• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Аднадомныя дрэвы 1 кусты. Кара на ствалах гладкая ці з трэшчынамі, часцей белая, радзей шэрая або інш. колеру. Лісце суцэльнае, зубчастае, яйцападобнае, трохвугольнае, рамбічнае, круглаватае, на чаранках. Кветкі аднаполыя, у тычынкавых і песцікавых каташках, цвітуць у крас.— маі, амаль адначасова з расігусканнем лісця, апыляюцца з дапамогаіі ветру. Плады — дробныя арэхі з плёнкавымі крыльцамі па баках, выспяваюць у канцы ліп,— жніўні. Насенне лёгкае, далёка разносіцца ветрам, дае багатыя ўсходы, дзякуючы чаму Б. паспяхова ўзнаўляюцца на закінутых пашах, высечках, выгарынах, удзельнічаюць у змене парод у лясах. Амаль усе віды святлалюбныя, хуткарослыя, малапатрабавальныя да ўрадлівасці глебы, кепска пераносяць яе ўшчыльненне. Устойлівыя да энтамашкоднікаў, але часта пашкоджваюцца грыбамі (напр., бярозаеай губкай, чагай). Садовыя формы размнажаюць прышчэпліваннем у перыяд інтэнсіўнага руху соку. Добра ўзнаўляюцца Б. парасткамі, у выніку гэтага паяўляюцца цікавыя кустовыя формы. Перасадку добра пераносяць да 5—7-гадовага ўзросту. Лепшы час перасадкі — перыяд набракання пупышак.
    Б. павіслая, або бародаўчатая (В. pendula),— адна з асн. лясных парод Беларусі, парода-піянер, утва-
    Бяроза: 1— павіслая (а — форма кроны, б •— кара, в,—■ песцікавыя каташкі, г — тычынкавыя каташкі, д — галінка з лісцем і пладаносным каташком, е — плод); 2—пушыстая (а — форма кроны, б — галінка з лісцем і пладаносным каташком'); 3— карлікавая (а — галінка з лісцем; б — пладаносныя каташкі, e — плод).
    рае бародаўчатабярозавыя лясы або складае дамешак у хваёвых, яловых і дубовых лясах. Расце на мінер. глебах рознай урадлівасці, асабліва на супясчаных свежых і вільготных глебах, якія падсцілаюцца суглінкам. Жыве 120—140 гадоў. Дрэва выш. да 32 м, з белай карой, крона дрэў, якія растуць вольна, ніцая. Маладыя парасткі глянцаватыя, укрытыя бародаўкамі (адсюль другая назва) — смалістымі выдзяленнямі залозак. Па форме кары адрозніваюцца гладкакорая, падоўжана-трэшчынаватая, ромбападобнатрэшчыпаватая, грубакорая. Лісце тонкае, ліпкае, трохвугольнаабо рамбічнаяйцападоонае, з адцягнутым вострым канцом. Крыльцы плода ў 2 разы па шырыні перавышаюць яго памеры. У лясах трапляюцца разнавіднасці Б. К о т у л a (В. kotulae) з цёмнай, амаль чорнай карой па ўсім ствале (часам выдзяляецца ў самастойны від) іБ. карэльская, або чачотка. Ёсць садовыя формы — Юнга (з тонкімі павіслымі амаль да зямлі парасткамі, расце ў парках Навагрудка, Брэста, Ляхавіцкага і Мінскага р-наў) і далекарлійская (з рассечаным лісцем, расце ў парках Горак, Бераставіцкага і Бешанковіцкага р-наў). Б. п у ш ы с т а я (В. pu­bescens) — адна з асн. лясных парод на нізінных і пераходных балотах, дзе ўтварае пушыстабярозавыя лясы або складае дамешак у балотных хваёвых і чорнаальховых лясах; трапляецца таксама ў падпарадкавальным ярусе хвойных, шыракалістых, бародаўчатабярозавых лясоў на мінер. глебах з блізкім узроўнем грунтавых водаў. Расце на тарфянабалотных глебах, але не пераносіць застойнага ўвільгатнення і не трапляецца на вярховых балотах; лепш расце на перагнойна-глеевых і тарфяна-глеевых глебах праточнага ўвільгатнення. Жыве 80—100 гадоў, на балотах гіне ў 50—60 гадоў ад гнілей. Дрэва выш. звычайна 15— 18 м, у лепшых умовах 22—23 м. на моцна абводненых балотах 5—10 м. Кара гладкая або з невял. шырокімі трэшчынамі каля асновы ствала. Маладыя парасткі апушаныя, аксамітпыя, без бародавак. Лісце без адцягнутага канца, матавае, грубае, на маладых парастках апушанае. Крыльцы плода па шырыні роўныя яго памерам або перавышаюць у 1,5 раза. Па колеру кары выдзелены формы бела-, шэра-, бронзавакорая; па форме лісця — авальналістая і рамбічная. Б. карлікавая (В. na­na) — вельмі рэдкі арктабарэальны
    від, занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. У рэспубліцы знаходзіцца за паўд. мяжой суцэльнага пашырэння. Вядомы месцазнаходжанні ў Бярэзінскім запаведніку, у наваколлі воз. Нарач, на тэр. гідралагічнага заказніка Ельня ў Міёрскім р-не. Расце на вярховых і пераходных балотах, на балотным масіве Ельня ўтварае нязначныя зараснікі, у Бярэзінскім запаведніку расце невял. групамі ў 9 кварталах. Для зберажэння віду неабходны кантроль за станам папуляцый у месцах росту. Куст выш. 20—70 см. Галінкі цёмнакарычневыя, без бародавак. Лісце дробнае, круглаватае. Крыльцы па двух баках плода накшталт нешырокага паяска. Б. н і з к а я (В. humi­lis) трапляецца па ўсёй тэр., але параўнальна рэдка. Расце пераважна на пераходных, радзей нізінных балотах, сырых лугах, дзе ўтварае невял. зараснікі разам з вербамі, вольхай чорнай, Б, пушыстай. У выніку асушэння і акультурвання балот пашырэнне Б. нізкай скарачаецца. Куст выш. 1—2,5 м. Галінкі цёмнабурыя са смалістымі бародаўкамі. Лісце дробнае, яйцападобнае, гародчатае. Каташкі дробныя, на кароткіх чаранках. Шырыня крыльцаў плода мепш пал. яго шырыні.
    3 інтрадукаваных відаў у зялёным буд-ве найчасцей выкарыстоўваюцца 10. Б. п а п я р о в а я (В. papyrifera, радзіма — Паўн. Амерыка) выш. да 20 м, з няправільнацыліндрычнай кронай, белай або ружовай карой 1 яйцападобным вострым ці завостраным лісцем з круглаватай, клінападобнай асновай. Ва ўмовах Беларусі зімаўстойлівая, адносна ценевынослівая. У 10 гадоў дасягае выш. 7 м. Б. ж о ў т а я (В. lutea, радзіма — Паўн. Амерыка) выш. 25—30 м, з жаўтаватай або залаціста-шэрай карой, буравата-чырванаватымі парасткамі, яйцападобным і падоўжана-яйцападобным лісцем, якое ўвосень набывае яркія аранжава-жоўтыя таны. Расце параўнальна марудна, набывае кустападобную форму. У 30 гадоў дасягае выш. 12 м. У суровыя зімы абмярзаюць аднагадовыя парасткі. Б. в я з а л і с т а я (В. ulmifolia, радзіма — Курыльскія астравы, Японія) выш. да 20 м. з яйцападобнай кронай і сэрцападобным з выцягнутым канцом, двойчывострапілаватым лісцем. Маладыя парасткі апушаныя, гадавалыя бліскучыя, чырвона-бурыя. Сярэднеценевынослівая. зімаўстойлівая. Б. Э р м а н а, або каменная (В. ermaпі, радзіма — Камчатка. узбярэжжа Ахоцкага мора. Сахалін, Курыльскія астравы, Японія), выш. да 15 м, з круглаватай, цёмна-шэрай, бураватай, каштанаваабо ружавата-шэрай патрэсканай карой. яйцападобным, з кароткаклінападобнай, круглаватай або злёгку сэрцападобнай асновай. каротказавостраным, па краі двойчывострапілаватазубчастым лісцем. Марозаўстойлівая, ценевынослівая расліна. Расце марудна, у 15 гадоў дасягае выш. 8 м. Б. я п о нс к а я (В. japonica, радзіма — Савецкі Д. Усход, Японія) выш. да 25 м, з бе-
    лай карой і вузкай, даволі густой кронай, яйцападобным або шырокаяйцападобным, па краі двойчыпілавата-зубчастым лісцем. Зімаўстойлівая. Б. блак і т н а я (В. coerulea, радзіма — Паўн, Амерыка) выш. да 10 м, з белай карой, яйцападобным або трохвугольна-яйцападобным, тонказавостраным, па краі двойчызубчастым лісцем. Марозаўстойлівая. Б. даурская (В. dahurica, радзіма — Усх. Сібір, Прыморскі край, Манголія, Паўн. Кітай) выш. да 20 м, з цыліндрычнай кронай, авальным або яйцападобным, на канцы завостраным, па краі зубчастым лісцем. Зімаўстойлівая. Б. туркестанская (В. turkestanica, радзіма — Алтай, Цянь-Шань) выш. 8—12 м, з ружавата-жоўтай карой, яйцападобным, завостраным лісцем з клінападобнай асновай, вышэй якой ліставая пласцінка двойчывострапілаватая. Маладое лісце апушанае, потым зверху голае, толькі знізу на жылках апушанае. Зімаўстойлівая. Б. р а б р ыстая (В. costata, радзіма — Д. Усход, Паўн.-Усх. Кітай, Паўн. Карэя) выш. да 30 м, з бліскучай светла-жоўтай або жаўтавата-карычневай карой, шчыльным яйцападобным, па краі двойчыдробнавостразубчастым лісцем. Зімаўстойлівая. Б. Ш м 1 д т a , або жалезная (В. schmidtii, радзіма — Д. Усход, Прыморскі край, Карэя), выш. 15—30 м, з буравата-шэрай або амаль чорнай карой, белымі сачавічкамі, яйцападобным, каля асновы шырокаклінападобным, зверху завостраным, па краі няроўнавостразубчастым лісцем. Расце марудна, дажывае да 200 гадоў. Зімаўстойлівая Іл. гл. таксама на ўклейцы і ў т. 3 на ўкл. да арт. Лекавыя расліны.
    Лгт.: Чубанов К. Д. О формах берёзы бородавчатой н пушнстой в Березннском гос. заповедннке^— У кн.: Ботаннка. (Нсследовання), вып. X, Мн., 1968. В. С. Гельтман, В. Р. Анціпаў. БЯРОЗАВАЕ ВОЗЕРА, ва Ушацкім р-не, у бас. р. Тураўлянка. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Пл. 4,9 км2. Даўж. 4,1 км, найб. шыр. 1,5 км, найб. глыб. 3,9 м, сярэдняя 2,5 м. Аб’ём вады 12,65 млн. м3. Вадазбор (458 км2) нізінны, месцамі дробнаўзгорысты і спадзістахвалісты, пад лесам 15 % тэр., ёсць вял. балотныя масівы.
    Катлавіна авальная, выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы спадзістыя, выш. 3—5 м, усх. пад лесам і хмызняком, зах. і паўд.-зах. разараныя. Берагавая лінія (даўж. 12 км) слабазвілістая, берагі
    Бярозавае возера ва Ушацкім раёне.
    нізкія, забалочаныя і пясчаныя, на ПдЗ участкамі сплавінпыя. Шырокая і плоская літараль, складзеная з пясчаных адкладаў, паступова пераходзіць у плоскае ложа, высланае крэменязёмістым аліўкавым сапрапелем магутнасцю да 4 м. Мінералізацыя вады да 250 мг/л. празрыстасць да 1,2 м. Эўтрофнае, зарастае, шыр. палосы расліннасці да 200 м. Праточнае: працякае р. Дзіва, упадаюць 4 невял. ручаі 1 пратока з воз. Глыбач. Водзяцца лешч, шчупак, карась, плотка, акунь; ёсць вугор. На паўн.-ўсх. беразе возера в. Бярозава, на паўд.-зах.— Бярозава і Глушыца.
    БЯРОЗАВАЕ ВОЗЕРА, К у т ы, у Кіраўскім р-не, у бас. р. Бярэзіна, Пл. 0,12 км2. Поймавае, мелкаводнае. Берагі забалочаныя, на У высокія, укрытыя дубовым і хваёвым лесам. Паблізу в. Гута.
    БЯРОЗАВАЯ ГУБКА. г у б а б я р оз а в а я (Piptoporus betulinus), губавы базідыяльны грыб з роду піптапор сям. паліпоравых. Пашырана ва ўмераных зонах Паўн. паўшар’я; у СССР, у т. л. на Беларусі, трапляецца часта. Сапратроф і паразіт (дрэваразбуральнік). Расце ў лісцевых і хвойных лясах на адмерлых і жывых (зрэдку) ствалах бярозы, ламаччы, сухастоі, пнях, нарыхтаванай драўніне. Выклікае жоўта-бурую гніль дэструктыўнага тыпу, зніжае выхад дзелавой драўніны.
    Пладовыя целы аднагадовыя, дыям. 3—20 см, падушкападобныя, мясістыя, з тупым адагнутым уніз краем, прымацаваны бокам да субстрату. Паверхня гладкая, белаватая, пазней шэрая, жаўтаватая або бледна-бурая. Тканка белая, мяккая, потым коркавая. Гіменафор трубчасты. Трубачкі даўж. да 8 мм, спачатку белыя, з часам жаўцеюць. Поры круглаватыя, таўстасценныя, на 1 мм 3—4. Споры цыліндрычныя, сагнутыя, гладкія.