• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    БУКАКВЁТНЫЯ (Fagales), парадак двухдольных раслін. Вядома 1 сям.— букавыя (па інш. класіфікацыях у парадак таксама ўключаюцца сям. бярозавыя і ляшчынавыя), 7—8 родаў, больш за 900 відаў, пашырапых амаль па ўсім зямыым шары, за выключэннем большай ч. Паўд. Амерыкі, трапічнай і Паўд. Афрыкі. У СССР 3 роды, 27 відаў, з іх на Беларусі 2 дзікарослыя і 16 інтрадукавапых відаў з родаў дуб і бук. Сярод Б. каштоўныя лесаўтваральныя і дэкар. пароды.
    Вечназялёныя і лістападныя дрэвы, радзей кусты, з чаргаваным або кальчаковым простым, перыстанервовым лісцем, з прылісткамі, якія ападаюць. Кветкі дробныя, аднаполыя, радзей двухполыя, у верхавінкавых коласа-, каташка-, гронкаабо шарападобных суквеццях; радзей адзіночныя. Гінецэй з 3 (2—9) глыбаказрослых пладалісцікаў. Завязь ніжняя, з 2 вісячымі семязародкамі. Плод — жолуд са скурыстым або цвёрдым каляплоднікам, заключаны звычайна ў дзеравяністую плюску. Насенне без эндасперма.
    Літ.: Порядок буковые (Fagales).— У кн.: Жнзнь растеннй. Т. 5. ч. 1. Цветковые растення. М., 1980; Т а х т ад ж я н А. Л. Снстема н фнлогеішя цветковых растеннй.— М.; Л., 1966. БУКАРКА, бухарка, л і с ц е в ы с л о н і к (Coenorrhinus pauxillus), насякомае сям. трубакрутаў атр. жукоў. Пашырана ў Зах. Еўропе, I pa­ne, Турцыі; у СССР — у Еўрап. частцы (акрамя Пн), Крыме, на Каўказе, у Прыморскім краі; у БССР — усюды. Небяспечны шкоднік пладо* вых культур.
    Бук лясны.
    Букашнік горны: 1— агульны выгляд расліны; 2— кветка; 3— плод.
    Буквіца лекавая: 1— агульны выгляд расліны; 2— кветка; 3— арэшак.
    Жукі (даўж. цела 1,8—3 мм) цёмнасінія, галаватрубка моцна выгнутая, Ho­ri чорныя. Лічынкі развіваюдца ў чаранках і парэнхіме лісця, выклікаюць іх ападанне. Асн. шкоду прыносяць жукі: вясною нраколваюць хабатком пупышкі і бутоны яблыні, грушы, слівы і інш., выядаюць завязь, тычынкі, маладое кволае лісце.
    БУКАШНІК (Jasione), род двухі шматгадовых травяністых раслін сям. званочкавых. Вядомы 20 відаў, пашыраных у Еўропе i М. Азіі. У СССР, у т. л. па Беларусі, 1 від — Б. горны (J. montana). Трапляецца па ўсёй тэрыторыі. Расце ў хваёвых лясах, уздоўж пясчаных дарог, на сухіх лугах. Цвіце ў чэрв.— вераспі. Нар. пазвы паўночнік, начаквет, пачнік. лясная скабіёза. Лек. (гемастатычны, мачагонны сродак) расліна, мае флаваноіды. інулін. 3 лек. мэтай выкарыстоўваюцца сцяблы, лісце, кветкі (збіраюцца ў чэрв.— ліп.).
    Двухгадовая расліна выш. 20—70 см з простым верацёнападобным коранем. Сцябло ўнізе густа ўкрыта шурпатым дробным кучаравым лінейна-ланцэтным лісцем. Кветкі дробныя, фіялетава-блакітныя, у шчыльнай верхавінкавай галоўцы. Плод — круглая каробачка. БУКВІЦА (Betonica), род шматгадовых травяністых раслін сям. ясноткавых. Вядома 30 відаў, пашыраных амаль па ўсім зямным шары, за выключэннем Антарктыды і Аўстраліі. У СССР 7 відаў, з іх на Беларусі 1 дзікарослы від — Б. лекавая (В. offi­cinalis, нар. назва златпік) і 2 інтрадукаваныя віды. Лек., дэкар. і меданосныя расліны.
    Сцябло простае або слабагалінастае. Лісце гародчата-пілаватае. Ніжняе лісце доўгачаранковае, звычайна ў прыкаранёвай разетцы. Кветкі ў коласападобных суквеццях; вяночак двухгубы, верхняя губа прамая, ніжняя адагнутая, глыбоватрохлопасцевая, з шырокай сярэдняп лопасцю; чашачка трубчаста-званочкавая, з завостранымі зубцамі. Плод — 4 арэшкі.
    Б. лекавая пашырана па ўсёй тэр. БССР. Расце ў шыракалістых і шэраальховых лясах. прыбярзжпых зараспіках хмызнякоў, на сухіх лугах, парослых кустамі. Цвіце ў чэрв.— верасні. Выш. 20—90 см. Сцяблы чатырохгранныя, адзіночныя, радзей 2—3, ад асновы ўздымаюцца або прамастойныя, валасістыя. Лісце падоўжана-яйцападобнае, з сэрцападобнай асновай і тупой верхавінкай. Лек. расліна (вяжучы, жаўцягонны, адхарквальны, кроваспыпяльны, ранагаючы сродак), мае розныя алкалоіды, эфірны алей, горкія і дубільныя рэчывы. Расліна з рэзкім, непрыемным пахам і горкім смакам. Выкарыстоўваюцца сцяблы, лісце, кветкі (збіраюць у чэрв.— жніўні).
    Інтрадукаваныя віды: Б. б у й накветная (В. macrantha. радзіма — Каўказ, Турцыя, Іран) выш. 40—80 см,
    з ружовымі вял. кветкамі, утварае нізкія курцінкі, цвіце на 2-і год у чэрв.— ліпені; Б. аблісцелая (В. foliosa, радзіма — Сярэдняя Азія) выш. 60— 100 см, з ружавата-ліловымі кветкамі, цвіце на 2-і год у ліп.— жніўні, лек. расліна (кроваспыняльны і нейратрофны сродак). Зімаўстойлівыя, непатрабавальныя да ўрадлівасці глебы расліны. Размнажаюцца дзяленнем кусцікаў і насеннем. Выкарыстоўваюцца ў адзіночных і групавых пасадках, у мінсбордэрах, бардзюрах, камяністых садзіках.
    A. М. Лярскг, Г. В. Пашына. БУКСБАУМІЯ (Buxbaumia), род брыевых імхоў сям. буксбауміевых. Вядомы 6 відаў. пашыраных у Еўразіі, Паўн. Амерыцы і Аўстраліі. У СССР 3 віды. На Беларусі Б. б я зл і с т а я (В. aphylla) трапляецца на сухой пясчанай, тарфяной ці перагнойнай незадзернаванай глебе, пераважна ў светлых хваёвых лясах, на адхонах ям. Спараносіць у канцы лета і восенню.
    Двухдомная дробная расліна са шматгадовай пратанемай, аднагадовым кароткім сцяблом (да 1 мм даўж.) і рэдукаваным лісцем. Каробачка на чырванавата-бурай бародаўчатай ножцы (0,5— 2 см), буйная (да 6 мм даўж. і 4 мм шыр.), плоскаяйцападобная, зверху светла-бурая плоская з уздутым чырвонабурым абадком, знізу бліскучая, чырвона-бурая пукатая. Іл. гл. на ўкл. да арт. Лгстасцябловыя гмхі.
    БУКЧАНСКІ ЗАКАЗНІК-ЖУРАВІННІК, рэсп. значэння, на Тапілаўскім балоце ў Лельчыцкім р-не. Засн. ў 1979 для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін. Пл. 4,9 тыс. га (1981). Паверхня — згладжапы градава-мачажынны комплекс. Цэнтр. ч. бязлесная. На ўскраінах растуць хваёвыя, бярозавыя, чорпаальховыя, радзей асінавыя і дубовыя лясы балотнага тыпу. На ўчастках з мінер. глебамі чарнічпыя. месцамі лішайнікавыя, верасовыя, бруснічныя тыпы лесу.
    БУЛА, рака, левы прыток Грыўды (бас. Шчары), у Слонімскім р-не. Даўж. 14 км. Пачынаецца на 11н ад в. Какошчыцы. Сярэдні нахіл воднаіі паверхні 1,9 %о. На ўчастку (даўж. 5 км) ніжэй в. Рахавічы каналізаваная. Вадазбор (72,7 км2) раўпінны, пад лесам 14 % •
    БУЛАВАВУСЫЯ ПІЛЫПЧЫКІ (Cimbicidae), сямейства насякомых атр. перапончатакрылых. У сусв. фауне каля 130, у СССР больш як 70 відаў. На тэр. Беларусі каля 20 відаў, найб. пашыраныя цымбекс бярозавы (Cimbex femoratus), трыхіязома бярозавая (Trich iosoma lucorum), псеўдаклавелярыя вярбовая (Pseudoclavellaria amerinae).
    Даўж. 15—28 мм. Вусікі булавападобпыя або галоўчатыя з 5—7 членікаў. Брушка шырокае, зверху пукатае, знізу плоскае. Крылы прадаўгаватыя з поўным жылкаваннем. На членіках лапак прысоскі. Лічынкі цыліндрычныя, на брушных сегментах маюць 7 папярочных
    складак, 8 пар брушных ног; грудныя ногі 5-членікавыя, вусікі 2-членікавыя. Пры небяспецы выпырскваюць гемалімфу з адтулін па баках цела. Лічынкі — тыповыя дэндрафілы. Дарослыя Б. п. жывуць у лясах, зялёных насаджэннях, хмызняках, на лугах. Шкодзяць зялёным насаджэнням. Т. П. Панкевгч. БУЛАВАНОСЕЦ (Corynephorus), род адпаі шматгадовых травяністых раслін сям. злакаў. Вядомы 5 відаў. пашырапых пераважна ў краінах Міжземнамор’я. У СССР 2 віды, з іх на Беларусі 1 від — Б. с і в а в аты (С. canescens). Трапляецца амаль па ўсёй тэр. (акрамя Пн). Расце ў хваёвых лясах, на пясчапых узгорках. уздоўж дарог. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Звычайная пашавая расліна.
    ІПэра-зялёная расліна выш. 15—35 см, утварае густую дзернавіну. Сцяблы шматлікія, прамыя, каля асновы каленчата-прыўзпятыя. тонкія, гладкія, з вузламі. Лісце шчацінкападобназгорнутае, тонказавостранае, цвёрдае, шурпатае, у прыкаранёвай разетцы. Похвы ўсяго лісця шурпатыя, светлаабо цёмна-ружовыя. Язычок тупы. даўж. да 3 мм. Суквецце — кароткая шчаціністая мяцёлка з нешматлікіх маленькіх каласкоў на ножках. Каласковыя лускавінкі роўналанцэтпыя, завостраныя, па кілі гон кашурпатыя, даўячэйшыя за кветкавыя. Ніжняя кветкавая лускавінка суцэльная, з членістым булавападобным асцюком (адсюль назва) і кароткімі валаскамі каля асновы, верхняя на вярхушцы 2-лопасцевая. Пыльнікі сіне-пурпуровыя, радзей жоўтыя. Плод — зярняўка.
    Г. А. Кім.
    Булаўнік блёкатны.
    Булаваносец сіваваты: 1— агульны выгляд расліны; 2— кветка.
    БУЛАНАЎ Пётр Аляксандравіч (н. 1.11.1905, Віцебск), беларускі сав. мікрабіёлаг. Чл.-кар. АН Каз. ССР (1954), д-р біял. н., праф. (1942). Чл. КПСС з 1944. Скопчыў Віцебскі вет. ін-т (1930). У 1934—61 заг. кафедры мікрабіялогіі Алма-Ацінскага зоавет. іп-та. 3 1961 у Ін-це эксперым. батанікі АН БССР. У 1964—69 заг. кафедры мікрабіялогіі БДУ, з 1969 — Казахскага ун-та. 3 1973 навук. кансультапт Ін-та генетыкі і цыталогіі АН БССР. Працы па даследаванню змяінага яду, проціядных вакцын і сываратак, антыбіётыкаў, мікробпых меланіпаў, па эксперым. анкалогіі.
    Тв.: Обіцая мнкробнологня.—Мн., 1969 (разам з В. I. Калешка).
    БУЛАУКА Арсен Рыгоравіч (н. 25.7. 1911, в. Цітва Пухавіцкага р-на). беларускі сав. вучоны ў галіпе гідралогіі. Д-р геагр. п. (1973). Чл. КПСС з 1944. Скончыў БДУ (1954). 3 1933 кіраўнік Паўд.-Беларускай гідралагічнай стапцыі па Палессі. У 1939— 41 нач. Магілёўскай гідралагічнай станцыі. У 1946—54 нач. сектара вывучэпня гідралагічнага рэжыму і нам. нач. Упраўлення Гідраметэаслужбы БССІ’. 3 1954 дырэктар Мінскай гідраметэаралагічнай абсерваторыі. з 1961 заг. лабараторыі гідралагічных даследаванняў Цэнтр. НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў. Неадпаразова ў 1951—58 прадстаўляў БССР у Сусв. метэаралагічлай арганізацыі. Працы па гідралогіі Беларусі і тяорыі воднага балансу (гідралагічны рэжым, водпыя рэсурсы і водны балапс, уплыў меліярацыі і інш. відаў гасп. дзейнасці па водныя рэсурсы ў сучасны момант і ў перспектыве).
    Тв.: Влнянпе осушення болот на элементы водного баланса рек Белорусского Полесья.— М., 1961; Водный баланс речных водосборов.— Л.. 1971; Водные ресурсы п человек.— Мн„ 1976.
    БУЛАЎШКІ (Rhopalidae), сямейства клапоў атр. паўцвердакрылых. Трапляюцца ўсюды, акрамя Пн. У сусв. фауне больш як 200 відаў з 20 родаў, у СССР 35 відаў з 10 родаў. У БССР адзначана 20 відаў з 9 родаў. Жывуць на травяністых расліпах (цукр. бураках. люцэрне, тытуню, блёкаце, злаках). Найб. пашырапы булаўпік блёкатны (Corizus hyoscyami) і булаўнік плямісты (Rhopalus maculatus). Раслінаедпыя. Зрэдку шкодзяць тытуню.