Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Ф. Ф. Бурак, М. С. Кічкі/на, Г. П. Рудава, М. Ф. Янюк.
ЛАНДШАФТЫ БРЭСЦКАГА РАЁНА
X' Астрамечав^
"'Лышчыцы
ял.Матыкалы
БРЭСТ
Мухавец
6
Леплеўка
(амачова
Шыкелі
шоука
Аўтар: Н.К.Нліцунова
о о
Цэнтр раёна
Цэнтры сельсаветаў
I Унікальны ўчастак лесу
£ Дрэвы рэдкіх парод-помнікі прыроды
А атмасфернага паветра ■ атмасферных ападнаў • паверхневых водаў
I глеб
Пуннты назірання за станам забруджанасці
Страдзеч
\<Вял.^
'Радванічы
/^'^.Знаменка
21 ° -L
МяЭнянскія ‘А астраўныя ельнікі
БУГ, 3 a х о д н і Б у г, рака ў СССР і ПНР, упадае ў Загжынскае вадасх. на р. Нараў (да 1962 Б. лічыўся прытокам Віслы). Даўж. 772 км, у межах СССР 548 км (у БССР 154 км), у сярэднім цячэнні на значны.м працягу пагранічная. Пачынаецца на зах. схілах Падольскага ўзв. каля в. Верхабуж Золачаўскага р-на Львоўскай вобл. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 %о. Асн. прытокі: Луга (УССР), Капаёўка, Мухавец, Лясная, Пульва (БССР), Нужац — справа, Рата, Уладаўка, Кшна, Лівец (ПНР) — злева.
Пл. вадазбору 39,4 тыс. км2 (у СССР 20,1 тыс. км, у т. л. ў БССР каля 10,4 тыс. км2); паўд. ч. на Падольскім узв., зах.— у межах Люблінскага ўзв., усх.— на Брэсцкім Палессі і Прыбугскай раўніне, паўн.— на Мазавецка-Падляскай нізіне. Грунты пясчаныя, супясчаныя, у верхняй ч. і на ўзвышшах сугліністыя. Шмат азёр, найб. Свіцязьскае, Пулямецкае, Лукі (УССР), Арэхаўскае і Олтушскае (на Беларусі). У верхнім цячэнні (да ўпадзення р. Уладаўка) даліна выразная, шыр. 1 км, месцамі 2—3 км. Пойма вузкая, перарывістая, часта парэзаная старыцамі. Рэчышча звілістае, шыр. ракі ў межань ад 5—10 да 40— 50 м. Ў сярэднім цячэнні (да ўпадзення р. Мухавец) Б. выходзіць на раўніну. Даліна шыр. 3—4 км. Пойма нізкая, шырокая, часта зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Шыр. ракі 50—75 м. На ніжнім участку даліна выразная, шыр. 1—1,5 км. Пойма вузкая, часта перарывістая. Шыр. ракі 50—75 м, на асобных участках 200—300 м.
На веснавы перыяд прыпадае 30— 35 %, летне-асенні 45—50 % гадавога сцёку. Веснавое разводдзе (працягласць 1—2 мес) у сярэднім у пач. сакавіка. найб. ўзровень разводдзя ад 3 да 6 м. У верхнім цячэнні ракі паводкі часам перавышаюць разводдзе. Летам і ўвосень назіраюцца дажджавыя паводкі. зімой мяшаныя (ад раставання снегу пры адлігах і ад дажджоў). Межань кароткая, перарывістая. Замярзае ў канцы снеж., крыгалом у 2-й пал. сакавіка. Сярэднегадавы расход вады на мяжы УССР і БССР каля 50 м3/с, пры выхадзе за мяжу БССР 100 м3/е (найб. адпаведна каля 1200 м3/с і 1600 м3/с, найменшы 6 м3/с і 9 м3/с), каля г. Вышкаў (ПНР) 127 м3/с. Б. злучаны (праз Мухавец. ДняпроўскаБугскі канал і р. Піна) з Прыпяццю, праз Нараў (яго прыток р. Бебжа, р. Нета, Аўгустоўскі канал) з р. Чорная Ганча, прытокам Нёмана. Суднаходства ў ніжнім цячэнні. На рацэ г. Буск, Каменка-Бугская, Чырванаград, Сакаль, Брэст (порт). Іл. гл. на ўклейцы. в. в. Дрозд.
«БУГ», санаторый у Жабінкаўскім р-не, за 30 км ад Брэста, 7 км ад чыг. ст. Жабінка. Размешчаны ў хваёвым лесе, па маляўнічым беразе
р. Мухавец. Адкрыты ў 1977. Да 1982 працаваў як дом адпачынку.
БУГАЙ ВЯЛІКІ (Botaurus stellaris), птушка сям. чаплевых атр. буслападобных. Пашырана ў Еўразіі, Амерыцы, Афрыцы. На Беларусі рэдкі пералётны від, колькасць якога скарачаецца. Трапляецца ўсюды, часцей на Палессі. Нар. назвы бухала, бугай, вадзяны бык, гібейла. Корміцца дробнай рыбай, жабамі, воднымі беспазваночнымі. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Для захавання віду ў БССР неабходна арганізацыя запаведных участкаў у месцах пашырэыня гэтай птушкі.
Даўж. цела 60—70 см, маса каля 1,7 кг. Галава вялікая, дзюба масіўная, доўгая, вострая. Шыя доўгая і тоўстая. Апярэнне рыжа-бурае з густымі плямамі. Ногі 1 дзюба зеленавата-жоўтыя. Прылятае ў крас. Гняздуецца асобнымі парамі на забалочаных берагах азёр, сажалак, рачных заліваў, у плаўнях, зарасніках чароту, трыснягу 1 асакі. Нясе 3—5 буравата-аліўкавых яец. Тэрмін наседжвання 21—23 сут. Птушаняты вылятаюць у чэрвені. Спосаб жыцця скрытны, пераважна начны. Палёт хуткі, лёгкі. узлёт вертыкальны, нязграбны. Голас самца вясною — адрывістыя, басістыя гукі, якія нагадваюць рыканне бугая (адсюль назва). у інш. час — грубае «каў». Адлятае ў верасні.
БУГАЙ МАЛБІ (Ixobrychus minutus), птушка сям. чаплевых атр. буслападобных. Пашырана ў Еўропе, Азіі, Афрыцы, Паўд. Аўстраліі, на астравах Новай Зеландыі, у СССР на Пд ад Ленінграда. На Беларусі нешматлікі, ёсць усюды, найб. на Палессі. Нар. назвы малы бугайчык, ваўчок, лазнюга, малы гібялюйчык. Пералётная птушка. Жыве на балотах, у зарасніках па берагах вадаёмаў. Корміцца дробнай рыбай, жабамі, вадзянымі насякомымі.
Даўж. цела 32—39 см, маса 130— 170 г. Цела сплюшчапае з бакоў. Апя; рэнне на галаве і спіне чорнае, шыя і грудзі вохрыстыя, брушка белаватае, крылы ружавата-жоўтыя з чорнымі канцамі. У самкі спіна бураватая. Дзюба доўгая. роўная, вострая. Ногі доўгія, зялёныя. Прылятае ў красавіку. Гняздуецца парамі. Гнёзды конусападобныя, невысока над вадой на сцяблах чароту. трыснягу, галінах вербняку. Нясе ў маі 5—7 белых з зеленаватым адценнем яец. Жыве скрытна. актыўны пераважна ноччу. Голас самца вясною — глухое, адрывістае «пумб... пумб», ў інш. час рэзкае, хуткае «ке — ке — ке». Адлятае ў вер.— пач. кастрычніка.
БУГЛАСОІД (Buglossoides), род аднагадовых травяністых раслін сям. бурачнікавых. Вядома каля 100 відаў, пашыраных амаль па ўсім зямным шары. У СССР 4 віды, з іх на Беларусі Б. палявы (В. arvensis). Расце на папарах, засмечаных мясцінах, у пасевах, ярах. Цвіце ў маі — чэрвені. Пустазелле.
Расліна выш. 15—30 см. Сцяблы адзіночпыя, прамастойныя, простыя або ўверсе разгалінаваныя. Лісце шэра-зялёнае, тупаватае; прыкаранёвае 1 ніжняе сцябловае да асновы звужана ў чаранок, астатняе сядзячае, падоўжанае або падоўжана-ланцэтнае, каротказавостранае. Кветкі дробныя, белаватыя ці злёгку жаўтаватыя, з вузкай цыліндрычнай трубкай, на кароткіх кветаножках, у завітках. Плод з 4 яйцападобнатрохвугольных, бураватых. маршчакавата-бугрыстых арэшкаў. С. А. Дзмітрыева. БУГСКА-ПАЛЁСКАЯ ГЕАБАТАНІЧНАЯ АКРУГА п а д з о н ы ш ы р акаліста-хваёвых лясоў, на тэрыторыі Брэсцкай вобласці (гл. карту да арт. Геабатанічнае раяна-
Дом адпачынку «Буг».
Бугай вялікі.
Склад лясоў Бугска-Палескай геабатанічнай акругі
(% ад агулыіай плошчы лясоў акругі)
Ляспыя фармацыі
Геабатанічяыя р-ны
Усяго па акрузе
Бугска-
Прыпяцкі
Пінска-
Прыпяцкі
Хвойныя лясы
61,1
51,5
55,3
у т. л.
хваёвыя
60,2
49.6
53,8
яловыя
0,9
1,9
1,5
з іх хвойных балотных
1,4
5,8
4,1
Шыракалістыя лясы
6,0
5,7
5,8
у т. л.
дубовыя
5,3
4,7
4,9
ясянёвыя
0,2
0,7
0,5
грабовыя
0,5
0,3
0,4
Драбналістыя вытворныя лясы
12,2
13,5
13,0
у т. л. бародаўчатабярозавыя
11,5
12,9
12,4
асінавыя
0,7
0,6
0,6
Лісцевыя балотныя лясы
20,7
29,3
25,9
у т. л. чорнаальховыя
13,9
21,7
18,6
пушыстабярозавыя
6,8
7,6
7,3
еанне). Займае Брэсці;ае Палессе, паўд. ч. Прыбугскай раўніны, Загароддзе, зах. ч. Прыпяцкага Палесся.
Рэльеф пясчанагрывісты, сфарміраваны пад дзеяннем флювіягляцыяльных і алювіяльных водаў. Вял. забалочаныя паніжэнні чаргуюцца з пясчанымі дзюнамі. Пазбаўленыя расліннасці пясчаныя ўзгоркі развяваюцца ветрам. Найб. цёплы на Беларусі, умерана вільготны клімат (у культуры растуць і пладаносяць цеплалюбныя расліны — арэх грэцкі, абрыкос, шаўкоўніца белая). Сума ападкаў за год 520—640, за крас.— кастрычнік 390—420 мм. Сярэднегадавая т-ра паветра 6,6—7,3 °C. Сума актыўных т-р паветра вышэй за 10 °C 2400—2550 °C, Вегет. перыяд 197—208 сут, безмарозны 154—172, з устойлівым снегавым покрывам 49—69 сут. Каэфіцыент увільгатнення па Іванову за цёплы перыяд 0,8—0,82, На тэр. акругі рэкі Мухавец, Прыпяць з прытокамі Ясельда, Бобрык, Цна, Лань, Случ, Піна, Стыр, Гарынь, Сцвіга і інш. Поймы і даліны большасці з іх забалочаныя, водападзелы заняты балотнымі масівамі, унрытымі старой (пач. 20 ст.) і новай, пракладзенай у 1970-я г., меліярацыйнымі сеткамі. Частка рэк (Лань, Бобрык, Ясельда) каналізавана, многія балоты асушаны. Найб. каналы: Дняпроўска-Бугскі, Агінскі, Арэхаўскі, Белаазерскі. Глебы дзярнова-падзолістыя пясчаныя і супясчаныя, тарфяна-балотныя нізінныя. Пясчаныя глебы водна-ледавіковага паходжання малаўрадлівыя, укрыты хваёвымі лясамі. На правабярэжжы Прыпяці адзіны ў БССР вял. масіў болып урадлівых дзярновых перагнойна-карбанатных глеб. Сярэдняя лясістасць акругі 34 % (на Прыбугскай раўніне, Дняпроўска-Бугскім водападзеле, у міжрэччы Прыпяці і Сцвігі 10—15, на астатняй тэр. 35—50 %). Пераважаюць хваёвыя 1 шыракаліста-хваёвыя лясы. Значныя масівы складаюць лісцевыя лясы на нізінных балотах (гл. табл.). Шыракалістыя лясы трапляюцца ўчасткамі
на больш урадлівых марэнных глебах, сярод нізінных балот. У флоры акругі 37 відаў раслін. занесеных у Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Б.-П. г. а. ўключае 2 геабат. раёны.
Бугска-Прыпяцкі г е а б атапічны раён займае Брэсцкае Палессе, большую ч. Прыбутскай раўніны, Брэсцкую раўніну і Загароддзе. Уключае лясы Брэсцкага, Кобрынскага, Пінскага і часткова Івацэвіцкага лясгасаў (гл. адпаведныя арт.). Сярэдняя лясістасць 29 %. Найб. лясныя масівы ў міжрэччы Буга і Рыты на Брэсцкай раўніне (лясістасць 33,6 %), дзе пераважаюць кусцікава-зеленамошныя бары і шыракаліста-хваёвыя чарпічна-зеленалошныя лясы. На Загароддзі (лясістасць 24,8 %) асобныя ўчасткі шыракаліста-хваёвых лясоў і грабовых дуброў. На Пд ад ДняпроўскаБугскага канала суцэльны масіў забалочаных хваёвых і лісцевых лясоў. На Прыбугскай раўніне (лясістасць 9,7 %) ляеы раскіданы невял. плямамі. Хваёвыя і шыракаліста-хваёвыя лясы прадстаўлены тыпамі (у %): лішайнікава-верасовымі 31,4, бруснічна-імшыстымі 34,4, чарнічнымі 22,8, даўгамошнымі 7,5, балотнымі асаковымі і кусцікава-сфагнавымі 2,4 і інш. Сярод грабовых лясоў пераважаюць чарнічныя (56,9 %) з дамешкам хвоі, кіслічна-сніткавыя (20,1 %). Сярод чорнаалешнікаў найб. пашыраны асаковыя (38,3 %) і вятроўнікавыя (34,2 %). Большую ч. (67,6 %) пушыстабярозавых лясоў складаюць балотна-папарацевыя і асаковыя. Па паўн. ускраіне раёна праходзіць паўд. мяжа суцэльнага пашырэння елкі, за якой ельнікі трапляюцца толькі ў асобных месцах. У складзе вытворных бародаўчатабярозавых лясоў вызначаюцца даўгамошна-чарнічныя (43,9 %). Асінавых лясоў мала. Значныя плошчы займаюць нізінныя разнатраўна-гіпнава-асаковыя балоты і лугі. Асушаны і акультураны масіў Куцькава балота. He асушаны або часткова меліяраваны балоты Вялікі Лес, Дамашыцы. На тэр. раёна Радастаўскі батанічны заназнік, помнікі прыроды — Мядняпскія, Пажэжыпскія і Маларыцкія ельнікі, пажэжынскі дуб-волат, Кобрынскі, Высокаўскі (Камянецкі р-н) і Парэцкі паркі (пра ўсе гл. адпаведныя артыкулы).