Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Бузульнік сібірскі: суквецце і ліст.
Буйміна лугавая: 1— агульны выгляд расліны; 2— кветка без вяночка; S— пялёстак; 4— раскрыты плод; 5— семя.
апясчаненага ілу шыр. да 40 м. Мінералізацыя вады каля 170 мг/л, празрыстасць да 0,9 м. Зарастае, шыр. палосы надводнай расліннасці да 10 м. Дыстрофнае. Праточнае: праз возера працякае р. Свольна. Водзяцца карась, лінь, шчупак, плотка, акунь. Па р. Свольна праз возера праходзіць турысцкі маршрут, БУЙМІНА (Cardamine), род адна-, двухі шматгадовых травяністых раслін сям. крыжакветных. Вядома каля 160 відаў, пашыраных ва ўмераных і цёплых абласцях зямнога шара. У СССР 41 від, з іх на Беларусі 7. Лек., меданосныя і ядомыя (веснавы вітамінны салат) расліны. Выкарыстоўваюцца ў нар. медыцыне (проціцынготны, мачагонны, жаўцягонны, процісутаргавы сродак).
Расліны з прамастойнымі, часта галінастымі сцябламі, голыя або апушаныя простымі валаскамі. Лісце перыстае, радзей суцэльнае. Кветкі розных памераў, у гронках або шчыткападобных гронках. Пялёсткі белыя ці бледна-фіялетавыя, звужаны ў пазногцік. Тычынкі акружаны паўкольцам з мядовых залозак. Плод — вузкалінейны ці лінейналанцэтны стручок. Насенне пляскатае, жоўта-бурае, размешчана ў 1 рад.
У БССР найб. вядомы 2 шматгадовыя віды, якія трапляюцца па ўсёй тэрыторыі. Б, л у г а в а я (С. pratensis, нар. назва жыруха) расце на сырых забалочаных лугах, па берагах вадаёмаў. Цвіце ў маі — жніўні. Выш. 20—30 см. Лісце з 4—10 пар лісцікаў, прыкаранёвае з круглавата-лінейнымі лісцікамі. Кветкі ліловыя, у 5—20-кветкавай, амаль шчыткападобнай гронцы. Б. г о р к а я (С. amara, нар. назва баймана, макруха, ражуха крынічная) расце па берагах рэк, ручаёў, на тарфяніках. Цвіце ў крас.— чэрвені. Выш. 20— 60 ем, Лісце чаранковае, бакавыя лісцікі (4—7 пар) сядзячыя, лісцікі прыкаранёвага лісця круглавата-яйцападобныя, сцябловага падоўжаныя, вуглавата-зубчастыя. Кветкі белыя, у 10—22-кветкавай шчыткападобнай гронцы. а. м. Лярскі.
БУЙНАВІЦКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад назвы в. Буйнавічы ў Лельчыцкім р-не), тэктанічная структура ў Лельчыцкім і Ельскім р-нах, у зах. ч. Буйнавіцкай зоны падняццяў Нараўлянскага горсту Прыпяцкага прагіну. Выяўлена сейсмаразведачнымі работамі ў 1969. Выдзяляецца па паверхні фундамента, падсалявых і верхнесаляносных дэвонскіх адклаДах.
Па паверхні фундамента і падсалявых адкладах Б. п.— монаклінальны блок, абмежаваны на Пн Буйнавіцка-Нараўлянскім разломам. Вуглы падзення парод 5—7 °, Па міжсалявых адкладах Б. п.— паўскляпенне, якое прымыкае да разлому, а па верхнесаляносных ■— антыкліналь, скляпенне якой зрушана на Пд адносна найб. прыўзнятай ч. падсалявых адкладаў на 250 м. Мяркуюць, што залажэнне Б. п. адбылося ў познім дэвоне (варонежска-лебядзянскі час).
БУЙНАВІЦКАЯ ЗбНА ПАДНЯЦЦЯУ, тэктанічная структура ў Лельчыцкім р-не, у зах. ч. Нараўлянскага горста Прыпяцкага прагіну. Выдзяляецца па паверхні фундамента, падсалявых і міжсалявых адкладах. Распасціранне субшыротнае. Даўж. каля 70 км, шыр. 5—15 км.
3 Пн зона абмежавана Нараўлянскім разломам, амплітуда якога ў яе межах 1500—2000 м. Паверхня фундамента залягае на абсалютных адзнаках ад —2000 да —2600 м, паніжаецца на Пд. Па паверхні фундамента і падсалявых адкладах, якія дыслацыраваны практычна аднолькава. выдзяляецца некалькі тэктанічных блокаў. Структура паверхні міжсалявых адкладаў вывучана менш дасканала ў параўнанні з падсалявымі. Паверхня верхнесаляносных адкладаў у межах Б. з. п. залягае паката на абс. адзнаках ад —400 да -700. Па гэтай паверхні выдзяляюцца Горкінскае, Сімапавіцкае, Усх.-Сіманавіцкае. Буйнавіцкае падняцці. амплітуда якіх не перавышае 100—200 м. У разрэзе платформавага чахла Б. з. п. верхнепратэразойскія, сярэднеі верхнедэвонскія. кам.-вуг., пермскія і мезазойскія адклады. Фарміравалася гал. чынам у познім дэвоне.
I. Д. Кудравец. БУЙНАВІЦКІ ВАЛ. тэктанічная структура ў Лельчыцкім і Мазырскім р-нах. у межах Ельскага грабена і Нараўлянскага горста Прыпяцкага прагіну. Выдзяляецца па паверхні верхняй (фаменскай) саляноснай тоўшчы. Б. в. аб’ядноўвае Дуброўскае падняцце, Велікапольскую і Лельчыцкую саляныя падушкі, Буйнавіцкі і Махнавіцкі саляныя крыптадыяпіры, арыентаваны на 3 у паўн.-ўсх., на У у субшыротным напрамку. Даўж. 60 км, шыр. 4—10 км.
Паверхня верхняй саляноснай тоўшчы ў скляпеннях падняццяў на глыб. 500— 800 м, на крылах вала на глыб. 800— 1500 м. амплітуда падняццяў мяняецпа ад 100 да 400 м. перавышэнне над сумежнымі сінкліналямі ад 100 да 1000 м. Буйнавіцкі і Махнавіцкі крыптадыяпіры ў паўн. прыўзнятай ч. Нараўлянскага горста, абмежаванага Нараўлянскім разпомам. Скляпенне Буйнавіцкай саляной антыкліналі ссунута на 2—3 км на Пд ад паднятай ч. падсалявога блока. з якім яна звязана. Дуброўская, Велікапольская 1 Лельчыцкая антыкліналі размешчаны ў паднятай ч. Ельскага грабена. абмежаваны Ельскім разломам. СФарміраваўся ў выніку блокавых пасоўванняў па разломах 1 ппаяўлення саляной тэктонікі ў галітавай падтоўшчы верхняй саляноснай тоўшчы ў асноўным у данкава-лсбядзянскі (верхні дэвон) і кам.-вуг. час. В. С. Капгшчаў. БУЙНАЯ РАГАТАЯ ЖЫВЁЛА, свойская жвачная жывёла сям. пустарогіх атр. парнакапытных. Паходзіць ад дзікага быка тура. які за некалькі тысячагоддзяў да н. э. быў пашыраны па тэр. Еўразіі і Афрыкі. Прыручэнне тураў пачалося каля 8 тыс. гадоў назад. Першыя звесткі пра Б. р. ж. па тэр. Беларусі належаць да 3-га тысячагоддзя да н. э.— косці яе знойдзепы пры раскопках неалітычнага паселішча Камень (Пінскі р-п).
Жывуць каровы каля 20 гадоў, рэдка да 35, быкі 15—20 гадоў. Растуць да 5 гадоў, некаторыя познаспелыя пароды 6—7 гадоў. Полавая спеласць у цялушак у 9—10, у быкоў у 9—11 мес. Тэрмін гасп. выкарыстання малочных кароў, плем. жывёл для ўзнаўлення статка 8—10 гадоў. На мяса забіваюць пасля адкорму або нагулу ў 16—18 мес. Малако і мяса Б. р. ж. мае лёгказасваяльныя бялкі, тлушчы, вугляводы, макраі мікраэлементы, біялагічна актыўныя рэчывы (вітаміны, ферменты, гармоны). Б. р. ж. вызначаецца непераборлівасцю, добрай прыстасаванасцю да ўмоў утрымання. Mae аб’ёмісты складаны страўнік, здольны ператраўліваць вял. колькасць грубых раслінных кармоў. Сістэмы ўтрымання — стойлавая, лагерна-пашавая і стойлава-пашавая. Асн. кармы —■ зялёная пашавая трава, сена, сянаж, сілас, караняклубняплоды, канцэнтраты, адходы тэхн. вытв-сці, пратэінавыя, мінер. і вітамінныя падкормкі. Хваробы Б. р. ж.: сібірская язва, бруцэлёз, яшчур, стрыгучы лішай (адзінкавыя выпадкі), туберкулёз, лейкоз. тымпанія. гемаспарыдыёзы. гельміптозы, гіпадэрматозы; маладняку — дыспепсія, пнеўманія, рахіт і інш.
У дарэв. Беларусі разводзілі дробную, беспародную, нізкапрадукцыйную жывёлу. Якаснае пераўтварэнне Б. р. ж. пачалося ў сав. час. Асноўпая планавая парода — чорна-пярэстая парода малочнага кірунку (на 1.1.1981 78 % пагалоўя ў калгасах і саўгасах; жывая маса кароў 500—550, быкоў 900—950 кг; надой малака за год 4500—4800 кг, тлустасць 3,6—3,8 %). Гадуюць таксама жывёлу чырвонай б е л а р ускай пароднай групы малочнага кірунку (9,4 % пагалоўя; жывая маса кароў 460—520, быкоў 800—900 кг; надой малака за год 3500—4000 кг, тлустасць 3,8—4 %), швіцкай пароды малочна-мяснога кірунку (4 % пагалоўя; масць бурая розных адценняў; жывая Maca кароў 500—550, быкоў 800—900 кг; надой малака за год 3700—4000 кг, тлустасць 3,7—3,9 %), к а с т р а мской пароды малочна-мяснога
Да арт. Буйная рагатая жывёла. Каровы: 1—чорна-пярэстай пароды; 2—чырвонай беларускай пароднай групы.
кірунку (5 % пагалоўя; масць бурая розных адценняў; жывая маса кароў 520—570 кг, быкоў 800—900 кг, надой малака за год 3700—4000 кг, тлустасць 3,8—4 %), с і м е н т а л ь с к а й п а р о д ы малочна-мяснога кірунку (3 % пагалоўя; масць чырвонаабо рыжа-стракатая; жывая маса кароў 550—650, быкоў 800—1100 кг; надой малака за год 3500—4000 кг, тлустасць 3,8—3,9 %), бурай латвійскай пароды малочнага кірунку (0,6 % пагалоўя; масць чырвоная розных адценняў; жывая маса кароў 450—500, быкоў 800—850 кг; надой малака за год 3000—3500 кг, тлустасць 4-4,1 %). На 1.1.1982 у БССР было 6,9 млн. галоў Б. р. ж., у т. л. кароў 2,7 млн., за 1981 атрымана 372,1 тыс. т мяса ў забойнай масе, 5774,7 тыс. т малака. 3 мэтай інтэнсіфікацыі гадоўлі Б. р. ж. ажыццяўляецца спецыялізацыя і канцэнтрацыя вытв-сці, перавод яе на прамысл. аснову. Селекцыйна-плем. работа накіравана на павелічэнне колькасці (да 90 % да 1990), павышэнне пародпасці і прадукцыйнасці чорна-пярэстай жывёлы, вядзецца на 10 племзаводах. У 1965—79 выведзена новая лінія, 6 сваяцкіх груп быкоў і 20 сям. з прадукцыйнасцю кароў 4800—8200 кг малака за год з тлустасцю 3.7— 4,2 %. Н.-д. работу ўзначальвае Бел, НДІ жывёлагадоўлі.
Літ.: Гайко A. А. Мясная продуктнвность крупного рогатого скота п качество говядііны.— Мн., 1971; Пронзводство молока на промышленных комплексах.— Мн., 1975; Совершенетвованне чёрно-пёстрого скота.— Мн., 1979.
A. А. Гайко, М. П. Грынь. БУЙНІЦКАЕ БАЛОТА, нізіннага тыпу ў цэнтр. ч. Магілёўскага р-на, у пойме Дняпра. Пл. 2 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,9 тыс. га. Глыб. торфу да 3,4 м, сярэдняя 1,2 м, ступень распаду 44 %, попельнасць 24 %. 3 першапачатковых запасаў (2,1 млн. т) на 1.1.1978 засталося 1,3 млн. т. Балота асушана адкрытай сеткай, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. Невялікая здабыча торфу на ўгнаенне.
БУЙНЯКАВА, возера ў Жлобінскім р-не, у бас. Дпяпра. Пл. 0,13 км2. Даўж. 1,5 км, найб. шыр. 0,09 км. Попмавае. Упадае ручай з воз. Сярэдняе, выцякае ў воз. Лебядзёўка.
БУК, адна з назваў р, Усвейка.
БУК (Fagus), род дрэў сям. букавых. Уключае 9 відаў, пашыраных у Паўн. паўшар’і. На Беларусі выпрабаваны 3 віды, для зялёнага буд-ва рэкамендаваны Б. л я с н ы, або е ўрапейскі (F. silvatica, радзіма — Зах. Еўропа). На 3 Беларусі трап-
ляецца ў старых насаджэннях, узрост асобных дрэў каля 150 гадоў (Чахецкі парк у Пружанскім р-не). Цвіце ў маі адначасова з распусканнем лісця, пладаносіць у вер.— кастрычніку.
Дрэва выш. да 40 м. Ствол дыям. 2—2,5 м, кара светла-шэрая гладкая. Крона густая, амаль цыліндрычная. Лісце эліпсоіднае шыроказавостранае, даўж. 4—10 см, зверху цёмна-зялёнае, бліскучае, знізу светлае, восенню набывае карычнева-чырвоную афарбоўку. Плод — 3-гранны арэшак. Размнажаюць насеннем, садовыя формы — прышчэпкай. Добра расце на ўрадлівых, дастаткова ўвільготненых глебах. Ценевынослівая, адносна зімаўстойлівая расліна, лёгка пераносіць падстрыганне і фармоўку кроны. Каштоўная дэкар. парода, выкарыстоўваецца для адзіночных і групавых пасадак, стварэння ўзлескаў. Mae шматлікія формы, якія адрозніваюцца кронай, формай і афарбоўкай лісця. Найб. пашырана чырваналістая форма (захоўвае цёмна-пурпуровую афарбоўку лісця на працягу вегет. перыяду). Садовыя формы выкарыстоўваюцца для адзіночных пасадак на адкрытым газоне або ў спалучэнні з серабрыстымі ці жаўталістымі пародамі. Прыдатны для культуры ў зах., паўд.-цэнтр. і паўд. р-нах інтрадукцыі. В. Р. Анціпаў.