульнай пл. больш за 100 км2. Па колькасці пераважаюць невял. старычныя вадаёмы ў поймах рэк. Найболыпыя па пл. рэшткавыя і карставыя азёры: Выганаўскае, Чорнае, Спораўскае, Бабровіцкае, Белае (Бярозаўскі р-н), Арэхаўскае, Олтушскае, Пясчанае, Любань, Пагосцкае і Лукаўскае азёры абвалаваны дамбамі і ператвораны ў вадасховішчы.
    Г л е б ы. Болыпая ч. вобласці належыць да Паўднёвай (Палескай) аграглебавай правінцыі, дзе вылучаюцца Брэсцка-Драгічынска-Іванаўскі, Ганцавіцка-Лунінецка-Маларыцка-Столінска-Пінскі і Тураўска-Давыд-Гарадоцкі аграглебавыя раёны. Меншая, паўн. частка вобласці ўва-