• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Вадазбор (пл. 4 тыс. км2, найб. даўж. 85 км, сярэднія шыр. 47 км, выш. над узр. м. 209 м, нахіл 17,4 %0) верхняга і сярэдняга цячэння на паўд.-ўсх. схілах Ашмянскага і паўн.-зах. схілах Мінскага ўзв., ніжняга — на Нёманскай нізіне. Пераважаюць сугліністыя 1 тарфяна-балотныя грунты, пад ворывам 35 %. Лясістасць каля 29 % (Налібоцкія лясы ў ніжняй ч. вадазбору). Даліна выразная, трапецападобная, шыр. ў верхняй ч. ракі 0,5—3 км, ніжэй в. Гародзькі 3—4 км. Схілы ўмерана стромкія і спадзістыя, выш. 10—15 м, месцамі 30—40 м. Пойма нізкая, асушаная, месцамі ўзгорыстая, шыр. ў вярхоўі 0,2—0,5 км, на астатніх участках ад 0,3 да 3 км. У разводдзе затапляецца на 2—3 тыдні на глыб. да 1,5 м. Рэчышча моцназвілістае. Шыр. ракі ў межань у верхнім цячэнні 5— 20 м, у сярэднім 1 ніжнім 20—35 м, паблізу вусця да 50 м. Берагі стромкія, выш. 2—4 м, на асобных участках 8— 10 м. На вадазборы Б. і прытокаў Чарніца, Чапунька, Іслач меліярацыйныя работы.
    Рэжым Б. вывучаецца з 1924, назіранні вяліся на 4 гідралаг. пастах, з іх дзейны Няровы. На веснавы перыяд прыпадае 42 %, летне-асенні 38, зімовы 20 % гадавога сцёку. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў верхнім і сярэднім цячэнні ў канцы сак., у ніжнім — у пач. красавіка, сярэдняя выш. над межанню ад 1,4 да 3,4 м, найб. да 4,6 м (1931). Летнеасенняя межань парушаецца дажджавымі паводкамі, найб. ўзроўні ў асобныя гады (1930) перавышаюць веснавыя. Замярзае ў 2-й пал. снеж., крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Веснавы ледаход каля 8 сут. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 30 м3/с; найб. раз у 100 гадоў 685 м3/с; каля в. Няровы найб. 210 м3/с (1956), найменшы 2 м3/с (1954). Мясцовае суднаходства ад в. Бакшты (за 45 км ад вусця) у перыяд высокай вады. Б. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. У сярэднім цячэнні Б. створана Сакаўшчынскае вадасховішча. Іл. гл. на ўклейцы.
    Н. Дз. Шэка. БЯРЭЗІНА, нізіннае балота на ПнЗ Лідскага р-на, часткова ў Воранаўскім р-не, у вадазборы р. Дзітва. Пл. 1,3 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1,2 тыс. га. Глыб. торфу да 5,9 м,
    сярэдняя 3 м, ступень распаду 35 %, попельнасць 12 %. 3 першапачатковых запасаў (7,1 млн. т) на 1.1.1978 засталося 5,2 млн. т. Ha 1 тыс. га здабываецца торф. Астатняя пл. не асушана, занята хмызняком, часткова выкарыстоўваецца пад сенажаць. БЯРЭЗШАК, возера ў Полацкім р-не Ў бас. р. Вядзеціца/ Пл. 0,14 км2. Даўж. 0,7 км, найб. шыр. 0,2 км. Пл. вадазбору 1,62 км2.
    БЯРЭЗІНКА, радовішча глін за 2 км на 3 — ПдЗ ад в. Міжава Мастоўскага р-на. Лінзападобны паклад звязаны з неагенавымі адкладамі. Разведаныя запасы 9,6 млн. т. Гліны цёмна-шэрыя, пясчаністыя. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,3—20,5 м, ускрышы 0,3—1,4 м. Гліны прыдатныя на вытв-сць цэменту і цэглы. Радовішча не распрацоўваецца.
    БЯР93ІНСКА-ДРУЦКІ ГЕАБАТАНІЧНЫ РАЁН, гл. ў арт. АршанскаМагілёўская геабатанічная акруга. БЯРЭЗІНСКАЕ БАЛОТА, нізіннае асушанае балота на 3 Маладзечанскага (7,1 тыс. га) і Пн Валожынскага (2,3 тыс. га) р-наў, у пойме Бярэзіны (бас. Нёмана). Пл. 9,4 тыс. га, у межах прамысл. паклада 7,6 тыс. га. Глыб. торфу да 6,2 м, сярэдняя 2,9 м, ступень распаду 34 %, попельнасць 16,3 %. Першапачатковыя запасы торфу 46,6 млн. т, на 1.1.1978 засталося 18,8 млн. т. Есць лугавы мергель.
    Торфабрыкетны з-д «Бярэзінскі» здабывае штогод каля 1 млн. т фрэзернага торфу. У карыстанні завода 2,7 тыс. га (2,3 тыс. га у Маладзечанскім р-не і 0,4 тыс. га у Валожынскім), на 4,5 тыс. га торф выбраны і землі перададзены ў карыстанне калгасам і саўгасам. Невялікая здабыча торфу на ўгнаенне. Асушана 6 тыс. га, у т. л. дрэнажом 2,7 тыс. га, адкрытай сеткай 3,3 тыс. га. Землі выкарыстоўваюцца пад ворыва і сенажаць. На неасушанай ч. балота пераважаюць хмызнякі і асокі, на 200 га лес. Ёсць пясчаныя астравы і грады.
    БЯРЭЗІНСКАЕ ЗЛЕДЗЯНЁННЕ (ад назвы р. Бярэзіны), окскае з л едзяненне, познабярэзінскае зледзяненне, п оз н аміндэльскае зледзяненне, 2-е ў антрапагене зледзяненне на Беларусі, працягвалася ад канца налібоцкага міжледавікоўя да пачатку александрыйскага міжледавікоўя —20 тыс. гадоў (480—460 тыс. гадоў назад). Ледавік насунуўся з Пн, укрыў усю тэр. Беларусі. Некаторыя даследчыкі лічаць, што паўд. мяжа
    ледавіка Б. з. даходзіла да лініі Навазыбкаў — Злынка (Бранская вобл.) — Хойнікі — даліпа р. Славечна. Есць меркаванне, што з Б. з. звязана фарміраванне данскога ледавіковага языка, які дасягнуў вусця Мядзведзіцы (левы прыток Дона).
    Адклады Б. з. складзены з марэнных, водна-ледавіковых, азёрна-ледавіковых, ледавікова-алювіяльных і перыгляцыяльных ўтварэнняў, сумарная магутнасць іх 200 і больш м. Найбольш выразна ў разрэзе вылучаюцца марэнныя адклады, сярэдняя магутнасць іх складае 10—15 м (макс. 107 м). Марэна болып шырока развіта ў зах. і цэнтр. раёнах Беларусі, на У і Пд яна знойдзена толькі на асобных участках ў межах лагчын ледавіковага выворвання і размыву, па далінах Дняпра, Сажа, Нёмана трапляюцца выхады на дзённую паверхню. Марэна часцей за ўсё шэрая, блакітна-шэрая, часам інтэнсіўна афарбавана ў зялёныя таны за кошт дамешку глаўканітавых парод палеагену і мелу. Характэрна невялікая (да 10 %) колькасць жвіру, галькі, валуноў. Макс. колькасць пясчаных часцінак у марэне цэнтр. раёнаў Беларусі, гліністых — у паўд.-ўсходніх. Шматлікія адорвені (у асобных раёнах да 20 % магутнасці марэны) парод палеагену, неагену, мелу, дэвону. Паказальная перавага валуноў асадкавых _ парод (даламіты, вапнякі, пясчанікі, апокападобныя пароды, крэмень, мел). Колькасць валуноў памяншаецца з ПнЗ на ПдУ, у нізоўях Сажа на долю магматычных і метамарфічных парод прыпадае толькі 20—30 % ад агульнай іх колькасці. Дробнапясчаная фракцыя марэны характарызуецца невял. колькасцю няўстойлівых мінералаў і зрэдку павышанай колькасцю пірыту, гідраксідаў жалеза, сідэрыту. Выяўлены і некаторыя інш. асаблівасці бярэзінскай марэньк павышаная карбанатнасць, мінім. ў параўнанні з болып маладымі марэнамі колькасць крэмню, жалеза, калію. Сярэдняя магутнасць водна-ледавіковых адкладаў Б. з., складзеных пераважна з пяскоў, 30—40 м, у асобных разрэзах 80—100 м. Спецыфічныя гляцыяалювіяльныя адклады, што высцілаюць глыбокія лагчыны ледавіковага размыву, пашыраны на ПдУ і ў інш. раёнах рэспублікі. Складзены яны з магутных (да 70— 90 м) тоўшчаў аднародных дробнатонказярністых пяскоў з асобнымі праслоямі супескаў і суглінкаў, абагачаных мясц. матэрыялам, які размеркаваны вельмі нераўнамерна. Рэльефаўтваральная роля Б. з. выявілася ў фарміраванні глыбокіх лагчын выворвапня і размыву, якія зра-
    білі ўплыў на размеркаванне адкладаў пастушіых зледзяненпяў і на фарміраванне гідраграфічнай сеткі. Акрамя таго, за кошт намнажэння марэннага матэрыялу фарміраваліся каркасы асн. узвышшаў Беларусі і, перш за ўсё, Бел. грады. У развіцці бярэзінскага ледавіковага покрыва вылучаецца некалькі стадый. Пра гэта сведчаць сляды пахаваных краявых утварэнняў, якія ўстаноўлены па даных свідраванпя ў раёне Дзяржынск — Крупкі.
    Б. М. Гурспг, Р. I. Лявіцкая. БЯРЭЗШСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ, тэктанічная структура ў Жлобінскім р-не, у цэнтр. частцы Бярэзінскай ступені Прыпяцкага прагіну, паміж Паўн.Прыпяцкім краявым і Бярэзінскім субрэгіянальным разломамі. Выяўлена сейсмічнымі даследаваннямі ў 1965.
    Па паверхні міжсалявых адкладаў Б. п. мае форму антыкліналі са стромкім паўд. і пакатым паўн. крыламі, ускладненай трыма лакальнымі скідамі паўд.-ўсх. распасцірання амплітудай ад некалькіх дзесяткаў да сотняў метраў. Адзнака паверхні міжсалявых адкладаў у скляпенні падняцця —1800 м. Па паверхні падсалявых адкладаў і фундамента Б. п. вывучана менш дэталёва, аднак устаноўлена, што будова яго тут больш складаная, чым па міжсалявых адкладах. Мінімальныя адзнакі паверхні падсалявых дэвонскіх адкладаў у межах падняцця -2200 	2400 м. Па паверхні
    верхнефаменскай саляноснай тоўшчы вылучана пакатая брахіантыкліналь амплітудай каля 200 м 1 памерамі 12 х 7 км. Мінімальная адзнака ў скляпенні яе -800 м. Сфарміравалася Б. п. гал. чынам у познім дэвоне. У міжсалявых адкладах Б. п. адкрыта Бярэзінскае радовішча нафты.	I. Д. Кудравец.
    БЯРЭЗІНСКАЕ РАДОВІШЧА КААЛІНУ, на ўсх. ускраіне в. Бярэзіна Жыткавіцкага р-на. Паклад вогнетрывалага светла-шэрага да белага кааліну ў выглядзе 2 лінз (паўн. шыротнага і паўд. мерыдыянальнага распасціранняў) у верх. ч. крышт. фундамента. Перспектыўныя запасы паўн. лінзы 6,6 млн. т, паўд.— 1,04 млн. т. Выхад абагачанага кааліну: паўн. лінза 20—65 %, паўд. 19,6—58 %. Колькасць мех. дамешак: паўн. лінза 24—80 %, паўд.— 35— 80 %. Магутнасць карыснай тоўшчы: паўн. лінза 3,8—23,7 м. паўд.— 3,8— 21,5 м. Магутнасць ускрышы (пяскі, гліны, торф) паўн. лінзы 26—33.8 м, паўд.— 33,8—34,8 м. Абагачаны каалін прыдатны на вытв-сць фарфоравых і фаянсавых вырабаў, нізкавольтнага электраўстановачпага фарфору, фаянсавых плітак, вогнетрывалых шамотных вырабаў. Радовішча не распрацоўваецца.
    М. Ф. Янюк. БЯРЗЗШСКАЕ РАДОВІШЧА НАФТЫ. за 10 км на Пн ад г. Светлагорск. Выяўлена ў студз. 1976. Пл. 6,7 км2. Распрацоўваецца з 1977. Размешчана на левым беразе Бярэзілы,
    на Пн Прыпяцкага прагіну, у межах Бярэзінскай (паўн. прыбартавой) тэктанічнай зоны, мяжуе з Судавіцкім радовішчам нафты. Паклады нафты, прымеркаваныя да міжсалявых (задонска-ялецкіх) дэвонскіх адкладаў, на глыб. 1968—2085 м. Па паверхні міжсалявых адкладаў Бярэзінскае падняцце — брахіантыкліналь памерам 3X2 км з амплітудай каля 200 м, якая сістэмай разрыўных парушэнняў субшыротнага распасцірання падзелена на 4 блокі. Нафтаносныя 1-ы, 2-і і 3-і блокі. Калектары — трэшчынавата-кавернозна-поравыя даламіты, радзей ваппякі. ІІафта высакаякасная, адносіцца да тыпу парафінавых, смалістых, маласярністых (серы 0,2—0,67 %). Шчыльн. 824—871 кг/м3. Т-ра застывання ад — 9 да +18 °C, выхад светлых фракцый да 300 °C 42—54 %.
    БЯРЭЗІНСКАЕ РАДОВІШЧА ПРЭСНАВОДНЫХ ВАПНАВЫХ АДКЛАДАУ, за 1 км на Пд ад чыг. ст. Палачаны Маладзечанскага р-на, у пойме р. Бярэзіна. Паклад у выглядзе праслояў і лінз, якія пашыраны па ўсёй пл. торфамасіву Бярэзінскае балота, складзены з сучасных азёрна-балотных адкладаў. Перспектыўныя запасы 5—7 млн. м3. СаСО3 28—75 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 0,1—4 м, ускрышы (торф) 1—
    Геалагічны разрэз Бярэзінскага радовішча нафты: 1 — геалагічныя межы; 2— тэктанічныя разрыўныя парушэнні; 3—крышталічны фундамент; 4—свідравіны; 5— паклады нафты. Адклады рознага ўзросту: KZ— кайназойскія; MZ — мезазойскія; Р — пермскія; Б3— верхнедэвонскія (D3dn— данкаўскі гарызонт; D3Ib— лебядзянскі: D3zd—еі — задонскі і ялецкі; D3lv — лівенскі; D3ev — яўланаўскі; D3vr — варонежскі; D3p—kn—sm — пашыйска-кынаўскі, саргаеўскі, сямілуцка-бурэгскі); D2—сярэднедэвонскія (D3pr-ni'-st — пярнусканароўекі, старааскольскі гарызонты); PR3— верхнепратэразойскія; AR+PR,-!-2— архейскія. ніжнеі сярэднепратэразойскія пароды крышталічнага фундамента.