Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
4,2
4,4
3,2
2,4
2,5
3,2
3,6
2,2
1,2
1,3
32
пахмурных
19,4
15,9
14,3
9,9
8,3
6,7
7,0
7,5
10,4
14,4
20,0
21,7
156
386 БЯРЭ
БЯРЭЗІНСКІ БІЯСФЕРНЫ ЗАПАВЕДНІК
рэдняя з найб. глыбінь прамярзання супясчанай і лёгкасугліністай глебы 55—60 см. Палявыя работы з 13—16 крас. Лепшыя тэрміны сяўбы ранніх яравых 25—27 крас., пасадкі бульбы 6—8 мая, жніва азімых 28— 30 ліп., сяўбы азімых 25—28 жніўня. Васковая спеласць ранніх яравых наступае 2—4 жн., бульбоўнік завядае 31 жн.— 2 верасня. Падрабязныя метэаралагічныя звесткі гл. ў арт. пра Бабруйскую, Барысаўскую, Бярэзінскую, Клічаўскую, Магілёўскую, Мар’інагорскую, Аршанскую і Слуцкую метэаралагічныя станцыі.
БЯРЭЗІНСКІ БІЯСФЁРНЫ ЗАПАВЁДШК, у паўн. частцы БССР на тэр. Барысаўскага, Докшыцкага і Лепельскага р-наў. Засн. 30.1.1925 як дзярж. запаведнік, у 1978 нададзены статус біясфернага. Адзін з першых запаведнікаў, арганізаваных у гады Сав. улады, створаны (па праекту А. У. Фядзюшына) для аховы і развядзення каштоўных дзікіх жывёл і птушак, асабліва бабра. Пл. 76,2 тыс. га (1981), у т. л. абсалютна запаведнай зоны 35 тыс. га, Вакол запавед-
месцы росту рэдніх раслін
Беразіно
ніка ахоўная зона пл. 33 тыс.
га.
Адм.-гасп. і навук. цэнтр у в. Домжарыцы Лепельскага р-на.
Запаведнік займае ч. Верхнебярэзінскай нізіны ўздоўж верхняга цячэння р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Рэльеф пераважна раўніппы, з невял. ўзвышшамі і ўзгоркамі ў паўн. ўсх. і зах. ч. (120—250 м над узр. м) і нізінамі на Пд. Клімат умерана цёплы, вільготны. Сярэднегадавая т-ра паветра 5 °C. Вегет. перыяд Kann 185 сутак. Ападкаў у сярэднім 700 мм за год, найб. у цёплы перыяд. Снег трымаецца 100—120 дзён. Тэр. запаведніка мае густую гідраграфічную сетку. Гал. водная артэрыя — р. Бярэзіна цячэ з Пн на Пд (110 км), мае каля 30 прытокаў. У межах запаведніка болып за 50 невял. забалочаны.х рэк і ручаёў, перагароджаных бабровымі плацінамі. Шмат азёр, найб. Палік, Волыпыца, Плаўна, Домжарыцкае, Манец. Рэкі і азёры займаюць 2,3 % тэр. запаведніка, адкрытыя балоты 10,3 %. Ёсць буйныя балотныя масівы (Домжарыцкае 11,1 тыс. га, Каралінскае 7,4, Жары 4,8 тыс. га і інш.). Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя пясчаныя і супясчаныя, ва ўпадзінах і катлавінах тарфяна-балотныя. Забалочаныя і балотныя глебы займаюць каля 60 % глебавага покрыва. Частыя выхады на паверхню марэнпых
МЕСЦЫ, ДЗЕ ТРАПЛЯЮЦЦА АХОЎНЫЯ ІНАШТОЎНЫЯ
V
8
«2
V A
віды ЖЫВЁЛ
зубр
буры мядзведзь высанародны алень бабёр
бернут
скапа
чорны бусел
даўгахвостая няясыць
рэмез
гогаль
шэры сдракуш
Домжарыт
,Пастрэжжа.
адкладаў з валунамі і пясчана-га->/лечпых утварэнняў. Раслінпасць раз-
глушэц
цецярук
* ♦
♦
* *
-г
мнаганожкі звычайнай бярозы карлінавай чубаткі пустой зубніцы клубняноснай гладыша шыракалістага першацвету веснавога званочка персікалістага ворлікаў звычайных напёрстаўкі буйнакветнай. лінеі паўночнай
ладдзяна трохнадрэзанага пылкагалоўніна чырвонага венерынага чаравічна тайніка сэрцападобнага гайніна цёмна-чырвонага асакі заліўной мядзведжай цыбулі лілеі царскія нучары шпажніку чарапіцазага касача сібірскага
ТО.о -
Навунова-гаспадарчы цэнтр
Лясы
Балоты і забалочаньія ўчастні
ГРАНІЦЫ запаведніка зон абсалютнага запаведання абласцей
раенаў
настапная, спалучае рысы цемпахвойных паўд.-таежпых і шыракалістых лясоў, належыць да Верхнебярэзінскага геабат. р-на ў складзе Ашмянска-Мінскай геабатанічнай акругі. У флоры запаведніка каля 750 відаў вышэйшых сасудзістых расліп і болып за 200 відаў мохападобных. Пад лесам 83,3 % тэр., пад лугамі 1,4 %. Лясныя насаджэнні вызначаюцца разнастайнасцю. Шмат хвойнікаў (45,4 % лесаўкрытай плоіпчы) лішайнікавых, верасовых, бруснічных, зеленамошных, чарнічных, даўгамошных, багуновых і сфагнавых. Бярэзнікаў (бародаўчатабярозавыя і пушыстабярозавыя) 24,4 %, чорнаалыпанікаў 16,4, ельнікаў (кіслічныя, чарнічныя, даўгамошныя) 10,8, асіннікаў 1,1 %. Шыракалістыя лясы займаюць 0,9 % лесаўкрытай плошчы, у т. л. дубровы 0,5 %. Сярэдні ўзрост лясоў 59 гадоў. У падлеску ляшчына, брызгліна, рабіна, крушына ломкая, маліна, чаромха, каліна, парэчкі. У пойме Бярэзіны зараснікі вярбы. У паўд. ч. запаведніка зберагліся унікальныя ясянёвыя і чорнаальхова-ясянёвыя дрэвастоі (0,4 % лесаўкрытай плошчы), некаторыя з іх маюць узрост 160— 170 гадоў. У фауне 52 віды млекакормячых, 197 птушак, 8 земнаводных, 5 паўзуноў, 34 віды рыб. Ціхія лясныя рэкі, затокі, багатая водная расліннасць ствараюць добрыя ўмовы для баброў (вядома больш як 200 паселішчаў). Каля 1 тыс. асобін адлоўлена і вывезена для рассялення ў інш. раёны краіны. У запаведпіку каля 1000 ласёў, водзяцца казулі. Бярэзінскія дзікі (у папуляцыі каля 1000 асобія) вызпачаюцца вял. памерамі і павышанай жыццяздольнасцю. Для рэакліматызацыі з Варонежскага запаведпіка завезены высакародпыя алені (у 1980 было 60 асобіп), з Прыокска-Тэраснага запаведніка і Белавежскай пушчы — зубры (у 1980 18 асобін). Сярод драпежнікаў бурьт мядзведзь (25—35 асобін), воўк і рысь (іх колькасць рэгулюецца). ліс, барсук, выдра, лясная куніца, тхор, еўрап. і амер. норкі, гарнастай, ласка і ініп. Водзяцца зайцы русак і бяляк, вавёрка, лятучыя мышы, землярыйкі і інш. Арнітафауна налічвае 152 гняздоўпыя віды, 30 пралётных, 6 аселых, 9 залётных і ўключае тыповых прадстаўнікоў еўрап., a таксама сібірскай (арэхаўка, рабчык) і міжземнаморскай (зімародак) фаун. Гняздуюцца рэдкія драпежпыя птушкі: арол-беркут, малы падворлік, скапа, барадатая няясыць. філін; з галянастых — чорны бусел і шэры журавель. Трапляюцца чорны каршун, белая курапатка. Шмат баравой дзічыны. Сярод зсмнаводных і
паўзуноў — жабы зялёная і травяная, рапухі шэрая і зялёная, яшчаркі порсткая і жывародная, вераценніца і інш. У вадаёмах жывуць судак, чахонь, гусцяра, мянтуз і інш.
Б. б. з.— адзінае месца ў паўн. і цэнтр. ч. Беларусі, дзе прыродныя раслінныя комплексы захаваліся ў амаль непарушаным стане. 30 відаў раслін і 9 відаў жывёл запаведніка занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Б. б. з.— буйная н.-д. і прыродаахоўная ўстанова. Навук. аддзел Б. б. з. разам з вучонымі інш. н.-д. устаноў (X. С. Гарагляд, В. С. Гельтман, М. С. Долбік, В. I. Парфенаў, Л. П. Смаляк, Л. М. Сушчэня, I. Д. Юркевіч і інш.) вывучае прыродныя комплексы запаведпіка, флору і фауну, ролю балот і вадаёмаў у гідралаг. рэжыме і біяпрадукцыйнасці рэгіёна. Запаведнік адыграў вялікую ролю ў захаванні і аднаўленні многіх каштоўных відаў фауны (бабёр, лось, дзік, баравая і вадаплаўная дзічына і інш.). Запаведнік — база для стажыроўкі сав. і замежных спецыялістаў у галіне аховы прыроды і запаведнай справы. Прыродпая спецыфіка і магчымасці правядзення ў шырокіх маштабах комплексных біягеацэналагічных даследаванняў вызначылі прыродаахоўную і навук. каштоўнасць запаведніка, які ўключаны ў сістэму запальных біясферных запаведнікаў міжнар. значэння (у сістэме маніторынгу). Працуе Музей прыроды Бярэзінскага біясфернага запаведніка.
Першыя абмежаванні на выкарыстанне прыродных рэсурсаў на тэр. запаведніка вядомы з 16 ст. (Устава на валокі 1557). У 1797—1805 пабудавана Бярэзінская водная сістэма, якая ператварылася ў неад’емную ч. прыроднага асяроддзя 1 істотна ўплывае на водны рэжым тэр. запаведніка. У Вял. Айч. вайну тэр. запаведніка ўваходзіла ў Барысаўска-Бягомльскую партыз. зону. Тут размяшчаліся і дзейнічалі 11 партыз. атрадаў і брыгад, 2 падп. райкомы партыі. Асабліва жорсткія баі адбываліся ў маі — чэрв. 1943. Памятныя мясціны запаведніка: помнікі на месцы прарыву ням.-фаш. блакады каля в. Пастрэжжа (Лепельскі р-н), землякам. на месцы базіравання падп. РК КП(б)Б 1 інш. Іл. гл. на ўклейцы.
Літ.: Березннскнй заповеднпк: Псследовання. В. 1—4.— Мн., 1970—75; Бярэзінскі запаведнік: ГФотаальбом].— Мн., 1976; Заповедннкп СССР: Справочнпк.— М., 1980; Куднн М. В„ Лавов М. А. Березннскнй бносферный заповеднпк Белорусской ССР.— Мн.. 1980.
М. Б. Кудзін, М. А. Лаваў.
БЯРЭЗІНСКІ ВАЛ. тэктанічная структура ў Светлагорскім. Жлобінскім і Акцябрскім р-нах Гомельскай вобл., ва ўсх. частцы Бярэзіпскай прыбартавой ступені Прыпяцкага прагіну. Выдзяляецца па верхняй (фаменскай) саляноснай тоўшчы і больш выразна па паверхні галітавай падтоўшчы, прасочваецца ў надсалявых адкладах і затухае ўверх па
разрэзе. Прымыкае з Пд да Паўн.Прыпяцкага краявога разлому і зоны выкліньвання верхнесаляносных адкладаў. Распасціранне вала паўн,зах., блізкае да шыротнага, даўж. 60 км, шыр. 4—6 км. У яго склад уваходзяць Коўчыцкі структурны нос, Кнышэвіцкі, Судавіцкі. Бярэзінскі купалы і Іскраўская брахіантыкліналь.
Коўчыцкі структурны нос субмерыдыянальнага распасцірання з амплітудай болып за 200 м прымыкае на Пд да зоны выкліньвання саляноснай тоўшчы. Невялікі (1,6 X 2,8 км) дыяпіроідны Кнышэвіцкі купал каля 200 м ускладняе паўд.-ўсх. ч. працяглага структурнага носа, які арыентаваны на ПнЗ і прымыкае да зоны выкліньвання саляноснай тоўшчы. Судавіцкі к у п а л (2,8 х 4 км) крыптадыяпіравы, Іскраўская брахіантыклін а л ь (3x7 км) і больш значны (8X.12 км) Бярэзінскі купал дыяпіроідныя, іх амплітуды мяняюцца ад 200 да 600 м, а паверхня саляноснай тоўшчы ў скляпеннях паніжаецца на У ад -600 да -1000 м.
На крылах вала паверхня саляноснай тоўшчы апускаецца на глыбіню — 1000 1600 м. Б. в. прасочваец-
ца ў надсалявых дэвонскіх утварэннях, у трыясавых і вышэйляжачых адлюстроўваецца ўсх. частка вала, заходняя пахавана. У міжсалявых і падсалявых адкладах валу адпавядае разбітая на блокі шматлікімі разломамі Бярэзінская ступень. Сфарміраваўся ў выніку блокавых пасоўванняў і праяўлення саляной тэктонікі ў галітавай падтоўшчы саляноснай тоўшчы пераважна ў данкава-лебядзянекі час. в. с. Банішчаў. БЯРЭЗШСКІ КАНАЛ, гл. ў арт. Бярэзінская водная сістэма.
БЯРЭЗШСКІ ЛЯСГАС, на тэр. Бяр.эзінскага р-на, Арганізаваны ў 1936. 7 лясніцтваў. Пл. 96,5 тыс. га, у т. л. пад лесам 85,9 тыс. га (1.1.1978). Лясы 1-й (22,1 тыс, га) і 2-й (74,4 тыс. га) груп. Хваёвыя займаюць 68,4 %, бярозавыя 14,7, яловыя 9,7, чорнаальховыя 3,8, асінавыя 2,5, інш. 0,9 % укрытай лесам плошчы. Маладпякоў 45,5 %, сярэднеўзроставых 33,6, прыспяваючых 15,3, спелых лясоў 5,6 %. Агульны запас дрэвастою 11,4 млн. м3, у т. л. спелага 0,95 млн. м3, гадавы прырост драўніны 0,31 млн. м3. Сярэднія ўзрост лясоў 39 гадоў, банітэт II, 2, паўната 0,72. ПІтогод аб’ём лесасечнага фонду 122 тыс. м3, высечак догляду 70 тыс. м3, лесааднаўлепне на пл. 380 га.