Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Расліна выш. да 80 см з падземным карэнішчам і вузкалінейным жалабатым лісцем каля асновы сцябла. Сцябло тонкае бязлістае. Кветкі двухполыя, белыя, на тонкіх кветаножках, у мяцёлках або гронках. Калякветнік вяночкападобны з 6 адхіленых трохжылкавых лісцікаў. Плод — скурыстая шарападобная каробачка. Як інтрадукаваная дэкар. расліна ў БССР вядомы таксама Б. л і л е йн ы (A. liliago) з буйнымі белымі кветкамі з ружова-жоўтымі пыльнікамі 1 яйцападобнымі, на вяршыні вострымі, пладамі. Г. У. Вынаеў.
БЯЛЯК, млекакормячая жывёла; тое, што заяц-бяляк.
БЯЛЯК, губа авечая, хрушч (Albatrellus ovinus), шапкавы базідыяльны грыб з роду альбатрэлус сям. скутыгеравых. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я і ў Аўстраліі; у СССР — па ўсёй умеранай зоне, асабліва ў падзоне паўночнай і сярэдняй тайгі; на Беларусі — усюды. Расце групамі, зросткамі і адзіночна ў хвойных лясах, пераважна старых ельніках. Пладаносіць у жн.— кастрычніку. Ядомы (малады). Спажываецца свежы, сушаны.
Шапка дыям. 5—10 см, пукатая, потым пляскатая, іншы раз з няправільна-хвалістым краем, гладкая або слабатрэшчы-
Бялюк галінасты.
Бяляк.
Бялянка.
навата-лускаватая, белая, часта са светла-жоўтымі плямамі. Мякаць шчыльная, сырападобная. белая або крыху жаўтаватая, з грыбным пахам і смакам,
пры высыханні жаўцее. Трубачкі кароткія, з дробнымі круглаватымі, белымі ці лімонна-жоўтымі порамі, зыходзяць на ножку. Ножка даўж. 3—4 см, роўная або злёгку скрыўленая, суцэльная, да асновы часта звужана, аднаго колеру з шапкай. Споры амаль шараабо яйцападобныя, гладкія, бясколерныя.
A, I. Галаўко. БЯЛЯНКА, рака, правы прыток Сажа, у Крычаўскім р-не. Даўж. 14 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %о. Часткова каналізаваная. Вадазбор (57 км2) на ўсх. ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны, пад лесам 10 %.
БЯЛЙНКА, ваўнянка белая (Lactarius pubescens), шапкавы базідыяльны грыб з роду млечнік сям. сыраежкавых. Пашырана ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы; у СССР — у Еўрап. ч., на Каўказе, у Сібіры, на Д. Усходзе, на Беларусі — усюды. Расце групамі ў маладых бярозавых і мяшаных лясах, часта трапляецца ў забалочаных бярэзніках. Пладаносіць у жн.— верасні. Ядомая. Спажываецца соленая (спачатку вымочваюць або вараць, каб не было гаркаты).
ІПапка дыям. 4—6 см, пукатая, потым шырокалейкападобная, тонкаапушаная, з загнутым уніз пушыстым нраем, белая або ледзь крэмавая, сухая, радзей злёгку слізкая. Мякаць белая, пад скуркай ружаватая, тонкая, шчыльная, з белым млечным сокам, едкая, са слабым пахам герані. Пласцінкі прырослыя або каротказыходзячыя. вузкія, частыя, спачатку белыя, потым крэмаваружовыя. Ножка даўж. 2—4 см, цыліндрычная. іншы раз да асновы звужаная, спачатку суцэльная. потым пустая, белая або з ружавата-крэмавым адценнем, вельмі тонкаапушаная. Споры шырокаавальныя да шарападобных, тонкашыпаватыя, амаль бясколерныя, са слабым крзмавым адценнем.
БЯЛЯНКІ (Pieridae), сямейства насякомых атр. матылёў. Пашыраны на ўсіх мацерыках. У сусв. фауне болып за 500, у СССР каля 80 відаў. У БССР адзначана 12 відаў. Дзённыя матылі. Крылы ў размаху 30—55 мм, пераважна белыя з чорным малюнкам. Вусікі булавападобныя. Пярэднія nori развітыя. Вусені некаторых відаў шкодзяць культурным раслінам. Сярод пашыраных у БССР відаў небяспечныя шкоднікі садоў і агародаў — баярышніца, Б. капусная, рэпавая, бручкавая. Да Б. належаць таксама дэкар. матылі лугоў і лясоў — лімонніцы, жаўтушкі, зорка.
Б. бручкавая, бручніца (Pieris napi) часта трапляецца на палях, агародах, лясных палянах.
Размах крылаў 35—40 мм. Пярэднія крылы з плямамі, піжняя паверхня задніх крылаў цёмная, без плям. За год 2 пакаленні; лёт у маі — чэрв. і ліп.— жн., іншы раз у вер. вылятаюць матылі 3-га пакалення. Вусені развіваюцца на раслінах сям. крыжакветных — бручцы,
капусце. буйміне, жарушніку і інш. Шкодзяць нязначна.
Б. капусная, капусніца (Pieris brassicae) жыве ў агародах, садах, па палях, радзеіі у лясах.
Крылы шырокія, белыя, пярэднія — з чорнымі вугалкамі. Лёт у маі — жніўні. Вусені ў чэрв.— вер., шкодзяць капусце і інш. крыжакветным раслінам: аб’ядаюць лісце, пакідаючы болып грубыя жылкі. 2 пакаленні за год.
Б. рэпавая, рэпніца (Pieris rapae) часта трапляецца на палях, агародах, лясных палянах.
Крылы ў размаху 35—40 мм. белыя. пярэднія — з чорнай верхавінкай i 1 (у самца) або 2 (у самкі) чарнаватымі плямамі. За год 2 пакаленні; лёт у маі — чэрв. і ліп.— жніўні. Вусені развіваюцца на раслінах сям. крыжакветных, шкодзяць рэпе, напусце, гарчыцы і інш.
Меры барацьбы з Б.: механічныя (знішчэнне зімовых гнёздаў з вусенямі, хімічныя (апырсквапне або апыльванне раслін інсектыцыдамі). AМ. Літвінава.
БЯЛЯЦКІ Дзмітрый Паўлавіч (н. 2. 11.1906, в. Пугляі Аршапскага р-ііа), беларускі сав. вучоны ў галіне агульнай і сацыяльнай гігіены, арганізатар аховы здароўя. Д-р мед. н. (1967), праф. (1968). Засл. ўрач БССР (1967). Чл. КПСС з 1944. Скончыў Мінскі мед. ін-т (1933). У 1937-41 гал. дзярж. сан. інспектар БССР, у 1943— 59 нам. міністра аховы здароўя БССР. Адначасова ў 1945—1980 заг. кафедры сац. гігіены і арганізацыі аховы здароўя Мінскага мед. ін-та. Працы па гігіене, сан.-эпідэміялагічнай справе, арганізацыі аховы здароўя, па гісторыі медыцыны.
Тв.: Борьба о острымн ннфекцноннымн болезнямн в Белорусской ССР за 40 лет.— У кн.: Сборннк научных работ Мннского государственного меднцпнского пн-та. Мн„ 1958. т. 21; Развнтне саннтарного дела в Белорусской ССР.—■ Мн., 1966; Санптарная охрана внешней среды — всенародное дело.— Мн.. 1974; Обіцественное здоровье н его охрана в Белорусснн за годы советской властн.— Мн„ 1978.
БЯРВЁНАЎСКАЯ ГЕМІСІНКЛІНАЛЬ (ад назвы в. Бярвенаўка ў Буда-Кашалёўскім р-не), тэктанічная структура ў Буда-Кашалёўскім р-не Гомельскай вобл., у межах Гарадоцка-Хацецкай ступені Прыпяцкага прагіну. Выяўлена сейсмаразведачнымі работамі. Выдзяляецца па паверхні дэвонскіх падсалявых адкладаў. 3 Пд Б. г. прымыкае да разлому і арыентавана на ПдЗ. Сфарміравалася ў познафранскі і фаменскі час. БЯРВЁНКА, рака, левы прыток Пыранкі (бас. Котры), у Гродзенскім р-не. Даўж. 28 км. Пачынаецца з воз. Доўгае. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 % о. На ўсім працягу каналізаваная. Вадазбор (110 км2) нізіп-
ны, азёрнасць 1 %, пад лесам 58 %. БЯРЖОНКА, возера ў Браслаўскім р-не, у бас. р. Акунёўка. Пл. 0,21 км2. Даўж. 0,7 км, найб. глыб. 1,5 м. Пл. вадазбору 6,25 км2. Катлавіна выцягнута з Пн па Пд. Берагавая лінія (даўж. 1,7 км) слабазвілістая. Эўтрофнае. Слабапраточнае: злучана пратокап з воз. Пагошча.
БЯРЖОНКА, возера ў Браслаўскім р-не, у бас. р. Янка. Пл. 0,19 км2. Даўж. 0,69 км, найб. глыб. 2,6 м, сярэдняя 1,7 м, сярэдняя шыр. 0,28 км. Аб’ём вады 0,32 млн. м3. Вадазбор (6,56 км2) нізінны і пласкахвалісты, складзены з суглінкаў і супескаў, пераважна пад лесам (73 %).
Катлавіна рэшткавага тыпу, круглаватая, выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы выш. да 2 м, спадзістыя, пясчаныя, разараныя. Берагавая лінія (даўж. 1,9 км) слабазвілістая. Берагі нізкія, тарфяністыя. Пойма забалочаная, пад хмызняком. Дно карытападобнай формы, 65 % пл. выслана тонкадэтрвггавымі сапрапелямі магутнасцю да 9,6 м. Мінералізацыя вады да 165 мг/л, празрыстасць 0,8 м. Дыстрафіруючае. слабапраточнае. Зарастае (трыснёг, чарот, рдзесты, гарлачык, разак). Водзяцца карась, лінь, шчупак. акунь. I. А. Мыслівец.
БЯРЛОГ, л о г а в а, прыстанішча мядзведзя бурага, у якім ён у стане зімовага сну праводзіць зіму.
Высцілаецца сухой травой, лісцем, галінамі дрэў, маладымі дрэўцамі. Некаторыя Б. падобныя па птушыныя гяёзды, глыб. да 1 м, дыям. каля 1,9 м. Штучнага даху не маюць — засыпаюцца снегам (астаецца невял. праталіна ад дыхання звера). Мядзведзь робіць Б. звычайна ў лясным
Бярлог бурага мядзведзя.
Возера Бярпова.
гуіпчары, часцей пад карапямі вываратаў і стваламі буралому, паміж стваламі дрэў, зрэдку ў густым падросце ельніку. Трапляюцца ў дуплах старых дрэў, у стагах сена. Залягаюць мядзведзі ў Б. пры наступленні ўстойлівых нізкіх т-р (у ліст. або пач. снежня), мядзведзіца кладзецца з медзведзянятамі. У студзені самкі нараджаюць у Б. дзіцянят. Пры падтапленні (у цёплую зіму або адлігу) Б. мядзведзі залягаюць у новых Б. Канчаткова звяры пакідаюць свае зімовыя сховішчы ў сакавіку. Карыстаюцца Б. толькі адну зіму.
П. Р. Козла. БЯРНОВА, возера ў Гарадоцкім р-не, у бас. р. Обаль. Пл. 2,8 км2. Даўж. 3,5 км, найб. шыр. 1,62 км, найб. глыб. 10,9 м, сярэдняя 6,4 м. Аб’ём вады 18 млн. м3. Вадазбор (57 км2) спадзістахвалісты і сярэднеўзгорысты, пераважна разараны.
Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з ПнУ на ПдЗ. Схілы выш. 15— 25 м, стромкія, укрыты хмызняком, на ІІн выш. 5—10 м, на ПнЗ і ПнУ разараныя. Берагавая лінія (даўж. 10,2 км) слабазвілістая, утварае некалькі невял. мысаў 1 заліваў. Берагі нізкія, пясчаныя, параслі хмвізняком, на Пн забалочаныя. Дно карытападобнай формы. Глыбіні ад берага рэзка ўзрастаюць да ложа возера. На долю мелкаводдзя (глыбіні да 2 м) прыпадае 12 %, на глыбіні больш за 4 м — 73 % пл. дна. 4 ас)травы агульнай пл. 0,1 га. Дно ўкрыта да глыб. 2 м пяском, ад 2 да 3 м — апясчаненым ілам, глыбей — гліністым Ілам. Мінералізацыя вады да 240 мг/л, празрыстасць 2,7 м. Эўтрофнае. Праточнае: упадаюць 4 ручаі 1 р. Віраўлянка, выцякае р. Бярноўка. Шыр. палосы надводнай расліннасці 3—40 м, падводнай — 25—150 м. Возера багата рыбай, водзяцца судак, лешч, шчупак, акунь, плотка, краснапёрка, гусцяра, верхаводка; ёсць вугор. Б. П. Уласаў.
БЯРНОЎКА, рака, правы прыток Чарнаўкі (бас. Обалі), у Гарадоцкім р-не. Даўж. 10 км. Пачынаецца з воз. Бярнова. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 %0. Вадазбор (97 км2) сярэднеўзгорысты, азёрнасць 3 %, пад лесам 19 %.
БЯРОЗА, рака, левы прыток Шчары (бас. Нёмана), у Зэльвенскім і Слонімскім р-нах. Даўж. 23 км. Пачыпаецца каля в. Шулякі (Зэльвенскі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні
2,3 % о. У ніжнім цячэнні каналізаваная. Вадазбор (96 км2) нізінны, пад лесам 15 %.
БЯРОЗА (Betula), род лістападных дрэвавых і кустовых раслін сям. бярозавых. Вядома каля 140 відаў, пашыраных у Паўн. паўшар’і ад гор субтропікаў да тундры. У СССР болып за 70 відаў, з іх на Беларусі 4. Утвараюць бярозавыя лясы. У 1950-я г. ў рэспубліцы Цэнтр. бат. садам АН БССР, бат. садамі БСГА, БДУ, Бел. тэхнал. ін-та, Жорнаўскай лясной доследнай станцыяй інтрадукаваны 44 віды Б. рознага геагр. паходжання. Драўніна Б. каштоўная: з яе атрымліваюць метылавы спірт, ацэтон, ацэтатную к-ту, актываваны вугаль; ідзе на выраб фанеры, мэблі, лыжаў, спарт. інвентару; асабліва цэніцца драўніна Б. карэльскай з прыгожай мармурападобнай хвалістай тэкстурай. 3 кары атрымліваюць дзёгаць, з лісця — фарбу для шэрсці. Бярозавы сок спажываецца як напітак. Пупышкі і маладое лісце маюць бетуларэтынавую і аскарбінавую к-ты, сапаніны, гліказіды, смолы, дубільнікі, горычы, эфірны алей, выкарыстоўваюцца ў медыцыне (мачагонны, процізапаленчы, жаўцягонны сродак). Дрэвы з дэкар. ажурнай кронай, белымі стваламі, свежым лісцем летам і залаціста-жоўтым восенню. Прыдатныя для ўсіх тыпаў пасадак. Асабліва эфектыўныя ў спалучэнні з хвойнымі пародамі. Выкарыстоўваюцца на азеляненне нас. пунктаў, прысады каля дарог, абсадку сажалак і каналаў, у полеахоўных і проціпажарных палосах, для замацавання адхонаў.