• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    ВАДАСЦЁК, абагульненае паняцце для ўсіх водных аб’ектаў, якія характарызуюцца рухам вады ў напрамку нахілу ў паглыблеппі зямной паверхні, утворапага або ператворанага дзейнасцю вады. Бывае пастаянным або часовым, цячэ ў натуральным рэчышчы, дрэніруе свой вадазбор. Да В. адносяць рэкі і ручаі на раўнінах і балотах, пратокі між азёрамі і вытокі з азёр. часовыя ручайкі яроў, лагоў і лагчын, у якіх тальвег запаўняецца вадой у разводдзе і ў час працяглых летне-асенніх дажджоў. Невялікія В. ў сухую пару года перасыхаюць, у лютыя зімы перамярзаюць. В. з’яўляюцца самымі шматлікімі воднымі аб’ектамі Беларусі, складаюць істотную ч. гідраграфічнай сеткі. Часовыя В. звычайна маюць вял. нахіл (больш за 5 %о) таму аказваюць вял. ўплыў на фарміраванне рэльефу. выклікаюпь глыбінную эрозію. Найбольш В. у раёнах узгорыстага рэльефу. У выніку меліярацыйных работ колькасць натуральных адкрытых В. паменшылася. Лішкі вады сцякаюць па закрытых дрэнах, потым трапляюць у адкрытыя штучныя В.— канавы і меліярацыйныя каналы. У меліярацыйнай практыцы часта В. наз. малыя і сярэднія рэкі. I. я. Куксгн. ВАДЗЯНАЯ ГРЭЧКА, вуцёўнік, драсён земнаводны (Polygo-
    num amphibium), паўводная шматгадовая травяністая расліна з роду драсён сям. драсёнавых. Пашырана ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. У СССР, У т. л. на Беларусі,— усюды. Расце на вільготных лугах, па берагах рэк, у сажалках, азёрах, рэках. Цвіце з чэрв. да восені. Лек. расліна (впжучы, мачагонны, абязбольваючы, заспакаяльны і кроваспыняльны сродак). Выкарыстоўваюць карэнішчы (збіраюць у вер.— кастр.) і лісце (у чэрв.— жн.). Добры дубільнік.
    Расліна выш. 30—150 см, з паўзучым галінастым карэнішчам. Сцябло вузлаватае, з раструбам. Лісце падоўжаналанцэтнае, каля асповы злёгку сэ’рцападобнае, шчыльнае. Кветкі дробныя, яркаружовыя, у густых цыліндрычных каласах. Плод — цёмна-карычневы яйцападобна-круглаваты арэшак. Есць 2 разнавіднасці В. г.: наземная (з амаль прамастойным, ув.ерсе апушаным сцяблом, кароткачаранковым, шурпатым ад валаскоў лісцем) 1 водная (з голым плывучым ці апушаным сцяблом і доўгачаранковым бліскучым лісцем).
    ВАДЗЯНАЯ ЗАРАЗА, расліна сям. жабнікавых. Гл. ў арт. Эладэя.
    ВАДЗЯНАЯ ЗОРАЧКА, род раслін сям. балотнікавых; тое, што балотнік.
    ВАДЗЯНАЯ ПАЛЁЎКА, млекакормячая жывёла сям. хамякападобных; тое, што вадзяны пацук.
    ВАДЗЯНАЯ ПАПАРАЦЬ, в а д з flnan к а п у с т а, цэратоптэр ы с п ы л ю ш н і к а в ы (Ceratopteris thalictroides), папараць сям. адыянтавых. Пашырана ў трапічных абласцях зямнога шара. На Беларусі вядома як акварыумная расліна. Плавае на паверхні вады (вадзяная капуста) або жыве ў яе тоўшчы (вадзяная папараць).
    Лісце светла-зялёнае. тонкае. перыста-рассечанае з сегментамі рознай шырыні, сабранае ў разетку. ад якой адыходзіць уніз пучок карычневых карэньчыкаў. Актыўна размнажаецца вегетатыўна. У прыродных умовах адналетнік. У акварыумах вялікія экземпляры могуць пражыць больш як 3 гады, маладыя зімуюць пры падсвечванні электралямпамі. Добра расце на яркім святле, пры т-ры вады вышэй за 25 °C. Пры добрых умовах лісце да 10—15 см даўж. у плывучых экземпляраў і 45 см выш. у папарацей, што жывуць у тоўшчы вады. Добра асімілюе арган. і неарган. рэчывы. Кусты, якія разрасліся, трэба перыядычна замяняць маладымі.
    ВАДЗЯНАЯ ПАПАРАЦЬ, расліна сям. сальвініевых. Гл. ў арт. Сальвінія.
    ВАДЗЯНАЯ ПАРА, вада ў газападобным стане, якая пастаянпа прысутпічае ў атм. паветры. Бесперапынна паступае ў атмасферу ў выніку выпарэння вады з паверхні вадаёмаў, глебы, снегу, ільду і раслінамі. В. п. ў паветры над тэр. рэспублікі ў ліп. ў сярэднім каля 5,4 км3 (слой у
    26 мм), у студз. каля 1,7 км3 (слой у 8 мм). 70 % усёй вільгаці ў ніжніх 3,5 км, каля 90 % В. п. ў першых 5 км атмасферы. Нягледзячы на нпзначную колькасць В. п. на вял. вышынях, яна ўплывае на выпрампненне і паглынанне радыяцыі да вышынь 15—20 км. Пры капдэнсацыі, якая можа адбыцца пры паніжэнні т-ры і дасягненні поўнага насычэння паветра В. п., утвараюцца воблакі, туманы, на паверхні глебы, на галінках дрэў і правадах — галалёд, шэрань, раса, іней. Гл. таксама арт. пра абс. і адносную вільготнасць паветра і пругкасць В. п.
    ВАДЗЯНАЯ САЛАТА, расліна сям. ароннікавых; тое, што пістыя.
    ВАДЗЯНАЯ САСОНКА, расліна сям. хвасніковых. Гл. ў арт. Хваснік.
    ВАДЗЯНІЦА, род раслін сям. жабнікавых; тое, што гідрыла.
    ВАДЗЯНОЕ АЛОЭ, расліна сям. жабнікавых. Гл. ў арт. Разак.
    ВАДЗЯНБІ АРЭХ, рагульнік, ч ы л і м (Тгара), род водных аднагадовых травяністых раслін сям. вадзянаарэхавых. Вядома болып за 10 відаў, пашыраных пераважна ў прэсных вадаёмах Еўразіі і Афрыкі. У СССР, у т. л. на Беларусі, 1 рэдкі пан’еўрапейскі рэліктавы від — В. а. п л ы в у ч ы (Т. natans). Занесены ў Чырвоную кнігу СССР і Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Трапляецца ў далінах Дняпра, Прыпяці і іх пры-
    Вадзяны арэх плывучы: 1 — агульны выгляд расліны; 2 — кветка ў разрэзе; 3—плод.
    токаў, адзначапы ў шэрагу азёр Віцебскай вобл., дзе месцазнаходжанні яго абвешчаны помнікамі прыроды рэсп. значэння. Расце ў прыбярэжных зонах азёр, старыцах, утварае зараснікі; вырошчваецца ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Цвіце ў ліп.— жн., плады выспяваюць у канцы жн.— верасні. У зарасніках яго жывуць і кормяцца маляўкі рыб. Маладыя пупышкі і лісце — корм гусей і качак, плады — корм дзікоў і андатры. Колькасць віду паменшылася з прычыны выкарыстапня яго ў нкасці кармавой, харч. і лек. расліны, з-за асушэння зямель і забруджвання вадаёмаў. Для зберажэння віду неабходны выяўленне новых месцазнаходжанняў і іх ахова, кантроль за станам папуляцый. Вядуцца работы па развядзеншо яго ў вадаёмах Бел. Паазер’я (азёры Лезвінка, Чорнае і Белае).
    Сцябло тонкае, даўж. 60—120 см. Апушчанае ў ваду лісце супраціўнае, лінейнае, рана ападае, каля асновы яго перыстыя воласападобныя карані. Надводнае лісце ў разетцы, з рамбічнай, няроўнабуйназубчастай, скурыстай пласцінкай і доўгімі чаранкамі. у іх пазухах дробныя кветкі. Кветаножкі кароткія, лямцавыя. Пялёсткі доўгія, белыя. Плады — арэхападобныя касцянкі з 4 або 2 рогападобнымі выступамі. даволі цяжкія, іх бывае 10—15 на адной расліне. Каб расліна не танула пад цяжарам пладоў, на чаранках лісця ўтвараюцца запоўненыя паветрам уздуцці. якія падтрымліваюць разетку на паверхні вады. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Ахоўныя ■расліны.	В. П. Мартыненка.
    ВАДЗЯНЫ КАЗЯЛЁЦ. род расліп сям. казяльцовых; тое, што шаўкоўнік.
    ВАДЗЯНЫ КРЭС. расліпа сям. крыжакветных. Гл. ў арт. Кустоўнік.
    ВАДЗЯНЫ МОХ, род лістасцябловых імхоў; тое, піто фантыналіс.
    ВАДЗЯНКІ ПАВУК, тое, што павуксерабранка.
    ВАДЗЯІІБІ ПАЦУК, вадзяная п а л ё ў к a (Arvicola terrestris), млекакормячая жывёла сям. хамякападобных атр. грызуноў. Пашыраны ў Еўразіі (акрамя Усх. Сібіры і Сяр. Азіі); у СССР — у Еўрап. частцы, Зах. і Сярэдняй Сібіры. Казахстане. На Беларусі трапляепца ўсюды, пераважае на Пд, асабліва на Палессі. Жыве калоніямі па забалочаных поймах рэк, берагах азёр, канаў, Ka­nn старыц, у алешніках. У канцы ліп. перасялнецца на палі, у сады, агароды. Корміцца асакой, хвашчом, трысннгом, стрэлкалістам, лугавымі травамі, карой, маладымі парасткамі дрэў і кустоў. На зіму запасае корм. Шкодзіць сельскай гаспадарцы: падгрызае буракі. карэнпі пладовых дрэў, аб’ядае кару, рые поры ў пасевах бульбы. Перапосіць узбуджальнікаў тулярэміі, лептаспірозаў і інш. хвароб.
    Даўж. цела 15—23, хваста 6—12 см. Падобны да сапраўдных пацукоў але мае хвост з валаскамі. Поўсць шаўкавістая, густая, на спіне рыжавата-бурая, цёмна-бурая, часам цёмна-шакаладная, амаль чорная, па баках святлейшая з шэра-ржавым адценнем. Гнёзды ў норах (даўж. да 3 м), радзей на паверхні глебы. Паўводная жывёла. добра плавае. Полавая спеласць у 1,5—2 мес. Цяжарнасць каля 3 тыдняў. Размнажаецца ў крас.— кастр., найб. інтэнсіўна ў сярэдзіне лета. За сезон дае 3—5 прыплодаў па 2—9 дзіцянят. Mae прамысл. зпачэнне: у 1931—80 у БССР нарыхтавана каля 12 млн. шкурак. Промысел увесь год.
    Э. Р. Самусенка. ВАДЗЯНЫ ПЁРАЦ. лягушыная трава, драсён перцавы (Po­lygonum hydropiper), аднагадовая травяністая расліна з роду драсён сям. драсёнавых. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. У СССР, у т. л. на Беларусі,— усюды. Расце на багністых берагах рэк, азёр, сажалак, па вільготных лугах, у чорнаальховых лясах. Цвіце ў чэрв.— верасні. Нар. назвы вадзяпая гарчыца, дрост, гарчак бабскі. Старажытная лек. расліна (нроваспыняльны, вяжучы, абязбольваючы, заспакаяльны, процізапаленчы і антысептычны сродак). Выкарыстоўваюць сцяблы, лісце, кветкі (збіраюць у ліп.— жн.). Добры фарбавальнік. Ядавіты.
    Расліна выш. 30—60 см. з паўзучым карэнішч?,м, едкая, пякуча-горкая на смак. Сцяблы прамастойныя, вузлаватыя, з раструбамі, часта чырванаватыя. Лісце падоўжана-ланцэтнае, з залозістымі кропкамі, зверху голае, знізу слабаапушанае, верхняе сядзячае, ніжняе чаранковае. Кветкі дробныя, зеленаватаабо белавата-ружовыя, у вузкіх перарывістых паніклых коласападобных гронках. Плод — трохгранны матавы арэшак. ВАДЗЯНЫ РЫС, травяністая расліна сям. злакаў. Гл. ў арт. Цыцанія. ВАДЗЯНЫЯ БЛОХІ, род ракападобных; тое, што дафніі.
    ВАДЗЯНБІЯ ВОЧКІ, акварыумная рыбка, разнавіднасць тэлескопа. Гл. ў арт. Залатая рыбка.
    ВАДЗЯНБІЯ ЗМЁЙКІ, клас нематэльмінтаў; тое. што валаснёвыя. ВАДЗЯНБІЯ КЛЯШЧЬД (Hydracari­na), група кляшчоў, вылучаная па спосабу жыцця ў вадзе. Уключаюць прэснаводных кляшчоў гідрахнел (Hydrachnella) і марскіх кляшчоў галакарыд (Наіасагае). У прэсных водах, акрамя гідрахнел (у сусв. фауне 2 тыс. відаў з 9 сям., у СССР 450 відаў), жывуць прадстаўнікі аднаго з двух сям. галакарыд Porohalocaridae (у сусв. фауне каля 30, у СССР 6 відаў). В. к. на Беларусі спецыяльпа пе вывучаліся, найб. вядома гідрахпа геаграфічная (Hydrachna geographica),
    Цела гідрахнел даўж. 0,3—5 мм. зрэдку да 8 мм, яркай афарбоўкі, акруглае, пячленістае. Марфалагічна В. к. нагадваюць чыреанацельцавых кляшчоў. Органы дыхання — трахеі. У развіцці праходзяць стадыі яйца. 6-ногай лічынкі. 8-ногай німфы, якая ператвараецца ў дарослага кляшча. Лічынкі паразітуюць
    на вадзяных насякомых, самі кляшчы — драпежнікі, высмоктваюць рачкоў, лічынак насякомых. Галакарыды ў развіцці праходзяць чатыры формы: 6-ногая лічынка, 2 німфы, дарослы клешч, Ёсць раслінаедныя віды. Б. П. Савіцкг. ВАДЗЯІІЬ'ІЯ СКАРПІЁНЫ (Nepidae), сямейства насякомых атр. паўцвердакрылых. У сусв. фауне каля 200, у СССР 6 відаў. На Беларусі ў багатых расліннасцю стаячых або з па-