Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Катлавіна падпруднага тыпу, авальнай формы, выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы спадзістыя, выш. 2,5 м, на Пн і ПнУ да 7 м, разараныя, зах. ўкрыты лесам, на ўсх. 2 тэрасы (выш. ўступа 0,45 м). Берагавая лінія (даўж. 6,4 км) слабазвілістая. Берагі нізкія, на У высокія, пясчаныя, на паўд. і паўд.-зах. беразе берагавы вал шыр. 3 м 1 выш. да 0,25 м. Літараль да глыб. 2 м займае 30 % пл. дна і выслана пяском, месцамі ў залівах гліністым і апясчаненым ілам. Прафундаль укрыта тонкадэтрытавым сапрапелем. найб. глыбокія ўчасткі •—
крэменязёмістым сапрапелем магутнасцю да 8 м. Зарастае. шыр. палосы прыбярэжнай расліннасці 200—300 м. Мінералізацыя вады каля 160 мг/л, празрыстасць да 2,5 м. Эўтрофнае. Праточнае: злучана пратокамі з азёрамі Святца і Ельня. Водзяцца лешч, шчупак, плотка, лінь, акунь, судак; ёсць амурскі сазан, сярэбраны карась. Уваходзіць у зону адпачынку Браслаў. На Пд ад возера г. Браслаў, на паўн.-ўсх беразе в. Хомкаўшчына.
БЯРЭЖА, возера ў Міёрскім р-не, у бас. р. Бярэжа, у межах гідралаг. заказніка Ельня. Пл. 0,76 км2. Даўж. 1,07 км, найб. шыр. 0,88 км, сярэдняя 0,71 км. Вадазбор (10,5 км2) нізінны, забалочаны. Катлавіна рэшткавага тыпу, акруглая. Берагавая лінія (даўж. 2,98 км) слабазвілістая. Берагі нізкія, забалочаныя. Злучана канавай з воз. Доўгае, выцякае р. Бярэжа.
БЯРЭЖКАЎСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, за 1 км на ПдЗ ад в. Бярэжкі Зэльвенскага р-на. Паклад звязаны з старажытнаалювіяльнымі адкладамі сожскага зледзянення. Перспектыўныя запасы каля 9,9 млн. м3. Пяскі сярэднезярністыя. Жвіру буйней за 5 мм 11,5—64 %, гліністых часцінак і ілу 0,7—9 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1—7 м, ускрышы (пяскі, супескі) 0,2—3 м. Пасля рассеву пяскі
Бярозка палявая: 1 — верхняя частка расліны; 2 — кветка ў разрэзе; з — плод; 4 — семя.
Возера Бярэжа ў Браслаўскім раёне,.
прыдатныя на вытв-сць бетону, тынкавальных і муровачных раствораў, для дарожнага буд-ва; жвір — на вытворчасць бетону, у дарожным буд-ве. Радовішча не распрацоўваецца.
БЯРЗЗІНА, Беразіна, рака, правы прыток Дняпра. Даўж. 613 км. Пачынаецца на ПдЗ ад г. Докшыцы, працякае ў Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абл. Агульнае падзенне ракі 69 м, сярэдні нахіл воднай паверхні 0,11 %0. Асн. прытокі: Гайна, Пліса. Уша, Уса, Свіслач (справа), Сха, Бобр, Клява, Ольса, Ала (злева). Агульная даўж. рачной сістэмы Б. (425 рэк) 8490 км, густата рачной сеткі 0,35 км/км2.
Вадазбор (пл. 24,5 тыс. км2, даўж. 320 км, сярэднія шыр. 77 км, выш. над узр. м. 180 м, нахіл 9,32 %0) асіметрычны, болыц развіты па правабярэжжы, верхняя ч. ў межах Бел. грады і Верхнебярэзінскай ніз., сярэдняя—на Цэнтральнабярэзінскай раўніне, ніжняя — у межах Гомельскага Палесся. Рэльеф пераважна раўнінны з марэннымі градамі адноснай выш. 20—30 м; грунты супясчаныя. пясчаныя, сугліністыя. месцамі тарфяністыя. Пад лясамі (у т. л. забалочанымі) 52 % тэр., масівы з хваёваі ялова-лісцевых парод сканцэнтраваны ў верхняй ч. вадазбору (гл. Бярэаінскі біяс^ерны запаведнгк). у бас. прытокаў рэк Гайна. Ольса, Ала і нізоўях Свіслачы. У далінах поймавыя дубровы і асінава-бярозавыя гаі. Найб. балотныя масівы Жураўлёўскае балота, Валмянскае балота, Домжарыцкае балота. Пад ворывам 30 %, гал. чынам па сярэднім правабярэжжы. На вадазборы меліярацыйныя работы. Паводле будовы даліны, рэчышча і ўмоў працякання Б. падзяляецца на 3 участкі: верхні (ад вытоку да вусця Гайны, 168 км), сярэдні (ад вусця Гайны да ўпадзенвя Свіслачы, 205 км), ніжні (ад упадзення Сьіслачы да вусця, 240 км). У верхнім цячэнні даліна невыразная, амаль на ўсім працягу зліваецца з прылеглай забалочанай і аблесенай мясцовасцю. Схілы спадзістыя. сугліністыя. выш. 3—10 м. Пойма забалочаная, куп’істая, шыр. 2—3 км, каля вёсак Беразіно і Ліпск звужаецца да 0,5 км, каля воз. Палік пашыраецца да 6 км, ніжэй вусця Поні моцнаперасечаная, укрытая хмызняком і лесам. Затапляецца на глыб. 0,3—1,8 м. у высокае разв.оддзе да 3 м. Рэчыпіча моцназвілістае, асабліва ў вытокавай частцы; багатае пратокамі і невял. пясчанымі астравамі. Пры ўпадзенні ў воз. Палік Б. разгаліноўваецца на 2 рунавы. Шыр. ракі 15— 20 м, найб. 60 м. Да воз. Медзазол рэчышча моцна зарастае, ніжэй в. Броды
расліннасць толькі каля берагоў. Берагі нізкія (да 0,5 м), на асобных участках стромкія (выш. да 1,5 м). пясчаныя, забалочаныя. Уніз па цячэншо, да ўпадзення Свіслачы даліна выразная, трапецападобная, шыр. 2—3 км, каля г. Беразіно і в. Святліца — да 1 км. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія, месцамі абрывістыя, выш. 10—35 м, парэзаныя ярамі і далінамі прытокаў, укрытыя лесам і хмызняком. Каля падэшвы схілаў багатыя выхады грунтавых водаў. Пойма да вусця Бабра левабярэжная, ніжэй двухбаковая, шыр, 1,5—2,5 км, хмызнякова-лугавая. У разводдзе затапляецца на глыб. 0,5—3 м, тэрмінам ад 10—20 сут да 1,5—2 мес. Рэчышча звілістае, разгалінаванае, з астравамі даўж. 50—500 м, шыр. 40—200 м. Шыр. ракі 60—80 м, найб. 100—300 м. Берагі стромкія, выш. 1—2 м, месцамі ўкрытыя хмызняком вярбы і вольхі. Ніжэй упадзення Свіслачы і да вусця даліна таксама пераважна трапецападобная, шыр. 2—8 км, у месцах зліцця з далінамі Ольсы і Алы невыразная, каля вёсак Даманова і Стасеўка шыр. 0,3—0,5 км. Схілы стромкія, выш. 6—15 м. месцамі 20—25 м. парэзаныя ярамі 1 далінамі ппытокаў. Пойма значна забалочаная, куп’істая, перасечаная на вял. працягу. левабярэжная, радзей двухбаковая, шыр. 1,5—5 км. У раз* воддзе затапляецца на глыб. 0,2—3,5 м тэрмінам да 1,5 мес. Рэчышча звілістае, шмат плаўных лукавін і доўгіх плёсаў з мноствам водмелей, заліваў, рукавоў, старыц і поймавых азёр. Шыр. ракі 80— 130 м. Берагі ад спадзістых да абрывістых, выш. 1—2 м, пры падыходзе Б. да схілаў даліны выш. да 15 м, пераважна пясчаныя 1 сугліністыя.
Рэжым Б. вывучаецца з 1876, назіранні вяліся на 17 гідралаг. пастах, з іх дзейныя Беразіно-Ліпскае, Барысаў, Беразіно, Бабруйск і Светлагорск. Асаблівасць рэжыму — высокія паводкі позняй восенню, спад іх у перыяд ледаставу. Значная прыродная зарэгуляванасць сцёку. На веснавы перыяд прыпадае 47 %,летне-асенні 36, зімовы 17 % гадавога сцёку. Веснавое разводдзе звычайна праходзіць адной, пры зацяжным снегараставанні — некалькімі хвалямі. Пад’ём узроўню (працягласць 20—30 сут) пачынаецца з сярэдзіны сак., сярэдняя выш. 2,3—3,4 м над межанным узроўнем, найб. 4,8 м (у нізоўі). На ўчастку воз. Палік — г. Беразіно рэжым ракі рэгулюецца воз. Палік. Прабег хвалі разводдзя ад вытоку да вусця на працягу 8 сут. Спад узроўню ў вярхоўі 30— 40 сут, у ніжнім цячэнні да 2 мес. Летне-асенняя межань (каля 5 мес.) амаль кожны год парушаецца дажджавымі паводкамі (працягласць 20—40 сут) выш. 1—1,6 м. Замярзае Б. ў 1-й пал. снеж., крыгалом пачынаецца ў канцы сакавіка. Найб. таўшчыня лёду 30—60 см (канец лют,—пач. сак.). Веснавы ледаход 4—7 сут. Сярэдняя т-ра вады летам 18—20, найб. ў ліп. 27,6 °C (1961). Сярэднегадавы расход у верхнім цячэнні (пост Беразіно-Ліпскае) 7,2 м3/с, каля Барысава 36,7 м3/с, каля Бабруйска 118 м3/с [найменшы расход вады 26,2 м3/с (1881), найб.
2430 м3/с (1931)], у вусці 142 м3/с, найб. раз у 100 гадоў 3020 м3/с. Гадавы сцёк завіслых наносаў каля Барысава 7,2 тыс. т. Вада ў рацэ гідракарбанатна-кальцыевага класа, умерана жорсткая, сярэдняй мінералізацыі. У межань мінералізацыя і жорсткасць вагаюцца адпаведна 240—330 мг/л і 2,4—3,8 мг-экв/л, у разводдзе памяншаюцца да 64— 163 мг/л і 0,8—1,9 мг-экв/л. Водзяцца шчупак, акунь, плотка, лешч, лінь, карась звычайны, верхаводка, гусцяра; каштоўныя — судак, мінога ўкр., галавень, падуст, сом, мянтуз. Суднаходства ад в. Броды Барысаўскага р-на (494 км ад вусця). Лесасплаў. Б. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. На рацэ порт Бабруйск, прыстані Броды, Барысаў, Беразіно, Светлагорск. Б. была ч. Бярэзінскай воднай сістэмы, якая злучала Дняпро з Зах. Дзвіной.
Даліна Б. ўзнікла ў пачатку антрапагенавага перыяду. У далейшым яна неаднаразова засыпалася ледавіковымі і водна-ледавіковымі адкладамі, зноў аднаўлялася 1 паглыблялася ў міжледавікоўі. У верхнім цячэнні (да знешняга краю Беларускай грады, да ўпадзення ў Б. р. Бобр) на аснове знаходак выкапнёвага алювію ў свідравінах устаноўлены сляды дзейнасці ракі ў александрыйскае і шклоўскае міжледавікоўі. Глыб. ўрэзу была болыпая за сучасную: у верхнім цячэнні на 18—20 м, у сярэднім (да мяжы сожскага ледавіка, да г. Бабруйска) на 33 м. Аб існаванні ніжняй Б. ў раннім і сярэднім антрапагене звестак вельмі мала. Сучасную канфігурацыю рака набыла ў канцы зледзянення.
Найболып стараж. паселішчы чалавека ў бас, Бярэзіны адносяцца да эпохі неаліту: Зацэнне Лагойскага, Вялікае Стахава, Чэрнеўка Барысаўскага р-наў (канец 6-га — канец 3-га тысячагоддзяў да н. э.); бронзавага веку: Брадзец, Міраслаўка Бярэзінскага, Скалка Светлагорскага р-наў (канец 3-га — пач. 1-га тысячагоддзяў да н. э.). Да археалаг. помнікаў жал. веку адносяцца: Аздзяцічы Барысаўскага, Багушэвічы Бярззінскага, Шчаткава Бабруйскага, Свіслач Асіповіцкага р-наў (7—6 ст. да н. э.— 8 ст. н. э.); ранняга феадалізму: Любонічы Кіраўскага, Горваль Рэчыцкага р-наў (11—12 ст.) 1 інш. Найбольшыя гарады — Бабруйск (сярэдзіна 14 ст.), Барысаў (1102), Светлагорск (з 16 ст. в. Шацілкі, з 1924 мястэчка, з 1956 гар. пасёлак. з 1961 г. Светлагорск), Беразіно (з сярэдзіны 16 ст. мястэчка, з 1938 гар. пасёлак, з 1968 горад). У час Паўночнай вайны 1700—21 шведская армія Карла XII у чэрв. 1708 пераправілася цераз р. Бярэзіну і рушыла на Магілёў. У Айчынную вайну 1812. калі адступаўшыя з Масквы рэшткі войск Напалеона I перапраўляліся цераз Бярэзіну каля в. Студзёнка Барысаўскага р-на, рускія войскі атакавалі іх па абодвух берагах; у выніку вораг страціў каля 25 тыс. чалавек. У савецка-польскую вайну 1920 па Бярэзіне праходзіла лінія фронту, войскі Чырвонай Арміі ў раёне Бярэзіны распачалі Майскую і Ліпеньскую наступальныя аперацыі. У Вял. Айч. вайну на Бярэзіне ішлі ўпартыя баі ў 1941 і ў ходзе Беларускай аперацыі 1944. Іл. гл. на ўкл, Н. Дз. Шэка (гідраграфія), Б. М. Гурскі (геалаг. гісторыя). В. В. Гетаў (гістар. даведка).
БЯРЭЗША, Заходняя Б я р э з ін а, рака, правы прыток Нёмана. Даўж. 226 км. Пачынаецца каля в. Бортнікі Маладзечанскага р-на на выш. 300 м, працякае ў Валожынскім і Іўеўскім р-нах. Агульнае падзенне ракі 172 м, сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 % 0. Асн. прытокі: Краўлянка, Альшанка, Чарніца, Чапунька (справа), Іслач, Волка (зле* ва). Агулыіая даўж. рачной сістэмы Б. (535 рэк) 1870 км, густата рачной сеткі 0,47 км/км2.