• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Вадзяны пацук (самец 1 самка).
    Вадзяпы перац: 1 — агульны выгляд квітучай расліны; 2 — кветка; з — плод; 4 — семя.
    Да арт. Вадзяныя кляшчы. Гідрахна геаграфічная-
    Вадзяяы скарпіён звычайны.
    вольным цячэннем вадаёмах каля паверхні вады ыа раслінах або ў грунце каля берагоў трапляюцца 2 віды: В. с. звычайны (Nepa cinerea), па форме і афарбоўцы падобны на сухі ліст вярбы, і рапатра палачкападобная (Ranatra linearis), што нагадвае сухую палачку. В. с. кормяцца дробнымі воднымі жывёламі і маляўкамі рыб. Шкодзяць сажалкавай рыбагадоўлі.
    Даўж. В. с. 25—45 мм. Цела шэрае або бурае, пляскатае, шырокае або выцягнутае, з доўгай дыхальнай трубкай на канцы. Хабаток 1 вусікі кароткія. Крылы добра развітыя. 3 пары ног: пярэднія хапальныя, сярэднія 1 заднія хадзільныя. У пачатку лета самкі адкладваюць яйцы ў тканкі водных раслін. Развіццё з няпоўным ператварэннем. Цыкл развіцця каля 3 мес.
    ВАЁПКАЎ Аляксандр Іванавіч (20.5. 1842, Масква — 9.2.1916), рускі кліматолаг і географ, заснавальнік кліматалогіі ў Расіі. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1910), д-р філасофіі (1865), ганаровы д-р фіз. геаграфіі (1880), праф. (1885). Займаўся фіз. геаграфіяй, гідралогіяй. агракліматалогіяй, меліярацыяй. Падарожнічаў па Бел. Палессі (1891), апублікаваў працы «Пінскае Палессе і вынікі яго асушэння» (1893), «Клімат Палесся» (1897). Найб. значпая праца «Кліматы зямнога шара, у асаблівасці Расіі» (1884), дзе ўпершыню высветлена сутнасць метэаралагічпых з’яў і кліматычных працэсаў. Цыкл прац прысвечаны пытанням геаграфіі і эканомікі пасельніцтва і актыўнага ўздзеяння чалавека на прыроду.
    Тв.: ІІзбр. соч. Т. 1—4.— М.; Л., 1948— 57.
    ВАЁННА-ПАЛЯЎШЧАЕ ТАВАРБІСТВА Беларускай в a е нн а й а к р у г і, добраахвотная спарт. арг-цыя паляўнічых і рыбаловаў вайсковых часцей. Засн. ў 1934 як Усеармейскае ваенна-паляўнічае т-ва БВА, сучаспая назва з 1976. Асн. задачы: выхаванне камуніст. адносін да прыроды і яе рэсурсаў; прапаганда і развіццё паляўнічага спорту, стэндавай стральбы і спарт. рыбалоўства; ахова, павелічэнне і ўзбагачэнпе дзярж. паляўнічага фонду і рыбных запасаў; падрыхтоўка натрэніраваных і вынослівых воінаў, меткіх стралкоў і вопытных паляўнічых-разведчыкаў; аргапізацыя навук.-доследнай работы па вядзенню спарт. паляўнічых, рыбалоўных гаспадарак і стэндаваму спорту.
    Членства індывідуальнае. Асобы, якія ўступаюць у члены т-ва, здаюць экзамены па паляўнічаму мінімуму і стэндавай стральбе (паляўнічыя) і спарт. рыбалоўству (рыбаловы). Вышэйшы кіруючы орган В.-п. т. БВА — акруговая канферэнцыя, якая склікаецца
    1	раз у 2—5 гадоў. У перыяд паміж канферэнцыямі работай т-ва кіруе акруговы савет. В.-п. т. мае членскі білет, сцяг і эмблему. Члены т-ва карыстаюцца паляўнічымі і рыбалоўнымі ўгоддзямі, стэндамі, цірамі, лодачнымі станцыямі і іх інвентаром. За арг-цыямі В.-п. т. БВА замацавана каля 500 тыс. га паляўнічых угоддзяў і 2 возеры (агульная пл. іх каля 500 га). Працуе фазанарый. На біятэхн. мерапрыемствы штогод выдаткоўваецца каля 12 тыс. руб. У 1980 у гаспадарках т-ва абсталявана каля 260 кармушак, 105 падкормачных пляцовак, каля 3,1 тыс. саланцоў, 108 галечнікаў; члены т-ва здабылі каля 200 ласёў, 200 дзікоў, 180 ваўкоў 1 інш. Здадзена дзяржаве 31 т дзічыны і на 10 тьтс. руб. пушніны. A. К. Перац. ВАЖА, возера ў Міёрскім р-не, у бас. р. Вята. Пл. 2,94 км2. Даўж. 2,62 км, найб, шыр. 1,11 км, найб. глыб. 5,1 м, сярэдняя 2,3 м. Аб’ём вады 6,67 млн. м3. Вадазбор (24,4 км2) на Пд і У буйнаўзгорысты, на Пн і 3 спадзістахвалісты. пераважна разараны, пад лесам 38 % тэрыторыі.
    Катлавіна падпруднага тыпу, круглаватая, злёгку выцягнута з ПдЗ на ІІнУ. Схілы на Пд, ПдЗ і У выш. 8—10 м, месцамі да 17 м, стромкія, пад лесам, на Пн 1 ПнЗ спадзістыя, разараныя; на У да возера прымыкае нізіннае балота. Берагі ўсх. і паўд. нізкія, месцамі сплавінныя, паўн. і зах. абразіўныя, часта зліваюцца са схіламі. Літараль шыр. 100—170 м, месцамі да 300 м, пясчаная, каля паўд. і ўсх. берагоў пясчанакамяністая, пераходзіць у сублітараль да глыб. 3 м. Ложа хвалістае. 2 астравы агульнай пл. 1 га. Дно выслана пераважна тонкадэтрытавым сапрапелем. літараль 1 невял. ўчасткі ложа пяском. Значна зарастае, шыр. палосы прыбярэжнай расліннасці 15—100 м да глыб. 2 м. Мінералізацыя вады каля 220 мг/л, празрыстасць да 1,2 м. Эўтрофнае. Злучана шырокай пратокай (200 м) з воз. Абстэрна, упадае рэчка без назвы. Водзяцца лешч, шчупак, лінь. акунь, сазан. плотка, верхаводка; ёсць вугор. На паўн.-зах. беразе в. Мурашкі, на ўсх.— Глыбка, на паўд.— Навалака.
    ВАЗНЯСЁНСКАЕ РАДбВІШЧА СУГЛІНКАУ, каля ўсх. ускраіны в. Вазнясенск Клімавіцкага р-на. Пластавы паклад звязаны з марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Разведаныя запасы 318 тыс. м3. Суглінкі чырвона-бурыя, легкаплаўкія, з уключэннямі галькі і валуноў крышт. парод. Гліністых часцінак драбней за 0,01 мм 39,5—54 %. Сярэдняя магутнасць карыснай тоўшчы 1,8 м, ускрышы (пяскі, супескі) 1 м. Суглінкі прыдатныя на вытв-сць цэглы. Радовішча не распрацоўваецца.
    ВАЗНЯЧУК Леанід Мікалаевіч (5.8. 1929, г. Мінск — 1.2.1981), беларускі сав. геолаг. Канд. геолага-мінералагічных н. (1963). Скончыў БДУ (1950). Працаваў нач. геал. партыі (1956—58), ст. інжынерам Ін-та геал. навук АН БССР (1958—64), выкладчыкам у Мінскім пед. ін-це і БДУ (1953—56, 1964—69), ст. навук. су-
    працоўнікам у Ін-це геахіміі і геафізікі АН БССР (з 1969). Праны па стратыграфіі, палеагеаграфіі, геамарфалогіі, палеапатамалогіі аптрапагену. На падставе комплексу геал., палеанталагічных, геахраналагічных, археал. і інш. матэрыялаў склаў некалькі схем стратыграфічнага падзелу антрапагенавых адкладаў БССР.
    Тв.: Геалагічнае мінулае Беларусі.— Мн, 1959 (разам з A. С. Махначом); Морфологня, строенне н нсторня развптпя долнны Немана в неоплейстоцене н голоцене,— Мн., 1978 (разам з М. А. Валь-
    Валавока.
    Валадушка круглалістая: 1 — агулыіы выгляд расліны; 2 — асобны парасонік; 3 — кветка; 4 — плод.
    чыкам); Основные стратнграфнческпе подразделення четвертнчных отложеніій.— У кн.: Матернапы по стратпграфнн Белорусснп. Мн., 1981.
    ВАКЦЫНАЦЫЯ (ад лац. vaccinum каровін ад vacca карова), выкарыстанне вакцьш (прэпаратаў, якія атрымліваюць з бактэрый, рыкетсій, вірусаў і іх дэрыватаў) для папярэджвання інфекц. хвароб. Упершыню на Беларусі В. пачалі рабіць у 19 ст.
    3.6.1919 у БССР прыняты дэкрэт пра абавязковае прышчэпліванне супраць воспы. 3 1929 уведзена В. супраць туберкулёзу. Пашырылася В. з адкрыццём сан.-бактэрыял. НДІ Мін-ва аховы здароўя БССР у Віцебску (1921) і Мінску (1924, з 1965 эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Бел. НДІ), якія выраблялі процівоспавую, антырабічную, процітуберкулёзную і інш. вакцыны. У БССР планавыя В. праводзяцца супраць туберкулёзу, поліяміэліту, адру, дыфтэрыі, коклюшу, слупняку, грыпу, брушнога тыфу, тулярэміі, кляшчовага энцэфапіту, сібірскай язвы 1 па паказаннях — супраць шаленства, халеры. чумы, жоўтай ліхаманкі.
    Дз. П. Бяляцкі, 3. М. Палгвода.
    ВАЛ, лінейная дадатная тэктанічная структура 3-га парадку. якая аб’ядноўвае антыкліналі. брахіантыкліналі, скляпенні. Контуры В. ўстанаўліваюцца па міпім. адзнаках замкнутых ізагіпс маркіравальнай пансрхні, якія абмяжоўваюць зону лакальных падняццяў. На Беларусі 24 В. (напр., АніСімаўскі вал, Бярэзінскі вал, Вабровіцкі вал) даўж. ад 24 да 150 км, шыр. ад 3—6 км да 12—25 км, зрэдку больш за 100 км.
    ВАЛАВОКА, а р э ш а к (Troglodytes troglogytes), пеўчая птушка сям. валавокавых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Еўразіі, Паўн.-Зах. Афрыцы і Паўн. Амерыцы; у СССР — у Еўрап. частцы. на Пд Сярэдняй Азіі, Усх. Сібіры, у Прымор’і, на Сахаліне, Камчатцы, Курыльскіх і Камандорскіх астравах. На Беларусі звычаііная, месцамі шматлікая. Пералётная, на Пд БССР часам трапляецца зімой. Жыве ў мяшаных і лісцевых захламленых ламаччам, зарослых крапівой лясах з густым падростам і падлескам, вывернутымі дрэвамі. Нар. назвы валовае вока, блыха, блышка. Корміцца насякомымі, павукамі, на-
    сеннем раслін. Карысная лясной гаспадарцы.
    Адна з самых дробных птушак у фауне БССР. Даўж. каля 9,5 см, маса 8— 11 г. Апярэнне спіны рыжаватаабо карычнявата-бурае з чорнымі і бурымі папярочнымі палосамі, брушка больш светлае, бровы светлыя. Хвост кароткі, тарчма. Дзюба прамая, тонкая. Крылы кароткія, акруглыя. Вельмі рухавая, непаседлівая. Голас — рэзкае «чэрр — чэрр». Песня — гучная трэль. Прылятае ў канцы сак,— красавіку. Шарападобныя гнёзды (5—6) з бакавой уваходнай адтулінай, з сухой травы, імху, лісцяў папараці будуе самец невысока над зямлёй, пад каранямі паваленых дрэу, на елачках, кучах ламачча, у хмызняку, высцілае пер’ем і раслінным пухам. Двойчы (у пач. мая і канцы чэрв.) нясе па 5—7 белых з буравата-чырванаватымі крапінкамі яец. Наседжванне 14—16 сут. Птушаняты вылятаюць праз 15—16 сут (у чэрв. і канцы ліпеня). Адлятае на зімоўку ў паўд. раёны ў канцы кастрычніка.	Л. П. Шкляроў.
    ВАЛАДУШКА (Bupleurum), род аднаі шматгадовых травяністых раслін, радзей вечназялёных паўкустоў і кустоў сям. парасонавых. Вядома каля 150 відаў, пашыраных у Еўразіі і Паўд. Афрыцы, адзінкавыя віды трапляюцца ў Аўстраліі. У СССР 57 відаў, з іх для Беларусі (Брэсцкая і Гродзенская вобл.) у навук. л-ры прыводзіцца В. к р у глалістая (В. rotundifolium). Магчыма зніклы від. Траплялася на палях, аблогах, каля жылля. Час цвіцення — чэрв.— ліпень. Лек. расліна. Магчыма вырошчванне яе ў культуры.
    Аднагадовая шызавата-зялёная голая расліна. Сцябло выш. 25—150 см, простае або ў верхняй ч. слабагалінастае. Ніжняе лісце падоўжана-эліпсоіднае, да асновы звужанае, сярэдняе і верхняе круглавата-яйцападобнае. уверсе паменшанае, пранізанае сцяблом. Кветкі жоўтыя, у нешматлікіх складаных парасоніках. Плод — чарнавата-карычневы віслаплоднік з ніткападобнымі, слабапрыкметнымі рэбрамі, пры выспяванні распадаецца на 2 паўплодзікі.
    Л. Г. Сімановіч. ВАЛАКНІСТЫЯ РАСЛІНЫ, расліны, валокны якіх ідуць на розныя вырабы — пражу, тканіны, вяроўкі, канаты, рыбалоўныя снасці і інш. Вядома каля 2 тыс. відаў, пашыраных ва ўсіх зонах зямнога шара; выкарыстоўваецца каля 600 відаў. У БССР культывуюцца лён, капоплі. Флора Беларусі багатая дзікарослымі відамі В. р.: трыснёг, рагозы (вузкалісты і шыракалісты), хацьма, крапівы (двухдомная, жыгучка, каноплевая), пажарніцы (сіваватая, наземная, трьісняговая, непрыкметная), асокі (лісіная, вострая, омская, рачная. пузыраватая). 3 іх найб. перспектыўныя для нарыхтовак трыснёг і рагоз, вял. плошчы пад якімі ў Віцебскай вобл. (воз. Асвейскае), у вадаёмах Паазер’я, на Палессі (ніжняе цячэнне Ясельды, воз. Чырвопае).