Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
БЯРЭЗШСКІ РАЁН. на У Мінскай вобл. Пл. 1,9 тыс. км2. Горад Беразіно — цэптр раёна; 227 сельскіх нас. пунктаў, 14 сельсаветаў.
Паверхпя плаекахвалістая. Займае паўн. частку Цэнтральнабярэзінскай раўніны. 75 % тэр. раёпа
на выш. 160—180 м, 10 % — на выш. 180—190 м. Найвышэйшы пункт (190,3 м) на 3 каля в. Мікулічы, найб. нізкая адзнака (140 м) у даліне р. Бярэзіна каля в. Прыцерпа. Раўнінная паверхня парушаецца асобнымі спадзістымі ўзгоркамі. Водападзелы плоскія, шырокія, даліны рэк добра распрацаваныя.
Геалагічная будова і к ар ы с н ы я в ы к а п н і. У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да паўд,зах. схілаў Аршанскай упадзіны. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту пераважна сожскага і дняпроўскага зледзяненняў магутнасцю 50—100 м, ніжэй мелавыя 10—15 м, дэвонскія 50— 120 м, верхнепратэразойскія 500—650 м адклады. Агульная магутнасць платформавага чахла 900—1100 м. Пад 1м на глыб. 700—900 м ніжэй узр. м. пароды крышт. фундамента. Вядомы 99 радовішчаў торфу з агульнымі запасамі 30,3 млн. т (найб. Іванаўскае балота, Вялікае балота, Вяшэўскае, Бярэзінская Ніва); 4 радовішчы пясчана-жвіровага матэрыялу з запасамі 0,4 млн. м3 (Брадзецкае, Асмолаўскае, Якшыцкае, Гарадзішчанскае); 3 радовішчы глін з запасамі 2,2 млн. м3 (Глухатоцкае 2-е, Глухатоцкае 1-е, Жукавецкае, гл. адпаведныя артыкулы).
К л і м а т. Б. р, належыць да Бярэзінскага агракліматычнага раёна. Сярэдняя т-ра студз. —6,8, ліп. 18,1 °C. Ападкаў 639 мм за год. Вегет. перыяд 187 сут. Іншыя метэаралагічныя паказчыкі гл. ў арт. Бярэзінская метэаралагічная станцыя. Г і драграфія. Рэкі адносяцца да Цэнтральнабярэзінскага гідралагічнага раёна (падраён А). Найб. рака Бярэзіна з прытокамі Уша, Жорнаўка, Уса (справа) і Манча, Брусята, Клява (злева). Густата натуральнай рачной сеткі 0,4 км/км2. Агульная працягласць асушальнай сеткі 6,4 тыс. км, у т. л. адрэгуляваных водапрыёмнікаў каля 165 км, магістральных і падвадных каналаў 270 км, рэгуляцыйных каналаў каля 460 км. Г л е б ы. Тэр. раёпа належыць да Вілейска-Докшыцкага аграглебавага раёна (Пн), Уздзенска-АсіповіцкаЧэрвеньскага аграглебавага раёна (3) і Рагачоўска-Слаўгарадска-Клімавіцкага аграглебавага раёна (У). Глебы с.-г. угоддзяў (у %): дзярновыя і дзярнова-карбанатныя 0,2, дзярнова-падзолістыя 33,2, дзярновападзолістыя забалочаныя 41,5, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя 5,1, поймавыя (алювіяльныя) забалочаныя 7,7, тарфяна-балотныя 12,3; паводле мех. складу (у %): сутліністыя 11,3, супясчаныя 65,2, пясчаныя 11,2, тарфяныя 12,3. Плоскасная эрозія на 0,9 % пл. ворных зямель; 6,3 % ворных зямель завалунена. Раслінны і ж ы в ё л ьны с в е т . Прыродпая расліннасць зах. часткі раёна належыць да
Ашмянска-Мінскай геабатанічнай акругі, усх.— да Аршанска-Магілёўскай геабатанічнай акругі. Лугі невял. ўчасткамі, агульная пл. 23,9 тыс. га. Сухадолы займаюць 12,1%, нізінныя 57,4, заліўныя 30,5 %. Пад лясамі, якія адносяцца да падзоны дубова-цемнахвойных лясоў, 49 % тэр. раёна. Вялікія лясныя масівы на Пн і У (пл. 80— 100 км2), на ПдЗ памяншаюцца да 8—10 км2. Склад лясоў (у %): хваёвыя 68,6, яловыя 9,4, бярозавыя 14,7, асінавыя 2,5, чорнаальховыя 3,9, дубовыя 0,9. 15,2 % лясоў — штучныя, пераважна хваёвыя насаджэнні. 99 балот (адносяцца да КрупскаКлічаўскага тарфянога раёна) пл. 14 тыс. га, з іх 7,9 тыс. га нізінныя, 5,8 тыс. га вярховыя, 0,4 тыс. га пераходныя. Асн. балотныя масівы: Іванаўскае, Вялікае, Мікуліцкае, Брыялёўскае. 3 паляўніча-прамысл. жывёл водзяцца лось, дзік, казуля, ліс, заяц-бяляк і заяц-русак, куніца, вавёрка, выдра, янотападобны сабака, воўк, норка, бабёр.
Прыродакарыстанне і ахова прыроды. Пад с.-г. ўгод-
1. Хеалістая марэнная раўніна з марэннымі ўзгоркамі, лагчынамі, западзінамі, катлавінамі. Глебы дзярновападзолістыя сугліністасупясчаныя, тарфянабалотныя. Ворныя землі, участкі яловых, бярозавых лясоў.
2. Узгорыста-хвалістая марэнна-зандравая раўніна з дзюнамі, лагчынамі. Глебы дзярновападзолістыя супясчанапясчаныя. Хваёвыя лясы, ворныя землі.
3. Спадзістахвалістая марэнна-зандравая раўніна з лагчынным расчляненнем, катлавінамі, западзінамі. Глебы дзярнова падзолістыя, дзярнова падзолістыя забалочаныя супясчанасугліністыя, тарфянабалотныя. Ворныя землі, участкі шыракаліста-яловых, яловых лясоў.
4. Пласкахвалістая марэнна-зандравая раўніна з дзюнамі, марэн-
нымі ўзгоркамі, лагчынамі, катлавінамі. Глебы дзярнова-падзолістыя супясчаныя, тарфяна-балотныя. Ворныя землі, участкі бярозавых, хваёвых лясоў.
5. Узгорыста-хвалістая водна-ледавіковая раўніна з дзюнамі, марэннымі ўзгоркамі, далінна-лагчынным расчляненнем, катлавінамі. Глебы дзярнова-падзолістыя супясчана-пясчаныя. Хваёвыя лясы, участкі ворных зямель. 6. Спадзістахвалістая водна-ледавіковая раўніна з астанцамі марэннай раўніны, далінналагчынным расчляненнем. Глебы дзярновападзолістыя забалочаныя, дзя рнова-падзол іс-
дзямі 40,5 % тэр. (27,4 % ворных зямель, 12,6 % сенажацей і пашаў). Асн. землекарыстальнікі— 11 калгасаў (28,9 тыс. га с.-г. угоддзяў агульнага карыстання) і 10 дзяржгасаў (42,6 тыс. га с.-г. угоддзяў). Асушана 16,9 тыс. га с.-г. угоддзяў. Сярэдні бал банітэту 29, найвышэйшы 37, найніжэйшы 22. Спецыялізацыя калгасаў і дзяржгасаў — малочна-мясная жывёлагадоўля са значным развіццём ільпаводства, пашыраны пасевы збожжавых культур і бульбы. Прадпрыемствы буд. матэрыялаў, лёгкай, паліўнай і харч. прам-сці. У раёне Бярэзінскі лясгас, Бярэзінская лесапаляўнічая гаспадарка, Бярэзінская паляўніча-рыбалоўная гаспадарка, зона адпачынку Беразіно. Помнікі прыроды — 2 дубы ў Любушанскім лясніцтве (гл. Любушанскія дубы-волаты). 3 ахоўных жывёл і раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларускай ССР, трапляюцца буры мядзведзь, чорпы бусел, баранец звычайны, лінея паўночная, пылкагалоўнік чырвоны, венерын чаравічак сапраўдны, шпажнік чарапіцавы, чараўнік двухлісты.
ЛАНДШАФТЫ БЯРЭЗІНСКАГА РАЁНА
тыя пясчана-суп ясчаны я. Хваёвыя, асінавыя лясы, участкі ворных зямель.
7. Пл ас кахвал і ста я водна-ледавіковая раўніна з дзюнамі, азёрнымі катлавінамі, рэшткавымі азёрамі. Глебы дзярнова-падзолістыя супясчана-пясчаныя, тарфяна-балотныя. Хваёвыя, бярозавыя лясы, вярховыя балоты, участкі ворных зямель.
8. Даліна з плоскай поймай са старычнымі азёрамі, лакальнымі тэрасамі. Глебы дзярнова-падзолістыя пясчаныя, поймавыя дзярновыя забалочаныя. Хваёвыя лясы, поймавыя лугі з участкамі нізінных балот.
I Ia 1.1.1982 y раёне 40 калект. i 13,3 тыс. індывід. членаў т-ва аховы прыроды.
1. У. Даўгадзілін, М. С. Кічкгна, Г. П. Рудава, М. Ф. Янюк.
БЯРЭЗШСКІ РАЗЛОМ, рэгіянальнае разрыўное парушэнне ў Паўн. структурнай зоне Прыпяцкага црагіну. Падзяляе Бярэзінскую ступень і Рэчыцка-Шацілкаўскую ступень. Распасціраецца з ПнЗ (ад в. Пратасы Акцябрскага р-на) на ПдУ амаль на 80 км. Прасочваецца ў фундаменце, верхнепратэразойскіх і дэвонскіх адкладах. Разлом скідавага, месцамі скідава-зрухавага тыпу. Плоскасць скідальніка нахілена на Пд пад вуглом 60—65°. Вертыкальпая амплітуда ссоўвання па разломе паверхні фаменскіх падсалявых адкладаў вагаецца ад 0,7 да 3 км. Мяркуюць, што залажэнне Б. р. адбылося ў дарыфейскі час. На платформавым этапе яго развіццё пачалося ў канцы сярэдняга дэвону і далей з перарывамі прадаўжалася да антрапагену ўключна. Максімальная актывізацыя разлому праявілася ў познім дэвоне адначасова з намнажэнпем фаменскіх саляноспых адкладаў. Мяркуюць, што па глыбіпі пранікнення В. р. коравы.
3. А. Гарэлгк. БЯРЭЗІЦА, возера ў Мазырскім р-не, у бас. р. Прыпяць. Пл. 0,22 км2. Поймавае. На ПдУ ад возера г. Мазыр.
БЯРЭЗІЧАК, нізіннае балота на У Пінскага р-на, у пойме р. Прыпяць. Пл. 1,2 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,6 тыс. га. Глыб. торфу да 1,8 м, сярэдпяя 0,6 м, ступепь распаДУ 38 %, попельнасць 22 %. На 1.1.1978 запасы торфу 0,7 млн. т. Балота асушана адкрытаіі сеткай, выкарыстоўваецца пад ворыва (520 га) і сенажаць.
БЯРЭЗНІКІ, тое, што бярозавыя лясы.
«БЯРЭСЦЕ», кліматычна-бальнеалагічны санаторый на курорце Возера Белае ў Брэсцкім р-не. Размешчаны ў хваёвым лесе па беразе воз. Рагазнянскае, паблізу воз. Белае.
Адкрыты ў 1976. Прыродныя фактары (спрыяльны клімат, маляўнічая мясцовасць, мінер. крыніца з хларыдна-сульфатна-бромнымі водамі, тарфяная гразь) выкарыстоўваюцца ў комплексным лячэнні хвароб сардэчна-сасудзістай і нерв. сістэм, органаў дыхання нетуберкулёзнага паходжання.
БЯРЭПІЧА, возера ў Лепельскім рне, у бас. р. Бярэшча. Пл. 4,08 км2. Даўж. 2,8 км, найб. шыр. 1,8 км, пайб. ^глыб. 1,3 м, сярэдняя 0,9 м. Вадазбор (127 км2) дробнаўзгорысты і нізінны.
Катлавіна круглаватая. злёгку выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы спадзістыя, укрытыя мяшаным лесам і хмызняком. Берагі тарфяністыя. забалочаныя. Дно плоскае, выслана ілам магутнасцю
да 5—6 м. Зарастае. Выцякае р. Бярэшча, упадае р. Кеста. Бярэзінскім каналам Б. злучана з воз. Плаўна. Водзяцца плотка, шчупак, карась, лешч, акунь. На беразе возера в. Чарніцы.
БЯСЕДАВІЦКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСКОУ, каля паўн.-ўсх. ускраіны в.
Бяскільніца расстаўленая: 1 — агульны выгляд расліны; 2 — каласок.
Бяседавічы Хоцімскага р-на. Паклад неагенавага ўзросту. Разведаныя запасы 1,4 млн. т. Пяскі белыя, сярэднеі дробназярністыя. кварцавыя. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,6—5,8 м, ускрышы (пяскі, суглінкі) 2,3—4,8 м. Пяскі прыдатныя на вытв-сць аконнага і тарнага шкла. Радовішча не распрацоўваецца.
БЯСКІЛЬНІЦА (Puccinellia), род шмат-, радзей двухгадовых травяністых раслін сям. злакаў. Вядома каля 120 відаў, папіырапых у нетрапічных краінах і высакагор’ях тропікаў. У СССР 63 віды, з іх на Беларусі — Б. расстаўленая (Р. distans). Зрэдку трапляецца ў Магілёўскай вобл. Расце на вільготных лугах, прырэчных пясках, паблізу солераспрацовак (індыкатар засоленасці глебы). Цвіце ў чэрв.— ліпені. Кармавая расліна (да цвіцення).
Зялёная, часам шыза-зялёная расліна, утварае невял. дзернавінкі. Сцяблы выш. 15—60 см, каля асновы каленчатыя, гладкія, тонкабаразнаватыя, аблісцелыя. Лісце пляскатае, лінейнае, зверху шурпатае; похвы лісця голыя. гладкія, расшыраныя, язычок тупы, даўж. да 2 мм. Суквецде — рэдкая пірамідальная мяцёлка з шурпатымі кароткімі галінкамі. Каласкі бледна-зялёныя або ружова-фіялетавыя, з 3—6 кветак. Каласковыя лускавінкі тупыя, перапончатыя. ніжняя меншых памераў. Кветкавыя лускавінкі амаль роўныя, ніжняя шырокая, на верхавінцы тупая, па краі тонкараснічастая, з 5 жылкамі, верхняя з 2 раснічастымі кілямі. Плод — бураватая зярняўка. Р А. Кім.