Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
БЯРОЗАВІК, грыб сям. балетавых. Гл. ў арт. Падбярозавік.
БЯРОЗАВЫ ГРЫБ, грыб сям. гіменахетавых; тое, што чага.
БЯРОЗАВЫ СОК. бярозавік, здабываюць падсочкай дрэў роду бярозавых у канцы сак.— пач. красавіка. Mae ў сабе каля 2 % глюкозы і
фруктозы, 0,03 мінер. рэчываў (калій, кальцый, натрый, фосфар, магній), бялковыя рэчывы, арган. кіслоты. У складзе Б. с. фітагармоны (гіберэліны, цытакініны) і рэчывы, якія ўдзельнічаюць у стварэнні імунітэту Ў раслін супраць хвароб. Самавольная падсочка забаронена. Лясгасьі БССР штогод нарыхтоўваюць 15—20 тыс. т Б. с., які выкарыстоўваецца ў натуральным выглядзе і як сыравіна ў харч. прам-сці. Пад назвай бярозавік вядомы таксама традыц. бел. напітак: у бочку з Б, с. дабаўляюць прарошчаны і падсмажаны ячмень або сухары і ставяць яе ў цёмнае халаднаватае месца, часам закопваюць у зямлю на 4—6 тыдняў. Вытрыманы квас смачны і добра наталяе смагу.
Літ.: О р л о в II. II.. Р я б ч у к В. П. Березовый сок.— М., 1982.
БЯРбЗАВЫЯ ЛЯСЫ, бярэзнікі, драбналістыя лясы, у якіх пераважае бяроза. У СССР пашыраны ў лясной і лесастэпавай зонах, у горна-лясных раёнах. На Беларусі бародаўчатабярозавыя лясы і пушыстабярозавыя лясы складаюць 16,2 % пл. лясоў (1978), пашыраны па ўсёй тэрыторыі. Прадукцыйнасць Б. л.: сярэднія паўната 0,70, банітэт 1,9, запас спелага дрэвастою (50—60-гадовага) 154 м3/га. Даюць драўніну для фанернай, мэблевай, тарнай вытв-сці, сыравіну для дзёгцекурэння, бярозавы сок. Маюць рэкрэацыйнае значэнне.
Літ.: Формацнонная структура берёзовых лесов Русской равшіны.— Ботаннка: ІІсследовання, 1978, в. 20.
БЯРбЗА-КАРТЎЗСКАЕ РАДбВІШЧА ГЛІН I СУГЛІНКАЎ, за 1— 1,5 км на ПнУ ад г. Бяроза Брэсцкай вобл. Паклад звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі часу адступання сожскага ледавіка. Разведаныя запасы 580 тыс. м3. Гліны і суглінкі зеленавата-шэрыя, цёмна-шэрыя. Гліністых часцінак у суглінках 32— 49,3 %, у глінах 50—66 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1.1—8,7 м, ускрышы (супескі і пяскі) 0,3—3,8 м. Гліны і суглінкі прыдатныя на вытв-сць цэглы і чарапіцы. Радовішча эксплуатуецца камбінатам будматэрыялаў (г. Бяроза). Л. Л. Затурэнская. БЯРбЗАКВЁТНЫЯ (Betulales), парадак двухдольных раслін. Па інш. класіфікацыях парадак уваходзіць у склад букакветных. Вядомы 2 сям.— бярозавыя і ляшчынавыя, 6 родаў, больш за 150 відаў, пашыраных ва ўмераных і нетрапічных абласцях Паўн. паўшар’я. У СССР 5 родаў, 80 відаў, з іх на Беларусі 8 дзікарослых і каля 70 інтрадукаваных відаў з родаў бяроза, граб, вольха, ляшчына, хмеляграб. Сярод Б. каштоўныя ле-
саўтваральныя, арэхаплодныя і дэкар. расліны.
Лістападныя дрэвы і кусты з чаргаваным простым, пераважна пілаватым або зубчастым, перыстанервовым лісцем з ападаючымі прылісткамі. Кветкі дробныя, аднаполыя, непрыглядныя, беспялёсткавыя, у розных складаных суквеццях: мужч,— у доўгіх, павіслых, каташкападобных, жан.—• у кароткіх, прамастойных, шышкападобных. Гінецэй з глыбаказрослых пладалісцікаў. Завязь ніжняя, з 1—2 вісячымі семязародкамі. Плод — арэх, часта з 2 перапоначнымі крыльцамі. Насенне без эндасперма.
Літ.: Тахтаджян А. Л. Спстема н фнлогешія цветковых растеннй.— М.; Л„ 1966.
БЯРбЗА-ЛбСІЦКАЕ БАЛбТА I ВЁСНІНА, нізіннага тыпу, у Акцябрскім (2 тыс. га) і Любанскім (0,3 тыс. га) р-нах, у вадазборы р. Арэса. Пл. 2,3 тыс. га, у межах прамысл. паклаца 1,4 тыс. га. Сярэдняя глыб. торфу 1,3 м, ступень распаду 32 %, попельнасць 13—16 %. На 1.1.1978 запасы торфу 1,2 млн. т. Балота цалкам асушана — дрэнажом у Акцябрскім р-не, адкрытай сеткай у Любанскім. Асушаныя землі выкарыстоўваюцца пад ворыва і сенажаць.
БЯРбЗАЎКА, рака, правы прыток Дзісны. Даўж. 53 км. Пачынаецца з воз. Падлужнае ў Глыбоцкім р-не, працякае ў Шаркоўшчынскім р-не. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 % оАсн. прытокі — Аржаніца і Маргва (злева), Дабрылаўка і Стуканаўка (справа), густата рачной сеткі 1,3 км/км2.
Вадазбор (721 км!) на паўн.-ўсх. схілах Свянцянскіх град (верхняя ч.) і ў межах Полацкай нізіны. Пераважаюць грунты супясчаныя і сугліністыя, на забалочаных участках тарфяныя. Пад лесам (мяшаныя, з перавагай хваёвых парод) 15 % тэр. Азёры займаюць каля 1 % (найб. Царкавішча, Пятроўскае, Вялікае, Чачалёўскае), сканцэнтраваны ў верхняй і сярэдняй ч. вадазбору. Даліна да ўпадзення Маргвы трапецападобная, на астатнім працягу вузкая, шыр. 0,5—3 км. Схілы ў верхнім цячэнні спадзістыя, выш. да 5 м, пад ворывам, у ніжнім — стромкія, абрывістыя, выш. да 6 м. Пойма пераважна двухбаковая, шыр. 50 м — 0,5 км. У разводдзе затапляецца на глыб. да 1.5 м. тэрмінам да 5—10 сут. Рэчышча звілістае, месцамі каналізаванае, шыр. ракі ў межань 14— 16 м у верхнім цячэнні, 20—30 м у ніжнім. Берагі стромкія, выш. 1—3 м. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 4,6 м3/с. На веснавы перыяд прыпадае да 60 % гадавога сцёку. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сак.,
Бярозавая губка.
сярэдняя выш. над межанным узроўнем 2,7 м. Замярзае ў пачатку снеж., крыгалом у канцы сакавіка. Рэжым вывучаецца з 1940, назіранні на гідралагічным пасту Савуткі. Б. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.
Ф. I. Сяцко. БЯРбЗАЎКА, рака, правы прытоь' Дняпра, у ІПклоўскім р-не. Даўж. 26 км. Пачынаецца паміж вёсак Забор’е і Бярозаўка. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,98 %о. Вадазбор (230 км2) у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны, пад лесам 39 %. БЯРбЗАЎКА, ручай, левы прыток Росіцы (бас. Зах. Дзвіны), у Латв. ССР і ў Верхнядзвінскім р-не Віцебскай вобл. Даўж. 21 км. Працякае праз воз. Росіца. Вадазбор (54 км2) раўнінны, азёрнасць 1 %, пад лесам 33 %.
БЯРбЗАЎКА, рака, левы прыток Ужыцы (бас. Зах. Дзвіны), у Верхнядзвінскім р-не. Даўж. 14 км. Пачынаецца на ПнУ ад в. Каменка. Сярэдні нахіл водпай паверхні 1,9 %0. Вадазбор (52 км2) нізінны, пад лесам 27 %.
БЯРбЗАЎКА, рака, правы прыток Друці (бас. Дняпра), у Талачынскім і Круглянскім р-нах. Даўж. 14 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 %о. Вадазбор (76 км2) на паўд,зах. схілах Аршанскага ўзв., пад лесам 16 %.
БЯРбЗАЎКА, зона адпачынку за 34 км на ПдЗ ад Бабруйска, уздоўж р. Пціч. Устаноўлена ў 1981. Пл. 1,6 тыс. га. Разлічана на адначасовы адпачынак 1,9 тыс. чал. Прадугледжана размяшчэнне ўстаноў для доўгатэрміновага адпачынку дзяцеп і дарослага насельпіцтва Бабруйска і Глуска.
БЯРбЗАЎСКАЕ ВбЗЕРА, у Сенненскім р-не, у бас. р. Крывінка. Пл. 2,6 км2. Даўж. 5,1 км. найб. шыр. 1,05 км, найб. глыб. 15,8 м, сярэдняя 5,8 м. Аб’ём вады 15,1 млн. м3. Вадазбор (25,8 км2) буйнаі дробнаўзгорысты, пераважна разараны, пад лесам 17 %.
Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы спадзістыя, выш. 2—8 м, укрыты хмызняком, у верхняй ч. разараныя. Берагавая лінія (даўж. 18,9 км) вельмі звілістая, утварае некалькі заліваў і паўастравоў. Берагі нізкія, забалочаныя, на ПдУ высокія, пад хмызняком. Дно складанай будовы: водмелі і астраўныя падняцці чаргуюцца з глыбокімі ўчасткамі, Глыбіні да 2 м складаюць 18 %, болып за 4 м — каля 30 % пл. дна. 4 астравы агульнай пл. 3,8 га. Літаральная зона да глыб. 2 м выслана пяскбм, да 3 м апясчаненым ілам, глыбей размяшчаюода крэменязёмістыя сапрапелі. Мінералізацыя вады да 290 мг/л, празрыстасць да 3 м. Эўтрофнае. Праточнае: упадаюць 9 ручаёў, выцякае р. Бярозка (прыток Крывінкі). Расліннасцю ўкрыта 26 % пл. возера, шыр. палосы надводнай расліннасці да
50 м, падводнай — 15—100 м. Возера багата рыбай. Водзяцца лешч, шчупак, сазан, акунь, плотка, мянтуз, карась, уклейка, краснапёрка. Возера — водапрыёмнік асушальнаіі сеткі. На паўд. беразе в. Студзёнка. Б. П. Уласаў.
БЯРОЗАЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Глыбоцкім р-не, у бас. р. Паловіца. Пл. 0,56 км2. Даўж. 1,12 км, найб. шыр. 0,87 км, пайб. глыб. 3,2 м, сярэдняя 1,8 м. Аб’ём вады 1,03 млн м3. Вадазбор (4,2 км2) буйнаўзгорысты і пласкахвалісты, амаль увесь разараны.
Катлавіна тэрмакарставага тыпу, выцягнута з Пн на Пд. Схілы на ПдЗ, 3 і ПнЗ выш. 3—4 м, на Пн і ПнУ — 6—8 м, спадзістыя, разараныя. на У і ПдУ выш. 15—20 м. Берагавая лінія (даўж. 4.3 км) слабазвілістая. на ІІд заліў. Берагі пясчаныя, на ПнУ і ПдУ забалочаныя, амаль паўсюдна ўкрыты хмызняком. Пойма шыр. да 300 м, тарфяністая. Дно складаецца з паўн. і паўд. плёсаў, злучаных вузкім пралівам. Літаральная зона пясчаная, паўн. плёс высланы пераважна крэменязёмістым сапрапелем, паўд.— гліністым ілам. Глыбіні да 2 м займаюць 57 % пл. возера. Мінералізацыя вады да 311 мг/л, празрыстасць 0,5 м. Расліннасцю занята 37 % пл. возера, шыр. палосы 8—75 м да глыб. 1,8 м, паўд. плёс і праліў зараслі цалкам. Эўтрофнае. Слабапраточнае: праз возера цячэ р. Паловіца. Водзяцца лінь. карась, карп. шчупак, плотка. краснапёрка. За 0,5 км на ПдУ ад возера в. Залессе.
В. Р. Міронаў. БЯРбЗАЎСКАЕ РАДОВІШЧА БАЛОТПЫХ ЖАЛЁЗНЫХ РУД, каля паўн. ускраіны в. Бярозаўка Нараўлянскага р-на. 2 пластавыя паклады звязаны з сучаснымі азёрна-балотнымі адкладамі. Разведаныя запасы 8,1 тыс. т. Жалезная руда бурая, кангламератаі бобападобнай структуры, месцамі перамешаная з пяском; мае ў сабе 16 —64 % Fe2O3. Ма-1 гутнасць карыснай тоўшчы 0,2— 0,5 м, ускрышы да 0,3 м. Карысная тоўшча падсцілаецца дробназярністымі пяскамі. Жалезная руда прыдатная на выраб фарбы. Радовішча не распрацоўваецца.
БЯРОЗАЎСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСКУ. за 1 км на 3 ад в. Бярозаўка Мазырскага р-на. Паклад належыць да канцова-марэнных адкладаў дняпроўскага зледзянення. Разведаныя запасы 1,6 млн. м3, перспектыўныя 1,4 млн. м3. Пяскі дробназярністыя, палевашпатава-кварцавыя, гліністых часцінак 0,2—5 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—16 м, ускрышы 0,2—4 м. Пяскі прыдатныя для будаўнічых работ. Радовішча не распрацоўваецца. м. Ф. Янюк.
БЯ РОЗАЎСКАЯ ГЛЯЦЫЯДЫСЛАКАЦЫЯ. гляцыядыслакацыя скібавага тыпу на правым беразе р. Ясельда, на Пн і ПнЗ ад г. Бяроза. Працягласць 15 км, шыр. каля 2— 4 км. Магутнасць каля 100 м. Арыен-
тавана субшыротна. Пабудавана з парод верхнемелавога (мел з канкрэцыямі крэменю), палеагенавага (глаўканітава-кварцавы пясок і алеўрыт), неагенавага (кварцавы пясок, часта вуглісты) і антрапагенавага (пясок, пясчана-жвіровы матэрыял, супесак) узросту. Каля вёсак Сялец, Левашкі, Хамічы (Бярозаўскі р-н) даантрапагенавыя пароды выходзяць на дзённую паверхню. Восевыя плоскасці лускі і складак нахілены на ПнЗ, Пн і ПнУ пад вуглом каля 20—50°. У рэльефе Б. г. адлюстроўваецца ў выглядзе пакатых моцна дэнудаваных узгоркаў і невял. град з адноснымі выш. ад 2 да 10 м. 3 Б. г. звязаны радовішчы мелу. э. д. Ляўкоў.