Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
ВАДАНОСНАСЦЬ РЭК, колькасць вады, якую пераносяць рэкі ў сярэднім за год. Характарызуецца сярэднім шматгадовым расходам або сярэднім шматгадовым аб’ёмам гадавога сцёку. Сумарная В. рэк Беларусі характарызуецца велічынёй расходу ў 1813 м3/с і аб’ёмам гадавога сцёку ў 57,1 км3. Гл. табл. і. я. Кукеін. ВАДАНОСНЫ ГАРЫЗОНТ, аднародны пласт ці некалькі блізкіх па літолага-фацыяльнаму складу і гідрагеал, якасцях пластоў горных парод, якія насычаны вадой і характарызуюцца адзінай гідраўлічнай ці п’езаметрычнай паверхняй. Першы ад паверхні В. г. безнапорпы і называецца гарызонтам грунтавых водаў; напорныя падземныя воды сінклінальных тэктавічных структур паміж воданепранікальнымі слаямі — артэзіянскія воды. На Беларусі вылучаюць больш за 10 асн. для водазабеспячэння В. г., якія аб’ядноўваюцца ў магутныя напорныя ваданосныя комплексы.
ВАДАПЁРЫЦА (Hottonia), род водных шматгадовых травяністых раслін сям. першакветпых. Вядомы 2 віды, пашыраныя ў Еўропе, М. Азіі і Паўн. Амерыцы. У СССР, у т. л. на Беларусі, 1 від — В. балотная (Н. palustris). Даволі рэдкая расліна, трапляецца ў асноўным на Палессі. Расце ў сажалках, канавах, на балотах, у стаячай вадзе. Цвіце ў маі — чэрвені. Нар. назва вадзяны кураслеп.
' Сцябло падводнае, косаўзыходнае, даўж. 15—60 см. Лісце грэбнепадобна рассечанае, кальчаковае, каля асновы доўгага кветаноса ў разетцы. Кветкі разнародныя: у адных тычынкі выступаюць з вяночка і слупок роўны яго трубцы, у другіх тычынкі схаваныя ў трубцы вяночка і слупок выступае з вяночка; белаватыя, у зеве жоўтыя, у гронкападобных суквеццях на апушаным залозістымі валаскамі кветаносе, які пасля апылення згінаецца, 1 насенне выспявае пад вадой. Плод — каробачка. Зімуе расліна ў форме пупьппак на верхавінках укарочаных галінак. Іл. гл. таксама на ^кл. да арт. Водныя расліны.
ВАДАПЛАУНАЯ ДЗІЧЬІНА, група паляўнічых птушак, што жывуць на вадаёмах, балотах і ў абводненых лясах. На Беларусі да асн. відаў В. дз. належаць крыжанка, чырок-свістунок і чырок-траскунок, спадарожна здабываюцца чырвонагаловы і белавокі нырцы, качка шэрая, чэрнець чубатая, лысуха, паганка вялікая. Ўсе віды В. дз. добра плаваюць і ныраюць. В. дз. — асноўны аб’ект палявання па пер’е ў рэспубліцы. У 1961 сярэдні трафей 1 паляўнічага па крыжанцы складаў 1.7 шт., у 1966 — 1,6, абодвух відаў чырі;оў адпаведна 0,9 і 0,7 шт. Забарона вясенняга па-
лявання на В. дз. з 1975 садзейнічала павелічэнню здабычы прыблізна ў 2,5 раза ў наступныя г-ады. Адноспая колькасць В. дз. большая ў паўд. р-нах БССР. Паводле ўліку, на 8— 12 жн. ў 1977—78 на 1000 га воднабалотных угоддзяў у Брэсцкай вобл. адзначана 422 качкі, Віцебскай 332, Гомельскай 1180, Гродзенскай 404, Магілёўскай 605, Мінскай 432. Паляванне на В. дз. дазволена летам і восенню, на ахоўныя віды (чорнаваллёвая гагара, малая паганка, вялікі крахаль, гогаль) забаронена. Ажыццяўляюцца біятэхн. мерапрыемствы па павелічэнню запасаў В. дз. (стварэнне штучных гняздоўяў, ферм па развядзенню крыжанак і інш.).
М. С. Долбік. ВАДАПЛАУНЫЯ ПТУШКІ, экалагічная група птушак, жыццё якіх
Вадаперыца балотная: 1 — агульны выгляд расліны; 2 — кветка ў разрэзе.
цесна звязана з вадой. Найб. характэрныя марфал. прыкметы: перапонкі на лапах, шчыльнае апярэнне, развітыя пух і копчыкавая залоза. В. п. добра і лёгка плаваюць, здольны ныраць. У СССР больш за 80 відаў. На Беларусі да В. п. належаць 37 відаў з атр. гусепадобных, гагарападобных, паганкападобных, жураўлепадобных, пеліканападобных, з іх 19 відаў гняздоўныя і 18 пралётныя і выпадкова залётныя. Сярод В. п. ёсць каштоўныя спарт.-паляўнічыя і прамысл. віды: крыжанка, чырок-свістунок, чырок-траскунок, нырэц чырвонагаловы, чэрнець чубатая, лысуха. Свойскія В. п.— аб’ект сельскагаспадарчай жывёлагадоўлі. Ахова В. п. прадугледжвае стварэнне заказнікаў (вялікую ролю адыгрываюць у гэтай справе Асвейскі паляўнічы заказнік, Выганашчанскае і інш.), абарону іх у час пралётаў і размнажэння, захаванне спрыяльных для жыцця В. п. угоддзяў пры с.-г., лесагасп. і гідрамеліярацыйных работах, буд-ва сажалак, вадасховішчаў, штучных запруд, спец. біятэхн. мерапрысмствы. Некаторыя В. п. занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР (гагара чорнаваллёвая, паганка малая, паганка шэрашчокая, лебедзь-шыпун, гогаль звычай-
. ны, чайка малая, крачка малая).
Г. Ф. Гуткоўская.
ВАДАПбІІ, нізіпнае балота на ПдУ Гомельскага р-на, у вадазборы р. Церуха. Пл. 1,4 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,9 тыс. га. Сярэдняя глыб. торфу 1,3 м, ступень распаду 45 %, попельнасць 17 %. 3 першапачатковых запасаў торфу (2,5 млн. т) на 1.1.1978 засталося 2 млп. т. Балота асушапа адкрытай сеткай, выкарыстоўваецца пад сенажаць.
Біятэхнічныя збудаванні для вадаплаўпых птушак: 1 — будан травяны і яго аснова (для гнездавання кваквы, шэрай качкі, шылахвосткі, шыраканоскі, чубатай чэрвеці); 2, 3— трысняговыя ўкрыцці для гнёздаў.
ВАДАПОЙ, месца, дзе пояць жывёлу ці куды прыходзяць піць звяры. Для свойскай жывёлы В. выбіраюць на рэках, азёрах, вадасховішчах з улікам патрабаванняў сан. аховы вадаёмаў і прылеглых тэрыторый. У біятэхніі В. наладжваюць у тых гаспадарках, дзе няма прыродных вадаёмаў. Калі В. размешчаны за межамі ляснога масіву, падыход да яго засаджваюць дрэвамі і кустамі, паблізу катлавана ставяць 2—3-метровыя слупы, аб якія жывёлы чухаюцца, берагі засыпаюць мяккім грунтам, абсаджваюць вярбою. Паблізу В. дзікіх жывёл робяць саланцы.
ВАДАПОЙСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСКОЎ, за 3 км на ПдЗ ад в. Вадапой Мінскага р-на. Паклад належыць да водна-ледавіковых адкладаў сожскага зледзянення. Перспектыўныя запасы каля 12 млн. м3. Пяскі сярэднеі буйназярністыя, палевашпатава-кварцавыя; гліністых часцінак 0,4—3 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,3—9 м, ускрышы 0,2—5 м. Пяскі прыдатныя для буд. работ і на вытв-сць сілікатных вырабаў. Радовішча не распрацоўваецца.
ВАДАРОД (лац. Hydrogenium ад грэч. hydor вада+gennao нараджаю), Н, хім. элемеііт, адзін з асн. біягенных элементаў (складае каля 10 % масы арганізмаў).
Найб. пашырапы элемент Сусвету: складае болып за 70 % масы Сонца і большасці зорак. На Зямлі яго 1 % па масе, уваходзіць у састаў вады, злучэнняў, якія складаюць нафту, бурыя і каменныя вугалі, гаручыя сланцы, гумус, спадарожныя і балотпыя газы, торф. У жывых арганізмах — адзін з асн. элементаў, з якіх пабудаваны малекулы бялкоў, нуклеінавых кіслот, вугляводаў, тлушчаў, біял. актыўных і інш. рэчываў. Выкарыстоўваецца ў хім. прам-сці (вытворчасць аміяку, хлорыстага В., метылавага спірту і інш.) , перспектыўны як высокакаларыйнае паліва. У гаспадарчай дзейнасці выкарыстоўваюцца прыродныя злучэнні В. Здабыча і выкарыстанне чыстага газападобнага В. абмежаваны, але тэхнагенны В. збіраецца ў брудных сцёкавых водах, дзе колькасць яго дасягае да 10 % У складзе газаў. He ядавіты, але часам мае дамешкі, якія выклікаюць атручванне (AsH3 — арсін, H2S — серавадарод, РН3 — фосфарысты В.). У лекавых мэтах мяркуюць выкарыстоўваць серавадародныя мінеральныя воды, знойдзеныя каля г. п. Відзы Браслаўскага р-на, серавадародныя расолы хларыднанатрыева-кальцыевага саставу, выяўленыя ў Прыпяцкім прагіне.
ВАДАСХОВІШЧЫ, штучііыя вадаёмы, утвораныя звычайна водапад-
порнымі збудавашіямі ў далінах рэк для збору і захавання вады, рэгулявання яе сцёку ў мэтах выкарыстання ў нар. гаспадарцы. Неабходнасць стварэння В. абумоўлена нераўнамернасцю размеркавання сцёку рэк на працягу года, значнай яго зменлівасцю і нераўнамерным размеркаваннем на пэўнай тэрыторыі, патрэбамі меліярацыйнага буд-ва. У БССР 91 В. (пл. больш за 600 км2, поўны аб’ём вады 2,51 км3, карысны 0,84 км3). Да буйных і сярэдніх В. (пл. люстра 10—50 км2 і болып, аб’ём 10—100 млн. м3 і болып) Беларусі адносяцца Вілейскае (пл. 64,6 км2, аб’ём 238 млн. м3) на Віліі, Заслаўскае (27 км2, 103 млн. м3) на Свіслачы, Чырвонаслабодскае (23,6 к№, 69,5 млн. м3) на Морачы, Салігорскае (23,1 км2, 55,9 млн. м3) на Случы, Любанскае (22,5 км2, 39,5 млн. м3) на Арэсе, Чыгірынскае (21,1 км2, 60 млн. м3) на Друці, Пагост (16,2 км2, 54,5 млн. м3) у бас. Бобрыка 1-га, Лактышы (15,9 км2, 50 млн. м3) у бас. Лані, Асіповіцкае (11,9 км2, 17,5 млп. м3) на Свіслачы. Вылучаюцца В. наліўныя: Любашаўскае ў бас. Цны, Вял. Арлы ў бас. Дняпроўска-Бугскага канала і інш. На Беларусі пад В. выкарыстоўваюць таксама натуральныя азёры, узровень якіх падняты плацінамі на рэках, што выцякаюць з азёр.
Катлавіны В. бываюць доўгія, выцягнутыя ў рачной даліне (Асіповіцкае, Чыгірынскае), і азёрападобныя (Заслаўскае, Любанскае). Амаль усе В. мелкаводныя (пераважна с прычыны раўніннага рэльефу тэр.), найб. глыбіні каля плацін 4—13 м, сярэднія ад 1 да 3 м. Рэгуляванне сутачнага, сезоннага і шматгадовага сцёку залежыць ад ёмістасці
Вадзяная грэчка: 1— водная разнавіднасць (а — частка расліны з лісцем 1 суквеццем. б — кветка); 2—наземная разнавіднасць (а — частка расліны з лісцем і сўквеццем, б —кветка).
В„ аб’ёму сутачнага сцёку 1 гасп. патрэб у вадзе. Пры сутачным рэгуляванні выдаткаваны карысны аб’ём вады штодня аднаўляецца; пры сезонным — штогод поўнасцю выдаткоўваецца і зноў аднаўляецца ў час разводдзя; пры шматгадовым — В. напаўняюцца кожны год, выдаткоўваецца вада ў малаводныя гады. На Беларусі большасць В. (56) сезоннага рэгулявання і толькі Вілейскае і Заслаўскае — шматгадовага. На праточных В. перамешванне вады, тэмпературны рэжым, гідрахім. паказчыкі амаль такія ж. як і на рацэ; азёрападобныя В. падобныя на азёры эўтрофнага тыпу. Болыпасць малых В. створана ў мінулы час для вадзяных млыноў, пасля Айч. вайны — для калгасных ГЭС. За апошнія 10 гадоў разам з галіновым выкарыстаннем (для рэкрэацыі, абваднення зямель рыбнай гаспадаркі або водазабеспячэння) ствараюцца В. комплекснага прызначэння. Пабудаваныя В. Істотна ўплываюць на прыродныя ўмовы прылеглых 1 затопленых тэрыторый, мяняецца 1х мікраклімат (павышаецца вільготнасць паветра, павялічваецца скорасць мясц. вятроў. памяншаецца выпадзенне вадкіх ападкаў на ўзбярэжжа), назіраедца падпор падземных водаў; падтапляюцца і размываюцца прыбярэжныя землі, забалочваюцца 1 аглейваюцца глебы, адзначаюцца змены раслінных асацыяцый 1 ў фауне і інш. Таму праектаванне новых буйных В. павінна ўключапь распрацоўку мерапрыемстваў па ахове прыроды, a іх праекты — праходзідь экалагічную экспертызу. У стадыі будаўніцтва на Беларусі 35 В. сумарнай пл. 93 км2, поўны аб’ём 326 млн. м3, карысны 246 млн. м3. Іл. гл. на ўкл, С. X. Будыка.