Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Даўж. цела Б. ч. да 100 см, маса каля 3 кг. Галава, шыя, валлё. спіна чорныя з зеленаватым і чырвона-фіялетавым ме-
талічным адценнем. Грудзі, бруха, падхвосце белыя. Голая скура на падбародку, вакол вачэй, дзюба і ногі чырвоныя. Прылятае ў красавіку. Асцярожная, палахлівая птушка. Трымаецца па адным, у гнездавы перыяд парамі. Гняздуецца ў разгалінаваннях кроны, на бакавых галінках дубоў, хвояў, вольхаў, асін, бяроз, ясеняў на выш. 12—23 м. Гнёзды робіць з сухіх галін і цэментуе іх зямлёй, глінай, дзёрнам, ляток высцілае сухой травой, часам мохам. Гнёзды выкарыстоўвае да 14 гадоў запар. У кладцы 3—5, часцей 4 буйныя белыя яйцы. Пачатак кладкі ў другой пал. красавіка. Птушаняты вылупліваюцца ў канцы мая, вылятаюць з гнязда ў канцы ліпеня. Адлятае на зімоўку ў Афрыку сем’ямі або па адным у канцы жн.— верасні. Л. П. Шкляроў.
БУСЕЛЬНІК, грабелькі (Егоdium), род адна-, двухі шматгадовых травяністых раслін сям. гераніевых. Вядома больш за 50 відаў, пашыраных ва ўмеранай зоне Паўн. паўшар'я. У СССР 20 відаў, з іх на Беларусі трапляецца па ўсёй тэр. Б. ц ы к у т а в ы (E. cicutarium). Расце па палях, агародах, адкрытых сухіх месцах. Цвіце ў крас.—верасні. ІІар. назвы дажджоўнік, жабнік, грабельчыкі, сушчаннік, чарвінец. Лек. (вяжучы, кроваспыняльны, процісутаргавы сродак) расліна, мае дубільныя рэчывы, карацін, арган. к-ты, смолы. 3 лек. мэтай выкарыстоўваюцца сцяблы, лісце, кветкі (збіраюць у ліп.— жніўні).
Аднагадовая расліна выш. 10—50 см, апушаная доўгімі густымі валаскамі. Лісце двойчыперыстарассечанае, прыкаранёвае ў разетцы, сцябловае супраціўнае. Кветкі малінавыя. бледна-пурпуровыя з цёмнымі жылкамі. па 3—8 у парасонападобных суквеццях. Плод — зборвы арэшак (стэрыгма), які сам зарываецца ў глебу.
БУСЛАПАДОБНЫЯ, г а л я н а стыя (Ciconiiformes), атрад птушак. Пашыраны ўсюды, за выключэнпем Арктыкі і Антарктыкі. У сусв. фауне 5 сям., 49 родаў і 118 відаў. Вядомы 76 выкапнёвых відаў Б. У фауне СССР 23 віды з 4 сям. і 14 родаў. На Беларусі 11 відаў з 3 сям. (ібісавыя, бусліныя, чаплевыя), з іх 5 відаў залётпых (коўпіца, каравайка, кваква, чапля белая малая, чапля рыжая) і 6 гняздоўных (бусел белы, бусел чорны, бугай вялікі, бугай малы, чапля шэрая, чапля белая вялікая). Жывуць на мелкаводдзях, балотах, на стаячых вадаёмах.
Птушкі ад дробных да сярэдніх памераў. Самы малы з Б. у фауне БССР бугай малы (маса каля 150 г), найб.— бусел белы (маса больш як 3 кг). Шыя доўгая, дзюба моцная, доўгая, прамая і вострая, зрэдку загнутая, шырокая і масіўная. Ногі доўгія, чатырохпальцыя. Крылы вял., шырокія, тупыя. Хвост невял., акруглены. Манагамы. Гняздуюцца парамі і калоніямі. Гнёзды каля вады на высокіх дрэвах, кустах у зарасніку чароту і трыснягу, каля жылля чалавена. У кладцы 2—6 яец. Наседжванне 17—32 сут. Тып развіцця птушанятны: птушаняты выходзяць з яец голыя, у болыпасці відаў сляпыя, бездапамож-
ныя, вылятаюць з гнязда праз 30—60 сут. Кормяцца насякомымі. малюскамі, жабамі, яшчаркамі, дробнымі грызунамі, рыбай, насешіем і зялёнымі часткамі раслін. На зімоўку адлятаюць у 2-й пал. жн.— верасні. Зімуюць у краінах міжземнамор’я і ў Афрыцы.
Р. Ю. Тарлецкая. БУСЛОВІЧ Саламон Юльевіч (н. 11.3.1928, Гомель), беларускі сав. таксіколаг. Д-р мед. н. (1976). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1949). 3 1968 кіраўнік аддзела таксікалогіі Бел. н.-д. сан.-гігіенічнага ін-та. Працы па даследаванню таксічных уласцівасцей ядахімікатаў, распрацоўцы метадаў іх выкарыстання, якія прадухіляюць атручэнні людзей і жывёл і памяпшаюць забруджванне імі наваколыіага асяроддзя.
Тв.: Клнннка п леченне острых отравленнй ядохнмнкатамн (пестнцндамн).— Мн., 1972 (разам з Г. Г. Захаравым). БУСЛЬ, рака, левы прыток Усы (бас. Дігяпра), у Бярэзінскім р-не. Даўж. 10 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 %о. На ўчастку ад выто-
Бусельнік цыкутавы: 1— галінка з лісцем, кветкамі і пладамі; 2— кветка з часткай пялёсткаў; 3— плод.
Бутэрлак партулакавы: 1— сцяблы з лісцем і суквеццямі; 2—кветка; 3— плод; 4— семя.
ку да в. Падваложка каналізаваная. Вадазбор (39 км2) на Пн Цэнтральнабярэзінскай раўніны, пад лесам 44%.
БУСбЎНЯ, возера ў Гарадоцкім р-не; тое, што Сцернік.
БУСЯЖ, рака, правы прыток Грыўды (бас. Шчары), у Слонімскім і Івацэвіцкім р-нах. У верхнім цячэнні наз. Мізгіраўка. Даўж. 22 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %0. На асобных участках капалізавапая. Вадазбор (160 км2) раўнінны, пад лесам 8 %.
БУТАН [ад грэч. but (угоп) алей, тлушч], газападобны вуглевадарод С4Ню, гл. ў арт. Спадарожны газ.
БУТАЧ, возера ў Жлобінскім р-не, у бас. р. Окра. Пл. 0,2 км2. Даўж. 2,5 км, найб. шыр. 0,16 км. Поймавае. Злучапа пратокай з воз. Паграбы, выцякае ручай у р. Окра. Паблізу в. Затон.
БУТЫКА, возера ў Віцебскім р-не, у бас. р. Храпаўляпка, на ПдУ ад воз. Лосвіда. Пл. 0,09 км2. Даўж. 0,5 км, найб. шыр. 0,2 км, найб. глыб. 4 м, сярэдняя 2 м. Катлавіна прадаўгаватая. Бяссцёкавае. На паўн. беразе возера в. Канавалава.
БУТЭРЛАК (Peplis), род аднагадовых травяністых раслін сям. плакуновых. Вядомы 4 віды, пашыраныя ў Паўн. паўшар’і і Паўд. Амерьшы. У СССР 3 віды, з іх на Беларусі 2. Звычайныя лугавыя і балотныя расліны.
Б. партулакавы (Р. portula) трапляецца зрэдку па ўсёй тэр. Расце на глеевых 1 пясчаных мясцінах каля сажалак, рэчак, дарог. Цвіце ў чэрв.— верасні. Сцяблы сакаўныя, распасцёртыя ці ўзыходныя, даўж. 5—20 см. Ліеце супраціўнае, адваротнаяйцападобнае. на верхавінцы закругленае, каля асновы звужана ў кароткі чаранок. Кветкі белыя або бледна-ружовыя, адзіночныя, на кароткіх кветаносах ці амаль сядзячыя ў пазухах лісця. Плод — шарападобная, часта малінава-чырвоная каробачка. Б. чаргаваналісты (Р. alternifolia) — рэдкі для Беларусі від, трапляецца толькі ў сярэднім цячэнні ІІрыпяці. Расце на заліўных і сырых лугах, каля рэчак. Цвіце ў чэрв.— жніўні. Сцябло голае. часта чырванаватае. даўж. 3—15 см. Лісце чаргаванае, лінейна-ланцэтнае або амаль лінейнае. Кветкі з недаразвітымі пялёсткамі, на кароткіх кветаножках у пазухах лісця.
БУФАЛА (Ictiobus), род рыб сям. чукучанавых атр. карпападобных. ІІашырапы ў бас. рэк Місісіпі (ЗІПА) і Саскачэвана (Канада). Шырока выкарыстоўваюцца ў сажалкавай рыбагадоўлі. У СССР (Краснадарскі край) у 1971 і ў 1972 завезены лічынкі Б. велікаротага, або рыбыбуйвала (I. cyprinellus), Б. маларотага (I. bubalus) і Б. чорнага (I. niger), выгадаваны іх матачны статак.
У БССР эксперым. работы па вырошчванню Б. вядуцца з 1976 на рыбакамбінаце «Любань» (Мінская вобл.) і з 1979 у Белаазерскай садковай рыбнай гаспадарцы (Брэсцкая вобл.). Жыве пераважна ў вадаёмах з замаруджаным цячэннем, прызвычайваецца і да стаячых вадаёмаў.
Даўж. Б. да 120 см, маса да 4,5 кг. Падобныя да сазана (адрозніваюцца мясістымі губамі). Чародныя цеплалюбныя рыбы. Спіна цёмна-карычневая, бакі светлыя, брушка жоўтае або белаватае, плаўнікі карычнева-шэрыя. Полавая спеласць у 4—5 гадоў, у сажалкавых умовах раней. Нераст вясной, пры т-ры вады 16—17 °C. Плоднасць да 750 твіс. Ікрынак, Растуць Б. хутчэй за карпаў, пры спрыяльных умовах у 2-гадовым узросце маса Б. велікаротага 0,8—1,5, маларотага 0,5—1,1, чорнага 0,7—2,1 кг. Усяедныя рыбы, ахвотней жывяцца зоапланктонам. Перспектыўныя для рыбагадоўлі ў сажалкавых і азёрных рыбгасах, у апошніх магчыма самаўзнаўленне статка. П. I. Жукаў, Ю. А. Собалеў. БУФЕРНАСЦЬ ГЛЁБЫ (ад англ. buffer), уласцівасць глебы процістаяць змяненню яе рэакцыі пад дзеяннем кіслот і шчолачаў. Залежыць ад складу і ўласцівасцей цвёрдай фазы глебы і глебавага раствору. Чым больш у глебе калоідаў, гумусу і абменных асноў, тым вышэй яе буфернасць. Перавага ў паглынальным комплексе абменных Са2+, Mg2+, Na+ павышае Б. г. ў адносінах да кіслых угпаенняў, вял. канцэнтрацыя Н+ і А13+ — да шчолачных угнаенняў. Высакабуферныя глебы можна ўгнойваць павышанымі дозамі кіслых і шчолачных угнаенняў без рэзкага зрушэння рэакцыі глебавага раствору. У нізкабуферныя глебы ііельга ўносіць вял. дозы такіх угнаенняў без іх нейтралізацыі. Расліны рэагуюць на змяненне рэакцыі глебы, таму Б. г. мае вял. значэнне ў іх росце і развіцці. Унясенне арган. угнаенняў, мінер. калоідаў (глінаванне) павышае Б. г. У БССР добрую буферпасць у адносіпах да кіслых угнаенняў маюць тарфяна-балотныя, дзярнова-карбанатныя, дзярновыя і дзярнова-падзолістыя суглдністыя глебы, дрэнную — падзолістыя і дзярнова-падзолістыя пясчаныя глебы. С. А. Ціханаў.
БУХАРКА, насякомае сям. трубакрутаў; тое, што букарка.
БУЦЬЯНАУ Даніла Дзяменцьевіч (н. 9.12.1918, в. Хамёнкі Сенненскага р-на), беларускі сав. эпізаатолаг. Д-р вет. н. (1974), праф. (1975). Чл. КПСС з 1963. Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1939). У 1947—54 і з 1964 у Віцебскім вет. ін-це: заг. кафедры эпізааталогіі (з 1973), адначасова дэкан вет. ф-та (1975—78). Працы па
вывучэпню патагенезу і імунітэту пры рожы і інш. хваробах свіней, па мерах барацьбы з лептаспірозам і пастэрэлёзам с.-г. жывёл, адначасовай вакцынацыі жывёл супраць некалькіх інфекцый.
Тв.: Одновременная вакцпнацпя жнвотных протнв несколькнх ннфекцнй.— Мн„ 1971 (у сааўт.).
БУЦЭФАЛ ЗМЁНЛІВЫ (Bucephalus polymorphus), паразітычпы чарвяк падкл. брухаротых смактуноў. Пашырапы ўсюды. Паразітуе ў кішэчніку судака, шчупака і інш. прэснаводпых драпежных рыб. Развіваецца са зменай 3 гаспадароў. Шкодзіць рыбагадоўлі.
Даўж. цела да 2,3, шыр, да 0,12 мм. Mae прысоску, абкружаную пальцападобнымі адросткамі. Ротавая адтуліна на брушным баку ў сярэдняй ч. цела. Яйцы паразіта трапляюць у арганізм пласціністажабравых малюскаў — бяззубак і перлавак (прамежкавыя гаспадары), дзе з іх выходзяць лічынкі (цэркарыі); апошнія, трагііўшы да карпавых рыб (дадатковыя гаспадары), ператвара-
Буфала велікароты.
Буцэфал зменлівы (унутраная будова);
1 —• прымацавальная прысоска; 2— ротавая адтуліна; 3 — кішэчнік.
Буэлія кропкавая: 1— вертыкальны разрэз ігладовага цела; 2— сумка са спорамі; з— асобныя споры.
юцца ў метацэркарыяў 1 інцыстуюцца ў жабрах або пад скурай. Дарослы паразіт вырастае з лічынкі, калі заражаных метацэркарыямі карпавых рыб заглынаюць асн. гаспадары. С. С. Ліпнгцкі. БУЧАЦКАЯ СВІТА (ад назвы в. Бучак каля Канева на Украіне), адклады сярэдняга пададдзела эацэнавага аддзела палеагенавай сістэмы. Пашырана на Пд Прыпяцкага прагіну. Сярэдпяя магутнасць адкладаў Б. с. больш за 20 м, макс. (па ПдУ ад Лельчыц) 36 м. Большая ч. іх залягае на слабаразмытых пародах канеўскай світы і толькі месцамі на пародах верхняга мелу, перакрываецца кіеўскай світай. Складзена з пяскоў светла-шэрых, зрэдку са слабым зеленаватым адценнем, рознаабо дробназярністых з вял. колькасцк» буйных і сярэдніх добра абкатаных зерняў кварцу, кварцавых з рэдкімі дробнымі зерпямі глаўканіту, тонкімі праслоямі пясчапіку з халцэдонавым цэментам. Зрэдку ўся тоўшча Б. с. складзена з светла-шэрых буйназярністых пяскоў без дамешку глаўканіту. Намнажэнне адкладаў Б. с. адбывалася ў бучацкім моры, адносна мелкаводным, са слабашчолачным асяроддзем. А. &■ Бурлак. БУЭЛІЯ (Buellia), род накіпных лішайнікаў сям. фісцыевых. Вядомы 600 відаў. У СССР каля 50 відаў, з іх у БССР 6. Растуць на розным субстраце. Індыкатары забруджваппя навакольнага асяроддзя.