Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Строма (масіўнае спляценне міцэлію) грыба чорная. з некалькімі камерамі Сад 1 да 7), развіваецца ўнутры тканак (перыдэрмы) і выступае буграмі на паверхні галінак дрэва. Пікніды (пладовыя целы) дыям. да 2 мм, чорныя, вуглістыя. з сасочкападобнай верхавінкай, утвараюцца вясной каля асновы ігліцы, на пупышках. ствалах і прарываюцца праз трэшчыны кары. Канідыі на простых капідыяносцах. бясколерныя, серпападобныя. з 3—4 папярочнымі перагародкамі. У цыкле развіцця сумчатая стадыя грыба з роду круменхля (Crumenula). В. М. Фёдараў.
БРУСШЦЫ (Vaccinium vitis idaea), вечназялёная кусцікавая расліна з роду ягаднік сям. верасовых. Пашыраны ў халодных і ўмераных зонах Паўн. паўшар’я; у СССР — у Еўрап. ч. (акрамя ПдУ), на Каўказе, у Сібіры, на Д. Усходзе, на Беларусі трапляюцца ўсюды. Растуць у лясах, хмызняках, на высечках, мохавых балотах. Цвітуць у маі — чэрвені, выспяваюць у жн,— верасні. Каштоўная харч., дубільная, меданосная і лек. (мачагопны, антысептычны, вяжучы, супрацьцынготны сродак) расліна, мае ў сабе арган. к-ты, цукры, дубільныя рэчывы, гліказід вакцынін і інш. 3 лек. мэтай выкарыстоўваюцца лісце (збіраецца ў маі —
чэрв.) і спелыя ягады (у вер.— кастр.). Акрамя таго, ягады спажываюць у ежу свежыя і мочаныя, выкарыстоўваюць у кандытарскай прам-сці, з іх гатуюць варэнне, марынады.
Выш, кусцікаў 10—25 см. Карэнішча паўзучае. Сцяблы прамастойныя ці ўзыходныя, галінастыя. Лісце дробнае шчыльнае, скурыстае. эліпсоіднае. Кветкі званочкавыя, бледна-ружовыя, са слабым пахам, у густых кароткіх паніклых гронках на канцах леташніх парасткаў. Плады — шматлікія шарападобныя ярка-чырвоныя ягады з прыемным смакам. Ураджайнасць 180 кг/га. Г. У. Вынаеў. БРУСЯТА, рака, левы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра), у Крупскім і Бярэзінскім р-нах. Даўж. 37 км. Пачынаецца на ПдЗ ад в. Прусаўшчына (Крупскі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %0. Асн. прыток Плаўня (злева).
Вадазбор (340 км2) у межах паўн. ч. Цэнтральнабярэзінскай раўніны, пад лесам 54 %. Даліна ў вярхоўі невыразная, у сярэднім і ніжнім цячэнні трапецападобная, шыр. да 2 км. Пойма пераважна двухбаковая, шыр. 0,3—0,5 км, месцамі да 0,8 км. Паверхня роўная, часта забалочаная, укрытая хмызняком. Рэчышча ў сярэднім і ніжнім цячэнні каналізавана, выпрастана, шыр. ракі ў межань 8—10 м. Берагі стромкія, адкрытыя, выш. 0,5—0,9 м. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,3 м3/с, на веснавы перыяд прыпадае 35 % гадавога сцёку. Рэжым вывучаўся ў 1929—37 і 1974. назіранні вяліся на гідралаг. пасту Журоўка.
БРУХАНОГІЯ МАЛЮСКІ, с м а ў ж ы (Gastropoda), клас беспазваночных жывёл тыпу малюскаў. У сусв. фауне каля 90 тыс. марскіх, прэснаводных і наземных відаў( каля палавіны з іх выкапнёвыя) з 3-х падкласаў. У фауне СССР 1500 відаў. На Беларусі 51 від, у т. л. 20 відаў наземных і 31 водных смаўжоў. Найб. пашыраны бітынія, балацянікі, вінаградны смоўж, вальваты, жывародкі, катушкі, слізнякі, хмызняковы смоўж. Водныя Б. м. — корм для рыб, удзельнічаюць у біял. ачышчэнні вадаёмаў, прамежкавыя гаспадары паразітычных чарвей (напр., смактуноў). Асобныя віды наземных Б. м.— шкоднікі садова-агароднінных культур (напр., слізнякі).
Цела асіметрычнае, укрыта ракавінай розных памераў (1,6—6,7 мм) і формы (высокаканічныя, плоскаспіральныя, сподачкападобныя), складаецца з галавы, вантробнага мяшка са скурнай складкай — мантыяй, нагі. Органы дыхання — жабры або лёгачныя мяшкі. Стрававальны тракт — рот з цёркай (радула), стрававод, страўнік са страўнікавай залозай, кішка з аналыіай адтулінай. Сэрца мае жалудачак i 1—2 перадсэрдзі. Крывяносная сістэма не замкнёная, нерв. складаецца з 5 пар нерв. гангліяў (вузлоў). Есць органы зроку, раўнавагі, дотыку (пічупальцы), хім. пачуцця. Раздзельнаполыя або гермафрадыты; ганада адна; апладненне ўнутранае. Б. м.— раслінаедныя, дэтрытаедныя, драпежнікі і пара-
зіты. Выкапнёвыя марскія Б. м. трапляюцца ў адкладах ардовіку, сілуру, карбону, юры, прэснаводныя — у адкладах антрапагену. Вывучаны недастаткова. С. I. Гаўрылаў.
БРУХАРАСШЧНЫЯ ІНФУЗОРЫІ (Hypotrichida), атрад прасцейшых падкл. спіральнараснічных інфузорый. У сусв. фауне пашыраны Б. і. з сям. Aspidiscidae, Oxytrichidae, Euplotidae, у вадаёмах Беларусі — прадстаўнікі родаў Oxytricha, Stylonychia, Euplotes, Aspidisca. Большасць жыве ў тоўшчы вады, сярод зараснікаў водных раслін, у глеі, глебе.
Цела пляскатае з відазмененымі раснічкамі: на спіне яны ператвораны ў кароткія адчувальныя шчацінкі, на брушку зліваюцца і ўтвараюць т. з. цыры, з дапамогай якіх Б. і. перамяшчаюцца па субстраце. Размнажэнне бясполае (дзяленнем папалам) і полавае (кан’югацыя).
БРУХАРАСШЧНЫЯ ЧЭРВІ, г а с тратрыхі (Gastrotricha), клас чар-
Брусніцы: 1— галінка з кветкамі; 2— галінка з пладамі; 3— плод; з— семя.
Да арт. Брухараснічныя чэрві. Вонкавы выгляд (злева) і ўнутраная будова хатанатуса гіганцкага: 1 — ротавая адтуліна; 2 — стрававод; з — сярэдняя кішка; 4 — протанефрыдыі; 5 — яйцо.
вей тыпу нематэльмінтаў. Дробныя жывёлы, насяляюць моры і прэснаводныя вадаёмы. У сусв. фауне каля 200, у СССР каля 160, у вадаёмах Беларусі каля 50 відаў, найб. пашыраны Chaetonotus maximus, Ch. chuni, Ichthydium forcipatus, Lepidoderma squamatus, Dasydytes ornatus.
Падобны да калаўротак, хутка плаваюць у вадзе з дапамогай дзвюх падоўжаных палос раснічак на бруху. Цела Б. ч. (даўж. 0,5—1.5 мм) падоўжанае, часта бутэлькападобнае, укрытае лускаватай кутыкулай з шчацінкамі. Ёсць органы хім. пачуцця. Страваванне ўнутрыклетачнае. Гермафрадыты або раздзельнаполыя. Развіццё без метамарфозы. Кормяцца дробнымі арганізмамі. у т. л. інфузорыямі. А. У. Зянькоў.
БРУХАРОТЫЯ СМАКТУНЫ, г астэрастаматы (Gasterostomata), падклас плоскіх чарвей кл. смактуноў. У сусв. фауне 7 родаў з сям. Bucephalidae; у СССР прадстаўнікі 4 родаў, у БССР найб. пашыраны від буцэфал зменлівы, трапляецца Rhipidocotyle illense.
Чэрві малых і сярэдніх памераў. Ротавая адтуліна адкрываецца на брушной паверхні, кішэчнік мешкападобны. Полавыя органы ў задняй пал. цела. Кішачныя паразіты драпежных рыб, зрэдку амфібій (асн. гаспадары). Развіваюцца з удзелам прамежкавага (пласціністажабравыя малюскі) і дадатковага (карпавыя рыбы) гаспадароў. БРУЦЭЛЁЗ [ад прозвішча апгл. ўрача Д. Бруса (D. Bruce), які адкрыў бруцэлы], м а л ь т ы й с к а я л і х аманка, хвароба Банга, храпічная інфекц. хвароба жывёл і чалавека. узбуджальнікі якой бруцэлы (дробныя шараабо палачкападобныя бактэрыі). Пашыраны ўсюды. Па Б. хварэюць свойскія і дзікія жывёлы. Энзаотыі і эпізаотыі характэрны для буйн. par. жывёлы, авечак, коз, свіпей, спарадычна хварэюць коні, драпежныя звяры і птушкі.
Ж ы в ё л ы заражаюцца праз кармы і ваду (свінні і авечкі пры злучцы). Хвароба хранічная, звычайна ў скрытай форме, выяўляецца масавымі абортамі (у кароў на 5—8-м, у авечак і коз на 3—5-м, у свіней на 2—3-м месяцы цяжарнасці). Меры барацьбы: ахова здаровага статку, выяўленне хворай жывёлы, ізаляцыя яе, дэзінфекцыя памяшканняў і двароў, імунізацыя жывёл вакцынай. Ча л ав е к заражаецца на Б. пры доглядзе за хворай жывёлай, пры ўжыванні інфікаваных мясных і малочных прадуктаў. Хвароба выяўляецца хвалепадобнай ліхаманкай, слабасцю, болем галавы, пашкоджаннем суставаў, касцей, нерв. сістэімы, печані, селязёнкі і шэрагу інш. унутр. органаў, парушэннем дзейнасці страўнікава-кішачнага тракту. Лячэнне: антыбіётыкі, процібруцэлёзная вакцына. Прафілактыка: прышчэпкі, вет.-гігіенічныя мерапрыемствы. Б. жывёл і чалавека ў БССР ліквідаваны ў канцы 1970-х г. Ажыццяўляецца комплекс вет.-сан. мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджванне завозу інфекцыі ў рэспубліку.
Літ.: іо с к о в е ц М. К. Бруцеллёз сельскохозяйственных жнвотных.—
2 пзд.— М., 1960; Корзенко В. Н. Бруцеллёз человека.— Мн., 1980.
У. М. Карзенка, Г. А. Аб’едкаў.
БРУЧКА (Brassica napus rapifera), двухгадовая караняплодная расліна роду капуста сям. крыжакветных. Пашырана ў Еўропе, Паўн. Амерыцы, Паўн. Афрыцы; у СССР — пераважна ў нечарназёмнай палосе Еўрап. ч. На Беларусі культывуюць кармавую і сталовую Б.
У і-ы год развіваецца разетка лісця і мясісты караняплод, на 2-1 — кветаноснае сцябло і насенне. Лісце суцэльнае або рассечанае. Кветкі залацістажоўтыя ў гронках, плод — шматнасенны стручок. Караняплоды круглыя, авальныя, жоўтыя ці жоўта-белыя. Вегет. перыяд 120—130 сут. Вільгацялюбная, холадаўстойлівая расліна (пераносіць замаразкі да -6-—8 °C). Добра расце на багатых арган. рэчывамі сугліністых 1 асушаных тарфяна-балотных глебах. У севазвароце размяіпчаецца пасля азімых, бабовых 1 прапашных культур. У караняплодах 1,2 % пратэіну, 0,2 тлушчу, 1,3 клятчаткі, 8,8 % безазоцістых экстрактыўных рэчываў. Ураджай караняплодаў 30—50, бацвіння 20—30 т/га. Раянаваныя сарты: Краснасвльская (сталовы), Вышагародская палепшаная (кармавы). Вырошчваецца сорт кармавой Б.— Куузіку.
БРЎЧНІЦА, матыль, гл. ў арт. Бялянкі.
БРУШНБІ ТЫФ, вострая інфекц. хвароба чалавека, узбуджальнікі якой бактэрыі з роду сальманел (палачкі брушнога тыфу). Праяўляецца ліхаманкай, трызненнем, болем галавы (тыфозны стан), высыпкай, пашкоджаннем кішэчніка. Здаровыя людзі заражаюцца ад хворых і бактэрыяносьбітаў праз ваду, ежу, брудныя рукі, мух. Лячэнне — выкарыстанне антыбіётыкаў. Прафілактыка: добраўпарадкаванне нас.
пунктаў і інш. сан.-гігіенічныя мерапрыемствы, прышчэпкі. У дарэв. час паказчык захворвання на Б. т. у бел. губернях перавышаў сярэдні па Расіі. У 1913 у Мінскай губ. на 10 тыс. ж. зарэгістравана 38,4, у 1921—494 хворых. У 30-я г. Б. т. у БССР як масавая эпідэмічпая хвароба ліквідаваны. 3 70-х г. Б. т. у рэспубліцы адзначаецца ў адзінкавых выпадках. Цз. П. Бяляцкі, П. Р. Рыцгк.
БРБІЕВЫЯ ІМХІ, б р ы і д ы, з я л ёп ыя імхі (Bryidae), падклас лістасцябловых імхоў. Вядомы 85 сям., каля 14 тыс. відаў, пашыраных па ўсім зямным шары, У СССР болып за тысячу відаў. На Беларусі болып як 40 сям. (каля 280 відаў). Б. і.— найб. дасканалая група, разнастайпая па відавым складзе і экалогіі. Уплываюць на ўзнаўленне і стан дрэвастою, хмызнякоў, травяністых раслін хвойнага лесу; торфаўтваральнікі, разам з водарасцямі ўтвараюць падводныя згуртаванні, нярэдка даміпанты і субдамінанты наглебавага покрыва, прыстанішча для дробных беспазваночных жывёл. Садзепнічаюць знікненню адных і пашырэнпю другіх відаў раслін, за-