Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Цікавыя экспанаты і грунтоўныя звесткі аб прыродзе Б. в. сабраны ў Брэсцкім абл. краязнаўчым музеі, Бел. дзярж. музеі сацыяліст. пераўтварэння Палесся ў ІІінску, музеі прыроды «Белавежская пушча» ў Камянецкім р-не, Баранавіцкім, Лунінецкім і Столінскім краязнаўчых музеях (гл. адпаведныя артыкулы).
Літ.: Рашевскнй Н. А. Брестская область Белорусской ССР.— 2 нзд.— Мн., 1975; Прнрода н населенне Бреотской областн: Сб. статей.—• Л., 1976.
Т. А. Раманава.
БРЭСЦКАЯ ГРУПА АЗЁР, у Брэсцнім р-не, у бас. Буга. Уключае 7 азёр, якія ўтвараюць вузкую палосу, выцягнутую з Пн на Пд паралельна Буту: Белае возера, Селяхінскае возера, Рагазнянскае возера, Мяднянскае возера, Тайнае возера, Страдзецкае возера, Чорнае возера. Агульная пл. 2,02 км2. Аб’ём воднай масы 6 млн. м3. Усе азёры праточныя. Белае і Рагазняскае злучаны пратокай з Чорным воз., Селяхінскае і Тайнае маюць сцёк у Буг, Бе-
лае, Чорнае і Рагазнянскае — у Серадовую Рэчку, Мяднянскае і Страдзецкае — у р. Спанаўка.
Вадазбор у межах Брэсцкага Палесся з абс. выш. 140—150 м, складзены з сярэднезярністых, месцамі флювіягляцыяльных пылаватых пяскоў дняпроўскага зледзянення. На ПдУ ад Б. г. а. азёрныя і марэнныя адклады. Забалочаныя паніжэнні — лагчыны сцёку ледавіковых водаў і стараж. азёрныя катлавіны — часта заняты балотнымі масівамі нізіннага тыпу. Рэльеф ускладняецца дзюнамі адноснай выш. да 10 м з асіметрычнымі схіламі; некаторыя з іх выцягнуты на 5—6 км і ўтвараюць дзюнпыя грады. Воз. Тайнае належыць да тыпу азёр-разліваў з плоскай катлавінай і невял. глыбінямі, астатнія суфазійнакарставыя, для іх характэрны невял. памеры, вузкая літараль і хуткае нарастанпе глыбінь (да 21,5 м у воз. Белае). Характэрна слабая зарастальнасць азёр: каля берагоў асобныя ўчасткі трыснягу, чароту, у воз. Рагазнянскае гарлачык і гарлачык жоўты, рдзесты 'бліскучы і плывучы. Мінералізацыя да 200 мг/л. Азёры размешчаны ў зоне інтэнсіўнай меліярацыі балот і забалочаных зямель, некаторыя з іх злучаны каналамі з балотамі, таму празрыстасць вады невял. (да 1,7 м) і высокая колернасць. Іхтыяфауна ляшчова-акунёва-шчупаковая і карасёвая (воз. Тайнае). Азёры ўваходзяць у зону адпачынку Брэста.
Л. Б. Наеуменка.
БРЭСЦКАЯ ЗАНАЛЬНАЯ ГІДРАМЕТЭАРАЛАГІЧНАЯ АБСЕРВАТОРЫЯ Беларускага р э с п у бліканскага ўпраўлення па гідраметэаралогіі і к а н тролю прыроднага а с я р о дд з я. Заснавана ў 1969 у Брэсце на базе аб’яднанага гідраметэабюро Брэст (уключала з 1960 гідраметэаралагічную і аэралагічную станцыю). Складаецца з аддзелаў гідраметэаралагічнага абслутоўвання нар, гаспадаркі, назіранняў (групы метэаназіранняў, тэмпературна-ветравога зандзіравання атмасферы і радыёлакацыйных назіранняў), гідралогіі; лабараторыі па кантролю забруджвання атмасферы; тэхн. падраздзяленняў сувязі і рамонту прылад. Кіруе замацаванымі за абсерваторыяй 6 метэаралагічпымі станцыямі, 34 гідралагічнымі пастамі, інспектуе аграметэаралагічныя назіранні. Займаецца аграметэаралагічнымі і метэаралагічнымі назіраннямі ў раёне Брэста, гідралагічнымі назіраннямі
Галоўны корпус Брэсцкай занальнап гідраметэаралагічнай абеерваторыі.
ў бас. Буга, тэмпературна-ветравым зандзіраваннем атмасферы і радыёлакацыйнымі назіраннямі, стацыянарнымі назіраннямі за забруджваннем атмасферы ў Брэсце і экспедыцыйнымі ў гарадах вобласці, назіраннямі за забруджваннем паверхневых водаў Брэсцкай вобл., адбірае пробы глеб у ваколіцах Брэста для вывучэння іх забруджвання. Забяспечвае парт., сав. і гасп. ўстановы і насельніцтва бягучай інфармацыяй аб стане надвор’я, аграметэаралагічных умовах, прагнозамі, а таксама папярэджаннямі, рэкамендацыямі і кансультацыямі аб небяспечных метэаралагічных і гідралагічных з’явах, інфармацыяй аб узроўнях забруджанасці навакольнага асяроддзя і даведачнымі матэрыяламі па гідраметэаралагічнаму рэжыму. Пра метэаралагічныя назіранні гл. ў арт. Брэсцкая метэаралагічная станцыя.
Абсерваторыя абагульняе і рыхтуе да друку матэрыялы гідралагічных назіранняў па бас. Буга, вядзе прапаганду гідралагічных і метэаралагічных ведаў, а таксама ведаў па ахове прыроды. Праводзіць метадычнае кіраўніцтва работай метэаралагічных станцый па аграметэаралагічнаму абслугоўванню нар. гаспадаркі і насельніцтва вобласці. Арганізуе калгасна-саўгасныя метэаралагічныя пасты. Удзельнічае ў даследаваннях і экспедыцыйных работах па вывучэнню гідраметэаралагічнага і аграметэаралагічнага рэжыму вобласці, сумесна з прамысл. прадпрыемствамі — у ахове атм. паветра ад забруджвання. С. С. Дубовік. БРЭСЦКАЯ МЕТЭАРАЛАГІЧНАЯ СТАНЦЫЯ, МС Б р э с т, на паўн. ускраіне Брэста. Засн. ў 1834. 3 1888 працуе па праграме метэастанцый 2-га разраду, з 1969 у складзе Брэсцкай занальнай гідраметэаралагічнай абсерваторыі. Матэрыялы пазіранняў паказальныя для тэр. на 25—35 км вакол станцыі (найважнейшыя сярэднемесячныя і сярэднегадавыя метэаралагічныя паказчыкі гл. ў табл.). Працягласць перыяду з сярэднясутачнымі т-рамі вышэй за 0 °C 260 сут, вегет. перыяд 208 сут, безмарозны 174 сут. Апошні замаразак у паветры ў сярэднім 22 крас., першы — 14 кастрычніка. Сярэднямесячная т-ра паветра ў студз. ад 1,9 (1975) да —14,8 °C (1893), у ліп. ад 16.2 (1962) да 21,4 °C (1959). Гадавы абс. мінімум т-ры паветра ніжэй за —31 °C і абс. максімум болып за 36 °C назіраецца не часцей аднаго разу ў 20 гадоў. Сярэдняя т-ра паверхні глебы зімой да —5 °C; раз у 20—30 гадоў апускаецца да —42 °C. Раз у 10 гадоў выпадае больш за 660 мм ападкаў. У асобныя засушлівыя гады выпадае пе болып за 380 мм ападкаў. Сярэдняя макс. выш. снегавога покрыва за зіму 13 см, у асобныя гады да 38 см. Вільготных дзёп (з адноснай віль-
готнасцю >80 %) за год 113, сухіх (з вільготнасцю за адзін з тэрмінаў назірання ^30%)—9. Сярэдняя колькасць сутак з мяцеліцай за год 14, макс.—28, з туманам адпаведна 45 і 68, з навальніцай 30 і 42, з градам 2 і 7. За год у сярэднім бывае 13 сут з галалёдам і 12 сут з шэранеВЫМІ з’явамі. 3. X. Таўціева.
БРЭСЦКАЯ ПАЛЯЎШЧА-РЫБАЛОЎНАЯ ГАСПАДАРКА. Створана ў 1977 у Брэсцкім р-не. Пл. (1981) 30,5 тыс, га, у т. л. пад лесам 14,5 тыс. га. Пераважаюць лясы шыракалістыя і хвойныя. Рэльеф раўнінны. На тэр. гаспадаркі воз. Селяхінскае, зарыбленае карпам і карасём, ёсць лешч, шчупак, акунь, плотка. Паляўнічыя ўгоддзі для асн. прамысл. відаў сярэдняй якасці (3—4-ы класы банітэту). Водзяцца лось (каля 30 асобін), дзік (каляЗО), казуля (40), чырвоны ліс (каля 50), вавёрка (60), заяц-русак (180), тхор (каля 20), андатра (каля 70), шэрая курапатка (каля 80), цецярук (каля 70 асобін). Вядуцца работы па ахове і ўзнаўленню паляўнічай фауны і лесаўпарадкаванню. Дом паляўнічага і рыбалова, лодачная база.
I. А. Пастноў. БРЭСЦКАЯ УПАДЗІНА, усх. частка Падляска-Брэсцкай упадзіпы, размешчаная на ПдЗ Беларусі; тэктанічная структура Усх.-Еўрап. платформы. Даўж. ўпадзіны на тэр. Беларусі 160 км, шыр. ад 80 да 130 км, распасціранне субшыротнае. Уздоўж разломаў мяжуе на Пн з Бел. антэклізай, на Пд з Лукаўска-Ратпаўскім
выступам. ыа У з Палескай седлавінаю. На 3 адкрытая ў Падляскую ўпадзіну (на тэр. ПНР). Б. ў. вызначаецца апусканнем крышт. фундамента (да глыб. 1,6—1,9 км) і паверхняў пашыраных у яе межах верхнепратэразойскіх, ніжнепалеазойскіх (кембрый, ардовік), сілурыйскіх і ніжнедэвонскіх адкладаў. Ва ўпадзіне па паверхні крышт. фундамента, верхнепратэразойскіх, ніжнепалеазойскіх, сілурыйскіх і ніжнедэвопскіх адкладаў вылучаюцца структуры 2-га парадку — вял. блокі паўн.-ўсх. распасцірання, якія сучляняюцца па разрыўных парушэннях у фундаменце і нізах платформавай тоўшчы. Па паверхнях верхнепратэразойскіх, ніжнеі сярэднепалеазойскіх адкладаў выяўле-
У аддзеле прыроды Брэсцкага абласпога краязнаўчага музея.
БРЭС 343 ны асобныя пакатыя брахіантыкліналі і структурныя насы, месцараспалажэнне якіх супадае са слабапрыўзнятымі лакальнымі блокамі фундамента. Важная асаблівасць Б. у.—пашырэнне сярод адкладаў венду вулканагенных (эфузіўных і піракластычных) парод (ратайчыцкая світа валынскай серыі) пераважна асноўнага (базальты, базальтавыя парфіры) саставу.
Упадзіна як самаст. структура фарміравалася ў раннім палеазоі, сілуры і раннім дэвоне. Ад сярэдняга дэвону да ранняпермскай эпохі ўключна плошчы Б. у. і сумежных з ёю інш. тэктанічных структур былі ч. сушы, на якой адбываліся працэсы дэнудацыі. 3 позняй nepMi пачаўся новы этап апускання тэр. ўпадзіны, які працягваўся з перапынкамі ў мезазоі, палеагене і неагене. Гэта абумовіла пашырэнне ў яе межах тоўшчы меза-кайназойскіх (пераважна верхняюрскіх і верхнемелавых) адкладаў. Адначасова апускаліся значныя плошчы і ў прылеглых раёнах Бел. антэклізы, Палескай седлавіны і інш. сумежных структур, якія разам з Б. у. былі ўскраіннай ч. Мазавецка-Люблінскай мульды. 3 верхнепратэразойскімі вулканагеннымі пародамі ўпадзіны могуць быць звязаны металічныя руды. У неагенавых адкладах выяўлепы бурыя вугалі (Кобрынскі, Пружанскі і інш. р-ны). 3. А. Гарэлік. БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ КРАЯЗНАУЧЫ МУЗЁЙ. Засн, ў 1950, адкрыты для наведвання ў 1957. У 1981 у музеі аддзелы: прыроды, гісторыі дасав. перыяду, гісторыі сав. перыяду; 59600 экспанатаў; пл. экспазіцыі 872 м2. У аддзеле прыроды (пл. экспазіцыі 218,1 м2) раздзелы: фізіка-геагр. характарыстыка вобласці;
1
11
III 1 IV
V 1 VI
VII
V111 1
IX
X
X! 1
хп 1 Л*
Метэаралагічныя паказчыкі за перыяд назірапня па Брэсцкай метэаралагічнай станцыі
Тэмпература паветра, °C сярэднясутачная абсалютны мінімум абсалютны максімум
—4,4
—36
10
-3,6
—30
11
0,6
—25
24
7,3
-15 31
14,2
—4
34
17,0 1 36
18,8
5
37
17,6 2 37
13.4
—2
32
7.7
-18 28
2,4 -21
25
-2,2
-26
14
7,4
-36
37
Тэмпература паверхні глебы, °C
сярэднясутачная
-5
-4
1
8
17
21
22
20
14
8
2
—2
8
абсалютны мінімум
—42
—34
—28
-16
—6
0
4
1
—4
-18
-21
-28
-42
Сярэдняя тэмпература глебы, °C на глыбіні
0,2 м
0,2
—0,3
1,2
6,9
13,2
18,2
19,9
18,9
14,4
9,4
4,1
1,о
8,9
0,8 м
2,2
1,5
1,9
5,6
10,9
14,9
17,2
17,4
14,9
10,8
6,9
3,6
9,0
3,2 м
7Д
6,0
5,2
5,2
6,6
8,6
10,7
12,1
12,6
11,9
10,5
8,7
8,8
Сярэдняя скорасць ветРУ, м/с
4,0
4,0
4,2
3,5
3,2
3,1
3,0
2,9
2,9
3,2
3,8
3,8
3,5
Сярэдняя кольнасць сутак са скорасцю ветру 15 м/с і болып