Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Брыца звычайная: 1— агульны выгляд расліны; 2— каласок; 3—плод.
аснове чырвоная, выступае за край ліста доўгім асцюком. Каробачка кароткагрушападобная. Б. н я п р авільнатрохгранны (В. pseudotriquetrum) утварае на мокрых, забалочаных месцах, тарфяных балотах, па берагах рэк і ручаёў шчыльпыя, да 10 см выш., аліўкавазялёныя або карычнева-зялёныя,
Брыум дзірваністы: 1— агульны выгляд расліны; 2— ліст.
Брыцалавіцкі дуб-волат.
карычневалямцавыя дзярнінкі. Верхавінкавае лісце зыходзячае, паступова-завостранае, чырвоная жылка канчаецца ў верхавіпцы ліста або выступае за край кароткім зубчастым асцюком. Вегетатыўнае размнажэнне пазушнымі вывадковымі ніткамі. Б. в а л а с к а н о с ii ы (В. capillare) расце на гумуснай глебе пры аснове дрэў, на ўкрытых глебай камянях. Дзярнінкі мяккія, брудна-зялёгіыя, да 3 см выш. Верхавінкавае лісце з доўгай валаскападобнай верхавінкай. г. Ф. Рыкоўскі. БРЫЦА (Echinochloa), род аднагадовых травяністых раслін сям. злакаў. Вядома каля 20 відаў, пашыраных пераважна ў трапічных і субтрапічных краінах зямнога шара, часткова ва ўмеранэ цёплых краіпах. У СССР 7 відаў, з іх на Беларусі па ўсёй тэр. трапляецца Б. з в ы ч а й н а я, або курынае проса (E. crusgalli). Расце на палях, аблогах, агародах, каля дарог, на слабазадзерпаваных берагах рэк. Цвіце ў ліп.— верасні. Пустазелле ў прапашных культурах; маладыя расліны выкарыстоўваюцца на корм жывёле, насенне — птушкам.
Расліна выш. да 1 м. Сцябло моцнае, галінастае. Лісце шырокалінейнае, па краі вострашурпатае. Суквецце — сціснутая, буйная мяцёлка. Галінкі мяцёлкі трохгранныя, вострашурпатыя, скучаныя, накіраваныя ўверх. Каласкі яйцападобныя, завостраныя. Каласковыя лускавінкі караткахвалістыя. Плады — зярняўкі, пры выспяванні лёгка асыпаюцца.
БРЫЦАЛАВІЦКІ ДУБ-ВбЛАТ, помнік прыроды рэсп. значэння (з 1963) у Брыцалавіцкім лясніцтве Асіповіцкага р-на. Дуб звычайны. Узрост каля 170 гадоў, выш. 36 м, дыям. 1,8 м.
БРБІЦЕНЬ, возера ў Столінскім р-не, у бас. р. Прыпяць. Пл. 0,16 км2. Поймавае. Паблізу возера в. Беразцы. БРЫЯЛОГІЯ (ад грэч. Ьгўоп мох+ + ...логія) навука пра мохападобныя; раздзел батанікі. Вывучае марфалогію, фізіялогію, цыталогію, сістэматыку, геаграфію, экалогію, гасп. значэнне мохападобных. Звязана з сістэматыкай, анатоміяй, марфалогіяй, фізіялогіяй раслін і інш. навукамі. Даныя Б. выкарыстоўваюцца пры вызначэнні лесамеліярацыйнага фонду, ступені парушэння біяцэнозаў, забруджвання навакольнага асяроддзя, пры выкананні мерапрыемстваў па аптымізацыі ландшафтаў, перспектыўныя пры стварэнні замкнёных сістэм жыццезабеспячэнпя. У даследаваннях выкарыстоўваюцца марфал., фізіял., экалагічныя і інш. метады.
трапляецца ўсюды. Расце ў лясах на высечках, узлесках, каля дарог. Цвіце ў крас,— маі, насенне выспя-
Звесткі пра мохападобныя Беларусі з’явіліся ў канцы 18 ст. ў фларыстыч•ных працах Ж. Э. Жылібера i С. Б. Юндзіла, у 19 ст.— у працах К. Філіповіча, Ф. Блонскага. У канцы 19 — пач. 20 ст. вывучаўся відавы склад мохападобных пераважна Зах. Беларусі і Палесся (A. М. Алексенка, К. Шафнагель, Я. Сепесфальві, У. С. Дактуроўскі і інш.). Больш шырока 1 мэтанакіравана брыяфлору даследуюць з 1920-х г. (Л. I. Савіч-Любіцкая і інш.). У 1930-я г. флору сфагнавых імхоў вывучалі С. М. Цюрэмнаў, А. П. Підоплічка. У пасляваенны перыяд прадаўжалася фларыстычнае даследаванне мохападобных (Підоплічка, A. С. Лазарэнка). 3 60-х г. даследаванні па Б. вядуцца пераважна ў Ін-це эксперым. батанікі АН БССР. Вывучаецца відавы склад 1 дынаміка флоры мохападобных. асаблівасці іх эколага-цэнатычнага размеркавання і геагр. пашырэння (Г. Ф. Рыкоўскі). Створана брыятэка з 5 тыс. узораў мохападобных.
Г. Ф. Рыкоўскі. БРЫЯЭРЫТРАФГЛУМ (Bryoerythrophyllum), род брыевых імхоў сям. трыхастомавых. Вядома каля 40, пераважна высакагорных, відаў, пашыраных у гарах паўд.-ўсх. Азіі і трапічных Андах. У СССР 5 відаў. На Беларусі ў лясах на глебе (часцей вапняковай), камянях трапляецца Б. к р ы в а д з ю б к а в ы (В. recurvirostre). Спараносіць летам.
Аднадомная лістасцябловая расліна. Дзярнінкі мяккія, чырванавата-бурыя, радзей зялёныя, знізу лямцавыя. Сцябло 0,5—7 см выш„ простае ці разгалінаванае. Лісце падоўжана-ланцэтнае, уверсе зубчастае. з простай жылкай, сухое кучаравае. Каробачка на чырвонай ножцы да 1.5 см выш., ад эліпсападобнай да цыліндрычнай. Вечка з кароткай крывой або доўгай прамой дзюбкай. Залежна ад месца росту марфалогія зменлівая.
БРЭДНА, возера ў Расонскім р-пе, у бас. р. Свольна. Пл. 0,28 км2. Даўж. 0.7 км, найб. шыр. 0,6 км, найб. глыб. 4,7 м, сярэдняя 1,9 м. Аб’ём вады 0,54 млн. м3. Вадазбор (0,33 км2) буйпаўзгорысты, на Пн нізінны, увесь пад лесам.
Катлавіна рэшткавага тыпу, круглаватая. Схілы на ПдЗ і 3 выш. да 20 м, на ПдУ і У 8—10 м, стромкія. на Пн нізкія. пясчаныя, укрытыя хваёвым лесам. Берагавая лінія (даўж. 2.3 км) слабазвілістая. Берагі выш. да 0,5 м, на Пд. 3 і Пн тарфяныя, на У і ПдЗ пясчаныя, параслі хмызняком. Дно сподкападобнай формы, глыбіні ад берага паступова парастаюць да цэнтра. Прыбярэжная ч. выслана пяском і апясчаненым ілам, астатняя —■ высокаарган. тонкадэтрытавым сапрапелем таўшчынёй да 2.9 м. Мінералізацыя вады менш за 30 мг/л. празрыстасць да дна. Мезатрофнае. бяссцёкавае. Арганічнае жыццё развіта слаба. Дно возера ўкрыта імхамі. Водзяцца акунь, шчупак, плотка, краснапёрка. В. П. Уласаў.
БРЭДНІК. вярба казіная (Salix caprea), дрэва з роду вярба сям. вярбовых. Mae вял. арэал пашырэнпя ў Еўропе і Цэнтр. Азіі — на Пн да арктычнай Скандынавіі, на У да Сахаліна; у СССР — у Еўрап. ч„ на Каўказе, у Зах. Сібіры; на Беларусі
Брыяэрытрафілум крывадзюбкавы: 1 — агульны выгляд расліны; 2—ліст.
Брэйдлерыя дугападобная: і—частка
расліны з каробачкай; 2 — ліст.
вае ў чэрвені. Размнажаецца пасенН8М і парасткамі. Дубільная, фарбавальная, дэкар. і лек. (жарапаніжальпы, вяжучы, гемастатычны сродак) расліна, мае гліказід саліцын (да 5%), таніды (да 13 %). 3 лек. мэтай выкарыстоўваецца Kapa (збіраюць у маі — ліп.). Ранні меданос. Драўніна ідзе на буд-ва, для сталярных вырабаў. Аблісцелыя галінкі — добры корм для жывёлы. Скарыстоўваецца як прышчэпа для вывядзення ніцых дрэвападобных форм. Прыдатны для замацавання берагоў.
Двухдомнае дрэва выш. 5—10 м, пад уплывам знешніх фактараў іншы раз расце кустом. Кара гладкая, зеленаваташэрая, на смак салодка-вяжучая. Лісце шчыльнае, авальнае або яйцападобнае, з нераўнамерна-зубчастым краем, зверху маршчакаватае, знізу шэралямцавае, распускаецца пазней за кветкі. Кветкавыя пупышкі буйныя, чырванавата-бурыя, голыя, бліскучыя. Каташкі густыя, шматлікія, з лісцікамі каля асновы, тычынкавыя сядзячыя, песцікавыя на кароткіх ножках, распускаюцца раней за лісце. Плод — каробачка. Расце хутка. Марозаўстойлівая, малапатрабавальная да ўрадлівасці і вільготнасці глебы расліна. I. П. Мазан.
БРЭЙДЛЁРЫЯ (Breidleria), род брыевых імхоў сям. гіпнавых. Вядомы 3 віды, пашыраныя выключна ва ўмеранай зоне Паўн. паўшар’я. У СССР 2 вільгацялюбныя віды. Другасныя кампаненты фітацэнозаў. На Беларусі Б. дугападобная (В. arcuata) расце на глебе і камянях па сырых лугах. балотах, у лясах па ўсёй тэр. Дзярнінкі зялёныя або карычняватыя, бліскучыя. Сцяблы да 10 см даўж., ляжачыя ці прамастойныя, кусцістаці перыстаразгалінаваныя. Лісце яйцападобпаланцэтнае, серпападобнаабо кручкаватавыгнутае, суцэльнакрайняе, жылка двайная кароткая. Каробачка на пурпуровай ножцы да 4 см
Брэднік: 1 — форма кроны; 2 — кара; 3 — галінка з тычынкавымі кветкамі; 4 — галінка з песцікавымі кветкамі; 5 — галінка з лісцем; 6—галінка з пладамі; 7 — песцікавая кветка: 8 — тычынкавая кветка; 9— плод.
даўж., падоўжана-яйцападобная ці цыліндрычная. Вечка канічнае з дзюбкай. Спараносіць летам. Радзей на забалочаных лугах, уздоўж ручаёў і рэчак трапляецца Б. л у г ав а я (В. pratensis). г. Ф. Рыкоўскі. БРЭКЧЫЯ (італьян. breccia), сцэментаваная буйнаабломкавая горная парода, складзеная з вуглаватых абломкаў розных горных парод і мінералаў памерам больш за 10 мм. Бываюць складзеныя з абломкаў адной ці некалькіх розных парод. Вылучаюць Б. глыбавыя (пераважае памер абломкаў больш за 1000 мм), буйна-, сярэдне-, дробнаабломкавыя (1000—100 мм) і буйна-, сярэднеі драбнашчэбневыя (100—10 мм). Утвараюцца Б. пад уздзеяннем экзагенных, эндагенных і тэктанічных геал. працэсаў. Паводле генетычнай адзнакі адрозніваюць Б. асадкавыя, карставыя, хім., вулканагенныя, тэктанічныя. Асадкавыя Б. ўтвараюцца пры пахаванні і цэментацыі абломкавага матэрыялу раней намножаных асадкаў пад новымі асадкамі (на Беларусі шырока прадстаўлены ў карбанатных пародах палеазою і мезазою); Б. карставыя — пры абвалах парод пласта-карставых поласцей (развіты ў сярэднедэвонскіх даламітах каля Віцебска, у верхнедэвонскіх міжсалявых даламітах Прыпяцкага прагіну); Б. хімічныя — пры хім. зменах горных парод, якія суправаджаюцца зменай аб’ёму, часцей за ўсё пры гідратацыі ангідрыту (развіты на значнай ч. Беларусі ў зоне пашырэння сярэдпедэвонскіх гіпсаў і ангідрытаў). Б. вулканагенныя — вынік наземнай і падводнай вулканічнай дзейнасці. Часта трапляюцца ў абласцях развіцця вендскага (на ПдЗ Беларусі) і дэвонскага (на У Прыпяцкага прагіну) вулканізму і прадстаўлены туфаі лавабрэкчыямі. Б. тэктанічныя ўтвараюцца ад разбурэння горных парод, якія складаюць OnoKi зямной кары ўздоўж плоскасці тэктанічнага парушэння (развіты ў Прыпяцкім прагіне). л. Ф. Гуліс. БРЭМІЯ (Bremia), род ааміцэтавых грыбоў сям, перанаспоравых. Вядома болып за 10 відаў, пашыраных у Еўразіі і Амерыцы. У СССР, у т. л. на Беларусі, найб. вядома Б. л а т уковая (В. lactucae). Паразіт. Развіваецца на многіх раслінах сям. складанакветных. Выклікае плямістасць, карлікавасць, дэфармацыю раслін.
Міцэлій разгалінаваны, міжклетачны, з булаваабо шарападобнымі гаўсторыямі. Канідыяносцы дрэвападобнаразгалінаваныя, у верхняй ч. з плоскімі пласцінкамі, на якіх знаходзяцца па 2— 8 зубчыкаў з канідыямі; утвараюць белаваты або шараваты налёт. Канідыі
амаль шарападобныя, на верхавінцы з маленькім бугарком. Ааспоры (споры, якія зімуюць, узнікаюць у выніку полавага працэсу) шарападобныя, з тонкай жаўтавата-карычневай. празрыстай, гладкай ці злёгку бародаўчатай абалонкай.