Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Сярэдніх памераў, падоўжаныя, бурыя. шараватыя, жаўтаватыя, чырванаватыя або зялёныя клапы з цвёрдым покрывам. Добра развіты надкры.іы са шматлікімі падоўжнымі жылкамі; вусікі доўгія, пераважна аднаколерныя. Генітальны (канцавы) сегмент уцягну-
ты ў брушка. Да 2 пакаленняў за год. Зімуюць у фазе яйца або імага.
Т. I. Запол-ьская. БУЛГАКАЎ Мікалай Паўлавіч (22.11. 1907. г. Ліўны Арлоўскай вобл.— 19. 2.1969), беларускі сав. вучоны-глебазнавец. Канд. с.-г. н. (1941). Скончыў БСГА (1932). Працаваў у Ін-це аграглебазнаўства і ўгнаенняў АН БССР. У 1947—58 заг. аддзела глебазнаўства Іы-та сацыяліст. гаспадаркі All БССР (з 1956 Бел. НДІ земляробства), у 1958—62 заг. аддзела геаграфіі і картаграфіі глеб, з 1962 нам. дырэктара па навук. рабоце НДІ глебазнаўства (з 1969 Бел. НДІ глебазнаўства і аграхіміі). Працы па генезісу глеб, аграглебавым раянаванні БССР, ваппаванні, арган. і мінер. угнаеннях, мікраэлементах, методыцы складання глебавых карт. Адзін з аўтараў зводнай глебавай карты БССР (маштаб 1: 1 200 000), 1949, кн. «Глебы БССР» (1952).
Тв.: Глебавы нарыс паўночнай часткі БССР (Віцебшчыны і Полаччыны).— Мн., 1933 (разам з A. Р. Мядзведзевым); Руководство по почвенному нсследованню земель колхозов н совхозов БССР.— Мн., 1960 (разам з A. Р. Мядзведзевым, Ю. I. ГаУрыленка).
БУЛГАКАЎСКАЕ БАЛОТА, вярховага (50%), нізіннага (20%), пераходнага (20 %) і мяшанага (10 %) тыпаў на ПнУ Клімавіцкага р-на, у вадазборы р. Іпуць. Пл. 1 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,7 тыс. га. Глыб. торфу да 4,7 м, сярэдняя 1,9 м. Ступень распаду вярховага, пераходнага і мяшанага торфу каля 30 %, нізіннага 40 %, попельнасць адпаведна 9—5 % і 10 %. На 1.1.1978 запасы торфу 1,7 млн. т. Ёсць падсцілачны торф і сапрапель. Вядзецца здабыча торфу. На неасвоенай ч. рэдкі лес з хвоі.
БУЛГАРЫЯ (Bulgaria), род сумчатых грыбоў сям. гелоцыевых. Вядомы некалькі дзесяткаў відаў, пашыраных ва ўмераным поясе зямнога шара. У СССР. у т. л. на Беларусі, найб. вядома Б. брудная (В. inquinans). Сапратроф. Развіваецца на адмерлых ствалах дубу і зрэдку інш. лісцевых парод.
Пладовыя целы (апатэцыі) дыям. да 4 см, круглаватыя, чорныя, вырастаюць групамі з-пад кары. Звонку ўкрыты складкаватай скурыстай карой, унутры іх студзяністая, багатая вадой мякаць, пры засыханні цвярдзеюць і набываюць рогападобную кансістэнцыю. Сумкі цыліндрычна-булавападобныя, 4—8-споравыя, з парафізамі, якія верхнімі патоўшчанымі канцамі ўтвараюць эпітэлій. Споры спачатку светлыя, потым бурэюць, A. I. Сцефановгч.
БУЛЕЎ МОХ. Булеўскае б а л от а, нізіннага (93 %) і мяшанага (7 %) тыпаў у Жыткавіцкім (14.7 тыс. га) і Салігорскім (13,2 тыс. га)
р-нах, у вадазборы р. Случ і воз. Чырвонае. Балота перасякае Даманавіцкі і Бела-Даманавіцкі каналы. Пл. 27,9 тыс. га, у межах прамысл. паклада 18,5 тыс. га. Глыб. торфу да 6 м, сярэдняя 1,7 м, ступень распаду 23—30 %, попельнасць 5—8%. Першапачатковыя запасы торфу 52,8 млн. т, на 1.1.1978—50,2 млн. т. Ёсць паклады сапрапелю магутнасцю да 5 м, агульныя запасы 13 млн. м3.
У Жыткавіцкім р-не 3,3 тыс. га балота асушана. Пад ворывам 0,6 тыс. га, пад сенажаццю 2,7 тыс. га. Здабываецца торф. У Салігорскім р-не асушана адкрытай сеткай каля 5 тыс. га, якія выкарыстоўваюцца пад сенажаць. Астатняя тэр. занята рэдкім лесам з бярозы (пераважна на 3), хвоі (на У); ёсць багун, асокі, хвошч, трыснёг; мохавае покрыва са сфагнавых і гіпнавых імхоў. Мікрарэльеф бугрыста-куп’істы. Неасвоеная ч. балота месцамі выкарыстоўваецца пад сенажаць. На балоце 685 га пясчаных сухадолаў, пераважна пад лесам з хвоі.
БУЛБІГІН Іван Андрэевіч (н. 9.2. 1907, в. Радушкава Пачынкаўскага р-на Смаленскай вобл.), беларускі сав. фізіёлаг. Акад. АН БССР (1959, чл.-кар. 1956), д-р біял. н. (1952), праф. (1954). Засл. дз. нав. БССР (1967). Чл. КПСС з 1940. Скончыў Ленінградскі вет. іп-т (1931). У 1939— 53 ст. навук. супрацоўнік Ін-та эксперым. медыцыны і Ін-та фізіялогіі імя I. П. Паўлава AH СССР. 3 1953 дырэктар Ін-та фізіялогіі АН БССР і заг. лабараторыі агулыіай фізіялогіі, у 1969—79 адначасова акад.-сакратар Аддз. біял. навук АН БССР. Устанавіў наяўнасць умоўнарэфлекторных уплываў кары вялікіх паўшар’яў на маторыку страўніка і кішэчніка і выявіў некаторыя заканамернасці інтэрацэптыўных уплываў на рэфлекторную дзейпасць спіннога і галаўнога мозгу. Вылучыў і эксперыментальна абгрунтаваў палажэпне аб складанай функцыянальнай структуры цэласнай інтэрацэптыўнай рэакцыі арганізма, вызначыў і сфармуляваў паняцці аб шматлікасці аферэнтных шляхоў інтэра-
цэптыўных рэфлексаў і іх ускладненні ў філагенезе, аб ланцуговых і кольцавых нейрагумаральных механізмах вісцэральных рэакцый. Распрацаваў новыя прынцыпы структурна-функцыянальнай арганізацыі вегетатыўных гангліяў, вылучыў і абгрунтаваў агульнае палажэнне аб узаемасувязі дывергенцыі і канвергенцыі ў дзейнасці нерв. сістэмы. Старшыня Бел. фізіял. т-ва (з 1960). Дзярж. прэмія СССР 1978, Дзярж. прэмія БССР 1972.
Тв.: Рефлекторная функцня вегетатпвных ганглнев.— Мн., 1976; Новые прннцнпы структурно-функцнональной органнзацші спмпатнческнх ганглнев.— Мн 1979.
Літ.: Бнблнографня научных трудов академпка АН БССР II. А. Булыгнна.— Мн., 1977; II. А. Булыгіін.— Фнзнологнческнй журнал СССР нм. II. М. Сеченова, 1977, т. 63, № 3.
БЎЛЬБА, шматгадовыя клубняносныя расліны сям. паслёнавых. Каля 200 дзікарослых і культурных відаў у Паўд. і Цэнтр. Амерыцы. Некаторыя завезены ў Еўропу ў 16 ст. У новых умовах лепш прыжылася Б. чылійская (Solanum tuberosum). На Беларусі вядома з канца 18 ст. Каштоўная харч., тэхн. і кармавая культура. 3 яе вырабляюць болып за 500 страў, клубні перапрацоўваюць на спірт, крухмал. На корм жывёле ідуць клубпі, бацвінне, пабочныя прадукты прамысл. перапрацоўкі Б.— брага, мязга. Палавіна пасяўной плошчы Б. ў Еўропе, чвэрць — у Азіі. Па пасяўной плошчы і валавым зборы СССР займае 1-е месца ў свеце. БССР штогод дае 13—15 % валавога збору клубняў у СССР і 4— 5% — У свеце.
Шматсцябловая расліна выш. 50— 100 см, сцяблы прамыя, зялёныя або афарбаваныя антацыянам. На падземных сцябловых парастках (сталонах) фарміруюцца патаўшчэнні — клубні круглай, падоўжанай, рэпападобнай формы, белага, жоўтага, чырвона-фіялетавага, cinara колеру. На паверхні клубня — вочкі з 3—4 пупышкамі. Лісце няпарнаперыстарассечапае. гладкае ці маршчакаватае. Кветкі двухполыя, белыя, чырвона-фіялетавыя, ' сіне-фіялетавыя. Суквецце складаецца з 2—3 і больш завіткоў. Плод — шматнасенная ягада. Цвіце ў чэрв.— жніўні. Размнажаецца клубнямі і іх часткамі (у селекцыі — насеннем). Хваробы Б.: грыбныя — фітафтароз, макраспарыёз, рак, рызактаніёз, парша звычайная, фамоз, фузарыёз; бактэрыяльныя'—чорная ножка, калыіавая гніль, мокрая гніль клубняў; вірусныя — маршчыністая мазаіка, крапінкавасць, палоскавая мазаіка, закручванне лісця, готыка; пематодныя — сцябловая і бульбяная нематоды. Шкоднікі: каларадскі жук, драцянікі, майскі жук і інш.
Глебава-кліматычныя ўмовы Беларусі спрыяльныя для вырошчвання высокіх ураджаяў Б. Культывуецца як аднагадовая расліпа. Вегет, перыяд 60—150 сут. Прарастанне клубняў пачынаецца пры т-ры 5—7 °C. хутчэй ідзе пры 12—15 °C. Нізкая
т-ра і высокая вільготнасць глебы пры пасадцы могуць выклікаць загніванне клубняў. Замаразкі ніжэй — 3°С губяць расліны. Аптымальная т-ра глебы для ўтварэпня клубняў 16—18 °C. Для добрага развіцця бацвіння спрыяльныя доўгія цёплыя дні з умераным сонечпым асвятленнем, утварэнне клубняў найб. інтэнсіўна ідзе пры кароткім дні. Б. патрабавальная да вільготнасці глебы, асабліва ў час цвіцення і ўтварэння клубняў, але пераносіць кароткатэрміновую засуху. Добра расце на ўгноеных супясчаных і пясчаных мінер. глебах, на сярэднякіслых тарфяпа-балотпых. У севазваротах размяшчаецца часцей пасля азімых збожжавых, таксама пасля лёну, шматгадовых траў, лубіну. Сама Б.— добры папярэдпік ячменю, пшаніцы, цукр. буракоў, кукурузы, ільну. Сярэдняя ўраджайнасць 13—18 т/га. Вырошчваюцца сарты ранняспелыя (перыяд вегетацыі 60—80 сут), сярэдняраннія (70—80 сут), сярэдняспелыя (90—100 сут), сярэдняпознія (100—110 сут), познаспелыя (болып за 100 сут). Ранняспелыя і сярэдняраннія сарты выкарыстоўваюцца пераважпа як сталовыя, сярэдняпознія і познія з большай колькасцю сухіх рэчываў найб. прыдатпыя на тэхн. і кармавыя мэты. У БССР на 1983 раянаваны сарты: ранняспелыя — Беларуская ранняя, Варатынская ранняя, сярэдпярапнія — Дзецкасельская, Прыгожая 2, Адрэта, Навінка, Вятка. Белая ноч, сярэдняспелы — Агеньчык, сярэдняпознія — Лошыцкая, Садко, Зубронак, познаспелыя — Тэмп, Вярба, Камсамолец, Мета. з іх 9 выведзены ў Бел. НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва, дзе сканцэнтравана н.-д. работа па селекцыі, насенняводству, тэхналогіі вырошчвання і ахове насеннай бульбы ад хвароб і іпкоднікаў. Асн. кірупкі селекцыйнай работы: атрыманне сартоў ураджайнасцю 50—60 т/га з вял. колькасцю крухмалу, бялку, устойлівых да хвароб і прыдатпых да механізаванага вырошчвання; вывядзенне ранніх сартоў з высокімі сталовымі якасцямі. У 1975 у БССР створана навук.-вытв. аб’яднапне па вытв-сці высакаякаснай пасеннай бульбы для рэспублікі і ІНІП. зон СССР — Белнасеннебульбааб’яднанне. Іл. гл. на ўклейцы.
Літ.: Картофель.— М., 1970; Картофель.— Мн., 1972; Справочннк картофелевода.— Мн., 1977; Альсмнк П. II, Селекцня картофеля в Белорусснн.— Мн., 1979. А. П. Пузанкоў.
БУЛЬБАВОДСТВА I ПЛОДААГАРОДНІЦТВА БЕЛАРУСКІ НДІ М іністэрства сельскай г aena д а р к і БССР. Засн. ў 1956 на базе Бел. плодаагародніпнай станцыі
(створана ў 1931 на базе засн. ў 1925 Бел. аддзялення Усесаюзнага ін-та раслінаводства). У склад ін-та ўвайшлі Русінавіцкая агародніннабульбяная селекц. станцыя і адпаведныя аддзелы Бел. НДІ меліярацыі. 3 1964 у пас. Самахвалавічы Мінскага р-на. Да 1972 наз. Бел. НДІ пладаводства, агародніцтва і бульбы. Галаўная ўстанова ў навук.-вытв. аб’яднанні па насенняводству бульбы (з 1975). На базе ін-та селекц. цэнтр па бульбе (з 1976), пладовых і агароднінных культур (з 1977) для
У аддзеле насенняводства Бульбаводства і плодаагародніцтва беларускага НДІ.
Бульбахетэ шчацінканосная.
Бульбяная нематода: 1—самка-цыста;
2— корань бульбы з шарападобнымі самкамі; з— пашкоджаны куст бульбы.