Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
БЯСПОЛАЕ РАЗМНАЖЭННЕ, размнажэнне жывёл і раслін без апладнення. Асн. віды Б. р.: вегетатыўнае размнажэнне, дзяленне, пачкаванне, спораўтварэнне, фрагментацыя. Б. р. — адзін са стараж. спосабаў размнажэння, пашыраны ў нізкаарганізаваных форм. Адсутнічае ў малюскаў, членістаногіх, пазваночных, ёсць у вышэйшых раслін. Уласціва бактэрыям, кішачнаполасцевым (гідра), болыпасці водарасцей, грыбам. Многія расліпы (напр., арляк звычайны) спалучаюць бясполае і полавае размнажэнне або розныя віды Б. р. (напр., споравае і вегетатыўнае размнажэнне ў баранца звычайнага, хвашча вялікага і інш.). Спосабы размнажэння могуць мяняцца ў залежнасці ад умоў асяроддзя.
БЯССКІВІЧІІЫЯ (Agnathah надклас ніжэйшых пазваночных жывёл.
Прымітыўныя рыбападобныя марскія і прэснаводныя жывёлы без сківіц і парных канечнасцей. Рот круглы. Жабры ў выглядзе мяшка. Вядомы з ардовіку. Сярод выкапнёвых Б.— астэастракі, або касцяпанцырныя, бесшчытковыя, целадонты, рознашчытковыя. На Беларусі рэшткі Б. маюць кіравальнае значэнне пры вывучэнні верхнесілурыйскіх і дэвон-
скіх лагунна-марскіх адкладаў. У сучаснай фауне да Б. належаць кругларотыя.
БЯССМЁРТНІК, расліна сям. складанакветных. Гл. ў арт. Цмен.
БЯССМЁРТНІКІ, травяністыя расліны сям. складанакветных; тое, што сухацветы.
БЯСХВОСТЫЯ ЗЕМНАВОДНЫЯ (Anura, Ecaudata), атрад земнаводных. Пашыраны ўсюды (апрача Антарктыды і самых паўн. астравоў). У сусв. фауне каля 2000 відаў з 16 сям., у СССР 22 віды. На Беларусі 10 відаў — жаба азёрная, жаба вастрамордая, жаба сажалкавая, жаба травяная, жарлянка чырванабрухая, квакша звычайная, рапуха зялёная, рапуха чаротная, рапуха шэрая, часночніца. Кормяцца Б. з. насякомымі, лічынкамі камароў, дробнымі ракападобнымі. Карысныя жывёлы.
Даўж. Б. з. да 35 см. Тулава шырокае, іпыя невыразная, галава трохвугольная, хвост бывае толькі ў лічынкавай стадыі. Канечнасці добра развітыя. заднія ў 2—3 разы даўжэйшця за пярэднія (прыстасаваныя да скачкоў). Самкі болыпасці Б. з. кладуць ікру ў ваду, з якой вылупліваюцца апалонікі.
БЯСХОБАТНЫЯ ІГЯЎКІ. сківічн ы я п’ я ў к i (Arhynchobdellea, Gnathobdellea), атрад п’явак. У фауне Палеарктыкі болып як 20 прэснаводных відаў з 10 родаў 2-х сям.; на Беларусі 8 відаў, найб. пашыраны: медыцынская п’яўка, вялікая ілжэконская п'яўка, некаторыя віды малых ілжэконскіх п’явак. Жывуць Б. п. ў вадаёмах. Смокчуць кроў пазваночных жывёл, дробных пазваночігых і беспазваночных жывёл здольны заглынаць па кавалках або цалкам.
Цела (даўж. 5—6. часам 10 см і болып) чэрвепадобнае, карычняватае. чорнае, зеленаватае 1 інш. адпенняў; на пярэднім канцы 8—10 вачэй. Першасная колькасць кольцаў у саміце. якая захавалася ў большасці відаў, 5. Крывяносная сістэма рэдукаваная. ролю крывяносных сасудаў выконваюць лакуны другаснай поласці цела; кроў чырвоная. Ў глотцы 3 узброеныя зубчыкамі сківіцы або 3 складкі. Размнажаюцца вясной — летам. Апладненне з дапамогай спаравальных органаў або сперматафораў. Яйцы адкладваіоць у коканы. Моладзь адразу здольна весці самастойны спосаб жыцця. БЯССЦЕКАВЫЯ ВЫТВОРЧАСЦІ, сукупнасць вытв. працэсаў, якія дазваляюць выкарыстоўваць ваду ў вытв. цыклах без скідвання яе ў навакольнае асяроддзе. Скарачаюць спажыванне і папярэджваюць забруджванне водных рэсурсаў. Б. в. ствараюцца на аснове ўдасканальвання тэхнал. працэсаў і абсталявання, стварэння безадходных тэхналогій, укаранення новых метадаў ачысткі сцёкавых водаў, газаачысткі. Канкрэтныя схемы Б. в. ў розных
Бясполае размнажэнне: 1 — эўглены зялёнай (а — падоўжнае дзяленне, б, e — дзяленне ў цысце); 2 — сцябліністай гідры (стадыя пачкавання); з — хламідаманады (а — асобіна, б — утварэнне зааспораў унутры мацярынскай клеткі).
галінах нар. гаспадаркі залежаць ад тэхналогіі ачысткі выкарыстанай вады да норм, якія забяспечваюць яе вяртанне ў вытв. цыкл. Арганізацыя Б. в. дае болыпы экалагічны і эканам. эфект, чым ачыстка сцёкавых водаў да стану прыдатнасці іх для спуску ў вадаёмы. Асн. напрамкі развіцця Б. в.: распрацоўка эфектыўных метадаў выдзялення са сцёкавых водаў солей і інш. рэчываў, выкарыстанне другасных цеплавых рэсурсаў, аб’яднанне гар. і прамысл. сцёкаў, выкарыстанне прамысл. адходаў для іх ачысткі і інш. Б. в. пашыраюцца ў хім., нафтахім., нафтаперапрацоўчай і некаторых інш. галінах прам-сці. У БССР мерапрыемствы па ўкараненню элементаў Б. в. ажыццяўляюцца на многіх прадпрыемствах энергетыкі, машыпабудавання, хім. і харч. прам-сці, у т. л. на буйнейшых з-дах — аўтамабільным, трактарным, маторным, падшыпнікавым, халадзільнікаў у Мінску, гродзенскім вытв. аб’яднанні «Азот», Магілёўскім з-дзе штучнага валакна і інш., з-дах бялкова-вітамінных канцэнтратаў, нафтаперапрацоўчым і вытв. аб’яднанні «Палімір» у Наваполацку і інш.
В. П. Несцярэнка. БЯСЦЁР, штучньі гібрыд бялугі і сцерлядзі. Непатрабавальны да ўмоў утрымання. Гадуюць у цеплаводных сажалках. Хутка расце, пры сажалкавым утрыманні і багатым кормё ў 1 год маса да 500 г, у 2— да 4 кг. У 1973—74 завезены на рыбакамбінат «Белае» (Гомельская вобл.) для вывучэння перспектыў рыбагасп. выкарыстання ў БССР.
Да арт. Бяссківічныя. Жывёла групы рознашчытковых роду Psammolepis (позні дэвон; рэканструкцыя).
Бясцер.
ВАБІЧ. рака, левы прыток Друці (бас. Дняпра), у Круглянскім, Шклоўскім і Бялыніцкім р-нах. Даўж. 74 км. Пачынаецца на Пн ад в. Літоўск (Круглянскі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %0Асн. прыток р. Чарнаводка (злева); густата рачной сеткі 0,38 км/км2.
Вадазбор (565 км2) у зах. ч. Аршанска-Магілёўскай раўніны, пераважаюць сугліністыя грунты. Пад лесам 17 % тэр. Даліна ў вярхоўі невыразная, у сярэднім і ніжнім цячэнні трапецападобная, шыр. 0,6—1 км. Схілы спадзістыя. Пойма двухбаковая. пераважае шыр. 0,2— 0,4 км. У разводдзе затапляецца на глыб. 0,4—1 м тэрмінам да 2 тыдняў. Рэчышча звілістае, у верхнім цячэнні часткова каналізаванае. шыр. 10—25 м. Берагі нізкія, забалочаныя. Рэжым вывучаўся (1931—40) на гідралаг. пасту Крукі. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў 3-й дэкадзе сак., сярэдняя выш. над межанным узроўнем 2 м. Замярзаё ў сярэдзіне снея{., крыгалом у 3-й дэкадзе сакавіка. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3.5 м3/с. На веснавы перыяд прыпадае 52 % гадавога сцёку. В. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. сістэм. ВАВЕРКА, рака, левы прыток Лебядьі (бас. Нёмана), у Лідскім р-не. Даўж. 18 км. Пачынаецца каля в. Навасады. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 % о. У нізоўі каналізавана. Вадазбор (80,2 км2) у межах Лідскай раўніны. пад лесам 18 %.
ВАВЁРКА ЗВЫЧАЙНАЯ (Sciurus vulgaris), млекакормячая жывёла сям. вавёркавых атр. грызуноў. Водзіцца ў Еўразіі, у СССР амаль па ўсёй тэр., за выключэннем Пд Украіны, Сярэдняй Азіі, болыпай ч. Казахстана і прыпалярных абласцей. На Беларусі пашырана ўсюды, найб. у сярэдняй паласе. Жыве пераважна ў субарах, яловых і ялова-шыракалістых лясах. па Палессі часта ў дубова-грабовых лясах, у дубровах, радзей у алешніках і чыстых хваёвых барах. У паўн. зоне падвід В. з. беларуская, у паўднёвай — блізкая да В. з. Кеслера, У 1951 у лясы Крычаўскага р-на для акліматызацыі выпусцілі каля 200 вавёрак-тэлеутак, завезеных з Сібіры. Мяркуюць, што яны прайшлі паглынальнае скрыжавапне з мясцовай В. з. Сярэднегадавая колькасць В. з. у лясах Беларусі каля 150—350 тыс. Корміцца жалудамі, арэхамі, насеннем хвоі і елкі, грыбамі, ягадамі, часам насякомымі і яйцамі птушак. На зіму ежу запасае. У галодныя гады жывіцца пупышкамі хвойных дрэў, a найчасцей, шукаючы корм, мігрыруе. Каштоўная паляўніча-прамысл. жывёла.
Рака Вабіч каля в. Вялікі Нежкаў Бялыніцкага раёна.
Даўж. цела В. з. 20—29, хваста 12— 22 см, маса да 420 г. Галава круглаватая. вочы вялікія, чорныя, вушы з кутасікамі на канцах. Зімовая поўсць мяккая, пушыстая, з бакоў 1 на спіне шэрая, летняя рэдкая, чырвона-бурая або рыжавата-чырвоная. Пераважная большасць В. з. Беларусі — бурахвосткі, ёсць чырванахвосткі, часам трапляюцца шэрахвосткі і цемнахвосткі. Жыве ў дуплах ці шарападобных гнёздах (гайнах), пабудаваных на дрэвах з галінак і моху. Полавая спеласць у 9—12 мес. У Гомельскай 1 Брэсцкай абл. 1-ы гон у лют., 2-1 — у крас.— маі, на Пн БССР пачынаецца пазней. Цяжарнасць да 40 сут. Штогод дае 1—2 (зрэдку 3) прыплоды па 4—6 (да 12) дзіцянят. За 1931—75 на Беларусі нарыхтавана каля 4,16 млн. шкурак В. з. (у сярэднім па 207,3 тыс. за год у 1931—39; 96,6 тыс.— у 1945—69; 49,2 тыс.— у 1970—75), у 1976—80 па 50—70 тыс. шкурак штогод. Іл. гл. таксама ў т. 2 на ўкл. да арт. Грызуны.
A. К. Фядосаў. ВАВЁРКА-ПАЛЯТУХА, млекакормячая жывёла сям. палятухавых, тое, што палятуха звычайная. ВАГАВІНКА, род раслін сям. гваздзіковых; тое, што ясколка.
ВАГЕЗІТ [ад назвы гор Вагезаў (Vosges) у Францыі], магматычпая жылавая горная парода, вапняі;ова-шчолачны гранітоідны лампрафір. На Беларусі трапляецца ў крышт. фундаменце.
Складзены з каліевага палявога unary (у асноўным артаклаз ці санідын) 1 амфіболу, часам піраксену, плаггяклазу, часта з парфіравымі вылучэннямі каляровых мінералаў. Разнавіднасці: біятытава-аўгітавы В., натрыевы В. Цём-
Вавёрка звычайная.
на-шэрая шчыльная парфіравая парода з тонказярністай асн. масай флюідальнай тэкстуры. Утварае серыі малых інтрузій (сілы, дайкі), некаў, трубак выбуху, вулканічных купалаў. Ю. Р. Копысаў. ВАДА, вокіс вадароду, хімічнае злучэнне вадароду з кіслародам, Н2О. Змяшчае 11,19 % вадароду і 88,81 % кіслароду. Існуе ў вадкім, цвёрдым і парападобным стане. Адзін з найважнейшых кампанентаў прыроды, Адыграла важную ролю ў геал. гісторыі Зямлі, узнікненні і развіцці жыцця. В.— асноўнае асяроддзе, у якім адбываецца абмен рэчываў ва ўсіх жывых арганізмах; уваходзіць у састаў усіх вадкасцей і тканак арганізмаў (гл. табл,).
Усяго ў жывых арганізмах Зямлі сумарна змяшчаецца В. каля 2.5 тыс. км3. Агульную колькасць В. ў гідрасферы ацэньваюць у 1,4— 1,5 млрд. км3. у літасферы 1— 1,3 млрд. км3, у мантыі ISIS млрд. км3.
На паверхні Зямлі асн. за.пасы В. сканцэнтраваны ў акіянах, морах, ледавіках, рэках, азёрах, вадасховішчах і інш. водных аб’ектах. У глебагрунтах 1 грунтах В. знаходзіцца ў форме_ глебавай вільгаці 1 падземных водаў, мінеральных водаў, у атмасферы — у выглядзе пары, утварае воблакі 1 туман. В. з паверхні вадаёмаў, вільготнай глебы, лядовага 1 снегавога покрыва ў выніку выпарэння пастаянна пераходзіць у атмасферу 1 выпадае зноў на паверхню ў выглядзе атмасферных ападкаў. Значная колькасць В. праходзіць праз раслінныя арганізмы 1 пакідае іх у выніку транспграцыг. В. ў прыродных умовах заўсёды мае ў сабе раствораныя солі, газы і арган. рэчывы. Іх колькасны склад мяняецца ў залежнасці ад паходжання 1 прыродных умоў. Найменш мінералізаваныя атм. ападкі (каля 10—20 мг/кг), воды рэк і прэсных азёр (да 50—