Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Пінска-Прыпяцкі геабатанічны раён займае зах. ч. Прыпяцкага Палесся. Уключае лясы Ганцавіцкага, Давыд-Гарадоцкага, Лунінецкага, Мікашэвіцкага, Столінскага, Целяханскага, часткова Пінскага і Старобінскага лясгасаў (гл. адпаведныя арт.). Лясістасць 38 %. У паўн. ч. раёна, паміж рэкамі Ясельда і Случ, пушыстабярозавыя, чорна-
альховыя лясы, травяныя балоты з перавагаю буйнаасаковых асацыяцый чаргуюцца з хваёвымі і шыракаліста-хваёвымі лясамі. Асушаны і акультураны Аброўскае балота, Грычын, Панцялеева балота, Пушыцавае балота, Хварашчанскае балота. Часткова меліяраваны Галь, Жук, Нусташ-Дабралуцкае балота, Ржышча-Ллпкі, Саніза, не асушаны Падвялікі Мох. Вял. балотньі масіў (Вызанашчанскае балота, Сухое балота) належыць да гідралаг. заказніка Выганашчанскае. На Пд раёна, уздоўж Стыры, Прыпяці, у міжрэччы Гарыні, Маствы, Сцвігі вял. масівы алешнікаў, растуць хваёвыя лясы, часам з дамешкам дубу. Хваёвыя і шыракаліста-хваёвыя лясы прадстаўлены тыпамі (у %): бруснічна-
Бугласоід палявы: 1— агульны выгляд расліны; 2— кветка; 3— плод; 4— арэшак.
імшыстымі 30, чарнічнымі 27,4, лішайнікава-верасовымі 17,6, даўгамошнымі 11, балотнымі асаковаі кусцікава-сфагнавымі 11,7. Па паўн. ускраіне раёна праходзіць паўд. мяжа суцэльнага пашырэння елкі, за якой ельнікі трапляюцца толькі каля г. Столін, вёсак Гародна, Якша, Завішша. Дубровы пашыраны невял. ўчасткамі пераважна сярод нізінных балот і ў поймах рэк. У іх складзе вызпачаюцца тыпы (у %): чарнічныя 32,1, кіслічна-сніткавыя 26,6, арляковыя 15,1, папарацева-крапіўныя 8,8, вострыцавыя і поймавыя 17,4. Сярод ясянёвых лясоў большасць крапіўных, сніткавых і вятроўнікавых. Тыповыя хваёвыя, шыракаліста-хваёвыя і шыракалістыя лясы захаваліся ў Беражанскай лясной дачы і Сцесінскай лясной дачы. X складзе бародаўчатабярозавых лясоў даўгамошна-чарнічныя (45,8 %), злакавыя і кіслічна-сніткавыя (32,1 %) і іпш. Асінавыя лясы мала пашыраны. У цэнтр. ч. раёна, уздоўж Прыпяці, у нізоўях Ясельды, Бобрыка 1, Лані, у міжрэччы Прыпяці і Стыры лясоў амаль няма. Пашыраны нізінныя балоты і лугі з дамінаваннем асок, вострыцы, манніку. Буйныя балотныя масівы Дубнік, Гарадзішчанскае балота, Хольча складаюць Пінскія балоты. У пойме Прыпяці (ад вусця Бобрыка да г. Тураў) пераважаюць злакава-асаковыя, асакова-чаротніцавыя, воднаманнікавыя лугі з дамешкам шальніку трыпутнікавага, паручайніку шыракалістага, балотніцы балотнай, лотаці балотнай і інш. У выніку асушэння асаковыя, трысняговыя, хвашчовыя балоты змяняюцца асацыяцыямі з перавагаю пажарніпы непрыкметнай, метлюжкоў балотнага і лугавога, мятліцы гіганцкай; многія лугі акультураны. Пойма Гарыні характарызуецца буйнаі дробназлакавымі лугамі з дамешкам люцэрны хмелепадобнай, пералёту мнагалістага, чыны лугавой, рутвіцы рагатай, кашошып. На тэр. раёна Целяханская запаведна-паляўнічая гаспадарка, ландшафтны заказнік Белае, Борскі заказнік-журавіннік, Ялоўскі заказнік-жураеіннік, помнік прыроды — кажан-гарадоцкія дубы-ееліканы, кажан-гарадоцкая векавая ліпа, Манькавіцкі парк, ахоўваюцца ўчасткі карэльскай бярозы (Івацэвіцкі р-н),
Літ.: Юркевпч II. Д., Г е л ь тм а н В. С. Географня, тппологня н районнрованпе лесной растіітельностн Белорусспн.— Мн., 1965. В. С. Гел-ьтман. БУГСКА-ПРБІПЯЦКІ ГЕАБАТАНІЧНЫ РАЁН, гл. ў арт. Бугска-Палеская геабатанічная акруга.
БУГСКАЯ СВІТА (ад назвы р. Буг), 4-я знізу світа ніжняга кембрыю. Пашырана ў Брэсцкай вобл. (Брэсцкая ўпадзіна). Магутнасць у найб. поўных разрэзах да 100 м. Залягае на пясчаніках спанаўскай світы, перакрываецца з перарывам адкладамі камянецкай світы. Складзена ў ніжняй ч. з кварцавых пясчанікаў, у верхняй — з шэрых і светла-шэрых глін і гліністых алеўралітаў з вял. колькасцю ходаў ілаедаў і жаўлакамі жалезістых карбанатаў. Сярод арган. рэшткаў трапляюцца беззамковыя брахіяподы, фарамініферы, вял. гарызантальныя або вертыкальныя біягліфы. Намнажаліся адклады Б. с. ва ўмовах мелкаводнага эпікантынентальнага басейна.
БУДА (назва ад слова будынак), старадаўні тып прадпрыемства па атрыманню драўнянага вугалю і попелу. Размяшчалася ў лесе, звычайна мела выгляд высокага драўлянага будынка, у якім знаходзілася печ. Драўняны вугаль і попел выкарыстоўваліся для вытв-сці шкла, ганчарных вырабаў, паташу, пры выплаўцы жалеза. Б. садзейнічалі памяншэнню лясістасці. Каля іх узнікалі пункты, назвы многіх з іх паходзяць ад былых Б. (Буда, Будзішча і інш., на Беларусі каля 100).
БУДАВЁСЦЬ, рака, левы прыток Обалі (бас. Зах. Дзвіны) у Шумілінскім р-не. У верхнім цячэнні наз. Будавіца. Даўж. 23 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %о. Асн. прыток Чарніца (справа). У вярхоўі каналізаваная. Вадазбор (284 км2) у межах Полацкай ніз., пад лесам 11 %.
БУДАВЁСЦЬ, возера ў Шумілінскім р-не, у бас. р. Сечна. Пл. 3,41 км2. Даўж. 4,14 км, найб. шыр. 1,4 км, найб. глыб. 10,3 м, сярэдняя 4,7 м. Вадазбор (19,9 км2) дробнаўзгорысты і спадзістахвалісты, пераважна разараны.
Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з Пн на Пд. Схілы выш. да 20 м, на 3 стромкія, тэрасавыя, пад хмызняком, на У спадзістыя, разараныя. Берагавая лінія (даўж. 13,36 км) звілістая, утварае некалькі заліваў і паўастравоў. Берагі выш. 0,3—0,4 м, пясчаныя. Дно складанай будовы. Літараль пясчаная, глыбакаводная зона выслана крэменязёмістымі сапрапелямі. 5 астравоў. Эўтрофнае. Слабапраточнае: на Пн пратока ў воз. Княжно. Зарастае слаба, шыр. палосы расліннасці 20—40 м. Водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка. лінь, краснапёрка, верхаводка, сазан. На беразе в. Амбросавічы і Башні. М. I. Сукрысты.
БУДАВІЦА, назва р. Будавесць у верхнім цячэнні.
БУДА-ГРЗСКАЕ РАДОВІШЧА МЁЛУ, Б е л а е Б а л о т а, за 0,6 км
на Пд ад в. Буда-Грэская Слуцкага р-на. Паклад (трохблокавы адорвень) звязаны з тоўшчай ледавіковай марэны сожскага зледзянення. Разведаныя запасы 133 тыс. т. Мел белы, шаравата-белы камкаваты, з жаўлакамі крэменю. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—11 м, ускрышы 1—3 м. Радовішча абваднёнае. Мел прыдатны на вапнаванне кіслых глеб. Радовішча не эксплуатуецца.
В. М. Грушэцкі. БУДА-КАШАЛЁУСКІ ЛЯСГАС, на тэр. Буда-Кашалёўскага і Рэчыцкага р-наў. Арганізаваны ў 1936. 4 лясніцтвы. Пл. 34,6 тыс. га, у т. л. пад лесам 32,1 тыс. га (1.1.1978). Лясы 1-й (15,2 тыс. га) і 2-й (19,4 тыс. га) груп. Хваёвыя займаюць 54,6 %, дубовыя 19, альховыя 11,6, бярозавыя 8,4, яловыя 2,3, інш. 4,1 % укрытай лесам плошчы. Маладнякоў 64,1 %, сярэднеўзроставых 24,3, прыспяваючых 9,6, спелых лясоў 2 %. Агульны запас дрэвастою 3,65 млн. м3, у т. л. спелага 0,16 млн. м3, гадавы прырост драўніны 0,12 млн. м3. Сярэднія ўзрост лясоў 32 гады, банітэт 1,5, паўната 0,66. Штогод аб’ём лесасечнага фонду 40 тыс. м3, высечак догляду 26 тыс. м3, лесааднаўленне на пл. 180 га. На тэр. лясгаса вял. лясны масіў —• Буда-Кашалёўскія дубровы, помнік прыроды — Буда-Кашалёўскія дубы-волаты. в. М. Кіслякоў. БУДА-КАШАЛЁУСКІ РАЁН, на ПнУ Гомельскай вобл. Плошча 1,6 тыс. км2. Горад Буда-Кашалёва — цэнтр раёна; г. п. Уваравічы, 285 сельскіх нас. пунктаў, 21 сельсавет.
Паверхня раўнінная. Паўн,ўсх. ч. тэр. р-на ў межах Чачорскай раўніны, паўд.-зах.— у межах Гомельскага Палесся. Пераважныя выш. 135—145 м над узр. м., 45 % тэр. з абс. адзнакамі 140—150 м, 44 % — 130—140 м, 10 % — 120—130 м. Агульны нахіл тэр. з Пн на Пд. Найвышэйшы пункт (157,6 м) на Пн р-на, каля в. Анастасьеўка. Найменшая абс. адзнака на ПдЗ, у пойме Дняпра — 117 м над узр. мора.
Геалагічная будова і к арысныя выкапні. У тэктанічных
Возера Будавесць.
адносінах Б.-К. р. прымеркаваны да Прыпяцкага прагіну (Гарадоцка-Хацецкай ступені) і зах. схілу Варонежскай антэклізы. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту магутнасцю 7—70 м, ніжэй неагенавыя і палеагенавыя 10—35 м, мелавыя 50—120 м, юрскія 50—110 м, дэвонскія 220—1600 м, верхнепратэразойскія (венд 1 рыфей) 20-—50— 250 м адклады. Агульная магутнасць асадкавага чахла 800—2100 м. Пад ім на глыб. 650—800 м на У, 1000—2000 м на 3 ніжэй узр. м. пароды крышт. фундамента. 63 радовішчы торфу з агульнымі запасамі 12,6 млн. т, найб. балоты ■— Міхалёўскі торфамасгў, Караблішча; 3 радовішчы цэментных і тугаплаўкіх глін з агульнымі запасамі 79,1 млн. т. (Заранскае, Смычоўскае, Яснапалянскае); 6 радовішчаў глін для грубай керамікі з агульнымі запасамі 1,7 млн. м3 (Прасекі, Асобінаўскае, Шарыбаўскае, Елянецкае, Громаўскае і Ніўскае); Салаўёўскае і Уваравіцкае радовішчы пяску (пра кожнае радовішча гл. адпаведны артыкул).
К л і м а т. Б.-К. р. адносіцца да Гомельскага агракліматычнага раёна. Сярэдняя т-ра студз. — 7, ліп. 18,5 °C. Ападкаў 562 мм за год. Вегет. перыяд 193 сут. Метэаралагічныя паказчыкі гл. ў арт. Жлобінская метэаралагічная станцыя і Чачэрская метэаралагічная станцыя. Гідраграфія. Рэкі належаць да Прыпяцкага гідралагічнага раёна. Найб. Дняпро, правыя прытокі Сажа — Уза, Ліпа і Чачора. Густата натуральнай рачной сеткі 0,35 км/км2. Даўжыня меліярацыйных каналаў 7,4 тыс. км, у т. л. адрэгуляваных водапрыёмнікаў 128 км, магістральных і падвадных каналаў 557 км, рэгуляцыйных Kananay 460 км. Г л е б ы адносяцца да Кіраўска-Кармянска-Гомельскага аграглебавага падраёна. Глебы с.-г. угоддзяў (у %): дзярнова-падзолістыя 35,4, дзярнова-падзолістыя забалочаныя 39,9, дзярнова-карбанатныя забалочаныя 13, поймавыя (алювіяльныя) 4,1, тарфяна-балотныя 7,6; паводле мех. складу (у %) ■ сугліністыя 39, супясчаныя 39,8, пясчаныя 13,6, тарфяныя 7,6. Плоскасная эрозія на 5,6 % пл. ворных зямель, у т. л. на 0,6 % сярэдняя і моцная. Раслінны і жывёльны св ет. Расліннасць. належыць да Палеска-Прыдняпроўскай геабатанічнай акругі. Лугі невял. ўчасткамі, агульная пл. 40 502 га.
Сухадолы займаюць 9,5 %, нізінныя 77,9 %, заліўныя 12,6 %, пераважна ў поймах рэк. Пад лясамі, якія адносяцца да падзоны шыракаліста-хваёвых лясоў, 20 % тэр. раёна. Лясныя масівы пл. каля 120 км2 у асноўным на 3 р-на, па надпоймавай тэрасе Дняпра (Борхаўская лясная дача). Друті масіў лесу (52 км2) цягнецца ад в. Курган да в. Факел. Каля БудаКашалёва лясы пл. 4—8 км2 выкарыстоўваюцца як месца адпачынку гараджан. Склад лясоў (у %): хваёвыя 54,7, яловыя 2,4, дубовыя 19, чорнаальховыя 11,6, бярозавыя 8,5 і інш. 39 % лясоў — штучныя насаджэнні. 63 балоты (належаць да Кармянска-Гомельскага тарфянога раёна) пл. 8606 га, з іх 8535 га нізінныя, 44 га вярховыя, 27 га пераходныя. Асн. балотныя масівы: Міхалёўскі торфамасіў, Караблішча, 3 паляўніча-прамысл. жывёл водзяцца лось, дзік, ліс, заяц-бяляк і заяц-русак, янотападобны сабака, вавёрка, чорны тхор, лясная куніца, воўк, рысь, выдра, андатра, крот.