Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Колькасць вады ў розных арганізмах, іх органах і тканках
. , , Коль-
Арганізмы, органыі касдь ва-
тканкі ДЫі о/о
Расліны (наземныя)
верх атожылка, які расце 91—93
лісце 75—86
Зерне злакаў 12—14
Водарасці 90—98
Імхі, лішайнікі 5—7
Дажджавыя чэрві 84
Насякомыя
дарослыя 45—65
лічынкі 58—90
Рыбы 70
Чалавек 63—68
у т. л. шкілет 20—40
мышцы 75
печань 75
шэрае рэчыва мозгу 84
белае рэчыва ыозгу 72
1000 мг/кг). Салёнасць акіяна каля 35 г/кг. Падземныя воды па мінералізацыі могуць быць прэснымі (да 1 г/кг), саланаватымі (да 25 г/кг), салёнымі (больш за 25 г/кг). У прэсных водах пераважаюць іёны НСО3—, Са2"і" , Mg2")* пры павелічэнні мінералізацыі расце канцэнтрацыя іёнаў SO.42’~C~,Na+, к+. У В. ў невял. колькасці ёсць амаль усе элементы перыядычнай сістэмы. 3 раствораных газаў у прыродных В. прысутнічае азот, кісларод, двухвокіс вугляроду, высакародныя газы, рэдка серавадарод 1 вуглевадароды. Ёсць арган. рэчывы — у рэках каля 20 мг/л, у балотных водах да 284 мг/л.
В.— абавязковая ўмова існавання жывых арганізмаў. Адносна працяглае аоязводжванне пераносяць толькі супакойныя іх формы жыцця (насенне, споры). Адчувальнасць арганізмаў да недахопу В. розная. Жывёлы без В. гінуць вельмі хутка (напр,, сабака жыве менш за 10 дзён). Для чалавека страта В. больш небяспечная, чым галаданне (без ежы жыве больш за месяц, без вады — некалькі дзён). Сутачпая фізіял. патрэба чалавека ў В. складае 3—6 л. Для папярэджання небяспекі прамога або ўскоснага адмоўнага ўздзеяння В. на здароўе і сан. ўмовы жыцця насельніцтва неабходна ведаць навукова абгрунтаваныя гігіенічныя нарматывы грапічна дапушчальнай колькасці ў В. хім. рэчываў. Гэтыя нарматывы з’яўляюцца асноваю дзярж. стандартаў якасці піццявой В. і абавязковымі пры праектаванні і эксплуатацыі гасп.-піццявых (камуналыіых) водаправодаў. Эпідэміялагічная бяспечнасць В. забяспечваецца ачысткай сцёкавых водаў і іх абеззаражванпем, мерамі сан. аховы вадаёмаў, ачысткай і абеззаражваннем водаправоднай В. В.— абавязковы кампанент практычна ўсіх тэхнал. працэсаў як прамысловай, так і с.-г. вытворчасці. В. асобнай чысціні неабходна ў вытв-сці прадуктаў харчавання і медыцыне, найноўшых галінах прам-сці (вытв-сць паўправаднікоў, люмінафораў, ядзерная тэхніка), у хім. аналізе. Хуткі рост спажыванпя В. і ўсё болыпыя патрабаванні да яе вызначаюць важнасць задач водаачысткі, водападрыхтоўкі, барацьбы з забруджваннем і вычарпаннем вадаёмаў (гл. Ахова прыроды).
Усе звесткі аб водных рэсурсах Беларусі, іх колькасці, якасці і выкарыстанні абагульняюцца ў водным кадастры. Пытанні спажывання В. і аховы водаў рэгулююцца водным заканадаўствам.
ВАДАЖЎК, насякомае; гл. ў арт. Вадалюбы.
ВАДАЗБОР, вадазборная п л ошча, вадазборны басейн,
частка зямной паверхні, тоўшчы глеб і грунтоў, адкуль вада цячэ ў водны аб’ект (раку, возера і інш.). Адрозніваюць паверхневы і падземны В. Мяжа В. — водападзел. Паверхневы і падземны водападзелы не заўсёды супадаюць. Характэрныя паказчыкі В.: гідраграфічныя —• плошча, даўжыня, сярэдняя і найб. шырыня, сярэдні нахіл, вышыня над узр. м., форма, каэфіцыент асіметрыі; геаграфічныя — геагр. становішча, лясістасць, азёрнасць, забалочанасць, разаранасць, урбанізацыя і інш. Гідралаг. значэнне В. вызначаецца яго функцыяй па ператварэнпю атмасферных ападкаў у сцёк. Кожны з гідраграфічных, геагр. і гідралаг. паказчыкаў уплывае на фарміраванне ці памеры сцёку. Характар ператварэння ападкаў у сцёк залежыць ад метэаралагічных фактараў, стану зоны аэрацыі і ўзроўню грунтавых (падземных) водаў. Фізіка-геаграф. ўмовы В. характарызуюцца таксама рэльефам, геалогіяй, гідрагеалогіяй, глебамі і ландшафтамі. Ва ўмовах Беларусі гэтыя фактары ў асноўным мала адрозніваюцца па тэрыторыі, велічыня і характар сцёку ў большай ступені залежаць ад лясістасці, азёрпасці, за-
ТЫПЫ ФОРМ ВАДАЗБОРАУ РЭК БЕЛАРУСІ
І-з найбольшым развіццем у сярэдняй частцы
ІІІ-з найбольшым развіццем у нізоўях
балочанасці, разарапасці, урбанізацыі вадазборных плошчаў. Для характарыстыкі гэтых паказчыкаў выкарыстоўваюцца адпаведныя каэфіцыенты, якія паказваюць плошчу лясоў, азёр, балот і інш. у долях або працэнтах ад плошчы вадазбору.
Чым болыпая лясістасць В., тым больш раўнамерна размеркаваны сцёк на працягу года; акрамя плошчы, на размеркаванне сцёку ўплываюць таксама відавы склад, узрост, гушчыня. яруснасць лесу і інш. Сярэдняя лясістасць В. Беларусі каля 35 %. На асобных з іх яна значна болыпая: напр., у басейне р. Перавалока (прыток р. Лясная Правая) дасягае 70 %. Павялічаная азёрнасць В. таксама спрыяе раўнамернаму размеркаванніо сцёку. Акрамя таго, важнае значэнне маюць размяшчэнне азёр унутры вадазбору (у вярхоўях ці нізоўях) і форма азёрных катлавін. На большасці В. Беларусі азёры займаюць менш як 1 % па плошчы, толькі на Пн у В. Saxo дняй Дзвіны 3 % і больш (азёрнасць В. р. Друйка 13 %, р. Дрысвята 12 %, р. Нарач 6 %). Сцёк забалочаных В. у параўнанні са сцёкам сухадольных В. ва ўмовах Беларусі менш выраўнаваны. На меліяраваных В. сцёк болып зарэгуляваны. Найб. забалочаныя В, на Палессі: у бас. Бобрыка, напр., балоты 1 забалочаныя землі складаюць каля 53 % вадазборнай плошчы. Павелічэнне колькасці разараных зямель, якое звязапа з памяншэннем плошчы лясоў і балот, павялічвае скорасць раставання снегу. Мясцовы сцёк на В. з павышанай разаранасцю нераўнамерны. Сярэдняя разаранасць у рэспубліцы 30,4 %, на асобных В. дасягае 55 %(басейны р. Рось, Проня, Бася) і нават 60 % (басейн р. Лабжанка). Павышанай урбанізацыі В. звычайна спадарожнічаюць значнае забруджванне водных аб’ектаў сцёкавымі водамі, істотныя змены прыроднага рэжыму рэк 1 ручаёў.
Найважнейшая гідраграфічная характарыстыка В.— яго плошча. Каля 90 % рэк Беларусі маюць плошчу В. да 200 км2, толькі 8 рэк — болып за 10 тыс. км2. Некаторыя характарыстыкі асноўпых В. Беларусі гл. ў табл.
Характарыстыкі вадазбораў у межах Беларусі
Дняпро (без Прыпяці)
63 700
31
15
<1
40
Прыпяць
52 700
37
30
<1
25
Нараў (з Бугам)
12 000
29
26
<1
35
Нёман
46 000
31
14
<1
40
Заходняя Дзвіна
33 200
31
19
<3
30
В. звычайпа маюць складаныя формы. На Беларусі вылучаюць 5 тыпаў (гл, рыс.): 1 — з найб. развіццём у сярэдняй частцы (Дняпро, Бярэзіна, Прыпяць, Пціч, Мухавец); П — з найб. развіццём у вярхоўях
(Нёман, Шчара, Вілія, Сож); Ш — з найб. развіццём у нізоўях (Зах. Дзвіна, Дрыса); IV — выцягнутыя і раўнамерна развітыя (Дзісна); V — звужаныя ў сярэдпяй частцы (Іпуць). Пры меліярацыі і будаўніцтве плошча В. часта зменьваецца.
В. В. Дрозд. ВАДАЛАЗ, парода сабак; тое, што ньюфаўндленд.
ВАДАЛІЎ (лац. Aquarius), адно з 12 сузор’яў задыяка. Самая яркая зорка 2,9 бачпай зорнай велічыні; 90 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. У сузор’і назіраецца самая яркая і вял. планетарная туманнасць (бачныя памеры 15'Х12', сапраўдны сярэдні папярочнік каля 300 000 а. а.). 3 тэр. БССР відаць з сярэдзіны лета і ўвосень.
ВАДАЛЮБЫ (Hydrophilidae), сямейства насякомых атр. жукоў. У сусв. фауне 2300 відаў, пашыраных на ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды. У СССР каля 200 відаў, з іх у БССР каля 100. Жывуць у вадзе, берагавым пяску, у гноі, у раслінных рэштках, якія распадаюцца.
Цела (даўж. ад 2 да 60 мм) пукатае, бліскучае, чорнае. зеленавата-чорнае або з плямістым малюнкам. Сківічныя шчупікі звычайна даўжэйшыя за вусікі. Водныя формы В. пры дапамозе вусікаў захопліваюць з паверхні вады атм. паветра для дыхання. Сярэднія і заднія ногі са слаба развітымі плавальнымі валаскамі. Самкі з павуціннымі залозамі на брушку, з сакрэту якіх утвараюцца яйцавыя коканы, 1 пакаленне за год. Дарослыя жукі раслінаедныя або сапрафагі, лічынкі драпежныя. Акукліванне ў яйцавым кокане сярод водных раслін або ў глебе.
Сузор’е Вадаліў.
Найб. пашыраны В. в я л і к і (Hydrous aterrimus), В. ч о р н ы (Н. piceus) — бліскучыя жукі з зеленавата-чорным целам даўж. 32—40 мм. Жывуць у стаячых вадаёмах, лічынкі паядаюць малявак рыб. У невял. сажалках і лужынах часта трапляецца В. м а л ы (Hydrophilus сагаboides) — чорны бліскучы жук даўж. 13—18 мм, у забруджаных стаячых вадаёмах — вадажук (Hydrobius fuscipes), чорны з бронзавым адценнем, рыжымі нагамі, з целам даўж. 6—7 мм, У гноі шматлікія дробныя віды гразевікоў (Cercyon), В. г н о евы (Sphaeridium scarabaeoides).
I. К. Лапацін.
Вадамеркі: 1— рыжаватая; 2 — палачкападобная марудлівая.
ВАДАМЁРКІ, некалькі сям. вадзяных клапоў атр. паўцвердакрылых. Марскія і прэснаводныя насякомыя. У сусв. фауне каля 600 відаў. У СССР каля 20, у Еўрап. частцы СССР, у т. л. ў БССР, 12 відаў, пераважна з родаў Gerris i Hydrometra. Трапляюцца ў вадаёмах і на вільготных берагах, найб. пашыраны В. сажалкавая (Gerris lacustris), В. палачкападобная марудлівая (Hydrometra gracilenta), В. рыжаватая (Limnoporus rufoscutellatus). Кормяцца В. дробнымі насякомымі і трупамі жывёл.
Цела В. (даўж. 2—34 мм) тонкае, выцягнутае, рыжаватае, брушка ўкрыта аксаміцістым пушком. Крылы і надкрылы развітыя, складзены ўздоўж брушка, ёсць бяскрылыя В. Хутка слізгаюць аоо лёгка ходзяць па паверхні вады (адсюль назва). Ногі доўгія, сярэднія і заднія даўжэйшыя за пярэднія і змазаны знізу тлушчавым рэчывам. Яйцы адкладваюць на водныя расліны, дробныя віды — у тканкі раслін. Увосень пакідаюць вадаёмы, зімуюць пад карой дрэў. пад пнямі, у моху Т. П. Смірнова.
ВАДАМЁРНЫ ПОСТ, гл. ГідралагічВАДАНОСКА, рака, правы прыток Сушанкі (бас. Ольсы), у Клічаўскім р-не. Даўж. 10 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 %0. Вадазбор (54 км2) у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, 81 % пад лесам.
Ваданоснасць найболыпых рэк Беларусі
Рака
Сярэдні шматгадовы
расход у
м3/с
аб’ём гадавога
сцёку ў млрд. мэ
а) пры выхадзе за межы рэспублікі
Зах. Дзвіна
454
14,3
Нёман
214
6,75
Вілія
79,6
2,51
Прыпяць
403
12,7
Дняпро
610
19,3
Буг
47,2
1,49
б) у створах найбольшых гарадоў Свіслач—Мінск* 5,7 0,18
Сож—Гомель 206 6,5
Зах. Дзвіна — Віцебск 229 7,2
Дняпро — Магілёў 146 4,6
Нёман — Гродна 205 6,5
Бярэзіна—Бабруйск 119 3,8
Мухавец— Брэст 23,8 0,75
Дняпро — Орша 126 4,0
Бярэзіна — Барысаў 39,8 1,26
*) без уліку вады, якая перапампоўваецца з Віліі па Вілейска-Мінскай воднай сістэме