• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    Тв.: Растательный покров Белоруссші: (с картой М 1 : 1000000) —Мн., 1969 (у сааўт.); Геоботаннческая структура н бнологнческая продук'ііівность пойменных лугов.— Мн., 1981 (разам з I. Д. Юркевічам, С. Р. Бусько).
    БУРШТБШ (ням. Bernstein), я нт а р, выкапнёвая смала хвойных дрзў верхнемелавога — палеагенавага ўзросту, аморфнае высокамал. злучэнне арган. кіслот пераменнага саставу. Ювелірна-падзелачны камень. На Беларусі вылучаюцца 3 перспектыўныя на Б. раёны: Зах,-
    Беларускі, Мікашэвіцка-Жыткавіцкі і найб. перспектыўны Палескі. Беларускі Б. звязаньі з палеагенавымі і неагенавымі адкладамі на глыб. 20— 80 м; магутнасць прадукц. гарызонтаў да некалькіх метраў, трапляюцца востравугольныя абломкі, абкатаныя зерні, сплясканыя кавалкі да 10—15 см. 3 стараж. часоў на Беларусі з Б. выраблялі ўпрыгбжанні.
    Колер жоўты 1 карычневы розных адценняў, малочна-белы, зеленаваты, празрыоты або слаба прасвечваецца. Бляск шкляны або смалісты. Цв. 2—3, шчыльн. 1100 кг/м3. Крохкі. Добры электраізалятар, пры трэнні 1 награванні электрызуецца. Пры т-ры каля 140 °C размякчаецца, пры 300—340 °C плавіцца. Гарыць лёгка, вылучаючы смаляны пах. Часам уключае рэшткі насякомых і раслін (інклюзы). Асн. радовішчы — у палеагенавых адкладах па берагах Балтыйскага мора.	Э. А. Ляўкоў.
    БУРШТ9ЙН Майсей Ісакавіч (5.4. 1889, г. Смаргонь— 1968), беларускі сав. вучоны ў галіне садоўніцтва. Д-р с.-г. н. (1944), праф. (1922). Скончыў Новаалександрыйскі ін-т сельскай і лясной гаспадаркі (Люблінская губ.). Заг. кафедры садоўніцтва БСГА (1920—40). Выяўляў каштоўпыя мясц. сарты пладовых культур для закладкі калект. садоў, вывучаў уплыў прышчэпы на прышчэпак, падбіраў прышчэпы для гадавальнікаў. Абследаваў многія раёны БССР з мэтаю выбару месца для закладкі садоў з улікам рэльефу мясцовасці.
    БУРЫ ВУГАЛЬ, выкапнёвы вугаль нізкай ступені метамарфізму. Утвараецца на стадыі пераходу ад выкапнёвага торфу да каменнага вугалю. У залежнасці ад колькасці вільгаці падзяляецца на 3 тэхнал. групы: Б-1 (вільготнасць болып за 40 %), Б-2 (вільготнасць ад 30 да 40 %) і Б-3 (вільготнасць менш за 30 %). На Беларусі паклады Б. в. выяўлены ў Прыпяцкім прагіне і Брэсцкай упадзіне (паўд. ч. Мінскай вобл., Гомельская і Брэсцкая вобл.)
    Бурсарыя трункатэла: 1— агульны вы-
    гляд; 2— папярочны разрэз.
    у адкладах пеагену, палеагену, юры і карбону. Найб. паклады, якія маюць прамысл. значэнне, прымеркаваны да неагену. У Прыпяцкім прагіне разведаны Жыткавіцкае радовішча бурага вугалю і Брынёўскае радовішча бурага вугалю. Цеплыня згарання Б. в. ад 10,9 да 29,1 МДж/кг, попельнасць 18,5—25,6 %. Агульныя разведаныя запасы іх 125,9 млн. т, у т. л. балансавыя 109,8 млн. т. Здабыты вугаль можа выкарыстоўвацца для вытв-сці брыкету (у чыстым выглядзе і з дамешкам торфу), як энергет. сыравіна, а таксама ў сельскаіі гаспадарцы (біястымулятары росту раслін) і ў хім. вытв-сці (атрыманне горпага воску). На плошчы развіцця адкладаў неагену выяўлены таксама шэраг больш дробных вуглепраяўленняў, прымеркаваных да зах. ч. Прыпяцкага прагіну і ўсх. ч. Брэсцкай упадзіны. Агульныя геал. запасы іх больш за 1 млрд. т. Б. в. юры і карбону не ўтвараюць вял. пакладаў. Трапляюцца на вял. глыбіні; якасць іх невысокая, прамысл. значэння не маюць. ю. і. Горкі. БУРЫ МЯДЗВЁДЗЬ. гл. Мядзведзь буры.
    БУРБІЦКАЕ ПАДНЯЦЦЕ, тэктапічная структура ў Лоеўскім і Рэчыцкім р-нах Гомельскай вобл., ва ўсх. ч. Капаткевіцка-Велікаборскай ступені, на мяжы з Брагінска-Лоеўскай седлавінай. Выяўлена сейсмаразведачпымі работамі ў 1968.
    Выдзяляецца па паверхні падсалявых дэвонскіх адкладаў, па якіх Б. п.— найб. высокая паўд.-ўсх. частка блока (памерам 12 X 5 км) субшыротнага распасцірання, абмежаванага на Пн Маладушынска-Чырвонаслабодскім, на У Лоеўскім, на Пд паралелыіым яму лакальным разломамі. У найб. паднятай паўд.-ўсх. частцы блока паверхня падсалявых адкладаў залягае на глыб. 2200 м і монаклінальна апускаецца на Пн. Па міжсалявых і вышэйляжачых адкладах Б. п. адпавядае ўсх. цэнтрыклінальная ч. Перадмаладушынскай зоны апускання. Сфарміравалася ў познафранскі час.
    В. С. Канішчаў.
    БУРЫЯ ЛЯСНЫЯ ГЛЁБЫ. тып глеб, якія ўтвараюцца пад шыракадістымі і хвойна-шыракалістымі лясамі ўмеранага пояса ў выніку буразёмнага глебаўтваральнага працэсу. Належаць да аўтаморфных глеб. Пашырапы ў СССР (Карпаты, Крым, Каўказ, Д. Усход), у Зах. і Цэнтр. Еўропе, Кітаі. Карэі, ЗША. На Беларусі трапляюцца невял. ўчасткамі сярод дзярнова-палева-падзолістых глеб, часцей у Брэсцкай і Гродзенскай абл., займаюць павышаныя элементы рэльефу на пародах багатага мінералагічнага саставу. Найб. плошчы іх пад лесам, менш пад ворывам.
    Профіль Б. л. г. слаба дыферэнцыраваны на генетычныя гарызонты. Гумус (3—9,2 %) сканцэнтраваны ў перагнойна-акумуляцыйным гарызонце. Рэакцыя глебавага раствору ад кіслай да нейтральнай (часцей кіслая). насычанасць асновамі больш за 50 %. У верхняй ч. профілю назапашваюцца калаідальнагліністыя фракцыі і вокіслы кальцыю, магнію, жалеза, фосфару, ідзе працэс аглінення — выветрыванне алюмасілікатаў і інш. мінералаў мацярынскай пароды з утварэннем другасных гліністых мінералаў. Б. л. г. характарызуюцца высокай водазатрымальнай здольнасцю, спрыяльнымі цеплавым, водным і паветраным рэжымамі. Падзяляюцца на падтыпы: насычаныя, кіслыя, ападзоленыя. У БССР найб. пашыраны кіслыя пясчаныя глебы, якія развіваюцца на жвірова-храсткаватых водна-ледавіковых пясках. Лясы на Б. л. г. высокапрадукцыйныя, с.-г. культуры даюць устойлівыя ўраджаі, але эканам. значэнне гэтых глеб невялікае з-за іх драбнаконтурнасці. Іл. гл. на ўкл. да арт. Глеба.
    Літ.: Почвы СССР.—М.. 1979; Почвы Белорусской ССР.— Мн.. 1974.
    Т. А. Раманава.
    БУРЭГСКІ ГАРЫЗОНТ, б у р э гская світа. бурэгскія слаі (ад назвы в. Бурэгі ў Наўгародскай вобл.), сярэдняя ч. франскага яруса верхкяга дэвону. Вылучаны на Беларусі ў 1950. Залягае на сямілуцкім гарызонце, перакрываецца з размывам варонежскім. Адклады гарызонта дакладна вядомы ў Аршанскай упадзіпе, у Прыпяцкім прагіпе япы размыты. Па цячэпню Зах. Дзвіны (каля в. Вярхоўе Віцебскага р-па) пароды гарызонта выходзяць на паверхпю. Глыб. залягання 50—100 м, магутнасць адкладаў ад 5 да 10 м. Складзены з даламітаў і вапнякоў з рэшткамі выкапнёвых брахіяпод, пелецыпод, гастрапод і інш. жывёл. 3 адкладамі Б. г. звязаны паклады ваппякоў і даламітаў у Аршанскай упадзіне.
    Літ.: Воробьёва 3. П. Фауна девонскнх отложеннй Белорусской ССР.— Мзвестня АН БССР, 1950, № 6.
    С. А. Кручак. БУРЭННЕ. у геалогіі, працэс збудавання цыліндрычнай горнай выпрацоўкі (шпура, свідравіны, радзей шурфа, шахтнага ствала) у зямпой кары для вывучэння геал. будовы. пошукаў, разведкі, здабычы карысных выкапняў, інж.-геал. вышукаппяў і інш. Гл. Свідраванне. БУСА, зона адпачыпку мясцовага значэння за 30 км на ПпЗ ад Пінска, па тэр. Іванаўскага р-на, уздоўж р. Ясельда. Устаноўлена ў 1981. Пл. 3,6 тыс. га. Разлічапа на адначасовы адпачынак да 3,6 тыс. чал. Прадугледжана пазмяшчэнне ўстаноў для доўгатэрміновага адпачынку дзяцей і дарослага насельніцтва Пінска.
    БУСЕЛ БЁЛЫ (Ciconia ciconia), птушка сям. бусліных атр. буслапа-
    добных. Пашыраны ў Сярэдняй і Паўн. Еўропе, Паўн.-Зах. Афрыцы, Зах. і Усх. Азіі, у СССР пераважна ў паўд. і паўд.-зах. р-нах. На Беларусі падвід Б. б. еўрапейскі (С. с. ciconia) трапляецца па ўсёй тэр., найб. на Палессі. Пералётная птушка. Селіцца найчасцей каля жылля. Нар. назвы бацяп, буцян, чарнагуз. Корміцца Б. б. беспазвапочпымі, жабамі, яшчаркамі, вужамі, дробнымі грызунамі. Карысная для лясной і сельскай гаспадаркі птушка (86 % корму Б. б. складаюць шкодныя беспазваночныя), мае эстэт. значэнне (упрыгожвае нас. мясціны, спрыяе выхавапшо ў людзей любві да пры-
    Бусел чорны.
    роды, традыцыйпа імі ахоўваецца). На Беларусі штогод гняздуецца Ka­nn 14 тыс. Б. б.
    Даўж. цела 98—106 см, маса 2,9— 3,5 кг. Апярэнне белае з чорным на крылах. Ногі і дзюба доўгія чырвоныя. Тры пярэднія пальцы злучаны няпоўнай перапонкай. Размах крылаў 2,25 м. Прылятае ў канцы сак.— пач. красавіка. Утварае пастаянныя пары. Гнездавацца пачынае з 3-гадовага ўзросту. Гнёзды (дыям. 1,5 і выш. 0,5 м і больш) з галля высцілае сухой травой і мохам, будуе на дахах дамоў, гумнаў, на высокіх дрэвах, пераважна ў сельскай мясцовасці, і выкарыстоўвае іх штогод. Пры ўзбуджэнні гучна трашчыць дзюбай. Нясе 3—4, рэдка 5—6 белых яец у сярэдзіне красавіка. Наседжванне 33—34 сут. Птушаняты вылятаюць праз 54—55 сут у 1-й пал. ліп. Нярэдка Б. б. выкідваюць з гнязда больш слабае птушанё і восенпю забіваюць слабых птушак. Адлятае Б. б. ў жн.— вер. Зімуе ў Паўд, і Цэнтр. Афрыцы.	Р. Ю. Тарлецкая.
    БУСЕЛ ЧбРНЫ (Ciconia nigra), птушка сям. бусліных атр. буслападобных. Пашыраны ў Еўразіі, у СССР — у лясной зоне, у гарах Каўказа, Сярэдняй Азіі, па Алтаі. На Беларусі рэдкі пералётны від, уся тэр. рэспублікі ў межах арэала віду. Трапляецца часцей у паўд., радзей у паўн.. вельмі рэдка ў зах. і ўсх. раёнах. Жыве ў старых глухіх лісцевых (дубровы, алешнікі), мяшаных, радзей хваёвых забалочаных лясах. Колькасць невялікая, змяпшаецца. У Белавежскай пушчы ў 1949 было 20 гнёздаў, да 1956 з-за засухі іх колькасць скарацілася да 11, да 1969 — да 5. У 1949—53 у лясах цэнтр. Палесся знойдзена 10 гнёздаў, у 1972—73 у Прыпяцкім запаведніку 16, у Бярэзінскім запаведніку ў 1957 выяўлена 8 гнёздаў, у 1972—7. У 1977 у выніку спец. ўліку знойдзена і закарціравана 65 гнёздаў, пераважна ў лясах цэнтр. Палесся. У 1953 шчыльнасць гнездаванпя ў цэнтр. Палессі была значпая — у 3 ляспых кварталах знаходзіліся 4 гнязды на адлегласці 1—1,5 км адно ад адпаго. Нар. назвы Б. ч. гарус, айсцер, гайсцер, буська. Корміцца Б. ч. рыбай, жабамі, трытонамі, вадзянымі жукамі і іх лічынкамі, зрэдку яшчаркамі. У адрозненне ад белага бусла амаль не корміцца наземнымі насякомымі і мышападобнымі грызунамі. Б. ч. ўключаны ў Дадатак 2 «Канвенцыі аб міжнародным гандлі відамі дзікай фауны і флоры, якія знаходзяцца пад пагрозай знікпення», занесепы ў Чырвоную кнігу СССР і Чырвоную кнігу Беларускай ССР. 3 1978 забаронена здабыча віду. Для зберажэння віду неабходна абсалютнае запаведанне лясных кварталаў з гнёздамі Б. ч., улік і ахова старых і новых гнёздаў, саміх птушак.