Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Слаявіна коркавая або коркавая толькі ў цэнтры, а на перыферыі лопасцевая, радзей дробналускаватая. Пладовыя целы (апатэцыі) акруглыя, чорныя, сядзячыя ці паглыбленыя. Сумкі з 8—10, радзей з 12—24 спорамі. Споры бурыя або чорныя, 2—4-клетачныя, зрэдку шматклетачныя.
3 пашыраных на Беларусі відаў пайб. вядомы 2. Б. к р о п к а в а я (В. punctata) мае белавата-піэрую або зеленаватую парошыста-зярністую слаявіпу, расце на кары дрэў розных парод, апрацаванай драўніне, раслінных рэштках, зрэдку на глебе. Слаявіна Б. д ы с к a п а д о бн а й (В. disciformis) светлая, зелепаватая. з шматлікімі чорнымі пладовымі целамі; трапляецца на кары дрэў лісцевых парод. н. м. Кабзар. БУЯКІ, ганабобель, д у р н іцы (Vaccinium uliginosum), лістападная куставая расліна з роду ягаднік сям. верасовых. Пашыраны ў краінах Паўн. паўшар’я; у СССР — у Еўрап. ч„ на Каўказе, у Сібіры, на Д. Усходзе, на Беларусі трапляюцца ўсюды. Растуць у забалочаных сфагнавых лясах, на тарфяных балотах, амаль заўсёды разам з багуном. Цвітуць у маі — чэрвені, выспяваюць у ліп.— жніўні. Харч. і лек. (супрацьцынготны, вяжучы сродак) расліна, мае арган. к-ты,
дубілыіыя рэчывы, цукры, вітаміны і інш. 3 лек. мэтай выкарыстоўваюцца лісце (збіраецца ў маі — чэрв.) і спелыя ягады (у вер.— кастр.). Ягады (свежыя, сушаныя) спажываюцца ў ежу, з іх гатуюць варэнне, coni, кампоты.
Куст выш. 30—120 см. Галінкі цыліндрычныя, з карычнева-бурай 1 цёмнашэрай карой. Лісце дробнае, адваротнаяйцападобнае, суцэльнакрайняе. Кветкі гарлачыкавыя, белаватыя з ружовым адценнем, па 1—3 на канцах леташніх парасткаў. Плады — сінявата-чорныя з шызым налётам ягады, кісла-салодкія на смак. Ураджайнасць 300 кг/га.
/. М. Ляховіч. БУЙНАВА БАЛОТА, нізіннага тыпу, на Пн Міёрскага р-на, у вадазборы р. Вята (сцёк у воз. Шчоўна). Пл. 1,6 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,8 тыс. га. Глыб. торфу да 6 м, сярэдняя 2,6 м, ступень распаду 38 %, попельнасць 10 %. 3 першапачатковых запасаў (4 млн. т) на 1.1.1978 засталося 3,9 млн. т. Балота часткова асушана, выкарыстоўваецца пад сенажаць. Рапей здабываўся торф на ўгпаенне.
БУЯЧ, возера ў Калінкавіцкім р-не, у бас. р. Тур’я. Пл. 0,12 км2. Старычнае. Каля возера в. Абухаўшчына. БЫКОЎКА, ручай, правы прыток р. Нямыльня (бас. Сажа), у Гомельскім р-пе. Даўж. 14 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 %0Вадазбор (38 км2) раўнінны, пад лесам 9 %. БЫСТРАНКА (Alburnoides bipunctatus), рыба сям. карпавых атр. карпападобных. Папіырана ў Еўропе на Пн ад Альпаў. На Беларусі тыповая форма ў рэках бас. Зах. Дзвіпы, Нёмана, Буга; у рэках бас. Дняпра падвід Б. руская (A. b. rossicus). Жыве ў рэках з хуткім цячэннем (адсюль назва). Нар. назвы стракатка, сіняўка, ушкейка. Жывіцца лічынкамі насякомых, хіранамід, жукамі, ніжэйшымі ракападобпымі, водарасцямі. Прамысл. значэння не мае.
Невялікая рыбка, даўж. 10—13, часам да 15 см, маса да 13 г. Падобная да верхаводкі (адрозніваецца дзвюма цёмнымі палосамі ўздоўж бакавой лініі і болып цёмнай афарбоўкай). Спіна цёмна-шэрая або цёмна-зялёная, брушка і ніз бакоў серабрыстыя. Луска тонкая, лёгка ападае. Спінны 1 хваставы плаўнікі шэрыя, астатнія светлыя. Рот канечны, рыла злёгку высоўваецца над ніжняй сківіцай. У перыяд нерасту афарбоўка яркая, плаўнікі ля асновы чырванаватыя. Полавая спеласць у 2 гады. Нераст у 2-й пал. мая — чэрв. на быстрынях з камяністым дном. Ікру адкладвае парцыённа. Г. В. Гладкі.
БЫСТРАПКІ (Anthicidae), сямейства насякомых атр. жукоў. У сусв. фауне болып за 1000. у СССР каля 100 відаў. На Беларусі адзначана каля 30 відаў. Найб. вядомы з іх адзінарог звычапны (Notoxus monoceros).
Цела Б. даўж. 1,5—6 мм, вузкае, цыліндрычнае; рыжае, бурае, аднаколернае або з чорным малюнкам. Пярэдняспінка значна вужэйшая за надкрылы, іншы раз з рогападобным вырастам. Галава з шыяпадобнай перацяжкай, вусікі ніткападобныя. Дарослыя жукі пераважна драпежныя. Лічынкі жывуць у раслінных рэштках, якія гніюць. Зімуюць жукі ў подсціле або пад карой дрэў. За год 1 пакаленне.
ББІСТРАЯ, рака, левы прыток Проні (бас. Сажа), у Горацкім р-не. Даўж. 46 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %0. Асн. прытокі: Рамясцвянка (злева), Дняпрэц і Лебядзёўка (справа).
Вадазбор (688 к№) у паўн. частцы Горацка-Мсціслаўскай раўніны. Пад лесам 13 % (суцэльны масіў на ПдУ вадазбору). Даліна трапецападобная, шыр. 0,8—1 км. Схілы гал. чынам пад ворывам. Пойма месцамі двухбаковая, шыр. 0,2—0,25 км, лугавая. Вясной затапляецца на глыб. 0,1—0,3 м на 10—14 сут. Рэчышча звілістае, шыр. ракі ў межань 3—15 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя, выш. 1,5—2 м. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 4,3 м3/с, на веснавы перыяд прыпадае каля 60 % гадавога сцёку. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. ББІСТРАЯ, рака, правы прыток Усы (бас. Нёмана), у Стаўбцоўскім і Навагрудскім р-нах. Даўж. 15 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %0. Вадазбор (28 км2) у межах Верхнянёманскай ніз., пад лесам 50 %.
БЫСТРОУСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, на паўд.-зах. ускраіне в. Быстры Бешанковіцкага р-на. Лінзападобны паклад звязаны з алювіяльнымі адкладамі першай надпоймавай тэрасы р. Зах. Дзвіна. Разведаныя запасы 587 тыс. м3, перспектыўныя 2,47 млн. м3. Жвіру буйне.й за 5 мм
Быстранка.
18,3—36,5 %. Пясок-адсеў розназярністы, гліністых і пылаватых часцінак 1—3,5 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,2—5,5 м, ускрышы (гліністыя пяскі) 0,2—2 м. Пясок і жвір прыдатныя ў дарожным буд-ве, на выраб бетону. Радовіпіча не эксплуатуецца. м. Ф. Янюк.
ББІСТРЫЦА, рака, упадае ў воз. Лесава (бас. Начы, прыток Зах. Дзвіны), у Полацкім р-не. Даўж. 18 км. Пачынаецца з воз. Каравайна, працякае праз азёры Бабынічы і Нявіда. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,5 %0. Вадазбор (123 км2) раўнінны, пад азёрамі 3%, пад лесам 24 % .
БЫСТРЫЦКАЕ РАДОВІШЧА ГЛШ, за 2,3 км на ПдУ ад г. Верхнядзвінск Віцебскай вобл. Паклад звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі часу адступання паазерскага ледавіка. Разведаныя запасы 860 тыс. м3. Гліны цёмна-карычневыя з блакітна-шэрымі праслоямі, легкаплаўкія, шчыльныя, тлустыя, пластычныя. Гліністых часцінак 50,6— 88,4 %, пясчаных 0,4—0,9 %. Магутнасць карыснай тоўшчы (сярэдняя) 6,9—7,6 м, ускрышы (пяскі) 0,5—1 м. Гліны прыдатныя на выраб цэглы. Эксплуатуецца цагельным заводам Верхнядзвінскага камбіната буд. матэрыялаў (пас. Лазавы).
Л. Я. Затурэнская.
БЫСТРЫЦКАЕ РАДОВІШЧА СУПЁСКАЎ, СУГЛІНКАУ I ГЛІН. за 0,2 км на 3 ад в. Быстрыца Мсціслаўскага р-на. Паклады звязаны з лёсападобнымі і азёрнымі адкладамі паазерскага зледзяпення. Разведаныя запасы 13,9 млн. м3, перспектыўныя 15 млн. м3. Суглінкі і гліны дысперсныя, супескі грубадысперсныя слабапластычныя, падсцілаюцца тоўшчай (1—9 м) азёрных суглінкаў і пясчаных глін. Гліністых часцінак 19—60 % • Магутнасць карыснай тоўшчы 4—11 м, ускрышы 0,2—5 м. Прыдатныя на вытв-сць аглапарыту. Радовішча не эксплуатуецца.
Л. Я. Затурэнская. БЫТАВБІЯ АДХОДЫ, разнастайныя па складу і фіз.-хім. уласцівасцях рэшткі (сцёкавыя воды, нечыстоты, смецце, рэшткі паперы, тканін, сінт. матэрыялаў, гумы, металаў і інш.), якія ўтвараюцца ў працэсе быт. дзейнасці людзей, потым імі без спец. апрацоўкі пе выкарыстоўваюцца і падлягаюць выдаленню або ліквідацыі для папярэджапня забруджвання навакольнага асяроддзя.
Праблемы ўздзеянпя Б. а. на асяроддзе і іх утылізацыі сталі асабліва актуальнымі з 1950—70-х г., калі
стаў відавочным адмоўны ўплыў бурнага развіцця, росту вытв-сці быт. тавараў і павышэння ўзроўню іх спажывання на здольнасці прыроды да самаачышчэнпя. У развітых краіпах свету штогод на 1 чал. ўтвараецца 300—400 (у ЗША да 700). кг быт. смецця. У гарадах СССР за год збіраецца каля 30 млн. т быт. смецця. У БССР гадавы аб’ём ападкаў сцёкавых водаў каля 5 млп. м3, цвёрдых адходаў каля 11 млп. м3 (з іх на паперу прыпадае 30 %, харч. адходы 28,1, шкло 7,4, метал 4,7, тэкстыль 4,4, драўніну 3,9, камяні 2,2, косці 2,1, скуру і гуму 1,6 %). Гэтыя Б. а. ствараюць значную пагрозу навакольнаму асяроддзю, з’яўляюцца крыніцай яго біятычнага і біял. забруджвання, пагаршаюць сан.-эпідэміялагічныя, аздараўленчыя і эстэт. вартасці, вымушаюць адводзіць значныя плошчы зямель пад звалкі (у БССР у 1980—440 га). Вырашэнне праблемы нейтралізацыі адмоўнага ўплыву Б. а. на навакольнае асяроддзе звязана з распрацоўкай спосабаў іх выкарыстання як сыравіны і крыніцы энергіі для розных галін нар. гаспадаркі. Шкоднае дзеянне вадкіх Б. а. нейтралізуецца ў сістэмах ачысткі сцёкавых водаў, у т. л. біялагічнай, пры якой можна атрымліваць арган. ўгнаенні. Харч. адходы збіраюць і выкарыстоўваюць на адкорм жывёлы (у 1980 у БССР атрымана 246,6 тыс. т каштоўных другасных кармоў, у т. л. ад насельніцтва 65,7 тыс. т). Рэшткі металу і паперы — сыравіна для другаенай іх вытворчасці. Для перапрацоўкі цвёрдых Б. а. распрацаваны спец. тэхлал. працэеы: спальванне з магчымым атрыманнем цяпла або энергіі, кампаставапне (ператварэнпе ў аргапа-мінер. ўгпаенні), піроліз (апрацоўка ў закрытых рэактарах пад уздзеяннем высокіх т-р). У БССР створаны цэнтралізаваныя сістэмы выдалення і апрацоўкі вадкіх і цвёрдых Б. а. У Мінску дзейнічае першы ў БССР з-д па перапрацоўцы смецця магутнасцю 400 тыс. м3 цвёрдых Б. а. у год. Асн. прадукцыя з-да — арган. ўгнаенпі (у 1980 атрымана 40 тыс. т), пабочная — другасная сыравіна чорных металаў (1,5 тыс. т). Плануецца буд-ва такіх жа прадпрыемстваў ва ўсіх абл. цэнтрах.
Лгт.: Безлюдов A. II., Вакул н н A. А. Осторожно — прнрода! — Мн., 1978; Ннкнтнн Д. П., Новнк о в Ю. В. Окружаюіцая среда н человек.— М., 1980; Санптарная очнстка городов от твёрдых бытовых отходов.— М.. 1977.
С. А. Ключановіч. A. А. Малама.
БЫХАЎСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСКУ, па плошчы паміж вёскамі Буйнічы Магілёўскага р-на на Пн і Сапяжынка Быхаўскага р-на на Пд, у рэчышчы і пойме р. Днепр. Паклад у выглядзе асобных блокаў мерыдыянальнага распасцірання звязаны з сучаснымі алювіяльнымі адкладамі. Разведаныя запасы 4,29 млн. м3, перспектыўпыя 21 млп. м3. Пяскі светла-шэрыя і шэрыя розназярпістыя, палевашпатава-кварцавыя, з праслоямі жвірыстых пяскоў. Жвіру буйней за 5 мм да 37 %, пылаватых і гліпістых часцінак 0,2—4,6 %. Магутнасць карыспай тоўшчы 3,8— 19,8 м, ускрышы да 2,2 м. Пясок прыдатны на выраб бетону, у дарожным буд-ве і буд. работах. Радовішча не эксплуатуецца. м. ф. Янюк. БЫХАЎСКА-СВЕТЛАГбРСКІ ТАРФЯНЬ'І РАЁН. вылучаны на тэр. Бабруйскага, Быхаўскага, Кіраўскага, Жлобінскага, Рагачоўскага і Светлагорскага (паўн. ч.) р-наў, у межах паўд. ч. Цэнтральнабярэзінскай раўніны, паўн. ч. Гомельскага Палесся. Агулыіая затарфавапасць 12,5 %. Запасы торфу каля 210 млп. т. Вярховы торф складае 10,3 % запасаў, нізінны 88,3 %, пераходны і мяшаны 1,4 %. Усяго ў раёне каля 600 тарфянікаў, 21 з іх мае пл. ад 1000 да 5000 га, СтрэшынаМормальская група балот і Гадылёва балота больш за 5 тыс. га. Найб. балоты пераважна поймавага паходжаппя, дробныя — пазапоймавага. Торф здабываецца на ўгнаенне і паліва. На асобных радовішчах ёсць сапрапель. На тэр. раёна вылучана Бабруйская комплексная сыравінная база бітумінознай і гідролізнай сыравіны, якая ўключае 5 радовішчаў тарфоў (запасы 16 млн. м3), прыдатпых для вытв-сці воску. Каля пал. балот асушапа і выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.