• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    С. Г. Беленькі.
    БЫХАЎСКАЯ ЛЕСАПАЛЯЎНІЧАЯ ГАСПАДАРКА. Створапа ў 1977 у Быхаўскім р-не, у бас. р. Друць, на Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Пл. (1978) 27 тыс. га, у т. л. лясных паляўнічых угоддзяў 19,9 тыс. га. Пераважаюць хваёвыя, радзей драбналістыя лясы. Паляўнічыя ўтоддзі для асн. прамысл. відаў сярэдпяй якасці (2—4-ы класы банітэту). Водзяцца лось (каля 60 асобін), дзік (каля 60), казуля (15), заяц-русак (65), заяц-бяляк (210), рачпы бабёр (40), цецярук (135), глушэц (50 асобін), трапляюцца амер. і еўрап. норкі. выдра і іпіп.
    БЬДХАЎСКІ ЛЯСГАС, па тэр. Быхаўскага і Клічаўскага р-паў. Аргапізаваны ў 1936. Пл. 89.1 тыс. га, у т. л. пад лесам 78,6 (1.1.1978). 11 лясніцт-
    ваў. Лясы 1-й (30,2 тыс. га) і 2-й (58,9 тыс. га) груп. Хваёвыя займаюць 74,6 %, яловыя 10.7, бярозавыя 9,4, альховыя 3,4, інш. 1,9 % укрытай лесам плошчы. Маладнякоў 63 %, сярэднеўзроставых 24,4, прыспяваючых 12,3, спелых лясоў 0,3 %. Агульны запас дрэвастою 9,06 млн. м3, у т. л. спелага 0,05 млп. м3, гадавы прырост драўніны 0,29 млн. м3. Сярэднія ўзрост лясоў 33 гады, банітэт II, 2, паўната 0,72. Штогод аб ём лссасечнага фонду 75 тыс. м3, высечак догляду 32 тыс. м3, лесааднаўленне на пл. 423 га. На тэр. Б. л. помнік прыроды — Новабаярскія хвоі-гіганты.
    В. М. Кіслякоў. БЫХАЎСКІ РАЁН, на Пд Магілёўскай вобл. абапал Дняпра. Пл. 2,3 тыс. км2. Горад Быхаў — цэнтр раёна, 235 сельскіх нас. пунктаў, 15 сельсаветаў.
    Паверхня раўнінная, у межах фізіка-геагр. раёнаў Цэнтральнабярэзінская раўніна і Чачорская раўніна. Агульны нахіл з Пн на Пд, у цэнтр. ч. раёна да Дняпра. 60 % тэр. на выш. 160—150 м. Найвышэйшы пункт 183,5 м па У (каля в. Трылесіна), самая нізкая абс. адзнака 130 м на Пд (у сутоках Дняпра і Тошчыцы). Рэльеф зах. ч. хвалісты з выразпымі ўзгорыстымі ўчасткамі (выш. 160— 170 м), схілы якіх папіжаюцца да Дпянра і Друці. Каля в. Трылесіна, Дабужа і Красніца невял. ўчасткі град і ўзгоркаў. Адносныя перавышэнні па схілах да 5 м/км2, у паніжэннях да 2,5 м/км2.
    Геалагічная будова і к ар ы с н ы я в ы к ап н і. Раён размешчаны ў паўд. ч. Аршанскай упадзіны. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту магутнасцю ад 5—10 да 50 м, у будове якіх зверху ўніз удзельнічаюць утварэнні сожскага, дняпроўскага і, радзей, бярэзінскага зледзяненняў, ніжэй мелавыя 5—60 м, юрскія 10—60 м, дэвонскія 200—240 м адклады, а таксама адклады венду і рыфею магутнасцю 500—900 м. Магутнасць платформавага чахла 850—1300 м. Пад ім на глыб. 700—1100 м ніжэй узр. м. пароды крышт. фундамента. Вядома 151 радовішча торфу з агульнымі запасамі 60,8 млн. т (у т. л. Гадылёва балота, Зім■нік); Лазаравгцка-Пакроўскае радовгшча мелу; радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу Давыдавіцкае з запасамі 136 тыс. м3, Быхаўскае радовішча пяску, 3 радовішчы глін (для грубай керамікі) з запасамі 1,8 млн. м3 (у т. л. Чарняўскае, Заброддзеўскае. Сапяжынскае); гл. адпаведныя артыкулы.
    К л і м а т. Б. р. адносяць да Бярэзінскага агракліматычнага раёна і Г орацка-Касцюковіцкага агракліматычнага раёна. Сярэдняя т-ра студз. — 7,2, ліп. 18,3 °C. Ападкаў 600 мм за год. Вегет. перыяд 189 сут. Метэаралагічныя паказчыкі гл. таксама ў арт. Магілёўская метэаралагічнпя станцыя і Слаўгарадская метэаралагічная станцыя. Гідраграфія.
    Рэкі належаць да Цэнтральнабярэзінскага гідралагічнага раёна. Асн. рака — Дняпро (левыя прытокі — Чарняўка, Баброўка, Траспа, Ухлясць з Варонінкай, правыя — Тошчыца, Адаменка, Рдзіца, Лахва), што перасякае Б. р. з Пн на Пд. На зах. ускраіне цячэ Друць з прытокамі Грэза і Балонаўка (злева). На няжы з Кіраўскім р-нам на р. Друць створана Чыгірынскае вадасховішча. Густата натуральнай рачной сеткі менш за 0,4 км/км2. Агульная працягласць асушальнай сеткі 6,6 тыс. км, у т. л. адрэгуляваных водапрыёмнікаў 207 км, магістральных і падвадных каналаў 686 км, агараджальных 30 км, рэгуляцыйных 972 км. Г л е б ы. Б. р. адносяць да Рагачоўска-Слаўгарадска-Клімавіцкага аграглебавага раёна і Кіраўска-Гомельска-Хоцімскага аграглебавага раёна. Глебы с.-г. угоддзяў (%): дзярновыя і дзярнова-карбанатпыя 0,6, дзярнова-падзолістыя 49,8, дзярнова-падзолістыя забалочаныя 22,6, дзярновыя і дзярнова-карбанатпыя забалочаныя 3,6, алювіяльныя 10,7, тарфяна-балотныя 12,7. Паводле
    1. Слабахвалістая марэнная раўніна з замкнёнымі катлавінамі, суфазійнымі западзінамі, камамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя, месцамі эрадзіраваныя сугліністыя, тарфяна-балотныя. Ворныя землі, участкі яловых, шыракал іста-яловых, хваёвых лясоў.
    2. Слабахвалістая вод на-ледаві ковая раўніна з астанцамі марэннай раўніны, лагчынамі, замкнёнымі катлавінамі. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя супясчана-пясчаныя, тарфяна-балотныя. Лясы хваёвыя, чорнаальховыя, шыракаліста-яловыя, участкі ворных зямел ь.
    3.	Спа дзі ста х вал і ста я
    водна-ледавіковая раўніна з дзюнамі, лагчынамі. Глебы дзярновападзолістыя супясчанапясчаныя, тарфяна-ба-
    лотныя. Лясы хваёвыя, бярозавыя, чорнаальховыя.
    4. Хвалістая марэнна-зандравая раўніна з лагчынамі, замкнёнымі катлавінамі. Глебы дзярнова-падзолістыя, месцамі эрадзі раваныя супясчана-сугліністыя, тарфяна-балотныя. Ворныя землі, участкі яловых, хваёвых лясоў.
    5. Плоская пойма з рэдкімі грывамі, старычнымі паніжэннямі. Глебы поймавыя дзярновыя забалочаныя. Лугі злакавыя, участкі са стэпавай расліннасцю.
    6. Слабахвалістая тэраса з лагчынным расчляненнем. Глебы дзярнова-падзолістыя супяс-
    мех. складу (%): сугліністыя 15,2, супясчаныя 60,3, пясчаныя 11,8, тарфяныя 12,7. Плоскасная эрозія на 2,2 % пл. ворных зямель, у т. л. на 1,9 % слабая; 0,6 % ворных зямель завалунена. Р а с л і н н ы і ж ывёльны с в е т. Прыродная расліннасць належыць да Аршанска-Магілёўскай геабатанічнай акругі, Бярэзінска-Перадпалескай геабатанічнай акругі. Агульная пл. лугоў 36,8 тыс. га. Нізінныя займаюць 44,3 %, заліўныя 35,3, сухадолы 20,4%. Пад лесам 39 % тэр. раёпа; буйнымі ўчасткамі захаваўся паўсюдна. Найб. значныя плошчы (140 км2) у міжрэччы Друці і Грэзы. Склад лясоў (%): хваёвыя 70,7, бярозавыя 12,9, яловыя 11,3, чорнаальховыя 3,5, дубовыя 0,8, асінавыя 0,8. 25,8 % лясоў — штучныя, пераважна хваёвыя насаджэнні пасляваспнага часу. 151 балота (належаць да Быхаўска-Светлагорскага тарфянога раёна) пл. 26 581 га (часткова асушаныя), з іх 22 480 га нізінныя, 3759 га вярховыя, 342 га пераходныя. Найб. балотныя масівы: Гадылёва балота, Зімнік, Грэза Верхняя. 3 па-
    3	4	6	6	7	8
    чана-пясчаныя, тарфяна-балотныя. Ворныя землі, лясы хваёвыя, яловыя.
    7.	Даліна з плоскай поймай, вадасховішчам, тэрасамі з дзюнамі. Глебы поймавыя дзярновыя забалочаныя, дзярнова-падзолістыя, супясчаныя. Лугі злакавыя са стэпавай расліннасцю, участкі ворных зямель.
    8.	Плоская старажытная лагчына сцёку, атрыманая ў спадчыну сучаснай гідрасеткай з азёрнымі катлавінамі і рэшткавымі азёрамі, астанцамі марэннай раўніны. Глебы тарфянабалотныя. Нізінныя балоты, участкі ворных зямель, лугоў, бярозавых лясоў.
    ляўніча-прамысл. жывёл водзяцца лоеь, дзік, воўк, казуля, заяц-бяляк і заяц-русак, вавёрка, ліс, куніца, тхор цёмны, з птушак —■ глушэц, цецярук, шэрая курапатка.
    Прыродакарыстанне і ахова прыроды. Пад с.-г. ўгоддзямі 44,8 % тэр. (27,7 % ворных зямель, 16 % сенажацёй і пашаў). Асн. землекарыстальнікі — 15 калгасаў (49,9 тыс. га с.-г. угоддзяў агульнага карыстаппя) і 14 дзяржгасаў (45,2 тыс. га с.-г. угоддзяў). На пач. 1982 асушапа 21.4 тыс. га с.-г. угоддзяў. Сярэдні бал банітэту с.-г. угоддзяў 35, найвышэйшы 46, найніжэйшы 27. Спецыялізацыя калгасаў і дзяржгасаў — малочна-мясная жывёлагадоўля са значным развіццём ільнаводства, пашыраны пасевы збожжавых і бульбы. Прадпрыемствы харч., лёгкай, буд. матэрыялаў і паліўнай прам-сці. У раёне Выхаўская лесапаляўнічая гаспадарка. Зоны адпачынку Баброўка, часткова Лахва, Сідаравічы, Чыгірынка. У межах раёна Грудзінаўскі парк, Новабаярскія хвоі-гіганты. 3 птушак і раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларускай ССР, трапляюцца белая курапатка, пярэсна еўрапейская, пралеска высакародная, вадзяны арэх плывучы, гладыш шыракалісты, сон шыракалісты, наперстаўка буйнакветная, пылкагалоўнік чырвоны, касач сібірскі. У Дняпры водзіцца сцерлядзь. На 1.1.1982 у раёне 17,8 тыс. індывід. і 78 калект. членаў т-ва аховы прыроды.
    Ф. Ф. Бурак, Р. I. Лявгцкая, Г. П. Рудава, М. Ф Янюк. БЬ'ІЦЕНСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСКОЎ. за 2 км на ЛпУ ад в. Даманава Івацэвіцкага р-на. Пяскі водналедавіковыя, жаўтавата-шэрыя. палевашпатава-кварцавыя. ад буйназярністых да дробнаі тонказярністых. Разведаныя запасы 5,6 млн. м3. Вылучаюцца 2 гарызонты: верхні (пераважаюць буйнаі сярэднезярністыя пяскі) і ніжпі (болып тонказярністых пяскоў). Магутнасць карыснай тоўшчы 0.8—14,8 м, ускрышы 0,2—3 м. Радовішча распрацоўваецца Даманаўскім камбінатам буд. матэрыялаў.	в. м. Грушэцкі.
    БЫЧОК, грыб сям. сыраежкавых; тое. што валуй.
    БЫЧОК, магістральны меліярацыйны канал у Лельчыцкім і Жыткавіцкім р-пах; з Пд на Пн перасякае Прыпяцкі запаведнік. Даўж. 24 км. Пачынаецца з рэчышча р. Мутвіца каля в. Рудня (Лельчыцкі р-н). упадае справа ў р. Сцвіга (прыток Прыпяці) за 7 км ад вусця. Прытокі —
    густая сетка асушальных каналаў. Дзейнічае з 1906. Паселішчы баброў. На канале назіранпі з 1970 на гідралаг. пасту Азяраны.
    БЫЧОК-ПЯСОЧНІК (Xeogobius flu­viatilis), рыба сям. бычковых атр. акунепадобных. Пашыраны ў рэках бас. Чорнага і Азоўскага мораў. Звычайна трымаецца ніжніх участкаў рэк. На Беларусі ёсць у Дняпры, Сажы, Прыпяці, Бярэзіне. Донная рыба. Жыве на пясчаных перакатах з умераным цячэннем. Восенню збіраецца ў чароды, зімуе на глыбокіх мясцінах. Жывіцца доннымі арганізмамі, асабліва лічынкамі хіранамід. Корм для драпежных рыб. Гасп. значэння ў БССР не мае.
    Даўж. 7—10, часам 18—20 см, маса каля 50 г. Цела ўкрыта цыклоіднай луской, бураватааОо жаўтавата-шэрае з 10—15 бурымі плямамі ўздоўж бакоў і на спіне. Таўшчыня галавы роўная яе вышыні. Рыла завостранае, ніжняя сківіца высоўваецца ўперад. Спінны і хваставы плаўнікі з радамі цёмных плямак. Брушныя плаўнікі, якія зрасліся. утвараюць круглы прысосак. Полавая спеласць у 2 гады. Нераст у маі — чэрвені. Ікру адкладвае парцыённа. Перад нерастам самец робіць з травы прымітыўнае гняздо, затым актыўна ахоўвае ікру і моладзь. У перыяд нерасту афарбоўка самцоў чорная, плаўнікі значна павялічваюцца. на няпарных з’яўляецца белая палоса. Плоднасць 300—500 ікрынак.	Т. М. Шаўцова.