Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
4 м. Адклады прыдатныя на вапнаванне кіслых глеб, з торфам — па ўгнаенне. Радовішча распрацоўваецца торфабрыкетным з-дам «Бярэзінскі».
БЯРЭЗІНСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСКОЎ, за 1,5 км на У ад Бабруйска, у межах левабярэжнай поймы р. Бярэзіна. Паклад шыр. 0,4—2 км цягнецца ўздоўж рэчышча амаль на 6 км. Разведаныя запасы 15,6 млн. м3. Пяскі алювіяльныя, светла-шэрыя, кварцавыя, дробнаі сярэднезярністыя, з рэдкімі лінзамі тонказярністага пяску. Магутнасць карыснай тоўшчы 5—12,1 м, ускрышы 0,2— 4,4 м. Радовішча распрацоўваецца Бабруйскім з-дам жалезабетонных вырабаў.
БЯРЭЗІНСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА матэрыялу, за 0,5 км на Пд ад в. Няровы Валожынскага р-на. Паклад звязаны з сучаснымі алювіяльнымі адкладамі і адкладамі паазерскага зледзянення. Перспектыўныя запасы 18,4 млн. м3. Жвіру буйней за 5 мм 25—65 %, гліністых часцінак і ілу ў пяску-адсеве да 5 %, У жвіры-адсеве да 0,8 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1—19 м, ускрышы (пяскі, супескі) 0,6—9 м. Пяскі прыдатныя для муровачных і тынкавальных раствораў, на выраб газасілікатных і сілікатных блокаў;
жвір — на выраб бетону, на дарожнае буд-ва. Радовішча не распрацоўваецца. Л. А. Нечыпарэнка.
БЯРЭЗШСКА-ПЕРАДПАЛЁСКАЯ ГЕАБАТАНІЧНАЯ АКРУГА п а дзо ны грабова-дубова-цемнахвойных лясоў, на тэр. Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абл. (гл. карту да арт. Геабатанічнае раянаванне). Займае большую ч, Цэнтральнабярэзіпскай і БыхаўскаЧачорскай раўнін, паўн. ускраіны Палескай (Перадпалессе) і Прыдняпроўскай нізін. Рэльеф пераважна раўнінпы з паступовым нахілам на Пд. У паўд. ч. акругі шэраг марэнных град выш. 170—190 м. Клімат цёплы, умерана вільготны, адносна кантынентальны. Сума ападкаў за год 560—640 мм, за крас.— кастр. 400—450 мм. Сярэднегадавая т-ра паветра 5,5—6 °C. Сума актыўных т-р паветра вышэй за 10 °C 2250—2450 °C. Вегет. перыяд 188—194 сут, безмарозны 149—160, з устойлівым снегавым покрывам 78—90 сут. Каэфіцыент увільгатнення па Іванову за цёплы перыяд 0,85—0,95. Раўніны акругі перасякаюцца рэкамі Случ, Пціч, Свіслач, Бярэзіна, Друць, Дняпро, Сож, Беседзь. Створаны Асіповіцкае, Салігорскае, Любанскае, Чырвопаслабодскае вадасховішчы. Глебы дзярнова-падзолістыя пясчапыя і супясчаныя, якія развіваюцца на глыбокіх флювіягляцыяльных і старажытнаалювіялыіых пясках. У месцах, дзе захаваліся выступы доннай марэны. глебы больш урадлівыя, падсцілаюцца на невял. глыбіні марэнным суглінкам. На Слуцкай і Быхаўска-Чачорскай раўнінах марэнныя адклады ўкрыты лёсападобнымі пародамі. Сярэдняя лясістасць акругі 36,5 %. Лясы маюць пераходныя рысы ад барэальных хвойных да шыракалістых. Паўн. мяжа акругі набліжаецца да паўн. мяжы арэала грабу і берасту, паўднёвая — да паўд. мяжы суцэльнага пашырэння елкі. Пераважаюць хваёвыя лясы (склад лясоў гл. ў табл.). У напрамку з Пп на Пд акругі яловыя лясы змяняюцца дубовымі, ялова-хваёвыя — шыракаліста-хваёвымі. У флоры акругі 33 віды раслін, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. У складзе Б.-П. г. а. 3 геабат. раёны.
Цэнтральнабярэзінскі г е абатанічны раён займае асн. ч. Цэнтральнабярэзінскай рауніны на 3 ад Бярэзіны да вярхоўяў рэк бас. Нёмана (Лоша, Неманец, Уса) і да р. Морач. На яго тэр. масівы Пухавіцкага, Асіповіцкага, Негарэльскага, Уздзенскага, Слуцкага, частак Старадарожскага і Бабруйскага лясгасаў (гл. адпаведныя арт.).
Лясістасць 36 %. Значныя хваёвыя масівы на Пд ад Асіповіцкага вадасх. (гл. Вярэйцаўская лясная дача), у вярхоўі р. Арэса, на водападзеле прытокаў Нёмана 1 Пцічы, па левабярэжжы Бярэзіны. На Слуцкай раўніне лясоў амаль няма. Сярод хваёвых лясоў пашыраны тыпы (у %): бруснічна-імшыстыя 40,8, лішайнікава-верасовыя 17,7. чарнічныя 11,5, даўгамошныя 5,7, асакова1 кусцікава-сфагнавыя балотныя 21,4 і інш. Дубовыя, яловыя, шыракаліста-яловыя лясы найб. пашыраны ў раёне Жорнаўскай лясной дачы, у вярхоўях рэк Неманец і Уса, у нізоўях Свіслачы. Там жа найб. плошчы вытворных драбналістых лясоў. Ельнікі прадстаўлены кіслічнымі (39,5 %), імшыстымі (25 %), чарнічнымі (20,9 %), дубровы — кіслічна-сніткавымі (72,3 %), чарнічнымі (11,4%) 1 ініп. тыпамі. Уздоўж Бярэзіны ўчасткі поймавых дуброў. Па паўн. ўскраіне раёна праходзіць паўн. мяжа арэала грабу. Водападзелы паміж Свіслаччу, Пціччу, Волмай заняты значнымі. пераважна асушанымі балотнымі масівамі Арэхаўскі Мох, Валмянскае балота, Кляцішынскае балота, Цэльская лясная дача, Ясень, Суціна, у вадазборы Пцічы 1 Случы ма-' сіў часткова асушаных нізінных. пераходных і вярховых балот Шчыткавіцкія Лугі, Пціч, або Вароніцкае балота, на водападзеле Случы 1 Лошы асушаны нізінны Лашанскі торфамасіў. Тут пашыраны даўгамошныя і сфагнавыя хвойнікі, чорнаальховыя і пушыстабярозавыя балотныя лясы, сярод якіх участкі ельнікаў і хвойнікаў імшыстых, чарнічных, кіслічных, радзей дуброў. На балотах заказнікі-журавіннікі Копыш, Фаліцкг
Склад лясоў Бярэзінска-Перадпалескай геабатанічнай акругі
(% ад агульнай плошчы лясоў акругі)
Лясныя фармацыі
Геабатанічныя раёны
Усяго па акрузе
Цэнтраль* набярэ* зінскі
Цэптральнаперадпалескі
ЧачэрскаПроІДІІН* проўскі
Хвойныя лясы
62,7
69,8
66,8
66,2
у т. л. хваёвыя
55,3
66,0
59,4
59,6
яловыя
7,4
3,8
7,4
6,6
у т. л. хвойныя балотныя
11,9
5,4
3,0
6,3
Шыракалістыя лясы
3,5
4,1
4,3
4,0
у т. л. дубовыя
2,8
3,6
3,9
3,5
ясянёвыя
0,3
0,2
0,1
0,2
грабовыя
0,4
0,3
0,3
0,3
Драбналістыя вытворныя лясы
17,8
9,6
16,6
15,5
у т. л. бародаўчатабярозавыя
14,7
8,6
13,1
12,7
асінавыя
3,1
1,0
3,5
2,8
Лісцевыя балотныя лясы
16,0
16,5
12,3
14,3
у т. л. чорнаальховыя
9,6
12,9
9,8
10,4
пушыстабярозавыя
6,4
3,6
2,5
3,9
Мох, Мацеевіцкае, Амяльнянскі заказнік-журавгннік. У пойме Бярэзіны пашыраны заліўныя лугі — балоцістыя разнатраўна-асаковыя з асок вострай 1 пузыраватай, манніку воднага, трапляюцца гігра1 аксіламезафітныя вострыцавыя і сабачамятліцавыя лугі, бедныя псіхрамезафітныя лугі з сіўцу стаячага, пахучага каласка, аўсяніцы чырвонай, ■грыпутніку ланцэтнага і асакі прасяной. На тэр. акругі помнікі прыроды — брыцалавіцкі ауб-волат, акцябрскі дуб-велікан, Урэцкгя лесанасаджэнні; старадаўні пейзажны Жыліцкі парк (Кіраўскі р-н), дэндрарый (пас. Дуброва Асіповіцкага р-на).
Ц э н т р а л ь н а п е р а д п а л е с к і геабатанічны раён займае паўд. ўскраіну Цэнтральнабярэзінскай раўніны (Перадпалессе), сярэднюю ч. басейнаў рэк Арэса, Пціч, частку тэр. ўздоўж ніжняга цячэння Бярэзіны. Уключае масівы Глускага, часткова Старадарожскага, Старобінскага, Любанскага, Бабруйскага лясгасаў (гл. адпаведныя арт.). Лясістасць 44 %. Пераважаюць хваёвыя і шыракаліста-хваёвыя лясы. сярод якіх (у %): бруснічна-імшыстыя 40, лішайнікава-верасовыя 25,2, чарнічныя 16,6, даўгамошныя 6,6, асакова1 кусцікава-сфагнавыя 8,1 1 інш. Параўнальна з Цэнтральнабярэзінскім геабат. раёнам менш яловых лясоў, больш дуброў. У складзе ельнікаў кіслічныя (40,2 %), імшыстыя (24,5 %), чарнічныя (25,2 %), дуброў — кіслічна-сніткавыя (6),1 %), чарнічныя (21,7 %) 1 інш. У далінах рэк і паніжэннях рэльефу буйныя масівы лісцевых лясоў на нізінных балотах. Па левабярэжжы Бярэзіны 1 ўздоўж Пцічы заліўныя лугі; пераважаюць балоцістыя мезагіграфітныя разнатраўна-востраасаковыя асацыядыі з лотаццю балотнай, маннікам наплыўным, багатыя гіграмезафітныя з бекманіяй, асакой лісінай, вострыцай, лісахвостам лугавым. пашыраны эўмезафітныя лугі з аўсяніцай лугавой, цімафееўкай лугавой, вострыцай, бедныя псіхрамезафітныя з пахучым каласком, трыпутнікам ланцэталістым і інш.
Чачэ рска Прыдняпроўскі геабатанічны раён займае міжрэччы Бярэзіны, Дняпра, Сажа і Беседзі ў межах усх. ч. Цэнтральнабярэзінскай раўніны, паўд. ч. Быхаўска-Чачорскай раўніны і паўд. ускраіны Прыдняпроўскай нізіны. На тэр. раёна лясы Рагачоўскага, Чачэрскага. часткова Клічаўскага, Быхаўскага. Бабруйскага, Жлобінскага і Буда-Кашалёўскага лясгасаў (гл. адпаведныя арт.). Лясістасць 34 %. Буйныя масівы хвойнікаў у міжрэччы Ольсы, Друці і Дняпра, па левабярэжжы Дняпра і Сажа. У складзе хваёвых лясоў пераважаюць бруснічна-імшыстыя (50,8 %) 1 лішайнікава-верасовыя (24,6 %), значна менш у параўнанні з інш. раёнамі хвойнікаў чарнічных (7,7 %), даўгамошных (2,9 %), балотных асаковаі кусцікава-сфагнавых (5,1 %). Яловых, шыракаліста-яловых і шыракалістых лясоў больш у нізоўях Ольсы, у міжрэччы Сажа, Покаці і Каўпіты, дзе ёсць таксама вял. пл. вытворных бярэзнікаў і асіннікаў, балотных чорнаальховых і пушыстабярозавых лясоў. Найб. масіў дубовых лясоў — Буда-Кашалёўскгя дубро~ вы — прымыкае да р. Ліпа. Па паўн. ускраіне раёна праходзіць мяжа арэала грабу. У пойме Дняпра ў асноўным буйназлакавыя, гіграмезафітныя лугі з перавагаю лісахвосту лугавога, бекманіі, астэпаваныя лугі з перавагаю мятліцы Сырэйшчыкава, келерыі шызай, пажарніцы наземнай, оксіламезафітныя лугі з вострыцай сабачай, разнатраўна-асаковыя асацыяцыі. Пойма Сажа забалочана слаба, характарызуецца разнастайнасцю драбназлакавых псіхрамезафітных, бабова-разнатраўных, на ўзгорках чырвонааў-
сяніцавых, у прытэраснай здстцы вострыцавых і нізінных разнатраўна-асаковых лугоў. Заліўныя лугі ёсць таксама ў пойме Беседзі і Друці. На тэр. раёна Чачэрскг паляўнічы заказнік, Чачэрскі бататчны заказнік, Струменскг батанічны заказнгк, помнікі прыроды — Чырвонабярэжскі парк, Чыггрынскае насаджэнне каштоўных дрэвавых парод.
Літ.: Ю р к е в іі ч II. Д., Г е л ь тм а н В. С. Географня, тнпологня н районнрованне лесной растнтельностн Белорусснн.— Мн., 1965. В. С. Гельтман.
БЯРЭЗІНСКАЯ ВбДНАЯ СІСТЭМА, былы штучны водны шлях з бас. Дняпра ў бас. Зах. Дзвіны. Даўж. 169 км. Праходзіла ў Лепельскім р-не па паўн.-ўсх. ускраіне Верхнебярэзінскай нізіны (у межах сучаснага Бярэзінскага біясфернага запаведніка). Пачыналася на Бярэзіне пры ўпадзенні ў яе р. Сергуч і Сергуцкага канала (даўж. 10 км), праходзіла праз азёры Манец і Плаўна (водападзельны б’еф сістэмы), злучальны Бярэзінскі канал (даўж. 8 км) на водападзеле Бярэзіны і Улы, воз. Бярэшча і р. Бярэшча (Верабскі канал, даўж. 8,4 км), р. Эса, Лепельскае воз., р. Ула да Зах. Дзвіны. Б. в. с. мела 14 шлюзаў, злучальныя і абвадныя каналы (каля 24 км). Пабудавана ў 1797—1805 для вывазу буд. лесу з паўн. ч. Мінскай губ. ў Рыгу. Да 1817 ажыццяўлялася суднаходства, а затым толькі сплаў лесу да Рыгі. У канцы 19 ст. з-за канкурэнцыі чыгунак, празмернай высечкі лясоў, абмялення рэк і азёр сістэма страціла гасп. значэнне. He дзейнічае. Гідратэхн. збудаванні разбурыліся.