Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
^Вішоў
ой; Асакй, f I Заба.юцце ЗаазереЛ ([;
[Рудня
Лебябзянка,
Цяхцін'.
Замачулле
Пільшьі‘
Аўтар: Л.У.Логінава
маная ў спадчыну сучаснай гідрасеткай з рэшткавымі азёрамі. Глебы тарфяна-балотныя. Нізінныя балоты, участкі ворных зямель.
6. Даліна з плоскай поймай і лакальнымі тэрасамі з дзюнамі, ярамі па схілах. Глебы поймавыя тарфяна-балотныя. Асаковыя лугі, хваёвыя лясы, участкі ворных зямель.
т. л. пад лесам 71,1 тыс. га (1.1.1978). Лясы 1-й (7,6 тыс. га) і 2-й (76,2 тыс. га) груп. Хваёвыя займаюць 62,1 %, бярозавыя 17,9, яловыя 13,2, асінавыя 3,2, альховыя 2, інш. 1,6 % укрытай лесам плошчы. Маладнякоў 67,2 %, сярэднеўзроставых 25.7, прыспяваючых 6,9, спелых лясоў 0,2 %. Агульны запас дрэвастою 7,3 млн. м3, у т. л. спелага 0,03 млн. м3, гадавы запас драўніны 0,27 млн. м3. Сярэднія ўзрост лясоў 28 гадоў. банітэт 1,9, паўната 0,71. Штогод аб’ём лесасечнага фонду 55 тыс. м3, высечак догляду 43 тыс. м3, лесааднаўленне на пл. 400 га.
БЯЛЫШЦКІ ПАРК, у г. п. Бялынічы. Закладзены ў 2-й пал. 18 ст. Пл. 6 га. Планіроўка рэгулярная. Парк прамавугольнай формы з сіметрычна-восевым вырашэннем. Аснову кампазіцыі складаюць 5 папярочных і падоўжных ліпавых алей шыр. 6 м. У баскетах размеіпчаны невял. сажалка і відавы ўзгорак. У дрэвастоі (асталося каля 50 %) пераважаюць мясц. пароды дрэў. Глебавае покрыва разнатраўна-злакавае. Парк збярогся часткова. Перспектыўны для аднаўлення.
БЯЛЫНІЦКІ РАЁН. па ПнЗ Магілёўскай вобл., у верхнім цячэнні р. Друць. Пл. 1,4 тыс. км2. Гар. пасёлак Бялынічы — цэнтр раёна, 203 сельскія пас. пупкты, 8 сельсаветаў.
Паверхня раўнінная, у межах фізіка-геагр. раёпаў Цэнтральнабярэзінская раўніна (80,5 %) і АршанскаМагілёўская раўніна (невял. ўчастак на ПпУ). Агульны нахіл з Пн па Пд. 50 % тэр. на выш. 180—170 м, 0 2 % — 200—190 м. Найвышэйшы пункт 207 м на Пн (каля в. Ясная Паляпа), папіжаныя ўчасткі па далінах рэк, самая нізкая абс. адзнака 149 м (у сутоках Друці, Малыша і Пячоры). Міжрэчча Друці і Вабіча — найб. высокая (180—200 м) ч. Б. р. Адносныя перавышэнні да 12— 15 м/км2.
Геалагічная будова і к ар ы с н ы я в ы к а п н і. Раён прымеркаваны да зах. крыла Аршанскай упадзіны, у межах Чэрвеньскага структурпага носа. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту магутнасцю 40—60 м (макс. 95 м). складзеныя пераважна з утварэнняў дняпроўскага і сожскага ледавікоў. На ПнУ пашыраны верхнеантрапагенавыя лёсападобныя пароды. Пад антрапагенавымі мелавыя Утварэнні магутнасцю 5—15 м. дэвонскія 150—210 м, верхнепратэразойскія (вендскія і рыфейскія) 650—750 м адклады. Магутнасць платформавага чахла 900—1200 м. Пад ім на глыб. 800— 1000 м ніжэй узр. м. пароды крышт. фундамента. Вядома 75 радовішчаў торфу з агульнымі запасамі 61,3 млн. т
(у т. л. Астравы-Дулебы, Эсьмонскі Мох, Няропля, Заазер'е, Вушлаўскае балота); Крукаўскае радовішча будаўнічых пяскоў; Чырвонааратаўскае радовішча глін (для грубай керамікі).
К л і м а т. Б. р. адносяць да Бярэзінскага агракліматычнага раёна. Сярэдняя т-ра студз. —7,3, ліп. 18 °C. Ападкаў 657 мм за год. Вегет. перыяд 187 сут, Метэаралагічныя паказчыкі гл. ў арт. Магілёўская метэаралагічная станцыя. Гідраграфія. Рэкі належаць да Цэнтральнабярэзінскага гідралагічнага раёна. Найб. рака — Друць (левыя прытокі Ваоіч, Няропля, правыя — Малыш з Ліпаўкай і Аслік); на 3 цячэ Клява. Азёры Чорнае, Заазерскае, Няропля, Падазерышча, Карманаўскае. Густата натуральнай рачной сеткі менш за 0,4 км/км2. Агульная працягласць асушальнай сеткі каля 4,2 тыс. км, у т. л. адрэгуляваных водапрыёмнікаў 94 км, магістральных і падвадных каналаў 360 км, агараджальных 8 км, рэгуляцыйных 416 км. Г л е б ы. Большую ч. Б. р. адносяць да Рагачоўска-Слаўгарадска-Клімавіцкага аграглебавага раёна, паўн.-ўсх.— да Шклоўска-Чавускага аграглебавага раёна. Глебьі с.-г. угоддзяў (%): дзярнова-падзолістыя 53,6, дзярновападзолістыя забалочаныя 28,9, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя 3,5, алювіяльныя 4,9, тарфяна-балотныя 9,1. Паводле мех. складу (%): сугліністыя 42, супясчаныя 43,8, пясчаныя 5,1, тарфяныя 9,1. Плоскасная эрозія на 3,8 % пл. ворных зямель, у т. л. на 3,2 % слабая; 2,4 % ворных зямель завалунена. Раслінны і жывёльны с в е т. Прыродная расліннасць належыць да Аршанска-Магілёўскай геабатанічнай акругі. Агульная пл. лугоў 20 тыс. га. Сухадолы займаюць 35,1 %, нізінныя 34,9, заліўныя 30 %. Пад лясамі, якія адносяцца да падзоны дубова-цемнахвойных лясоў, 39 % тэр. раёна; найб. масівы суцэльнага лесу (болып за 100— 150 км2) у зах. ч., да 30—40 км2 — у цэнтральнай, 0,5—1 км2 — на ПнУ. Склад лясоў (%): хваёвыя 60,5, бярозавыя 18, яловыя 14,7, асінавыя 3,1, чорнаальховыя 2,1, дубовыя 1.4, ясянёвыя 0,1, шэраальховыя 0,1. 26,3 % лясоў — штучныя, пераважна хваёвыя насаджэнні пасляваен. часу. 75 балот (болыпая ч. ў межах Крупска-Клічаўскага тарфянога раёна) пл. 23,2 тыс. га (часткова асушаныя), з іх 15,6 тыс. га вярховыя, 7,5 тыс. га нізінныя. Асн. балотныя масівы: Астравы-Дулебы (часткова), Эсьмонскі Мох, Заазер’е, Няропля, Вушлаўскае. 3 паляўніча-прамысл.
ж ы в ё л водзяцца лось, дзік, воўк, казуля, япотападобны сабака, куніца, тхор цёмны, вавёрка, заяц-бяляк і заяц-русак, ліс, бабёр, выдра, з птушак — глушэц, цецярук, шэрая курапатка, качкі.
Прыродакарыстанне і ахова прыроды. Пад с.-г. ўгоддзямі 48,9 % тэр. (33,7 % ворных зямель, 14,3 % сенажацей і пашаў). Асн. землекарыстальпікі — 12 калгасаў (37,9 тыс. га с.-г. угоддзяў агульнага карыстання) і 7 дзяржгасаў (25,9 тыс. га с.-г. угоддзяў). На пач. 1982 асушана 11 тыс. га с.-г. угоддзяў. Сярэдні бал банітэту с.-г. угоддзяў 36, найвышэйшы 50, найніжэйшы 24. Спецыялізацыя калгасаў і дзяржгасаў — ільнаводства і малочна-мясная жывёлагадоўля, пашыраны пасевы збожжавых і бульбы. Прадпрыемствы харч. прам-сці. Бялыніцкі лясгас, Бялыніцкая лесапаляўнічая гаспадарка. Зона адпачынКУ Друць (часткова). На тэр. раёна гідралагічны заказнік Заазер’е. 3 звяроў, птушак і раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларускай ССР, трапляюцца белая курапатка, барсук; пралеска высакародная, каменяломнік балотны, званочак персікалісты, купальнік горны. На 1.1.1982 у раёне 10,5 тыс. індывід. і 15 калект. членаў т-ва аховы прыроды.
Ф. Ф. Бурак, М. С. Кгчкіна, Г. П. Рудава, М. Ф. Янюк. БЯЛЬКЁВІЧ Пётр Іларыёнавіч (н. 27.1.1907, Мінск), беларускі сав. вучоны ў галіне хіміі торфу. Чл.-кар. АН БССР (1953), д-р хім. н., праф. (1952). Чл. КПСС з 1946. Скончыў БДУ (1928). 3 1936 навук. супрацоўнік, заг. лабараторыі, нам. дырэктара па навук. рабоце Іп-та хіміі АН БССР. У 1952—60 дырэктар, з 1960 заг. лабараторыі фізікахіміі торфу Ін-та торфу АН БССР, адначасова выкладчык БДУ (1947—60) і Бел. тэхнал. ін-та (1965—67). Навук. працы па кінематыцы тэрмічнага раскладання цвёрдых рэчываў і хім. перапрацоўцы торфу. Распрацаваў новыя шляхі выкарыстання торфу ў нар. гаспадарцы (вытв-сць з торфу воску,
прэс-парашковых пластычных мас, тарфашчолачных рэагентаў, напаўняльнікаў для фенапластаў), прапанаваў тэхналогію выдзялення з торфу стэрынаў і метад сінтэзу на іх аснове гарманальных прэпаратаў.
Тв.: І-Ісследованне кннетнкн ннзкотемпературного термолнза тростннкового торфа.— Доклады АН БССР, 1968, т. 12, № 8; Спектральное нсследованне понообменных групп торфов н гумнновых кнслот,— Весці АН БССР. Сер. хімічных навук, 1968, № 5; Новые направлення нспользовання торфа (разам з К. I. Гайдук, Л. Р. Чыотовай).— Журнал фпзнческой хнмнн, 1972, т. 46, в. 12; Торфяной воск п сопутствуюіцне продукты,—Мн., 1977 (у сааўт.).’
Літ.: П. II. Белькевнч.— Весці
АН БССР. Сер. хімічных навук, 1977, Mi 1. БЯЛЬМбНТ, нізіннае балота ў цэнтр. ч. Браслаўскага р-на, у вадазборы р. Друйка. 3 Пн балота прымыкае да воз. Дрывяты. Пл. 2,3 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1,9 тыс. га. Глыб. торфу да 6 м, сярэдняя 2,1 м, ступень распаду 34 %, попельнасць 10,7 %. Першапачатковыя запасы торфу 9 млн. т, на 1.1.1978 7 млн. т. Пад пластом торфу сапрапель (гл. Бяльмонцкае радовішча сапрапелю). За торфабрыкетным з-дам «Браслаўскі» замацавана 1,2 тыс. га, у т. л. на 0,3 тыс. га здабываецца штогод каля 100 тыс. т торфу на паліва, каля 60 тыс. т торфу на ўгнаенне. На 0,3 тыс. га сенажаць асушана адкрытай сеткай. Астатняя ч. балота ў натуральным стане, 80 % пад дробным лесам з бярозы, хвоі, елкі, вярбы. Мікрарэльеф куп’істы з асаковымі і гіпнава-асаковымі асацыяцыямі. БЯЛЬМбНТ, лясны масіў у Браслаўскім р-не паміж азёрамі Дрывяты і Богінскае. Складаецца з трох участкаў агульнай пл. каля 12 тыс. га. Рэльеф хвалісты або паніжаны, забалочанасць 20—40%. 1-ы ўчастак лесу (каля 700 га) прылягае да паўд.-зах. берага воз. Дрывяты. Пераважаюць хваёвыя (60 %) імшыстыя і верасовыя, яловыя (20 %) імпыстыя і кіслічныя лясы, 2-і ўчастак (каля 1,3 тыс. га) знаходзіцца на Пд ад воз. Дрывяты, часткова на тэр. балота Бяльмонт. Лясы зеленамошна-чарнічныя і кіслічныя яловыя (50 %) і бярозавыя (30 %). 3-і ўчастак (каля 10 тыс. га) цягнецца да воз. Богінскае. Багунова-сфагнавых імшыстых хвойнікаў 55 %, чарнічнакіслічных ельнікаў 20, чарнічна-папарацевых бярэзпікаў і кіслічных асіннікаў 20 %. На тэр. масіву і ў наваколлі шэраг азёр Браслаўскай і Богінскай груп. Ландшафт прыдатны для турызму і масавага адпачынку.
Дз. С. Голад. «БЯЛЬМОНТ», парк, гл. Ахрэмавецкі парк «Бяльмонт».
БЯЛЬМОНЦКАЕ РАДОВІШЧА СА_ ПРАПЁЛЮ, у Браслаўскім р-не, пад
слоем торфу балота Бяльмонт. Canрапель крэменязёмістага тыпу, запасы 22,2 млн. м3, пл. залягання 1,8 тыс. га. Сярэдняя магутнасць адкладаў 1,2 м, найб. 2 м. Попельнасць 89 %. У сухім стане мае (у %): азоту 0,32, вокіслаў кальцыю 13,1, магнію 1,1, калію 0,6, фосфару 0,07. Вадародны паказчык (pH) 7,7. Сапрапель прыдатны для кальматацыі глеб.
БЯЛЮК (Anthericum). род шматгадовых травяністых раслін сям. лілейных. Вядома каля 300 відаў, пашыраных пераважна ў тропіках Афрыкі і на Мадагаскары, а таксама ў субтропіках і ўмераных абласцях Еўразіі і Амерыкі. У СССР 2 віды, з іх на Беларусі —■ Б. галінасты (A. ramosum). Па тэр. рэспублікі праходзіць паўн.-ўсх. мяжа суцэльнага пашырэння віду. Расце ў хваёвых і мяшаных лясах, дубровах, на ўзлесках і ў зарасніку хмызняку ўздоўж рэк. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Нар. назвы вяночак, білюк. Дэкар. расліна.