• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    Зах. рэгіёна СССР. Аспірантура з 1957.
    Асн. кірункі навук. даследавапняў: стварэнне сартоў і гібрыдаў бульбы, пладовых і агароднінных культур інтэнсіўнага тыпу, устойлівых да хвароб, прыдатных да механізаванай уборкі, з высокімі смакавымі і хіміка-тэхнал. якасцямі; распрацоўка больш дасканалай сістэмы насенняводства і тэхналогіі вырошчвання.
    У ін-це выведзена і раянавана (на 1983) 20 сартоў бульбы, 24 агароднінных, 37 пладовых і 20 ягадных культур. Распрацаваны: сістэма насенняводства бульбы на бязвіруснай аснове, прагрэсіўныя тэхналогіі вырошчвання бульбы. белакачаннай капусты, сталовых караняплодаў, агуркоў, сістэма ўгнаенняў у агароднінпым севазвароце, тэхналогія вырошчвання агародніпы і расады ў ахоўным грунце з выкарыстаннем розных субстратаў, абагрэву і ўкрыцця, доўгаі кароткатэрміновыя прагнозы з’яўлення фітафторы бульбы, паршы яблыні. кокамікоза вішні; прымяненне гербіцыдаў у пасевах агароднінных культур і ў пладаводстве, прагрэс. прыёмы зберагання бульбы, пладоў і агародніны, тэхналогія ўтрымання пчол у цяпліцах, сістэма ўтрымання глебы ў садах. Ін-т узнаг. ордэнам Прац. Чырв. Сцяга (1967).
    Лгт.: Белорусскнй ордена Трудового Красного Знаменн научно-нсследовательскнй ннстнтут картофелеводства н плодоовоіцеводства.— Мн., 1974.
    A. В. Круглякоў. БУЛЬБАХЁТЭ (Bulbochaete), род ніткаватых зялёных водарасцей сям. эдагоніевых. Вядомы 90 відаў, пераважна эпіфіты на інш. водарасцях і водных расліпах. У СССР каля 10 відаў. На Беларусі ў азёрах адзначаны Б. шчацінкапоспая (В. setigera) і Bulbochaete sp.
    Аднадомныя або двухдомныя галінастыя водарасці, шчыльна прымацаваныя да субстрату базальнай клеткай, зрэдку трапляюцца ў планктоне. Абалонка клетак часта пункцірная. Шчацінкі на клетках звычайна воласападобныя, доўгія (да 2000 мкм і больш). каля асновы ўздутыя ў выглядзе цыбуліны. Памер шчацінак і клетак розны ў розных відаў. Бясполае размнажэнне зааспорамі, полавае — аагамія.
    БУЛЬБЯНАЯ ІІЕМАТбДА, гe ra­pa д э р a (Globodera rostochiensis), паразітычны чарвяк сям. разнаскурых нематод. Пашыраны ў Еўразіі, Амерыцы, Аўстраліі; у СССР — у Еўрап. частцы (у т. л. БССР. у асноўным на прысядзібных участках). Паразітуе на каранях (радзей на клубнях) бульбы, памідораў і некаторых інш. паслёнавых. Адна з узбуджальнікаў нематодных хвароб раслін. Аб’ект знешняга і ўпутр. каранціпу. Б. н. ўласцівы выражаны полавы дымарфізм.
    Самкі (даўж. 0,4—1,1, шыр. каля 0,28—0,97 мм) круглыя або колбападобныя белыя (маладыя) або карычневыя (полаваспелыя). Самцы (даўж. 0,9—1,23, шыр. 0,01—0,03 мм) празрыстыя, чэрве-
    падобныя. За год развіваецца адно пакаленне. Зімуе Б. н. ў глебе цыстамі, якія застаюцца жыццяздольнымі некалькі гадоў. Вясной пры спрыялыіых умовах (т-ра паветра 15—16 °C) і пад уздзеяннем каранявых выдзяленняў з цыстаў выходзяць лічынкі, якія пранікаюць у карані раслін-гаспадароў і праз 30—60 сут ператвараюцца ў дарослых асобін. Самкі прарываюць вонкавы слой каранёў і агаляюць заднія канцы цела. Самцы мігрыруюць вонкі, апладняюць самак і гінуць. Пашыраецца Б. н. з глебай, якая прыліпла да с.-г. інвентару, абутку людзей, ног жывёлы, клубняў бульбы, вяргіні і інш. С. М. Ветрава. БУЛЬВАРЫ (ад франц. boulevard), палосы дрэвавых або куставых насаджэнняў уздоўж гар. вуліц, праспектаў і набярэжных. Узніклі ў гарадах Зах. Еўропы ў 17—18 ст. Прызпачаюцца для дэкар. ўпрыгожвання вуліц і паляпшэння іх сан.-гігіен. стану, аховы будынкаў ад пылу, газу і шуму, рэгулявання руху транспарту і пешаходаў. Ствараюцца пераважна ў буйных гарадах і прамысл. цэптрах. У гарадах БССР (у 1981) было каля 50 Б. агульнай пл. звыш 100 га (з іх 22 Б. ў Мінску, агульная пл. 52 га, старэйшы па вул. Бабруйскай, створаны ў 1924).
    Бываюць закрытыя (для трансп. патокаў) і адкрытыя (для пешаходаў), размяшчаюцца на абодвух ці адным (пры педастатковай шырыні) баку вуліцы. Для стварэння Б. выкарыстоўваюцца алейныя і групавыя пасадкі дрэў, жывыя агароджы, кусты і кветнікі. Найбольш прыдатныя для Б. газаўстойлівыя са шчыльнай кронай дрэвавыя і кустовыя расліны (бяроза бародаўчатая, вяз шурпаты. таполя лаўралістая. ясень зялёны, акацыя жоўтая, біручына звычайная і інш.).	М. В. Дзянгсава.
    БУЛЬДЗЕІІЁЖ. с н е г а в ы ш а р. садовая форма каліны звычайнай. Гл. ў арт. Каліна.
    БУЛЬДОГ (англ. bulldog) ф р а нц у з с к і, парода дэкар. караткамордых сабак. Выведзены ў Фрапцыі. Разводзіцца сабакаводамі-аматарамі ва ўсім свеце.
    Канстытуцыя моцная. Выш. ў карку 30—40 см. маса да 14 кг. Масць чорнарыжа-бронзавая, тыгровая, белая, плямістая. Ніжняя сківіца выступае ўперад (бульдожына). Хвост кароткі, штопарападобны. Тып паводзін — тэмпераментны, адважны.
    БУЛЯНКА, Б р о д а к, рака, левы прыток Грыўды (бас. Шчары), у Слонімскім і Івацэвіцкім р-нах. Даўж. 19 км. Пачынаецца па Пн ад в. Падмошша (Слонімскі р-н). Сярэдні нахіл водпай паверхні 0,8 %о. У верхнім і сярэднім цячэппі капалізаваная. Вадазбор (92 км2) раўніпны, пад лесам 12 %.
    БУМІЛЕРЫЁПСІС (Bumilleriopsis). род аднаклетачных жоўта-зялёных водарасцей сям. сцыядавых. Вядома 8 відаў, 3 разпавіднасці. У СССР 7 відаў і 3 разнавіднасці. На Беларусі
    для глеб адзпачапы Б. двухбародаўчаты (В. biverruca), Б. глебавы (В. terricola), Б. Петэрсена (В. реterseniana).
    Адзіночныя водарасці, радзей сабраныя па 2—4 у ніткаабо зоркападобныя групы. Клеткі каўбасаці валікападобныя, зрэдку эліпсаці амаль шарападоб-
    Бульвар Талбухіна ў Мінску.
    Бумілерыёпсіс: 1—двухбародаўчаты; 2— глебавы.
    Бумілерыя: 1— Клебса; 2— сіцылійская.
    ныя, часам няправільныя прамыя ці выгнутыя. Канцы клетак аднолькавыя або неаднолькавыя, закругленыя ці завостраныя, тупыя або булавападобна-расшыраныя. Абалонка клетак бясколерная, тонкая ці грубая, з 2 няроўных частак, меншая патоўшчана ў бародаўку ці каўпачок. Хларапласты пасценныя, карытаці дыскападобныя з пірэноідам. Маладыя клеткі аднаядравыя, пазней шмат’ядравыя. Размнажаецца заа-, аўтаі апланаспорамі.	Т. М. Міхеева.
    БУМІЛЁРЫЯ (Bumilleria), род ніткаватых жоўта-зялёных водарасцей сям. гетэротрыксавых. Вядомы 4 віды. У СССР 3 віды. Па Беларусі ў глебах адзначана Б. Клебса (В. klebsiana), у азёрах — Б, сіцылійская (В. sicula).
    Ніткі шматклетачныя негалінастыя або з вельмі кароткімі развілінамі, простыя або злёгку выгнутыя, кароткія ці доўгія, лёгка распадаюцца на ўчасткі з 2—4 клетак. Клеткі кароткія (8—10 мкм) або доўгія (да 20 мкм), цыліндрычныя, простыя. Размнажэнне распадам ніткі, зааспорамі.
    БУНАСТАМОЗЫ, гельмінтпыя хваробы жвачпых (буйн. par. жывёлы, авечак, коз), узбуджальнікі якіхнематоды роду Bunostomum. Пашыраны ўсюды, у т. л. на Беларусі, зрэдку рэгіструюцца энзаотыі. Яйцы паразіта з калам трапляюць у вонкавае асяроддзе, дзе з іх развіваюцца рухомыя лічынкі. У арганізм жывёл лічынкі пранікаюць праз скуру, з кормам і вадой (аліментарны шлях), прысмоктваюцца да слізістай абалонкі тонкага кішэчніка, траўміруюць яе, выклікаюць запаленне і крывацёк. Прыкметы хваробы выяўляюцца пераважна ў маладняку. Хворыя жывёлы худзеюць. адстаюць у росце, у іх назіраюцца панос, анемія. ацёкі. Лячэнне: фенатыязіп, чатыроххлорысты вуглярод, тэтрамізол. Прафілактыка: змена пашы, захоўванне гігіены ўтрымання, кармлепня, вадапою і скурнага покрыва.
    А. У. Зянькоў. БУРА, шторм, працяглы і моцны вецер (больш за 20 м/с), які ахоплівае вял. прасторьт. сунраваджаецца разбурэннямі па сушы і моцным хваляваннем на вадаёмах. Штармавыя ветры звычайна бываюць пры праходжанні глыбокіх цыклонаў, зрэдку на перыферыі антыцыклонаў у зоне значных барычных градыентаў. На Беларусі можа назірацца ва ўсе месяцы года, але часцей вясною (сак., крас.) і восенню (кастр., лістапад). Такія вятры бываюць пераважна зах. і паўд.-зах. напрамкаў (болып за 50 % выпадкаў). На адкрытых месцах адзін раз у год магчыма скорасць ветру каля 18—20 м/с, адзін раз у 5 гадоў — 20—23 м/с, адзін раз у 10 гадоў — каля 22—25 м/с, адзін раз у 15 гадоў — каля 23—27 м/с і адзін раз у 20 гадоў—каля 24—28 м/с. Адзначаны выпадкі парываў ветру да 40 м/с. Б. могуць наносіць значны
    ўрон. Так, 17—18.1.1955 штармавы вецер зах. напрамку ахапіў усю Беларусь. Пружанская і Ваўкавыская метэастапцыі зафіксавалі скорасць ветру да 30 м/с. Значныя разбурэнні адбыліся ў Гродзенскай (Ваўкавыскі і Гродзенскі р-ны), Магілёўскай абласцях. 22—23.10.1971 моцныя вятры з зах. раёнаў ахапілі ўсю тэр. Беларусі. Докшыцкая і Лепельская метэастанцыі зафіксавалі парывы ветру да 35 м/с. Былі пашкоджапні ліпій электраперадач і сувязі.
    I. М. Бауібуцкі.
    БУРАВАЛ, гл. ў арт. Ветравал.
    БУРАВОЕ РАДОВІШЧА СУГЛІН. КАЎ, за 2,7 км на 3 ад в. Карпавічы Светлагорскага р-па. Лінзападобны паклад цягнецца з Пд на Пн, звязаны з марэннымі адкладамі дпяпроўскага зледзянення. Разведаныя запасы 169 тыс. м3. Суглінкі бурыя, пластычпыя, з карбанатнымі ўключэннямі. з невял. і сярэдняй колькасцю буйназярністых часцінак. Магутпасць карыснай тоўшчы 1,1—4 м, ускрышы (дробназярністыя пяскі) 0,5—2,1 м. Прыдатныя на вытв-сць марозатрывалай цэглы. Радовішча не эксплуатуецца.
    БУРАЗЁМНЫ ГЛЕБАЎТВАРАЛЬНЫ ПРАЦЭС, працякае ва ўмовах гуміднага клімату з цёплым вільготным вегет. перыядам і прамыўнога тыпу воднага рэжыму пад шыракалістымі і хвойна-шыракалістымі лясамі пры перавазе аэробпых працэсаў. Характарызуецца інтэнсіўным выветрываннем першаспых алюмасілікатаў і агліненнем — утварэннем другасных гліністых міпералаў з вылучэннем жалеза і фарміраваннем бурага падгумусавага гарызонта, абагачанага глінай і жалезам. Хуткае распаданне раслінных рэшткаў суправаджаецца нейтралізацыяй і звязваннем кіслых гумусавых рэчываў асновамі і паўтарачнымі вокісламі, якія ёсць у глебаўтваральнай пародзе або паступаюць з высакапопельным ападам. Гумус звязаны з мінер. часткай глебы, ва ўмовах Беларусі фульватна-гуматны, у ім пераважаюць бурыя гумінавыя (ульмінавыя) к-ты. У выніку Б. г. п. ўтвараюцца бурыя лясныя глебы.
    Літ.: Буроземообразованне п псевдооподзолнванне в почвах Русской равнпны.— М. 1974.	Т. А. Раманава.
    Буразубка звычайная.
    БУРАЗУБКА ЗВЫЧАЙНАЯ (Sorex araneus), млекакормячая жывёла сям. землярыйкавых атр. насякомаедных. Пашырана ў тундравай, лясной і лесастэпавай зонах Еўразіі; у СССР — па ўсёй тэр., акрамя Крайняй Поўначы, Сярэдняй Азіі і Ніжняга Паволжа. На Беларусі селіцца ў мяшаных лясах, на мохавых балотах, у прыбярэжных зарасніках, зімой трапляецца ў гумнах, буртах бульбы. Начпы звярок. Корміцца насякомымі, чарвямі, насеннем дрэў. Знішчае шмат шкодных насякомых.