Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
ў Паўн. і Паўд. Амерыцы. У СССР 25 відаў, з іх на Беларусі 2. Лек. і кармавыя расліны.
Б. каменяломнікавы (Р. saxifraga, нар. назвы едранец, берджанец, пастарнак палявы, перац палявы) пашыраны па ўсёй тэрыторыі. Расце ў светлых лясах, на ўзлесках, сярод хмызняку, на схілах, пустках, аблогах. Цвіце ў чэрв.—жніўні. Духмяная расліна выш. 15—100 см, з верацёнападобным коранем і слабагалінастым тонкабаразнаватым сцяблом. Прыкаранёвае лісце перыстае, з круглавата-яйцападобнымі зубчастымі лісцікамі, сцябловае — перыста-раздзельнае. Кветкі дробныя, белыя, у складаных шматпрамянёвых парасоніках. Плод — голы яйцападобны віслаплоднік. Адхарквальны, супрацьзапаленчы, вяжучы, мачагонны і патагонны сродак, мае эфірны алей, смолы, дубільныя рэчывы, сапаніны, фуракумарыны. 3 лек. мэтай выкарыстоўваюцца карэнішчы з каранямі (збіраюць у вер.— кастр.). Б. вялікі (Р. major) трапляецца ў Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай абл., у ваколіцах Магілёва. Расце ў лясах, на ўзлесках, сярод хмызняку. Цвіце ў ліп.— жніўні. Расліна выш. 40—100 см з вострарабрыстым пустым сцяблом і разеткамі лісця каля асновы. Адрозніваецца менш рассечаным сярэднім сцябловым лісцем, з больш шырокімі долямі.
Л. Г. Сімановіч. БЯЗВОДНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ, сукупнасць тэхнал. працэсаў, накіраваных на абмежаванае выкарыстанне вады ў працэсах вытворчасці. Укараненнё Б, т. дае магчымасць папярэдзіць утварэнне сцёкавых водаў і рацыянальна спажываць водныя рэсурсы. Б. т. патрабуюць прынцыповых змен традыцыйных тэхналогій і развіваюцца па наступных кірунках: укараненне вытв. працэсаў, пры якіх не ўтвараюцца забруджаныя воды, эканомія вытв. водаспажывання ўдаскапальваннем абсталявання і працэсаў прамыўкі сыравіны і зыходных прадуктаў (з іх папярэднім абязводжваннем), замена водазмяшчальных матэрыялаў і інш. Выкарыстанне Б. т. найб. эфектыўнае ў вытв. галінах з вял. аб’ёмамі водаспажывання (у БССР — электраэнергетыка, хім. і нафтахім., маш.-буд. і металаапрацоўчая, харч. прам-сць). Укараненне Б. т. стварае перспектывы для пераходу ўсяго нар. комплексу на безадходныя тэхналозіі. в. П. Несцярэнка. БЯЗВУСІКАВЫЯ, пратуры (Ргоtura), атрад насякомых падкл. першаснабяскрылых. У сусв. фауне вядома каля 70 відаў, у Еўрап. ч. СССР, у т. л. ў БССР, найб. вядомы бязвусечнік еўрапейскі (Eosentomon transitorus). Пашыраны Б. амаль усюды. Жывуць у глебе, лясным подсціле, тнілых дрэвавых ствалах і пнях. Мяркуюць, што Б. высмоктваюць сокі з ніжэйшых грыбоў, жывяцца расліннымі і жывёльнымі рэшткамі. Многія даследчыкі лічаць Б. самымі
прымітыўнымі і самымі старажытнымі з насякомых.
Даўж. Б. 0,5—1,5 мм. Цела членістае, чэрвепадобнае, малочна-белае або жаўтаватае. Крылаў, вусікаў і вачэй няма. Ротавы апарат сысучы. Найб. развітая пярэдняя пара ног, на 1—3 сегментах брушка рудыменты канечнасцей. Лічынкі падобныя да дарослых, але 3 заднія сегменты развіваюцца ў працэсе лінек.
С. М. Ветрава. БЯЗДОННАЕ ВОЗЕРА, у Слонімскім р-не, у бас. р. Іванаўка. Пл. 0,2 км2. Даўж. 0,76 км, найб. шыр. 0,53 км. Пл. вадазбору 1,8 км2. Праточнае: праз возера цячэ р. Іванаўка. Паблізу в. Клепачы.
БЯЗЗУБКІ, анадонты (Anodonta), род прэснаводных малюскаў кл. двухстворкавых. Пашыраны ў Еўразіі, Амерыцы. У сусв. фауне каля 50, у СССР 12 відаў. У БССР 5 відаў: Б. звычайная (A. cygnea) — найб. вядомая і пашыраная, Б. выцягнутая (A. cygnea cellensis), Б. рыбіна (A. cygnea piscinalis), Б. качыная (A. cygnea anatina), Б. вузкая (Pseudanodonta complanata). Водзяцца Б. ў стаячых і з павольнай плынню вадаёмах, поўзаюць па дне ці зарываюцца ў іл. Кормяцца водарасцямі, бактэрыямі і іх рэшткамі. Удзельнічаюць у біял. ачышчэнні вадаёмаў. Ракавіны — сыравіна для галантарэйнай прам-сці, цела — корм для дзікіх і с.-г. жывёл.
Цела Б. укрыта ракавінай (да 25 см) з дзвюх авальных створак, злучаных эластычнай звязкай. Замковыя зубы адсутнічаюць. Рухаюцца з дапамогай клінападобнай нагі. Орган дыхання — жабры. Раздзельнаполыя. Эмбрыёны Б. выношваюцца восень і зіму ў вонкавых жабрах (жаберная цяжарнасць), вясной лічынкі (глахідыі) 1—2 мес. паразітуюць на жабрах карпавых рыб, дзе выспяваюць у маладых малюскаў. Жывуць да 70 гадоў. 1. I. Дзесяцік.
БЯЗНОСЕНСКАЕ РАДОВІШЧА
ГЛШ, за 0,2 км на ПдУ ад в. Бязносенкі Гарадоцкага р-на. Пластавы паклад звязаны з марэннымі адкладамі паазерскага зледзянення. Разведанця запасы 860 тыс. м3. Гліны карычневыя, цёмна-карычневыя, легкаплаўкія, пластычныя, Гліністых
Да арт. Бязвусікавыя. Бязвусечнік еўрапейскі.
часцінак 51—88,4 %, пясчапых 0,4— 0,9 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1—10 м, ускрышы (пясок) 0,1—4 м. Гліны прыдатныя на вытв-сць цэглы. Эксплуатуецца цагельным заводам (пас. Зарніца).
Л. Я. Затурэнская. БЯЗУННЯ, рака, левы прыток Зах. Дзвіны, у Віцебскім р-не. Даўж. 11 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,2 %о. Вадазбор (50 км2) у верхнім цячэнні ўзгорысты, у ніжнім раўнінны, пад лесал 26 %.
БЯЛАНАУСКАЕ РАДОВІШЧА СУГЛІНКАУ I ГЛІН, за 1 км на Пн— ПнЗ ад в. Хоцімка Шклоўскага р-на. Паклад у выглядзе выцягнутап з 3 на У лінзы звязаны з азёрна-балотнымі адкладамі паазерскага зледзянення. Разведаныя запасы 139 тыс. м3, перспектыўныя 142 тыс. м3. Суглінкі і гліны жаўтавата-чырвоныя і цёмнажоўтыя з лінзамі пяску, пластычныя. Гліністых часцінак у глінах 50,6—64 %, у суглінках 39—49 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1—4,6 м, ускрышы (пяскі, супескі, торф) 1,3—3,3 м. Суглінкі і гліны прыдатныя на вытв-сць цэглы. Радовішча не эксплуатуецца. г. А. Трышкіна. БЯЛЁВА, урочышча за 12 км на ПнУ ад Жыткавіч, на У ад в. Бялёў, помнік прыроды. Вылучаецца надзвычай вялікім для раўніннага Прыпяцкага Палесся перападам адносных вышынь — 45 м. Акруглай формы купалападобнае ўзвышэнне, пл. каля 30 км2, абрываецца стромкімі схіламі, аблямавана сістэмай невысокіх (5—10 м) пясчаных град, з Пн, У і Пд акантурваецца забалочанымі паніжэннямі. Укрыта хваёвым лесам. Паходжанне ўзвышэння канчаткова не высветлена, мяркуюць, што гэта кальцавы кам ці што яно ўтварылася ў выніку тэктанічных рухаў у антрапагенавым перыядзе.
У. П. Майсеенка.
БЯЛЁЎСКАЯ СВІТА (ад назвы в. Бялёў у Жыткавіцкім р-не), мясцовае стратыграфічнае падраздзяленне верхняга пратэразою (верхняга дакембрыю) Беларусі. Вылучана ў 1972 на ўсх. ускраіне Мікашэвіцка-Жыткавіцкага выступу, дзе яна залягае на глыб. 65 м пад палеагенавымі адкладамі і пройдзена свідравінай да глыб. 131,2 м. Падэшва світы не дасягнута.
Складзена з пёмна-шэрых, ружовых, буравата-чырвоных з малінавымі 1 чырвонымі адценнямі кварцытаў мікрагранабластавай структуры, з дамешкам (да 20 %) кіяніту, часам серыцыту. Стратыграфічнае становішча Б. с. дакладна не вызначана. Адны даследчыкі разглядаюць яе як узроставы аналаг таўкачоўскаіі світы оўруцкай серыі ніжняга рыфею Украіны, другія лічаць яе больш старажытнай. У. I. Шкуратаў.
БЯЛОЎ Георгій Дзмітрыевіч (н. 11. 1.1922, пас. Арысь Чымкенцкага р-на Сырдар’інскай вобл.), беларускі сав. вучопы ў галіне землярооства. Д-р с.-г. н. (1971). Чл. КПСС з 1944. Скончыў Разанскі с.-г. ін-т (1952). 3 1958 у Бел. НДІ земляробства (з 1972 заг. аддзела апрацоўкі глеб). Працы па пытанпях апрацоўкі глеб, тэхналогіі вырошчвання с.-г. культур камбінаванымі мапіынамі, барацьбы з пустазеллем.
Тв.: Обработка дерново-подзолнстых супесчаных почв Белорусспн,— Мн., 1975; Новые прнёмы обработкн почвы под зерновые.— Мн„ 1980 (разам з М. М. Гардзіенка, Г. П. Філіпавай).
БЯЛЎГА (Huso huso), рыба сям. асятровых атр. асетрападобных. Водзіцца ў бас. Каспійскага, Чорнага, Азоўскага і ўсх. частцы Міжземнага мораў. Тыповая прахадная рыба. Раней па Дняпры заходзіла ў рэкі Беларусі на нераст. Да пач. 20 ст. на Сажы і Дняпры лавілі Б. масай каля 300 кг, пазней не траплялася. Каштоўная рыба. У 1973—74 на рыбакамбінат «Белае» (Гомельская вобл.) завезены гібрыд Б. і сцерлядзі (бясцер) для вывучэння магчымасцей яго рыбагасп. выкарыстання.
Даўж. да 5 і болып м, маса да 1,5 т. Жыве больш як 100 гадоў. Нераставы ход вясной і ўвосень, але нерастуе не кожны год. Ікру адкладвае ў маі на глыбокіх мясцінах з хуткім цячэннем, на камяністых градах і галечных россы-
ЛАНДШАФТЫ БЯЛЫНІЦКАГА РАЁНА
О Цэнтр раена
© Цэнтры сельсаветаў
1. Хвалістая марэнная раўГідралагічны заназнін
ніна
замкнёнымі
камамі,
Глебы дзярнова-падзол істыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя супясчаныя. Ворныя землі, хваёвыя,
Заазер'е
2. Узгорыста-хвалістая марэнная раўніна з суфазійнымі западзінамі, лагчынамі, замкнёнымі катлавінамі.Глебы дзярнова-палева-падзолістыя, месцамі эрадзі раваныя, дзярновападзолістыя супясчана-сугліністыя. Ворныя землі, участкі шыракаліста-яло-
3. Спадзістахвалістая марэнна-зандравая раўніна з замкнёнымі катлавінамі,
тэрмакарставымі
суфа, даярысГлебы
тым расчляненнем. дзярнова-падзолістыя
Ворхваёвыя,
землі,
шыракал іста-яловыя, бяро-
4. Хвалістая водна-ледаві-
ковая раўніна з старажытнымі азёрнымі катлавінамі і рэшткавымі азёрамі, дзюнамі, астанцамі марэннай раўніны, лагчынна-далінным расчляненнем. Глебы дзярнова-падзолістыя, супясчаныя, тарфяна-балотныя. Лясы хваёвыя, вярховыя балоты, участкі ворных зямель. 5. Плоская старажытная лагчына сцёку, атры-
пах. Плоднасць 0,3—8 млн. ікрынак. Дарослыя адразу пасля нерасту ідуць у мора, моладзь таксама не затрымліваецца ў рэках. Полавая спеласць у самцоў у 12—14, у самак у 16—18 гадоў. Моладзь жывіцца доннымі беспазваночнымі, дарослая Б.— рыбай.
Ю. А. Собалеў. БЯЛЬ'ІНІЦКАЯ ЛЕСАПАЛЯЎНІЧАЯ ГАСПАДАРКА. Створана ў 1971 у у Бялыніцкім р-не, на Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Пл. (1975) 61,1 тыс. га, у т. л. ляспых угоддзяў 24,2 тыс. га. Рэльеф плоскараўнінны. Лясы хваёвыя і драбналістыя. На тэр. гаспадаркі рэкі Друць (прытокі Аслік, Вабіч, Няропля), Клява і інш. Паляўпічыя ўгоддзі для асн. прамысл. відаў сярэдняй якасці (3-ці клас бапітэту). Водзяцца лось (каля 110 асобін), дзік (каля 210), бабёр (210), казуля (каля 110), заяц-русак (720), заяц-бяляк (каля 880), цецярук (каля 1380), глушэц (каля 200 асобін), трапляюцца норка амер., выдра.
БЯЛЫНІЦКІ ЛЯСГАС. на тэр. Бялыніцкага, Круглянскага і Магілёўскага р-наў. Арганізаваны ў 1936. 10 лясніцтваў. Пл. 83,8 тыс. га, у
Бялуга
'Іімшічы
Y іа.іоўчын'
Ланькава
Навасе..
Бялынічы г
^'^\Кам ян іцаў
X Вя і. ■ Ліашчаніца