Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
В. р. ёсць сярод водарасцей, грыбоў, лішайнікаў, мохападобных. папарацепадобных. голанасенных і асабліва сярод
пакрытанасенных. Як валакністы матэрыял выкарыстоўваюцца лубяныя, драўняныя (лібрыформ) валокны і валаскі (вырасты клетак эпідэрмісу) раслін. У залежнасці ад месца лубяных валокнаў у органах раелін адрозніваюць В. р. лісцевыя і сцябловыя.
ВАЛАКОННІЦА (Inocybe), род шапкавых базідыяльных грыбоў сям. павуціннікавых. Вядома каля 170 відаў, пашыраных у Еўразіі, Аўстраліі, Амерыцы. У СССР 110 відаў, з іх на Беларусі каля 30. Большасць відаў — сапратрофы, некаторыя — мікарызаўтваральнікі. Усе віды неядомыя; ёсць ядавітыя.
Шапка канічная або званочкавая, з узростам распасцёртая, часта ў цэнтры з бугарком, шаўкавіста-валакністая, іншы раз лускаватая, часта радыяльна растрэскваецца. Мякаць мясістая. Нласцінкі прырослыя. Ножка цыліндрычная, шаўкавістая, у асноўным лускаватая, з рэшткамі картыны. Споравы парашок жоўта-буры. Споры з двайной абалонкай. Усе віды маюць цыстыды.
На Беларусі найб. вядомы 3 віды. В. земляная (I. geophylla) расце асобнымі экземплярамі і групамі ў розных лясах, на ўзлесках сярод травы. Пладаносіць у ліп.— кастрычніку. Шапка дыям. 2—4 см, канічная, белая, потым ледзь бураватая, асабліва ў цэнтры. Мякаць тонкая, шчыльная, белаватая, з мяккім смакам і земляным пахам. Пласцінкі частыя, слабапрырослыя, спачатку белаватыя, потым зямліста-бурыя, з ледзь апушаным крае.м. Ножка суцэльная, потым з вузкай поласцю, ломкая, падоўжна-валакністая, белая, уверсе з мучністым налётам. Споры авальна-эліпсоідныя, светла-глініста-бураватыя. В. н а д а р в аная (I. lacera) вельмі пашырана па ўсёй тэрыторыі. Расце групамі ў хвойных лясах на пясчанай глебе. Пладаносіць у маі — верасні. Шапка дыям. 1—4 см, шыроказваночкавая, шаравата-бураватая. Мякаць ломкая, бураватая, спачатку саладкаватая, потым едкая, са спецыфічным земляным пахам. Пласцінкі шырокія, бураватыя, з белаватым драбнавызубленым краем. Ножка аднаго ко-
леру з шапкай або белаватая. Споры эліпсоідныя, жаўтаватаабо ржава-бураватыя. В. Келе (I. queletii) — рэдкі від, трапляецца пераважна ў Мінскай вобл. Расце асобнымі экземплярамі і групамі ў хвойных лясах на вільготных мясцінах. Пладаіюсіць у маі — чэрв., а таксама ў верасні. Шапка дыям. 2—5 см, шырокаканічная або званочкавая, светла-бэжавая, шаравата-пясочная, сухая. Мякаць белаватая, з непрыемным смакам і пахам. Пласцінкі частыя, шырокія, светла-жаўтаватабураватыя, з аліўкавым або вохрыстым адценнем, з больш светлым няроўным краем. Ножка суцэльная з белым налётам, белаватая, потым бурая. Споры вохрыста-бураватыя. Mae ў сабе таксін мускарын.
В. С. Гапіенка. ВАЛАНЖЫНСКІ ЯРУС. в а л а нжын (ад назвы замка Валанжэн каля Неўшатэля ў Швейцарыі), 2-і знізу ярус ніжнемелавога аддзела мелавой сістэмы. Да нядаўняга часу ў склад В. я. ўключаўся берыяс, цяпер вылучаны ў самаст. ярус (яго адклады на тэр. Беларусі не выяўлены). Адклады В. я. выяўлены ў Прыпяцкім прагіне, на паўд.-зах. схіле Варонежскай антэклізы і ў Жлобінскай седлавіне. Глыб. залягання іх ад 122—143 м у Жлобінскай седлавіне да 329,5—392,7 м у Прыпяцкім прагіне і на паўд.-зах. схіле Варонежскай антэклізы. Магутнасць ад 1,2 да 16,8 м. Складзены з некарбанатных глаўканітава-кварцавых дробназярністых пяскоў, алеўралітаў, пясчаністых глін, часам з праслоямі пясчанікаў з сідэрытавым, апалава-халцэдонавым або глініста-апалавым цэментам і ўключэннямі фасфарытавай галькі ў аснове. Фауністычных рэшткаў у адкладах В. я. вельмі мала: знойдзены адзінкавыя абломкі белемнітаў, трапляюцца дробныя арган. рэшткі: фарамініферьт, крамяністыя спікулы губак, зубы і інш. рэшткі рыб. глаўканітавыя ядры гастрапод. Узрост адкладаў В. я. ўстаноўлены па асацыяцыі пясчаных форм фарамініфер, з улікам даных спорава-пылковага аналізу і літалагічных асаблівасцей парод.
Літ.: Акнмец В. С. Новые данные по стратнграфіш н форамнннферам нпжне-меловых отложеннй восточной частй Белорусснп.— Палеонтолопія н стратпграфня Прнбалтнкн п Белоруссші.— Впльшос, 1971, сб. 3. В. С. Акімец. ВАЛАПАС (лац. Bootes), сузор’е Паўн. паўшар'я пеба. Самая яркая зорка — Арктур (а Валапаса) 0,1 бачнай зорпай велічыні; ёсць пад-
войныя зоркі. 90 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. 3 тэр. БССР відаць зімой, вясной і летам.
ВАЛАСАГАЛОУ (Trichocephalus trichiurus), гельмінт сям. трыхацэфалід кл. круглых чарвей. Пашыраны ўсюды, у т. л. на Беларусі. Паразітуе ў тоўстым кішэчніку чалавека. Узбуджальнік трыхацэфалёзу. Корміцца растворанымі тканкамі і крывёю гаспадара.
Даўж. самца 30—40, самкі 35—50 мм. Цела шэрае, чырванаватае, галаўны канец воласападобны (адсюль назва), хваставы патоўшчаны, у самцоў закручаны спіралепадобна. Развіваецца без прамежкавага гаспадара. У вонкавым асяроддзі ў яйцах (лімонападобныя, закаркаваныя на канцах) за 11—120 сут (у залежнасці ад т-ры) развіваюцца лічынкі. Яйцы з ежай і вадой трапляюць у кішэчнік, дзе з іх выходзяць лічынкі, якія развіваюцца ў дарослых асобін. Укараняюцца В. ў слізістую абалонку галаўным канцом, што выдзяляе лізавальныя ферменты.
ВАЛАСАЁДЫ (Trichodectidae), сямейства насякомых атр. пухаедаў. У сусв. фауне каля 60 відаў. На Беларусі найб. пашыраны В. с а б а ч ы (Trichodectes canis) i В. к а ш э ч ы (Filicola subrastratus). Жывуць на поўсці млекакормячых жывёл, кормяцца валасамі, арагавелымі часцінкамі скуры, крывёю гаспадара. Паразітуюць амаль на ўсіх с.-г. і прамысл. жывёлах. Некаторыя віды В. бываюць прамежкавымі гаспадарамі гельмінтаў (напр., цэпня Dipylidium caninum, паразіта кошак і сабак).
Даўж. В. 0.8—11 мм. Цела плоскае, шчаціністае, без крылаў. Галава шырокая. Ротавыя органы грызучыя. Ногі хапальнага тыпу. Раздзельнаполыя. Развіццё з няпоўным ператварэннем. Меры барацьбы з В.: апрацоўка жывёл інсектыцыдамі, дэзінсекцыя памяшканняў.
A. С. Гембгцкі. ВАЛАСНЁЦ. род раслін сям. злакаў; тое, што каласняк.
ВАЛАСНЁВЫЯ. валасні, в а д з яныя змейкі (Nematomorpha, Gordiacea), клас нематэльмінтаў. Жывуць свабодна ў прэсных вадаёмах або ў морах, часам збіраюцца ў клубкі. У сусв. фауне каля 200 відаў з 12 родаў, у СССР 17 відаў з 6 родаў. На Беларусі ў канавах, сажалках і азёрах найб. пашыраны валасень (Gordius aquaticus).
Даўж. да 1,5 м, дыям. каля 0,5—2 мм. Цела жорсткае, воласападобнае (адсюль нар. назва жывы волас), жоўтае, цёмнакарычневае, амаль чорнае, укрыта кутыкулай са слоем падоўжаных мышачных валокнаў. Выдзяляльная, дыхальная і крывяносная сістэмы адсутнічаюць. Раздзельнаполыя. Ллчынкі В.— паразіты, жывяцца праз кутыкулу, у развіцці зменьваюць 2 прамежкавых гаспадароў (лічынкі матылёў, аўсянікаў, камароў і буйныя членістаногія — драпежныя жу-
Да арт. Валаснёвыя. 1— валасень, 2— валасень, які выходзіць з цела мёртвага жука.
кі). Цыкл развіцця каля 18 мес. Дарослыя В. зімуюць у грунце вадаёмаў. Чалавеку і пазваночным жывёлам не шкодзяць.
ВАЛАСЫ ВЕРАНІКІ (лац. Coma Berenices), невялікае сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Яркіх зорак не мае; 50 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. Простым вокам назіраецца зорнае скопішча, магутныя тэлескопы выяўляюць пазагалактычныя туманнасці (галактыкі). У сузор’і В. В. размешчаны паўн. полюс Галактыкі. 3 тэр. БССР відаць зімой, вясной і летам.
ВАЛАСЯНКА-ЗАВІРУШКА, м е л ьнічак (Sylvia curruca), пеўчая птушка сям. валасянкавых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Еўропе (за выключэннем Ірландыі і Іспаніі) і Азіі (да Паўн. Кітая); у СССР — у Еўрап. ч. на Пн да Архангельска, у Зах. і Усх. Сібіры на Пн да 66 ° паўн. шыраты, на У да бас. Лены, на Пд да Каўказа, Сярэдняй Азіі і Алтая. На Беларусі звычайная, нешматлікая, найчасцей трапляецца на У і Пн. Пералётная. Жыве ў хмызняках, на ўзлесках, прасеках, высечках, у лясах, штучных лесанасаджэннях, парках. Корміцца насякомымі, іх лічынкамі і вусенямі, радзей павукамі, ягадамі. Карысная лясной і сельскай гаспадарцы.
Даўж. да 12,5 см, маса 11—13 г. Апярэнне спіны шаравата-бурае, галавы попельна-шэрае, гарляка белаватае. Брушка белаватае, грудзі злёгку вохрыстаружаватыя. Ад дзюбы праз вока да патыліцы ідзе цёмная палоса. Дзюба тонкая, шылападобная. Складная, рухавая птушка. Крык — нягучшіе «чэк — чэк». Песня — меладычны шчэбет, пошчак, свіставыя пераборы з гучнымі «клё — клё» — «клё — клё». Прылятае ў пач. мая. Гнёзды са сцяблоў травы, з галінак, замацаваных валасамі (адсюль назва), найчасцей на кустах, елачках на выш. 0,15—2 м ад зямлі. Нясе 5 (зрэдку 4—6) шаравата-белых з цёмнымі плямкамі яец у канцы мая — чэрвені. Наседжванне 11—13 сут. Птушаняты знаходзяцца ў гняздзе 11—12 сут, вылятаюць у чэрв.— ліпені. На зімоўку В.-з. адлятае ў канцы жн.— верасні.
Л. П. Шкляроў.
ВАЛАСЙНКА САДОВАЯ (Sylvia borin), птушка сям. валасянкавых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Зах. Еўропе, Еўрап. ч. СССР, Сібіры (да Енісея), на Каўказе. На Беларусі пералётны від, трапляецца на ўсёй тэр., на Палессі — радзей за інш. віды сям. валасянкавых. Жыве паблізу рэк у альшаніках, хмызняках, на ўзлесках, прасеках, высечках, у штучных лесанасаджэннях, парках, лясах. Корміцца насякомымі. іх лічынкамі і вусенямі, ягадамі. Карысная лясной і сельскай гаспадарцы птушка.
Меншая за еаласянку ястрабіную, але бодьшая за інш. валасянак. Адрозніваецца аднакаляровай шэрай афарбоўкай,
светлымі плямамі па баках шыі, буравата-цёмнымі крыламі і хвастом, шаравата-белым брушкам. Крык — рэзкае «чэк — чэкі». Песня — набор меладычных трэляў без паўз і шчэбету. Прылятае ў пач. мая. Гнёзды на кустах вярбы, спірэі, на маліне, папараці. сярод асок, крапівы, шматгадовага лубіну, на выш. 0,15—2,0 м, са сцяблоў травы, замацаваных валасамі. Нясе 4 —6 шараватых з бурымі плямкамі яец у канцы мая — чэрвені. У паўд. р-нах рэсігублікі бывае 2 кладкі. Наседжванне 12 сут. Вылет птушанят у чэрвені. В. с. адлятае на зімоўку ў трапічную і паўд. Афрыку. Іл. гл. на ўкл. да арт. Валасянкавыя.
Г. Ф. Гуткоўская.
ВАЛАСЙНКА ЧОРНАГАЛОВАЯ (Sylvia atricapilla), пеўчая птушка атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Еўропе, Зах. Азіі, Паўн.-Зах. Афрыцы; у СССР — у Еўрап. частцы, Паўд.-Зах. Сібіры, на Каўказе. На Беларусі пашыраны падвід В. ч. еўрапейская (S. a. atricapilla) — гняздоўная птушка. Насяляе негустыя светлыя лясы з добра развітым падлескам з лісцевых парод, трапляецца ў маладняках на месцы высечак, у хмызняках, сярод якіх ёсць старыя дрэвы, а таксама ў садах і парках. Корміцца насякомымі, ягадамі, насеннем раслін. Карысная птушка: знішчае насякомых, пашырае расліны, ягадамі якіх корміцца.